Купить антивирус касперского на Support.by        аренда виртуального cервера на Support.by

Б  Я  Р  Э  З  І  Н  С  К  А  Я  Ц Э Н Т Р А Л І З А В А Н А Я    Б І Б Л І Я Т Э Ч Н А Я   С І С Т Э М А

 

СТРОК АЛЕНА МІХАЙЛАЎНА - дырэктар Бярэзінскай ЦБС з 22.03.1976г. па 01.04.1995г.

 

БЯРЭЗІНСКАЯ ЦБС

З ГІСТОРЫІ БІБЛІЯТЭК
ДА ЦЭНТРАЛІЗАЦЫІ

ЛЕТАПІС ЦБС

СТРУКТУРА

БЯРЭЗІНСКАЯ ЦБ

БЯРЭЗІНСКАЯ ДБ

СЕЛЬСКІЯ ФІЛІЯЛЫ

ДЫНАМІКА ПАКАЗЧЫКАЎ

КАТАЛОГІ

ПАСЛУГІ

АМАТАРСКІЯ АБ'ЯДНАННІ

КЛУБ ТВОРЧЫХ СУСТРЭЧ

У НАС У ГАСЦЯХ

ПАЗНАЁМ БАЦЬКАЎШЧЫНУ

КАЛЕКТЫЎ

КАНТАКТЫ

МЫ Ў ДРУКУ, ДРУК ПРА НАС

НАВІНЫ

КАРТА САЙТА

ПРАФСАЮЗНАЕ ЖЫЦЦЁ

 

Нарадзілася 15 мая 1945 года ў вёсцы Капланцы Бярэзінскага раёна ў сям'і настаўнікаў. У 1951 годзе пайшла вучыцца ў першы клас Капланецкай СШ, але ў сувязі з пераездам бацькоў у 1953 годзе ў горад Беразіно падоўжыла вучобу ў Бярэзінскай школе №2, якую закончыла ў 1961 годзе. Пасля заканчэння школы працавала санітаркай у Пагосцкай сельскай бальніцы, затым з 1962 па 1975 гады - бібліятэкарам у Бярэзінскай школе №1. У 1970 годзе паступіла на завочнае аддзяленне бібліятэчнага факультэта Мінскага інстытута культуры, які скончыла ў 1976 годзе і атрымала кваліфікацыю бібліятэкара-бібліёграфа. У снежні 1975 года прыйшла працаваць загадчыцай Бярэзінскай дзіцячай бібліятэкі, у сакавіку 1976 года, пад час цэнтралізацыі бібліятэчнай сістэмы раёна была назначана на пасаду дырэктара Бярэзінскай сістэмы. За перыяд работы на пасадзе дырэктара праявіла сябе высокакваліфікаваным спецыялістам і ўмелым кіраўніком. Вывяла Бярэзінскую сістэму бібліятэк у лік лідэраў Мінскай вобласці. Аднымі з 1-ых на Міншчыне бярэзінскія бібліятэкі “прапісалі” у сваіх установах лялечныя тэатры. Адміністрацыяй было закуплена ў Расіі 10 камплектаў лялек папулярных казачных персанажаў, 8 сельскіх і дзіцячая бібліятэкі сталі ажыццяўляць набор адораных дзяцей ў лялечныя гурткі і здзяйсняць лялечныя пастаноўкі па сюжэтах вядомых беларускіх і рускіх казак. Узровень работы бібліятэчных лялечных тэатраў пастаянна стымуляваўся адміністрацыяй правядзеннем раённых аглядаў-конкурсаў і заахвочаннем лепшых гурткоўцаў дзяцей і кіраўнікоў-бібліятэкараў.

Дырэктар Строк А.М. праводзіла вялікую работу па паляпшэнні матэрыяльна-тэхнічнай базы бібліятэк. Быў зроблены грунтоўны капітальны рамонт з нетрадыцыйным рашэннем інтэр'ераў памяшканняў дзіцячай і цэнтральнай бібліятэк горада Беразіно з задзейнічаннем будаўнікоў-рамонтнікаў з Віцебска. Установы былі абсталяваны сучаснай бібліятэчнай мэбляй, часам з правядзеннем уласнай перапланіроўкі – па эскізах дырэктара - выставачных вітрын, каталожных блокаў. Удалая каляровая гама сцен падкрэслівалася жывой зелянінай раслін і яркімі блокамі іншых элементаў інтэрьера. Азнаёміўшыся пад час семінара дырэктароў вобласці з работамі сталічнага фларыста, Строк А.М. усямерна стымулявала бярэзінскага мастака бібліятэчнай сістэмы на асваенне майстэрства работы з сухацветамі, састаўлення ікебаны, што затым дало рэальныя набыткі ў самабытным ва ўвасабленні інтэр'ераў бярэзінскіх бібліятэк. Па ініцыятыве Строк А.М., на базе дзіцячай, Лагаўской, Любушанскай, Новінскай сельскіх бібліятэк першымі ў вобласці была рэалізавана практыка роспісу ваконных вітражоў і сцен памяшканняў сюжэтамі народных казак.

