Купить антивирус касперского на Support.by        аренда виртуального cервера на Support.by

Б  Я  Р  Э  З  І  Н  С  К  А  Я  Ц Э Н Т Р А Л І З А В А Н А Я    Б І Б Л І Я Т Э Ч Н А Я   С І С Т Э М А

АДРАС: 223311, Беларусь, Мінская вобл., г. Беразіно, вул. Камсамольская, 27

КАНТАКТНЫЯ ТЭЛЕФОНЫ: (8 017 15) 54 191, 55 458 E-MAIL: Berezinolib@mail.ru

ДЫРЭКТАР: Зіноўева Святлана Уладзіміраўна

 

БЯРЭЗІНСКАЯ ЦБС

З ГІСТОРЫІ БІБЛІЯТЭК
ДА ЦЭНТРАЛІЗАЦЫІ

ЛЕТАПІС ЦБС

СТРУКТУРА

БЯРЭЗІНСКАЯ ЦБ

БЯРЭЗІНСКАЯ ДБ

СЕЛЬСКІЯ ФІЛІЯЛЫ

ДЫНАМІКА ПАКАЗЧЫКАЎ

КАТАЛОГІ

ПАСЛУГІ

АМАТАРСКІЯ АБ'ЯДНАННІ

КЛУБ ТВОРЧЫХ СУСТРЭЧ

У НАС У ГАСЦЯХ

ПАЗНАЁМ БАЦЬКАЎШЧЫНУ

КАЛЕКТЫЎ

КАНТАКТЫ

МЫ Ў ДРУКУ, ДРУК ПРА НАС

НАВІНЫ

КАРТА САЙТА

 

ЛЕТАПІС ЦЭНТРАЛІЗАВАНАЙ БІБЛІЯТЭЧНАЙ СІСТЭМЫ

У адпаведнасці з пастановай ЦК КПСС “Аб павышэнні ролі бібліятэк у камуністычным выхаванні працоўных і навукова-тэхнічным прагрэсе” 1974 года і згодна плана пераводу бібліятэк на новую форму, зацверджанаму Міністэрствам культуры БССР 25 мая 1975 года Бярэзінскім райвыканкамам была падпісана пастанова аб арганізацыі цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы раёна.

20 сакавіка 1976 года 43 бібліятэкі раёна, у тым ліку раённая, дзіцячая і 1 прафсаюзная сельская бібліятэка, аб'ядналіся ў адзіную Бярэзінскую цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму з агульнымі асноўнымі задачамі і прынцыпамі дзейнасці пад кіраўніцтвам Бярэзінскай цэнтральнай бібліятэкі, якую ўзначаліў дырэктар - Строк Алена Міхайлаўна. На гэты момант у сістэме працавала 56 бібліятэчных работнікаў. Кніжны фонд бібліятэк раёна складаў 3 31 175 экземпляр ы кніг і іншых матэрыялаў, у тым ліку ў цэнтральнай бібліятэцы – 30 367, у дзіцячай – 29  196, у бібліятэках сельскай мясцовасці – 271 612.

З утварэннем ЦБС пачалася больш якасная арганізацыя работы бібліятэк: цэнтралізаванае камплектаванне і апрацоўка літаратуры, кваліфікаваная метадычная дапамога, фарміраванне бібліятэчных кадраў, абмен вопытам работы.

У снежні 1976 года на базе Бярэзінскай дзіцячай бібліятэкі быў наладжаны семінар-практыкум загадчыкаў дзіцячых бібліятэк вобласці па арганізацыі кніжнага фонду, даведачнага апарату бібліятэк, апрацоўцы кніг для дзіцячага чытача ва ўмовах цэнтралізацыі. Групу бібліятэкараў узначальвала дырэктар абласной дзіцячай бібліятэкі імя Янкі Маўра Т.П. Рашчынская. Госці азнаёміліся з нагляднай агітацыяй, даведачна-бібліяграфічным апаратам бібліятэкі, практыкай складання зводнага алфавітнага каталога, каардынаванага плана абслугоўвання навучэнцаў 1-8 класаў па раёну і іншымі пытаннямі, неабходнымі для пераходу на новую сістэму абслугоўвання. Бярэзінская дзіцячая бібліятэка стала сапраўднай школай перадавога вопыту.

