Купить антивирус касперского на Support.by        аренда виртуального cервера на Support.by

Б  Я  Р  Э  З  І  Н  С  К  А  Я  Ц Э Н Т Р А Л І З А В А Н А Я    Б І Б Л І Я Т Э Ч Н А Я   С І С Т Э М А

АДРАС: 223312, Беларусь, Мінская вобл., в. Вяшэўка

КАНТАКТНЫ ТЭЛЕФОН: (8 017 15) 32 296

БІБЛІЯТЭКАР ІІ КАТЭГОРЫІ: Ермаловіч Ірына Аляксееўна

 

БЯРЭЗІНСКАЯ ЦБС

З ГІСТОРЫІ БІБЛІЯТЭК
ДА ЦЭНТРАЛІЗАЦЫІ

ЛЕТАПІС ЦБС

СТРУКТУРА

БЯРЭЗІНСКАЯ ЦБ

БЯРЭЗІНСКАЯ ДБ

СЕЛЬСКІЯ ФІЛІЯЛЫ

ДЫНАМІКА ПАКАЗЧЫКАЎ

КАТАЛОГІ

ПАСЛУГІ

АМАТАРСКІЯ АБ'ЯДНАННІ

КЛУБ ТВОРЧЫХ СУСТРЭЧ

У НАС У ГАСЦЯХ

ПАЗНАЁМ БАЦЬКАЎШЧЫНУ

КАЛЕКТЫЎ

КАНТАКТЫ

МЫ Ў ДРУКУ, ДРУК ПРА НАС

НАВІНЫ

КАРТА САЙТА

ПРАФСАЮЗНАЕ ЖЫЦЦЁ

 

ВЯШЭЎСКАЯ СЕСЛЬСКАЯ БІБЛІЯТЭКА як самастойная ўстанова была адкрыта ў 1972 годзе і размяшчалася пад адным дахам з дзіцячым садком. Фонд налічваў каля 2 000 экз. кніг. Першай загадчыцай была прызначана малады спецыяліст Валянціна Тумаш. Да гэтага часу бібліятэка была прыклубнай і работа была запушчана. Унутранае афармленне не адпавядала сучасным патрабаванням. Былыя бібліятэкары не абцяжарвалі сябе работай з чытачамі, практычна не арганізоўвалі масавых мерапрыемстваў. Доўга прыйшлося наводзіць належны парадак: аформляць кніжныя выстаўкі і тэматычныя паліцы, бібліятэчныя плакаты, пачынаць масавую работу. Прапіску сярод масавых мерапрыемстваў бібліятэкі атрымалі: чытацкія канферэнцыі па творах пісьменнікаў У. Карпава “Сотая маладосць” і А. Адамовіча “Вайна пад дахамі”, вусныя часопісы “Хвала рукам, што пахнуць хлебам”, “П'янству – бой”, бібліяграфічныя агляды “Помні герояў імёны” і іншыя.

На змену В. Тумаш прыйшла Дуброўская Галіна Ігнатаўна з средняй спецыяльнай адукацыяй і працавала да выхаду на пенсію, у 1982 годзе перадаўшы астафету выпусніцы Магілёўскага бібліятэчнага тэхнікума імя А.С. Пушкіна Калянковіч Таццяне Фёдараўне. На той час фонд складаў каля 10 тыс. кніг і іншых выданняў. У бібліятэцы па выніках года чытала 555 чалавек, якім выдана 11 585 экз. друкаваных выданняў. З мая 1984 бібліятэкарам была Красоўская Кацярына Віктараўна. 6 мая 1985 года на перыяд дэкрэтнага водпуску аснаўнога работніка была прызначана бібліятэкарам на 0,5 стаўкі Ермаловіч Ірына Аляксееўна, а ў снежні 1988 года яна стала аснаўным работнікам і працуе па цяперашні час. Ірына Аляксееўна, маючы вопыт мастацкага кіраўніка мясцовага Дома культуры пасля заканчэння Мінскага культпрасвет вучылішча і навыкі ігры на баяне, садзейнічала наладжванню творчых кантактаў з калегамі па сельскаму Савету ў правядзенні сумесных мерапрыемстваў і арганізацыі зводнай літаратурна-прапагандыскай групы “ЛІРА” з ліку бібліятэкараў-аднадумцаў Кукараўскай, Вяшэўскай, Пагосцкай бібліятэк у 1988 годзе. Працуючы ў бібліятэцы, Ірына Аляксееўна адначасова асвойвала спецыфіку бібліятэчнай справы на завочным абучанні ў Магілёўскім бібліятэчным тэхнікуме імя А.С. Пушкіна, які закончыла ў 1992 годзе.

У перыяд дэкрэтнага водпуска (05.08.1992 – 12.07.1995гг.) аснаўнога работніка замяняла Самец Святлана Канстанцінаўна з дыпломам Магілёўскага бібліятэчнага тэхнікума імя А.С. Пушкіна. Святлана была пастаяннай удзельніцай маладзёжнай бібліябрыгады Бярэзінскай цэнтральнай бібліятэкі “Девчата – полпреды смеха и литературы”, што дазваляла масавую работу сярод чытачоў Вяшэўскай бібліятэкі строіць згодна сцэнарных матэрыялаў і напрацовак “Бібліятэчнай паходні” Бярэзінскай ЦБ. Было наладжна цеснае супрацоўніцтва з мясцовым дзіцячым садам, якое затым трывала ўвайшло і ў практыку работы Ермаловіч І.А. Для выхаванцаў сумесна з супрацоўнікамі сада наладжваліся літаратурныя ранішнікі, святы да знамянальных дат каляндара, галосныя чытанні лепшых дзіцячых твораў, дні казак.

