Купить антивирус касперского на Support.by        аренда виртуального cервера на Support.by

Б  Я  Р  Э  З  І  Н  С  К  А  Я  Ц Э Н Т Р А Л І З А В А Н А Я    Б І Б Л І Я Т Э Ч Н А Я   С І С Т Э М А

АДРАС: 223311, Беларусь, Мінская вобл., г. Беразіно, вул. Камсамольская, 27

КАНТАКТНЫЯ ТЭЛЕФОНЫ: (8 017 15) 54 191, 55 458 E-MAIL: Berezinolib@mail.ru

ДЫРЭКТАР: Зіноўева Святлана Уладзіміраўна

 

БЯРЭЗІНСКАЯ ЦБС

З ГІСТОРЫІ БІБЛІЯТЭК
ДА ЦЭНТРАЛІЗАЦЫІ

ЛЕТАПІС ЦБС

СТРУКТУРА

БЯРЭЗІНСКАЯ ЦБ

БЯРЭЗІНСКАЯ ДБ

СЕЛЬСКІЯ ФІЛІЯЛЫ

ДЫНАМІКА ПАКАЗЧЫКАЎ

КАТАЛОГІ

ПАСЛУГІ

АМАТАРСКІЯ АБ'ЯДНАННІ

КЛУБ ТВОРЧЫХ СУСТРЭЧ

У НАС У ГАСЦЯХ

ПАЗНАЁМ БАЦЬКАЎШЧЫНУ

КАЛЕКТЫЎ

КАНТАКТЫ

МЫ Ў ДРУКУ, ДРУК ПРА НАС

НАВІНЫ

КАРТА САЙТА

ПРАФСАЮЗНАЕ ЖЫЦЦЁ

 

У 2005 годзе на базе актавай залы бібліятэкі атрымаў прапіску САЛОН-ГАЛЕРЭЯ цыкла "ТАЛЕНТ. ТВОРЧАСЦЬ. ЭНТУЗІЯЗМ ЛЮДЗЕЙ БЯРЭЗІНШЧЫНЫ". Першай была аформлена экспазіцыя прадметаў хатняга побыту нашых продкаў “З крыніц спрадвечных беларускай зямлі” з прыватнай калекцыі краяведа-аматара Жукоўскага Ігара Леанідавіча, затым мастацкая выстава “Дзівосы сваімі рукамі” работ выхаванцаў Бярэзінскай школы-інтэрната, мастацкая галерэя “Гімн роднай прыродзе” земляка, паэта і мастака, супрацоўніка рэдакцыі раённай газеты Уладзіміра Несцяровіча, экспазіцыя “Суквецце творчасці – усім на здзіўленне” работ кіраўнікоў раённага Дома дзіцячай творчасці.

У 2007 годзе аформлены мастацкая выстава “Чалавек на раскрыжаванні вякоў і планет” маладой гараджанкі Сняжаны Нікулінай,

мастацкая выстава “Акно прыроды – вечнасці акно” жыхара горада Беразіно Васіля Агеевіча Ізмера,

тонус-экспазіцыя “Прыміце, людзі, у памяць пра мяне” разьбяра па дрэве, інваліда ІІ групы з вёскі Жарамец, уладальніка Гран-пры Мінскага аблвыканкама ў намінацыі “Народныя промыслы і рамёствы” Аляксандра Сіняка.

У 2008 – мастацкія выставы “У храм прыроды – са здзіўленнем” земляка Яўгена Георгіевіча Сабецкага,

“Шчодрыя фарбы душы” земляка, навучэнца гімназіі-каледжа мастацтваў імя І. Ахрэмчыка Аляксандра Несцяровіча,

рэтра-выстава “Чароўнае святло паштоўкі” навагодніх віншавальных адкрытак з прыватнай калекцыі мясцовага краяведа-аматара Ігара Леанідавіча Жукоўскага.

Фотагалерэя “Фарбы роднага краю” сям'і Грынкевічаў з вёскі Лешніца,

мастацкая выстава карцін "Прыгажосць роднай зямлі - у фарбах творчасці" жыхаркі г. Беразіно Алы Семяняка,

вышываных работ "Майстэрства мастацкай выстаўкі" супрацоўніцы Бярэзінскай ЦБ Эмы Курневіч былі наладжаны ў 2009 годзе.

У 2010 годзе ў рамках святкавання Дня сям'і і Дня аховы дзяцей у актавай зале Бярэзінскай цэнтральнай бібліятэкі была разгорнута экспазіцыя “Шырокая палітра талентаў” творчасці таленавітых землякоў Бярэзіншчыны. Гэта вышываныя крыжыкам карціны жыхаркі вёскі Падваложка Галіны Іванаўны Кіклевіч, вышываныя цуды медсястры хуткай дапамогі раённай бальніцы Алены Іосіфаўны Дземідовіч, прыгажыя вышыўкі і бісерапляценне Таццяны Уладзіміраўны Ждановіч, работы з бісеру бібліятэкара Паплаўскай сельскай бібліятэкі Валянціны Уладзіміраўны Наскавец і вучня 7 класа Любушанскай школы Аляксея Рассекі, лялькі, сшытыя з тканіны ў народным стылі бібліятэкарам Каменаборскай СБ Таццяны Дзмітрыеўны Талочынай і самаробныя лялькі на бутэльках жыхаркі вёскі Косаўка Галіны Аляксандраўны Сакалоўскай.