У 1977 годзе, у сувязі з падрыхтоўкай да 60-годдзя Вялікага Кастрычніка бібліятэкамі раёна асаблівая ўвага надавалася актыўнай прапагандзе ленінскай спадчыны, літаратуры па пытаннях камуністычнага будаўніцтва, патрыятычнаму і інтэрнацыянальнаму выхаванню. У дапамогу прапагандыстам, агітатарам, палітінфар-матарам, спецыялістам сельскай гаспадаркі праводзіліся бібліятэчныя агляды, разнастайныя гутаркі. У гонар 60-годдзя Савецкай улады ў раёне была наладжана эстафета сярод бібліятэк пад дэвізам “Слухай наш рапарт, таварыш Кастрычнік!”. Пры перадачы эстафет кожная бібліятэка арганізоўвала паказальныя масавыя мерапрыемствы. Так, у Жорнаўцы бібліятэка сумесна з васьмігадовай школай правяла вусны часопіс “Вялікае шчасце жыць пры камунізме, але вышэйшае шчасце ствараць яго”. Цікавы вусны часопіс “Пад сонцам ленінскай дружбы” правяла Каменаборская СБ сумесна з СДК. Каб раскрыць чытачам важнейшыя вехі ў жыцці Савецкай дзяржавы, падзеі 1917 года, у бібліятэках былі створаны календары рэвалюцыйных дат. Важнае месца ў рабоце бібліятэк займа ла выхаванне моладзі на рэвалюцыйных, баявых і працоўных традыцыях нашага народа. Уся работа праводзілася ў цесным кантакце з партыйнымі, камсамольскімі і прафсаюзнымі арганізацыямі.

5 верасня Мачаская прафсаюзная бібліятэка рэарганізавана ў сельскую бібліятэку. У калектыў ЦБС улілося 7 маладых спецыялістаў – выпускнікоў Магілёўскага бібліятэчнага тэхнікума імя А. Пушкіна: Драздова Т.І. (Арэшкавіцкая СБ), Шамецька А.У. (Багушэвіцкая СБ), Слабко Л.В. (Лешніцкая СБ), Манчанка С.Р. (Новінская СБ), Шунэйка Н.В. (Пуцькаўская СБ), Нямірка Л.А. (Сялібская СБ), Шлома Л.Б. (Бярэзінская ЦБ). На канец 1977 года ў раёне налічвалася 26 568 чытачоў: з іх у ЦБ - 3 373, ДБ – 2 098, СБ – 21 097.

У 1978 годзе бібліятэкі раёна актыўна рыхтуюцца да знамянальнай падзеі - 60-годдзя БССР і Кампартыі Беларусі. За паўгоддзе праведзена 127 масавых мерапрыемстваў, сярод якіх - тэматычныя вечары, канферэнцыі чытачоў, дыспуты, гутаркі. Ва ўсіх бібліятэках аформлены выстаўкі аб слаўным шляху беларускага народа. У ЦБ разнастайная літаратура сабрана на выстаўках “Рэспубліка, народжаная Кастрычнікам”, “Ленін вялікі нам шлях азарыў”. Чытачы Паплаўскай СБ з цікавасцю пазнаёміліся з выстаўкай “60 гадоў Савецкай Беларусі”. З густам аформілі выстаўкі работнікі Пуцькаўскай СБ “Беларусь у суквецці роўных” і Чыжахскай СБ “Беларусь сацыялістычная”. Арганізавана прайшлі канферэнцыі чытачоў па кнізе В. Асіпенкі “Вогненны азімут” у Крапівеньскай бібліятэцы, па кнізе П. Гамолкі “Дзяўчына ішла па вайне” у Сялібскай, па раману І. Шамякіна “Гандлярка і паэт”, кнізе В. Лівенцава “Партызанскі край” у Котаўскай бібліятэцы. У сельскіх філіялах цікавымі былі гутаркі “Працоўная вахта рэспублікі” (Арэшкавіцкая), “Вялікі Кастрычнік і стварэнне БССР – карэнны паварот у гістарычным лёсе беларускага народа” (Чыжахская), “Працай праславім Радзіму сваю” (Котаўская). Праведзены цыкл бібліяграфічных аглядаў літаратуры “Вялікі Кастрычнік у творах беларускіх пісьменнікаў”, “Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны”, “Беларусь у суквецці роўных”, “Рэспубліка, у якой ты жывеш”, “Жанчыны Савецкай Беларусі”.