У зоне абслугоўвання Вяшэўскай бібліятэкі тры населеныя пункты: Вяшэўка, Журоўка, Селішча, у якіх напрыканцы 90-ых пражывала звыш 600 чалавек. З мэтай большага ахопу насельніцтва бібліятэчнай кнігай у 1998 годзе наладжана работа бібліятэчнага пункта ў вёсцы Журоўка. Па выніках года абслужана 18 жыхароў сталага ўзросту, якім выдадзена 163 экз. розных выданняў. Усяго за год было выдана 3 363 экз. кніг, перыядычных выданняў і іншых дакументаў 255 чытачам. Кніжны фонд налічваў 4 440 экз. друкаваных выданняў. Але, на жаль, было зусім малое паступленне: за год бібліятэка атрымала толькі 3 кнігі. З мэтай задавальнення чытацкіх інтарэсаў бібліятэкарам прапаноўваліся часопісы, газеты, кнігі, узятыя па ўнутрысістэмнаму кнігаабмену ў кнігасховішчыБярэзінскай ЦБ.

У 2003 годзе Вяшэўская сельская бібліятэка была пераведзена ў невялічкі пакойчык будынка канторы СВК “Вяшэўскі”, паколькі не мела магчымасцей забяспечваць камфортнае абслугоўванне наведвальнікаў пры поўнай адсутнасці ацяпляльнай сістэмы. У выніку ўсталявалася асаблівая сувязь бібліятэкара са спецыялістамі сельскай гаспадаркі, ім прапаноўвалася індывідуальнае і групавое інфарміраванне, гутаркі, інфарміны, гадзіны карысных і цікавых парад, агляды літаратуры і перыядычных выданняў, гадзіны адпачынку.

Работнік Вяшэўскай бібліятэкі Ірына Аляксееўна Ермаловіч нават пры мінімальных аб'ектыўна-матэрыяльных і дэмаграфічных раскладах пашырае кола сваёй дзейнасці. Вяшэўскі бібліятэкар – галоўны персанаж вясковых святаў і гульняў. Бібліятэка перыферыйнай зоны забяспечвае сервіс надомнага абслугоўвання кнігай састарэлых і нямоглых вяскоўцаў, што надае ёй аўтарытэт і павагу. Не застаюцца без увагі і падлеткі, якія прыязджаюць на адпачынак да сваіх бабуль і дзядуль, бо дэвіз сельскага бібліятэкара “Няма канікулаў у кніг! Чытанне – назённая патрэба дзіцяці!”. У 2006 годзе бібліятэка была адзначана на раённым аглядзе-конкурсе “Мая бібліятэка” у намінацыі “Бібліятэка перыферыі”. Па выніках раённага агляду-конкурсу “ Бярэзінскія бібліятэкі – Я. Купалу і Я. Коласу ” , прымеркаванага да 125-годдзя з дня нараджэння і абвяшчэннем 2007 года – годам Купалы и Коласа Вяшэўская бібліятэка вылучана перамржцай у намінацыі “ Лепшая кніжная выстава «Залатая паліца юбіляра ” .

У 2007 годзе бібліятэка апроч гарантаваных бясплатных паслуг пачала аказваць платныя паслугі за выдачу кніг з камерцыйнага фонду.

Бібліятэкар авалодала камп'ютэрам, і ўдала выкарыстоўвае магчымасці камп'ютэрнай графікі ў афармленні нагляднасці, бібліятэчнай дакументацыі, матэрыялаў па рабоце ЛПГ бібліятэкараў Пагосцкага сельскага Савета. Штомесячная практыка абмена візітамі з калегамі-аднадумцамі блізляжачых зон Пагосцкага сесльскага Савета спрыяе ўдасканаленню работы кожнай установы, укараненню лепшых напрацовак з практыкі сумесных бібліятэк-партнёраў па рэалізацыі творчых праграм ЛПГ “ЛІРА” па абслугоўванні вытворчых участкаў, Пагосцкай школы і іншых устаноў тэрыторыі сельскага Савета якаснымі выступленнямі бібліятэчнай агітбрыгады.

У 2008 годзе ЛПГ адзначыла 20-годдзе існавання, стала пераможцам раённага агляда-конкурса “Аматарскае аб'яднанне: імідж бібліятэкі. ЛПГ “ЛІРА” з'яўляецца ўзорам для бібліятэкараў ЦБС у творчым яднанні намаганняў і ўдалым спалучэнні і самавыражэнні лепшых якасцяў кожнага з членаў бібліятэчнай агітбрыгады – на карысць агульнай справе, павышэнне іміджа сельскіх бібліятэчных устаноў блізляжачых зон аднаго сельскага Савета ў прыватнасці.

За 2011 год бібліятэкай выдадзена 3 458 экземпляраў друкаваных выданняў 250 чытачам. Кніжны фонд налічвае 2 866 экземпляраў кніг і перыядычных выданняў. Запатрабаванай формай работы заставаўся бібліятэчны пункт на базе вёскі Журоўка.