Строк А.М. праводзіла вялікую работу па падборы і адукацыі кадраў, дабівалася рэкордных паказчыкаў у гэтым накірунку: амаль усе бібліятэчныя супрацоўнікі мелі спецыяльную адукацыю. Дырэктар персанальна вазіла групы бібліятэкараў для паступлення ў МБТ. Дырэкцыя ўсямерна стымулявала творчую актыўнасць супрацоўнікаў. Раз у тыдзень практыкаваліся нарады вядучых спецыялістаў бібліятэчнай сістэмы, стымулявалася вядзенне творчых планаў работы, спаборніцтва паміж аддзеламі цэнтральнай бібліятэкі, куратарства работнікаў над сельскімі бібліятэкарамі, настаўніцтва вопытных бібліятэкараў над навічкамі. На базе метадычнага аддзела функцыявала школа маладога бібліятэкара. Па пачыну Строк А.М. Бярэзінскай ЦБС 1-ай ў вобласці было пачата правядзенне рытуалаў пасвячэння ў бібліятэкары, святаў 1-ай зарплаты для маладых спецыялістаў, што надавала важкасці абранай імі прафесіі.

Палітычная адукаванасць дырэктара сказалася на ўкараненні ў практыку бібліятэк раёна выстаў палітінфармацыйнага характара, што зрабіла ў 80-ыя – пачатку 90-ых бібліятэкі Бярэзіншчыны вядучай школай палітычнай асветы і адукацыі насельніцтва і вучнёўскай моладзі.

Строк А.М. дасканала валодала навыкамі самаадукацыі, пастаянна працавала над павышэннем свайго агульнаадукацыйнага і прафесійнага ўзроўні. З'яўлялася актывістам абласной школы дырэктара, пастаянна выступала з абменам вопытам. Валодала цудоўнымі лектарскімі якасцямі, якія замацавала і развіла пад час навучання ва універсітэце марксізма-ленінізма пры Мінскім абкоме КПБ. У 80-ыя гады лічылася лепшым лектарам райкома партыі, уласны вопыт Строк А.М. як лектара і прапагандыста двойчы абагульняўся Бярэзінскім райкомам партыі. Строк А.М. укараніла практыку адраснай лектарска-прапагндысцкай і агітацыйнай работы па месцы жыхарства і працы з цыклам мерапрыемстваў з ўдзелам самаго дырэктара і лепшых прапагандыстаў-бібліятэкараў на базе дамоў агітатара ў малаперспектыўных вёсках раёна, на МТФ і вытворчых участках вядучых прадпрыемстваў Беразіно. Строк А.М. стала заснавальнікам і рэктарам народнага універсітэта грамадска-палітычных ведаў “Чалавек і Кніга”. Пры Строк А.М. літаратурна-прапагандысцкая група цэнтральнай бібліятэкі заняла 2-ое ганаровае месца ў вобласці на конкурсе-аглядзе агітацыю прапагандысціх груп бібліятэк Міншчыны. Стала галоўным сцэнарыстам і ініцыятарам работы літаратурнай гасцёўні на базе малай залы РДК, клуба прыхільнікаў паэзіі з ліку гарадской інтэлігенцыі на базе маладзёжнага кафэ, клуба будучага воіна (сумесна з райваенкаматам), дзён сямейнага чытання на базе гарадской бібліятэкі з ахопам усіх гарадскіх школ, што адразу вывела цэнтральную бібліятэку ў пачатку 80-ых у разрад флагманаў культурнага жыцця горада і раёна. Пры Строк А.М. стымулявалася сумеснае правядзенне з ўдзелам работнікаў бібліятэк, клубаў і музычнай школы раённых святаў культработніка, капуснікаў, святаў адпачынку на базе гарадскога рэстарана. Зацвердзілася практыка самаадукацыйных гадзін для бібліятэкараў, выступленне работнікаў усіх аддзелаў цэнтральнай бібліятэкі з рэгулярнымі аглядамі літаратуры перад калегамі як сведчанне чытацкай актыўнасці і лектарскіх здольнасцяў. У 80-ыя гады па ініцыятыве адміністрацыі была пакладзена традыцыя наладжвання калектыўных экскурсій бібліятэкараў і членаў іх сем'яў па буйным гарадам СССР.