У 1979 годзе асноўныя напрамкі дзейнасці бібліятэчных устаноў былі вызначаны пастанов ай ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР “Аб мерах па дальнейшаму паляпшэнню культурнага абслугоўвання сельскага насельніцтва”. Бібліятэкары раёна з энтузіязмам у спрынялі гэты дакумент і адгукнуліся на яго практычнымі справамі. Таму ўся работа скіравана на ўдасканаленне новых форм і метадаў масавай работы Разам з мясцовымі клубамі, сельскімі Дамамі культуры, партыйнымі арганізацыямі калгасаў арганізоўваліся вечары провадаў у рады Савецкай Арміі, урачыстыя рэгістрацыі шлюбу, святы першай баразны, провады хлебаробаў у поле, “Зажынкі”, “Дажынкі” і іншыя мерапрыемствы, прысвечаныя людзям высокага звання – хлебароба. Бібліятэкары арганізоўвалі справу так, каб пра майстроў уборкі, пра поспех кожнага з іх назаўтра ведаў увесь калектыў. Сярод бібліятэчных наватараў - Каменаборская, Лешніцкая, Брадзецкая сельскія бібліятэкі. Любушанская СБ стала галоўным завадатарам першых у раёне святаў зажынак і дажынак.

У 1980 годзе ў гонар падрыхтоўкі да дастойнай сустрэчы ХХУІ з'езда партыі ў раёне прайшла эстафета пад дэвізам “Наш рапарт з'езду” па чытырох маршрутах, якая пачалася з Паплаўскай, Каменаборскай, Любушанскай, Пагосцкай СБ. Для перадачы эстафеты рыхтаваліся пэўныя масавыя мерапрыемствы. Так , Паплаўская бібліятэка правяла тэматычны вечар пад назвай “Усё, што партыя намеціла з гонарам выканаем”, Каменаборская чыта цкую канферэнцыю “Кожны дзень ударнай працы – крок да камунізму”, Пагосцкая – тэматычны вечар “Нашы крокі сажнёвыя ў справах камунізму бачныя” і Любушанская бібліятэка – вусны часопіс “Наш лад жыцця”. Мэта наладжанай эстафеты – прапаганда грамадска-палітычнай літаратуры, папулярызацыя працы перадавікоў сельскай гаспадаркі. Бібліятэчныя работнікі шляхам прапаганды кнігі садзейніча лі фарміраванню ў чытача марксісцка-ленінскага светапогляду, норм і прынцыпаў камуністычнай маралі, высокай свядомасці і сацыялістычнай актыўнасці. У кожнай бібліятэцы адлюстроўва ліся сацыялістычныя абавязацельствы працоўных калектываў і ход іх выканання.

У 1981 годзе ўся работа вялася ў адпаведнасці з распрацаванымі планамі работы ў святле патрабаванняў ХХУІ з'езда КПСС і пастановы ЦК КПСС “Аб паляпшэнні работы па ахове правапарадку і ўзмацненні барацьбы з правапарушэннямі”. У сістэме работы бібліятэчных устаноў раёна па камуністычнаму выхаванню насельніцтва і падрастаючага пакалення адно з важнейшых месц займала прававая прапаганда. Бібліятэкі выкарыстоўвалі разнастайныя формы і метады: вечары пытанняў і адказаў, лекцыі, даклады, сустрэчы з работнікамі міліцыі, кніжныя выставы, стэнды, якія дапамагалі людзям вывучыць савецкія законы, нормы сацыялістычнай грамадскасці. Амаль паўсюдна ў бібліятэках раёна прайшлі чытацкія канферэнцыі па кнігах В. Цендракова “Расплата”, Г. Мядынскага “Гонар”, В. Цітова “Усім смерцям назло”. Цікава, з далучэннем шырокага кола чытачоў, пра йшлі масавыя мерапрыемствы Гарэніцкай, Любушанскай, Вяшэўскай, Лагаўской бібліятэк. Значная ўвага нада валася рабоце з падлеткамі. У бібліятэках бралася на ўлік моладзь, схільная да правапарушэнняў. Сумесна з класнымі кіраўнікамі склада ліся характарыстыкі такіх асоб, планы чытання, дзе прадугледжвалася літаратура, якая садзейнічала фарміраванню грамадзянскіх і маральных рыс характару чалавека. У Гарэніцкай СБ адбыўся дыспут “З законам на Вы”, а школьнікі горада азнаёміліся з вусным часопісам “Старонкі нашага жыцця”. Цыклы гутарак, вечароў пытанняў і адказаў, вечароў сустрэч прайшлі амаль ва ўсіх бібліятэках. Абсталяваны кніжныя выставы “Жыць, адказваючы за ўсё”, “Чалавек і закон”, “Свет працы шырокі і светлы”, “Прававыя веды – моладзі” і інш. У камуністычным выхаванні насельніцтва вялікую ролю адыгрывалі 44 бібліятэкі раёна. Зачыніла свае дзверы Глінішчынская СБ, фонд якой быў пераведзены ў адкрытую Вязьеўскую бібліятэку (загад Бярэзінскай ЦБС ад 25.04 1981года). Адкрылася Мураўская сельская бібліятэка. Працавалі і 48 перасоўных бібліятэк. Бібліятэчным абслугоўваннем ахоплена каля 70 % насельніцтва. Карысталіся заслужанай славай Брадзецкая, Каменаборская, Лагаўская, Котаўская, Ушанская, Гарэніцкая, Паплаўская бібліятэкі. Тут рэгулярна і на высокім арганізацыйным узроўні праходзілі чытацкія канферэнцыі, літаратурна-тэматычныя вечары, вусныя часопісы, абмеркаванні твораў савецкіх і замежных пісьменнікаў. Ва ўліковыя формы бібліятэк нароўні з кнігамі і брашурамі сталі занасіцца і перыядычныя выданні, атрымліваемыя бібліятэкамі.

