Купить антивирус касперского на Support.by        аренда виртуального cервера на Support.by

Б  Я  Р  Э  З  І  Н  С  К  А  Я  Ц Э Н Т Р А Л І З А В А Н А Я    Б І Б Л І Я Т Э Ч Н А Я   С І С Т Э М А

АДРАС: 223311, Беларусь, Мінская вобл., г. Беразіно, вул. Камсамольская, 27

КАНТАКТНЫЯ ТЭЛЕФОНЫ: (8 017 15) 54 191, 55 458 E-MAIL: Berezinolib@mail.ru

ДЫРЭКТАР: Зіноўева Святлана Уладзіміраўна

 

БЯРЭЗІНСКАЯ ЦБС

З ГІСТОРЫІ БІБЛІЯТЭК
ДА ЦЭНТРАЛІЗАЦЫІ

ЛЕТАПІС ЦБС

СТРУКТУРА

БЯРЭЗІНСКАЯ ЦБ

БЯРЭЗІНСКАЯ ДБ

СЕЛЬСКІЯ ФІЛІЯЛЫ

ДЫНАМІКА ПАКАЗЧЫКАЎ

КАТАЛОГІ

ПАСЛУГІ

АМАТАРСКІЯ АБ'ЯДНАННІ

КЛУБ ТВОРЧЫХ СУСТРЭЧ

У НАС У ГАСЦЯХ

ПАЗНАЁМ БАЦЬКАЎШЧЫНУ

КАЛЕКТЫЎ

КАНТАКТЫ

МЫ Ў ДРУКУ, ДРУК ПРА НАС

НАВІНЫ

КАРТА САЙТА

 

Рады вітаць на нашым сайце ў Новым 2012 годзе!

Год гэты для бібліятэк асаблівы, бо аб'яўлены Прэзідэнтам РБ Годам Кнігі.

Бібліятэка, Кніга – сінонімы Духоўнасці. Духоўнае адраджэнне нацыі пачынаецца з Кнігі. Культура пачынаецца з Кнігі. Мы, бібліятэкары, служым людзям праз Кнігу.

Год Кнігі для бібліятэкараў – праца кожны дзень па далучэнні да Кнігі шырокага кола чытачоў усіх узростаў у рамках імідж-праекта “Бібліятэка – тэрыторыя для ўсіх”.

У Год Кнігі мы пастараемся не разачараваць сваіх пастаянных прыхільнікаў і набыць новых сяброў. Сюрпрызы падрыхтаваны для чытачоў усіх узростаў і прыхільнасцей. Старшакласнікам адрасаваны праект “Мастацкая літаратура – акно ў свет”. Гэта інавацыйна-творчыя формы папулярнасці мастацкай літаратуры, якія не маюць аналагаў у практыцы школ і бібліятэк: літаратурна-сацыяльная рулетка “Маладзёжны вектар”, выбары пісьменніцкага парламента, сацыяльна-педагагічная экспрэс-школа “Звяраем жыццё па кнізе”, партрэтная галерэя знакамітых пісьменнікаў “Партрэты загаварылі”, аўкцыён літаратурных шэдэўраў “Выкупі кнігу рэкламай”. Тэатр маналога “Жывое слова прадставіць споведзі каханай жанчыны Я. Купалы, выканаўцы 1-ай ролі Паўлінкі Паўліны Мядзёлкі “Нас зводзілі сцяжыны кахання”і гераіні аповесці Я. Коласа “Адукацыя” – “Капялюш-прызнак інтылегентнасці?” цыкла “Новае прачытанне твораў Я. Коласа”.

Дашкольнікам і малодшым школьнікам будзе адрасаваны праект Бярэзінскай ДБ “Расцём з кнігай”, Каменаборскай СБ – праект штодзённага супрацоўніцтва з групай падоўжанага дня мясцовай школы “Кожны дзень – у бібліятэку, на сустрэчу з кнігай!”

Стымуляцыі актыўнага чытання дзяцей і падлеткаў у летні сезон паслужыць конкурс-акцыя “Лета радаснага чытання”. На працягу навучальнага года будуць практыкавацца конкурсы “Самы чытаючы клас (школьнік, педагог)”.

Маніторынг дазволіць вылучыць самую чытаючую вуліцу Беразіно, жылы дом, самую чытаючую вёску і аграгарадок, самае чытаючае прадпрыемства горада. Павышэнню іміджа чытаючага чалавека паспрыяюць злёты лепшых чытачоў аграгарадкоў, цэнтральных сядзіб сельскіх Саветаў, горада і раёна пад дэвізам “Нас яднае да кнігі любоў!”. У сакавіку пройдзе прадстаўнічы чытацкі фэст “Жанчыны ў феерверку кніг”.

На старонках раённага друку будзе праведзены конкурс сярод чытачоў “Кніга ў маім жыцці” на лепшую публікацыю пра кнігу, бібліятэку, бібліятэкара і прадстаўлена пастаянная рубрыка “Нашы лепшыя чытачы”.

