|
![]() |
![]() |
АДРАС: 223315, Беларусь, Мінская вобл., в. Высокая Гара КАНТАКТНЫ ТЭЛЕФОН: (8 017 15) 33 482 БІБЛІЯТЭКАР : Болцікава Людзміла Анатольеўна |
З ГІСТОРЫІ БІБЛІЯТЭК
|
ВЫСАКАГОРСКАЯ СЕЛЬСКАЯ БІБЛІЯТЭКА з успамінаў жыхароў пачала сваю дзейнасць у канцы 20-ых гадоў як хата-чытальня. У хаце-чытальні былі толькі газеты, таму што іх у вёсцы ніхто, акрамя настаўніка Любецкага М.К., не атрымліваў – не было лішніх грошай. У гады ваеннага ліхалецця бібліятэка была разбурана немцамі. Аднавіла сваю работу ў другой палове 50-ых гадоў. Першым бібліятэкарам была дзяўчына па імені Марыя (дзявочага прозвішча яе ніхто не памятае), якая выйшла замуж за мясцовага хлопца Івана Губіча і пасля вяселля маладыя паехалі на цаліну. Пасля яе на працу прыйшла Надзея Сакава, да вайны яе родныя жылі ў вёсцы Высокая Гара, а потым пераехалі ў канцы 40-х гадоў у Дзмітравічы, аставіўшы сваю хату сельскаму Савету, які і аддаў яе пад бібліятэку праз колькі год. Вось і давялося Надзеі працаваць у сваёй ранейшай хаце. Пачынаць даводзілася з элементарнага. У той перыяд калі Мая Мікалаеўна прымала бібліятэку, у ёй было зусім мала літаратуры. Ды і чытачоў было не так шмат. У асноўным гэта школьнікі і вясковая інтэлігенцыя. А каб наблізіць кнігу да дарослага чытача, прыходзілася прыбягаць да кніганошаў, выходзіць у навакольныя аддаленыя вёскі. З уваходам сельскіх бібліятэк у склад ЦБС, работа бібліятэкі значна палепшылася. У 1977 годзе на бібліятэчных паліцах налічвалася каля 14 000 тамоў палітычнай, мастацкай, сельскагаспадарчай і тэхнічнай ліатратуры. Паслугамі бібліятэкі карысталася 450 чалавек. Кнігавыдача дасягнула 3365 экзэпляраў. І яна ўсё павялічвалася. Негатыў дэмаграфічных перамен канца 80 – пачатку 90-ых гадоў выклікаў змяншэнне і колькасць чытачоў. Па выніках 1994 года ў бібліятэцы чытала 360 чалавек, з іх 109 дзяцей. Высакагорская сельская бібліятэка – адзіная бібліятэчная ўстанова на тэрыторыі Высакагорскага сельскага Савета, забяспечвала патрэбы ў бібліятэчнай кнізе дарослага і дзіцячага насельніцтва 13 населеных пунктаў, у якіх пражывала звыш 700 чалавек. 8 вёсак аддалены ад бібліятэкі на 3-12 км, іх жыхары абслугоўваліся з дапамогай кніганошаў з ліку вучняў мясцовай школы. Ва ўмовах нестабільнасці ў грамадстве, эканамічнага крызісу і пераходу да рыначных адносін знізілася і паступленне кніг. За год у бібліятэку паступіла 98 кніг. З кожным годам становішча пагаршалася.
Не застаецца па-за ўвагай бібліятэкара і такая катэгорыя людзей як адзінока-пражываючыя састарэлыя людзі, інваліды І, ІІ групы, інваліды дзяцінства, удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны,шматдзетныя маці, якім Людзміла Анатольеўна дастаўляе кнігі на дом. Высакагорская сельская бібліятэка, дзякуючы бібліятэкару Болцікавай Людзміле Анатольеўне, стала своеасаблівым месцам, дзе можна карысна і прыемна адпачыць, спазнаць штосьці новае, абмеркаваць кнігу, часопісную публікацыю ці тэлеперадачу, або проста падзяліцца сваімі праблемамі. У 2007 годзе бібліятэкай уведзены дадатковы новы від абслугоўвання – платныя паслугі за карыстанне камерцыйным фондам. Па выніках 2008 года зароблена 139 700 рублёў. Каб шырэй задаволіць запыты чытаў, выкарыстоўваўся кнігаабмен па УСКА, у выніку чаго было выдадзена 593 кнігі. У сувязі з рэарганізацыяй у 2008 годзе сельскіх Саветаў, зона Высакагорскага сельскага Савета ўключана ў склад Пагосцкага сельскага Савета. Бібліятэку з прычыны аварыйнага стану будынка перасялілі ў былы сельскі Савет. У 2009 годзе прыпыніў сваю дзейнасць прыбібліятэчны клуб "Чыталінка". На канец 2011 года кніжны фонд бібліятэкі складаў 6 894 экз. друкаваных выданняў, якімі карысталася 250 чытачоў. Кнігавыдача склала 3 765 экз. кніг, часопісаў, газет і іншых матэрыялаў.
|