У 1982 годзе бібліятэкі раёна пачалі інтэнсіўна працаваць над змяненнем класіфікацыйных схем фондаў і каталогаў бібліятэк ў адпаведнасці з новымі табліцамі ББК. Значна палепшыўся ўзровень дзейнасці метадычнага аддзела цэнтральнай бібліятэкі, які стаў ініцыятарам распаўсюджвання новых формаў культурна-масавага абслугоўвання насельніцтва. Усімі формамі і метадамі работы бібліятэкі падкрэслівалі заганнасць адмоўнай з'явы – п'янства. Стваралі абстаноўку грамадскай нецярпімасці да падобнай “слабасці”, практыкуючы правядзенне вуснага часопіса “Пра тых, хто нам перашкаджае працаваць і жыць”. Свой маршрут па раёне часопіс пачаў з сырзавода. Аналагічныя мерапрыемствы прайшлі ў Вяшэўскай і Лагаўской бібліятэках. У снежні, амаль тыдзень, на Бярэзіншчыне знаходзіліся вядомыя беларускія пісьменнікі І. Сіняўскі і М. Чарняўскі, якія сустр акаліся з чытачамі бібліятэк раёна.

У 1983 годзе па выніках сацыялістычнага спаборніцтва сярод бібліятэк раёна ўручаны пераходны Чырвоны сцяг аддзела культуры райвыканкама і прафсаюзнага камітэта Любушанскай СБ, пераходныя чырвоныя вымпелы Косаўскай і Каменаборскай бібліятэкам, якія занялі другое і трэццяе месцы ў спаборніцтве . Шэрагу работнікаў бібліятэк былі аб'яўлены падзякі з занясеннем у працоўную кніжку.

1984 год. Калектыў Бярэзінскай ЦБС

У 1984 годзе адбылося першае скарачэнне бібліятэчнай сістэмы. Па рашэнню Бярэзінскага райвыканкама закрыта Мураўская сельская бібліятэка. На працу ў сістэму прыйшло 6 маладых спецыялістаў пасля заканчэння Магілёўскага бібліятэчнага тэхнікума імя А. Пушкіна, якія былі накіраваны ў Жорнаўскую, Капланецкую, Мацевіцкую, Шавярніцкую, Гарэніцкую, Мікуліцкую сельскія бібліятэкі. З гэтай нагоды было ўпершыню арганізавана свята бібліятэкараў з цырымоніяй пасвячэння ў бібліятэкары.