З мэтай вызначэння ролі кнігі ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці бярэзінцаў будзе наладжана бліц-апытанне вядучых спецыялістаў райвыканкама і педагогаў школ “Раскрытая кніга на маім стале” (кніга, якую я чытаю зараз), “Мая настольная кніга” (кніга, да якой я перыядычна звяртаюся). Экспрэс-даследванне “Гарадская бібліятэка для мяне – гэта…”, “Што я ведаю аб гарадской бібліятэцы” дазволіць вывучыць грамадскія меркаванні аб бібліятэцы жыхароў горада.

На базе радзільнага аддзялення райбальніцы пройдзе цыкл дабрачынных акцый для маладых парадзіх “Кнігі – маладой матулі”, “Першая кніга вашага малыша”, “Кнігі – нованароджаным месяца”.

Традыцыйна адбудуцца цікавыя пасяджэнні Клуба творчых сустрэч бярэзінскіх прыхільнікаў мастацкага слова з беларускімі пісьменнікамі і мясцовамі аматарамі прыгожага-пісьменства.

Спадзяёмся, не застануцца без увагі самавыдавецкія выданні ЦБС серыі “Бярэзінцы пішуць”, “Першая спроба пяра”, здзейсненыя ў 2012 годзе: “Правінцыйныя казкі” А. Бычкоўскага, зборнік гумару Б. Манцэвіча “Басанож па крапіве”, зборнік паэзіі “Жаночы і мужчынскі погляд на жыццё”.

Святочныя бібліятэчнай гасцёўні “У бібліятэку завітала свята” будуць прымеркаваны да да 40-годдзя Вяшэўскай і 50-годдзя Васілеўшчынскай сельскіх бібліятэк.

Год вельмі ўраджайны для беларускага календара на кніжныя даты і юбілеі. Бярэзінскія бібліятэкі стануць цэнтрам літаратурных святаў цыкла “На агеньчык да юбіляра”. Да знакавых юбілеяў года – 130—годдзя з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа і 100-годдзя М. Танка прымеркаваны фестываль бібліятэчнай творчасці “Бярэзінскія бібліятэкі – класікам беларускай паэзіі”, чытацкая акцыя “Землякі чытаюць Купалу, Коласа, Танка”. Будзе праведзены рэйтынг-апытанне наведвальнікаў бібліятэк і мясцовай інтэлігенцыі “Мая любімая кніга Купалы і Коласа”, “Як я адкрыў для сябе Купалу і Коласа”. Да 90-годдзя літаратурна-мастацкага часопіса “Полымя” і 80-годдзя літаратурна-мастацкай газеты “Літаратура і Мастацтва” пройдзе цыкл літаратурных сімфаньет “Літаратурны шэдэўр – апавяданне” з надрукаванага ў юбілейных выданнях. У рамках акцыі “Час чытаць на роднай мове” будуць ладзіцца рэкламнае рэвю “Чытайце беларускае!” і акцыі “Кожнаму чытачу – беларускую кнігу”.

Індыкатарам бібліятэчных навацый у справе папулярызацыі кнігі і літаратуры стане раённы агляд-конкурс “Бібліятэка – папулярызатар мастацкага слова” і школа прафмайстэрства бібліятэкараў “Вобразна-эмацыянальныя формы папулярызацыі кнігі сярод падлеткаў і моладзі” з вопыту Бярэзінскай ЦБ.

Пашырыцца надомнае абслугоўванне сталых людзей, хворых і інвалідаў службай “Кніга – 103” у ходзе акцыі “Дом з кнігай – дом без адзіноты”, будуць практыкавацца валанцёрскія зімовыя чытанні “Давайце чытаць разам”. На пасяджэнні Школы аптымізму ЦБ “Не выжываю - а жыву!” пастаянную прапіску атрымаюць трыбуны шчырасці “Чытаю – значыць жыву!”, “Мне кніга замяняе цэлы свет”.

Пройдуць акцыі ў падтрымку бібліятэк “Падары кнігу бібліятэцы”, “Зрабі добрую справу на карысць гораду і раёна – падтрымай бібліятэку”, акцыі ўдзячнасці “Паклон сябрам бібліятэкі”.

Кніга ў наш час рэч нятанная. Публічныя бібліятэкі застаюцца адзіным месцам, дзе можна атрымаць кнігі – няхай у часовае карыстанне – затое ў пераважнай большасці бясплатна. Прапішацца акцыя “Прывядзе ў бібліятэку свайго знаёмага, сваяка, суседа!”

Калі хто яшчэ не пасябраваў з кнігай і нашымі бібліятэкамі, зрабіце гэта ў Год Кнігі. Няхай гэта стане пачаткам вялікай дарогі ў свет Духоўнасці, імя якой – Кніга.

Чытайце! Няхай у вашым жыцці не будзе ні дня, калі б вы не прачыталі хоць старонку добрай кнігі, не завіталі ў бібліятэку.

Будзьце з намі ў Год Кнігі!

Бібліятэкарам ёсць чым здзівіць чытача!

Наш адрас электроннай пошты Berezinolib@mail.ru

Чакаем Вашых допісаў!