 

На працягу ліпеня - верасня 2010 года базе актавай залы Бярэзінскай ЦБ ў рамках бібліятэчнага салона-галерэі “Талент. Творчасць. Энтузіязм людзей Бярэзіншчыны” дейнічала персанальная фотавыстава “ПАД КРЫЛАМІ ЛЮБОВІ” Алены Громавай .

Выстава складалася з дзвюх частак: фотаздымкі людзей, якія жывуць і працуюць побач з намі і краявіды бярэзінскай зямлі. У аснове іх - выразная пазіцыя і адметны светапогляд творцы. Экспрэсію і настрой фатограф заўважае ў штодзённым жыцці, камера – толькі дакладны інструмент, што ў змацняе ўздзе я нне рэальных станаў. Фатаграфіі Алены Громавай выяўляюць тонкае разуменне, здаецца, людзей нашага раёна – вядомых і малавядомых – “злоўленых” у момант сваёй натуральнасці і міжвольнага самараскрыцця. Тут такія твары, асабліва дзіцячыя ! … Творца, які валодае выдатнай мастацкай інтуіцыяй, раскрывае нам саміх сябе не толькі ў серыі партрэтаў, але і ў тэме чалавек – горад. Фотаздымкі з упэўненасцю можна назваць “ к ожнадзённыя архівы”. Гэта цёплы, станоўчы, з паважлівым стаўленнем да чалавека расповед пра свой край. Яны раскрываюць нам свет, які настолькі прымільгаўся, што ўжо не заўважаецца. Але з цягам часу фатаграфіі Алены Громавай стануць фактам гісторыі нашага раёна і будуць здольныя ўвасобіць сёняшні дзень для патомкаў, даць адбітак рэчаіснасці ва ўсёй яе ўнутранай паўнаце.

 

 

 

 

 

 

Алена Громава не толькі фатограф, яна яшчэ і паэтка. У 2009 годзе ў выдавецтве “ВЭВЭР” выйшла яе першая кніжка лірычных вершаў “С любовью, Вам”, якая таксама прадстаўлена на выставе. У зборнік увайшлі вершы і здымкі, якія друкаваліся ў беларускай прэсе. Фотапогляд аўтара – своеасаблівая фотапаэзія, сінтэз верша і мастацка-публіцыстычнага фота.

Аўтар пачынала сваю працоўную біяграфію тэхнолагам раённага аб' я днання прадпрыемстваў грамадскага харчавання. Вершы прывялі яе ў раённую газету. Закончыла журфак БДУ. З 1990 года працуе фотакарэспандэнтам раённай газеты “Бярэзінская панарама”. Работы Алены Г ромавай як фотакарэспандэнта сведчаць аб высокім узроўні прафесіяналізму аўтара і друкуюцца не толькі ў нашай раённай газеце, а і ў іншых выданнях. Неаднойчы прымала ўдзел у фотаконкурсах газеты “Рэспубліка” і выходзіла ў лік пераможцаў. Была адзначана дыпломам міжнароднай грамадскай арганізацыі “Надежда-Экспресс”, амераканскай дабрачыннай арганізацыі “СитиХоуп Интернешил” і прадстаўніцтва ААН у Рэспубліцы Беларусь за удзел у рэспубліканскім фотаконкурсе “Таямнічасць мацярынства”.

На працягу навагодніх і калядных свят з 21 снежня 2010 года па 21 студзеня 2011 года на базе актавай залы Бярэзінскай ЦБ дзейнічала выстава самаробных навагодніх елак бібліятэкараў Бярэзінскай ЦБС "СВЯТОЧНЫ ЕЛАК ВЕРНІСАЖ НЯХАЙ НАСТРОЙ УЗДЫМЕ ВАШ!"

 

У 2011г. у фармаце салон-галерэі былі прадстаўлены персанальная выстава супрацоўніцы Бярэзінскага РДК Ірыны Цюхай “Саломка ззяе промнямі душы”.

На працягу кастрычніка – снежня ў чытальнай зале раённай бібліятэкі дзейнічала выстава творчых работ маладых інвалідаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва “Спыніся! Нашым рукатворным цудам падзівіся” . Наведвальнікі змаглі палюбавацца вырабамі з паперы, аплікацыямі ў стылі філігрань, льнянымі хаткамі і веннікамі-абярэгамі, работамі з мешкавіны. Асаблівы інтарэс выклікалі плеценыя з паперы карзіны, кашпо, вазы і падстаўкі.

 

 

У снежні 2011 - студзені 2012 года была наладжана выстава творчых работ кіраўнікоў гуртка “Флора-дызайн” Багушэвіцкай школы-садка Андрэя і Алены Барэляў.

 

На працягу лютага - сакавіка на базе чытальнай залы раённай бібліятэка дзейнічала экспазіцыя "Люстэрка часу: модная мінуўшчына". Наведвальнікі маглі пабачыць не толькі строі і розныя віды вопраткі нашых землякоў на фотаздымках, якія прадставіў настаўнік Багушэвіцкай школы Сініла А.М., але і апранутыя ў народныя ўборы лялькі, зробленыя рукамі майстра Народнага клуба майстроў Ждановіч Г.А. Завочны экскурс у гісторыю беларускага адзення стаў заключным мерапрыемствам экспазіцыі.