У 1985 годзе значная ўвага надавалася аналізу зон абслугоўвання сельскіх бібліятэк, так як за пяцігодку адзначана значнае змяншэнне колькасці сельскага насельніцтва , на 2 301 чалавек ( у сярэднім кожны год на 460 чалавек). Адпаведна зменшылася і колькасць чытачоў: у горадзе на 3 780, у сельскай мясцовасці на 4 331. З 43 бібліятэк сістэмы толькі 19 справіліся з планавымі паказчыкамі бягучага года. Не выкананы планавыя паказчыкі і цэнтральнай бібліятэкай. Змяншэнне колькасці чытачоў выклікала і зніжэнне кнігавыдачы. Хаця, на працягу года пашыралася кола дзейнасці бібліятэк па ўдакладненню форм работы з мэтай якаснага абслугоўвання аддаленых і маланаселеных пунктаў, па прыцягненню чытачоў з ліку рэзерва да сістэматычна га чытання. Шырылася арганізацыя пунктаў выдачы, перасовак, выхады на жывёлагадоўчыя фермы з а глядамі і гутаркамі, дастаўка літаратуры на дом. Пашырэнню сферы бібліятэчнага абслугоўвання садзейнічала выкарыстанне сельскімі бібліятэкарамі базы 83 дамоў агітатараў для наладжвання перасовак, правядзення масава-прапагандысцкай работы. Актыўна працуюць на базе дамоў агітатараў з жыхарамі пераферыйных вёсак загадчыкі Паплаўскай, Сялібскай, Любушанскай, Каменаборскай, Падваложскай сельскіх бібліятэк. Ва ўсіх бібліятэках выкарыстоўвалася работа кніганош. З мэтай задавальнення чытацкіх запытаў бібліятэкары 19 сельскіх бібліятэк выкарыстоўвалі МБА. Павысіўся ўзровень масава-палітычнай работы, змянілася якасць афармлення нагляднай прапаганды: штомесячна афармляліся выстаўкі “Время, события, люди“, “Знаменательные и памятные даты“, “В ЦК КПСС“, “Сегодня в печати“, “Журнал рассказывает“, “Интересная статья“, “Два мира, две социальные системы, два образа жизни”, “Два мира – две идеалогии”, “Молодёжь и мораль” і іншыя. Асобая ўвага надавалася аарганізацыі аматарскіх аб'яднанняў і клубаў. На канец года налічва лася 13 клубаў па інтарэсах. Цікава працавалі клубы “Мечтатель” пры Сялібскай, “Ліра” пры Любушанскай сельскіх бібліятэках, “Патрыёт” пры ЦБ. З ліку маладых спецыялістаў была арганізавана літаратурна-музычная брыгада, якая забяспечвала правядзенне пасяджэнняў літаратурн ай гасцеўні ў бібліятэках раёна. Гасцямі кнігалюбаў Бярэзіншчыны былі беларускія пісьменнікі М. Герчык, Н. Гілевіч, М. Карпенка - галоўны рэдактар часопіса “Работніца і сялянка”. Арганізавана чытацкая канферэнцыя па кнізе С. Алексіевіч “У вайны не жаночы твар”, на якой прысутнічалі гераіні кнігі – жыхаркі нашага раёна: былы ваенны фельдшар Э.Б. Кажамятнікава, камандуючая ўзводам аўтаматчыкаў Л.І. Любчык, франтавы шафёр Т.І. Давідовіч, санінструктар Л.З. Новік і Н.П. Сакава. Усяго за год бібліятэкамі сістэмы праведзена 1 356 мерапрыемстваў, у тым ліку цэнтральнай – 66. Вялікая ўвага надавалася справачна-бібліяграфічнай рабоце: на індывідуальным інфармаванні стаялі 137 чалавек, якім літаратура дастаўлялася на рабочыя месцы, абанентаў калектыўнай інфармацыі - 160, з якіх 137 ад сельскіх філіялаў. У раённай газеце адкрыта рубрыка “Культура: формы і метады”, у якой штомесячна асвятля лася інфармацыя аб дзейнасці бібліятэк сістэмы. Для Дулебскай сельскай бібліятэкі ўзведзены новы будынак.