Рацыянальна выкарыстоўвалася база бібліобусаў для абслугоўвання аддаленых населеных пунктаў і мікрараёнаў горада.

Дырэктар усямерна стымулявала ўкараненне супрацоўнікамі перадавога бібліятэчнага вопыту. На базе лепшых сельскіх бібліятэк была наладжана і кантралявалася персанальна дырэктарам Строк А.М. работа Школ перадавога вопыту, гадавыя справаздачы вядучых спецыялістаў цэнтральнай бібліятэкі аб укараненні цікавага бібліятэчнага вопыту з практыкі беларускіх і расійскіх бібліятэк.

Пад час дырэктарства Строк А.М. заўжды вылучала здольнасць аналізаваць сітуацыю, правільна вызначаць курс дзеянняў, уменне адстайваць інтарэсы бібліятэк перад раённым кіраўніцтвам. Укараняла сістэму маральна-матэрыяльнага стымулявання творчай дзейнасці работнікаў. Быў стварыны банк рэзерва кадраў. Стымулявалася сістэма ўзаемазаменяльнасці работнікаў вядучых аддзелаў цэнтральнай бібліятэкі, захоўванне работнікамі неабслугоўваючых аддзелаў (камплектавання, метадычнага аддзела) навыкаў работы з чытачамі ў аддзеле абслугоўвання (не радзей 1 раз у тыдзень).

Шмат ўдзялялася ўвагі павышэнню ўзроўню майстэрства публічнага выступлення бібліятэкараў. Пад кіраўніцтвам Строк А.М. групай перадавых бібліятэкараў цэнтральнай бібліятэкі быў распрацаваны банк сцэнарных матэрыялаў для паслуг сельскіх бібліятэк, створана работа паказальнай выязной брыгады для абслугоўвання жыхароў сельскай мясцовасці па заяўках сельскіх бібліятэкараў.

Па ініцыятыве Строк А.М. Бярэзінская ЦБС адной з 1-ых у вобласці стала практыкаваць правядзенне ў 80-ыя гады з перыядычнасцю 1 раз у 2 гады раённых конкурсаў бібліятэкараў “Лепшы па прафесіі”, у пачатку 90-ых – злётаў лепшых чытачоў, творчых краязнаўчых справаздач “Бібліятэка - гораду і раёну”. Па ініцыятыве Строк А.М. у пачатку 90-ых была ўведзена практыка ўзаеманаведванняў сельскіх бібліятэкараў пад дэвізам “Умееш сам – навучы таварыша”, стварэнне ЛПГ блізляжачых зон. Вопыт Бярэзінскай ЦБС па павышэнні кваліфікацыі бібліятэкараў быў абагульнены абласной бібліятэкай імя А.С. Пушкіна ў пачатку 90-ых гадоў.

За перыяд работы ў ЦБС Строк А.М. праявіла сябе са станоўчага боку. Валодала кампетэнцыяй у пытаннях працоўнага заканадаўства, добра ведала дакументы, рэгламентуючыя асноўную працоўную дзейнасць. Мела значны аўтарытэт ва ўздзеянні на сацыяльна-псіхалагічны клімат калектыву. Валодала асновамі псіхалогіі міжасобных зносін, умела пераканаць субяседніка, вылучыць у гутарцы галоўнае.

Строк А.М. валодала акцёрскімі здольнасцямі, што дазволіла ёй стаць удзельніцай Бярэзінскага народнага тэатра на базе РДК і выканаўцай ў 70-80-ыя гады вядучых роляў у спектаклях па творах беларускіх і рускіх драматургаў.

Па ўласнаму жаданню перайшла з адміністрацыйнай дзейнасці на бібліяграфічную і працавала з 1 красавіка 1995 года бібліёграфам 1 катэгорыі Бярэзінскай ЦБ.

Зволена з работы на выснове заканчэння тэрміна кантракта 15 чэрвеня 2002 года.