У 1986 годзе бібліятэкары сістэмы, кіруючыся рашэннямі ХХУІІ з'езда КПСС, імкнуліся да перабудовы работы ў арганізацыі вольнага часу насельніцтва, па мабілізацыі працоўных на выкананне гаспадарчых, сацыяльна - бытавых і культурных задач. Жыццё бібліятэк характары завалася ростам творчай ініцыятывы супрацоўнікаў. Прапагандыскай групай ЦБ сумесна з таварыствам “Веды” праведзена 16 выступленняў на вытворчых участках горада і жывёлагадоўчых фермах раёна з вусным часопісам “Решения съезда выполним сами, своими руками, своими сердцами”. Бібліятэкі аказвалі метадычную і практычную дапамогу ў стварэнні куткоў навукова-тэхнічнай інфармацыі пры сельскіх гаспадарках, у арганізацыі куткоў прапагандыста, прымалі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы актуальных пытанняў па праблемах культуры да разгляду на сесіях сельскіх Саветаў. За высокія паказчыкі ў рабоце, бібліятэкар Сялібскай СБ Койпіш Г.У. занесена на раённую Дошку перадавікоў. Чытачы бібліятэк прынялі актыўны ўдзел у завочнай чытацкай канферэнцыі “Коммунисты – это века сыны”, якая праходзіла на старонках раённай газеты са студзеня па красавік. Было прадстаўлена ў мясцовым друку 17 чытацкіх выступленняў. Усяго за год у раённай газеце змешчана 54 публікацыі аб дзейнасці бібліятэк. Пашырана сфера інфармацыйна-прапагандысцкай дзейнасці бібліятэкўвагі за кошт мясцовага радыё, на якім агучаны штомесячныя агляды, прэм'еры, анонсы-аб'явы аб бібліятэчных мерапрыемствах. У верасні пачаў сваю дзейнасць клуб прыхільнікаў паэзіі пры Бярэзінскай ЦБ, які адразу выклікаў інтарэс сярод моладзі. Пасяджэнні праходзілі на базе гарадскога маладзёжнага бара, дзе ўтульная атмасфера, музыка, тэлевізар, часопісы і кнігі спрыялі прыемнму адпачынку і карысным духоўна-інтэлектуальным зносінам. За год прайшло тры пасяджэнні па творчасці С. Ясеніна, М. Святлова, У. Высоцкага. Удасканальваліся формы работы з бацькамі, настаўнікамі і падлеткамі па пытаннях сямейнага выхавання. У рамках абласной праграмы “Кніга. Сям'я. Падлетак” пры Бярэзінскай раённай і дзіцячай бібліятэках пачынае дзейнічаць клуб сямейнага чытання “Тата, мама, я – чытаючая сям'я”. Пры Бярэзінскай дзіцячай бібліятэцы пачаў дзейнасць лялечны тэатр “Пятрушка”, які па выніках абласнога конкурса лялечных тэатраў, рэгіянальны тур якога праходзіў на базе Бярэзінскай дзіцячай бібліятэкі, заняў ІІ месца. Прайшоў абласны семінар намеснікаў дырэктараў ЦБС па рабоце з дзецьмі на тэму “Работу бібліятэк па эстэтычнаму выхаванню школьнікаў на ўзровень патрабаванняў часу”. Больш якасным стала камплектаванне кніжных фондаў бібліятэк, які павялічыўся на 48 623 экз. і складаў на канец года 539 848 экз. кніг, перыядычных выданняў і іншых дакументаў. Бібліятэчнымі паслугамі 42 бібліятэк карысталіся 23   054 чытачы (з іх у 44 бібліятэчных пунктах - 1 906), якім было выдана 470 696 экз. кніг і інш. дакументаў. Па-ранейшаму ў зоне ўвагі заставалася пытанне прыцягнення чытачоў у бібліятэку, арганізацыя сістэматычнага чытання. Дэмаграфічная сітуацыя негатыўна сказвалася на выкананнях планавых паказчыкаў. Перагледжана сетка нестацыянарнага абслугоўвання горада, вывучаны рэзерв патэнцыяльных чытачоў. Колькасць чытачоў зменшылася на 200 чалавек і сетка зменшылася на адну ўстанову. Рашэннем Бярэзінскага райвыканкама № 12 ад 24 кастрычніка закрыта Пуцькаўская сельская бібліятэка. Штат бібліятэчных работнікаў – 58 чалавек.

У 1987 годзе работа бібліятэк сістэмы была накіравана на правядзенне мерапрыемстваў да 70-годдзя Вялікага Кастрычніка. З 23 па 28 жніўня у раёне праходзіў тыдзень прапаганды беларускай літаратуры, у якім прынялі ўдзел беларускія пісьменнікі і паэты У. Федасеева, М. Чарняўскі, Г. Тумаш, В. Гігевіч. Папулярнымі сярод чытачоў сталі штомесячныя прагляды новай літаратуры з арганізацыяй папярэдняга запісу на кнігі павышанага попыту. На працягу года чытачам было накіравана 2 700 паведамленняў аб задавальненні іх запытаў. Выконваючы рашэнне Бярэзінскага райвыканкома, большасць бібліятэк прынял а актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні рытуалаў ушанавання перадавікоў сельскай гаспадаркі, свят аў вёсак, і напісання іх летапісаў. Супрацоўнікі бібліятэк сталі больш дыферэнцыравана падыходзіць да абслугоўвання чытачоў. Адчынены бібліятэчныя пункты выдачы на базе ПМК-63, пажарнай часці ад Бярэзінскай ЦБ, у школе-інтэрнац е ад дзіцячай бібліятэкі. У сельскай мясцовасці дзейнічала 27 бібліятэчных пунктаў, які мі карысталася 1 822 чытач оў . Нестацыянарнымі формамі абслужана 37 населеных пунктаў з 244 наяўных вёсак Бярэзіншчыны. Дзіцячая бібліятэка вызначана школай перадавога вопыта па рабоце з дзіцячым чытачом. Пагосцкая, Падваложская і Чыжахская сельскія бібліятэкі перамясціліся ў новыя будынкі.

У 1988 годзе у рамках абласнога і раённага агляду-конкурсу “Квітней мой край беларускі!” бібліятэкамі раёна былі арганізаваны цыклы кніжных выстаў, выстаў-праглядаў беларускай літаратуры “Быль і ява Савецкай Беларусі”, “Гісторыі таемныя радкі” і інш., літаратурныя прэм'еры. Гасцямі чытачоў Бярэзіншчыны былі беларускія пісьменнікі М. Скарынкін, М. Татур, С. Алексіевіч. Пад эгідай агляду прайшлі святы вёсак “Гэта наша з табой зямля, гэта наша з табой біяграфія”, прымеркаваныя 70-годдзю БССР. Эпіцэнтр масава-палітычнай работы сельскіх бібліятэк усё часцей пераносіўся ў працоўныя калектывы, што садзейнічала пашырэнню сферы бібліятэчнага ўздзеяння. Вырашаць праблемы развіцця і ўдасканальвання масавай прапаганды кнігі дапамагала стварэнне пры бібліятэках літаратурна-прапагандысцкіх груп (ЛПГ), што дазваляла не запірацца ў сценах бібліятэкі, а актыўна выходзіць у калектывы, у аддаленыя вёскі. На канец года такіх ЛПГ было 12. З ліку сельскіх бібліятэкараў арганізавана 9 зводных ЛПГ, дзе аснову кожнай, апроч актывістаў, састаўлялі бібліятэкары блізляжачых бібліятэк аднаго сельскага Савета. Выступленне кожнай групы буд авалася па прынцыпу літаратурнай кампазіцыі, у якой ёсць пэўная тэматычная накірованасць. Сустрэчы ў чырвоных кутках ферм у хвіліны адпачынку жывёлаводаў за кубкам чаю сталі нормай для ЛПГ. Шырокае прызнанне ў слухачоў атрымалі выступленні Котаўска-Ушанскай бібліятэк па тэме “Дзіўнае роднае слова”, Вяшэўска-Пагосцка-Кукараўскай “Беларусы смяюцца і жартуюць”, Паплаўска-Падваложскай “Справы і людзі нашага саўгаса”, Лешніцка-Святліцкай “Прырода і мы”. Выступленні членаў ЛПГ дапамагалі зрабіць адпачынак людзей больш насычаным, эмацыянальным, садзейнічалі павышэнню прэстыжу культработніка на сяле. Праведзена значная работа па ачыс т цы кніжных фондаў: спісана 77 365 экз емпляраў трухлявай і састарэлай па зместу літаратуры. Зроблены капітальны рамонт Бярэзінскай ЦБ. Пабудаваны новы будынак для Лагаўской сельскай бібліятэкі.

У 1989 годзе ў выніку скарачэння сельскага насельніцтва адбылося значнае зніжэнне планавых паказчыкаў па абслугоўванню чытачоў. Не выконваецца план ЦБС: за год абслужана 18 929 чытачоў (- 1. 251 да плана), кнігавыдача склала 333 574 экз. кніг і інш. дакументаў (- 38 056 да плана). Па рашэнню Бярэзінскага райвыканкама №13 закрыты Вязьеўская і Ягадская сельскія бібліятэкі неперспектыўных зон абслугоўвання. Колькасць сельскіх бібліятэк-філіялаў склала 38. Штат бібліятэчных работнікаў – 56 чалавек, з іх 12 з вышэйшай адукацыяй, 40 з сярэдн яй спецыяльнай. Пачаўся паступовы пераход афармлення нагляднасці бібліятэк на беларускую мову. Адзін дзень у нядзелю адводзі ўся для ў сіленай прапаганды беларускай кнігі: беларускія чацвяргі, пятніцы праводзяцца ў Косаўскай, Дзмітравіцкай, Падваложскай, Сялібскай бібліятэках З мэтай павышэння прафесійнай кваліфікацыі пачынаючых бібліятэкараў ствараецца Школа маладога бібліятэкара.

У 1990 годзе па-ранейшаму ў цэнтры ў вагі заста валася прапаганда беларускай літаратуры, стабілізавалася правядзенне беларускіх чацвяргоў па прапагандзе лепшых твораў беларускіх пісьменнікаў. Бярэзінскай дзіцячай і 8 сельскімі бібліятэкамі выкарыстоўваліся элементы лялечнай тэатралізацыі у правядзенні дзён казак, экскурсій у бібліятэку і пасвячэння ў чытачы, праведзены цыклы мерапрыемстваў, прымеркаваных да 500-годдзя Скарыны. У цэнтральнай бібліятэцы адбылася сустрэча з рэдактарам часопіса “Полымя” С. Законнікавым. Удасканальваліся формы работы з бацькамі, настаўнікамі і падлеткамі па пытаннях сямейнага выхавання. У рамках абласной праграмы “Кніга. Сям'я. Падлетак” пры Бярэзінскай раённай і дзіцячай бібліятэках пачынае дзейнічаць клуб сямейнага чытання “Тата, мама, я – чытаючая сям'я”. На працягу года праведзены раённыя агляды-конкурсы ЛПГ і лялечных тэатраў. Павышэнню прафесіяналізму бібліятэкараў раёна спрыяў раённы конкурс “Самы чытаючы бібліятэкар”. Вынікі конкурса падводзіліс я штомесячна шляхам запаўнення анкет “Што я прачытала за месяц”, выступленняў “П р ачытала – хачу абмеркаваць”. Пераможцы былі ўзнагароджаны грашовымі прэміямі. Для паляпшэння матэрыяльна-тэхнічнай базы зрасходавана 20 000 рублёў: ва ўсе бібліятэкі раёна набыты прайгравальнікі і 5 тэлевізараў для Бярэзінскай цэнтральнай, Пагосцкай, Любушанскай, Новінскай, Лешніцкай сельскіх бібліятэк.

У 1991 годзе змяншэнне колькасці сельскага насельніцтва раёна абвастрыла пытанні ўпарадкавання сеткі бібліятэк, рэарганізацыі асобных устаноў малаперспектыўных сельскіх населеных пунктаў. Па рашэнню Бярэзінскага райвыканкама закрыты Альхоўская, Вязькуцінская, Міхеевіцкая сельскія бібліятэкі. На канец года бібліятэчная сетка раёна скарацілася з 40 бібліятэк да 37: 35 сельскіх, цэнтральная і дзіцячая бібліятэкі. Фонд бібліятэк раёна складаў 364 774 экз. кніг і інш. выданняў. Бібліятэчнымі паслугамі карысталася 13 957 чалавек, якім і ўзята за год 213 145 экз. кніг, перыядычных выданняў і іншых дакументаў. Сельскія бібліятэкі пераведзены на пяцідзённы працоўны тыдзень. 4 сельскія бібліятэкі - Міраслаўская, Прыборская, Крапівеньская, Галоўналядская пераведзены на 0,5 стаўкі. Знізілася эфектыўнасць нестацыянарных форм абслугоўвання аддаленых вёсак. Такой форме абслугоўвання засталіся прыхільнымі толькі 5 сельскіх бібліятэк. У сярэднім на 1 бібліятэку ЦБС прыходзіцца 377 чытачоў, у т.л. на сельскую – 255; кнігавыдач на 1 бібліятэку ЦБС – 5,8 тыс. экз., на 1 сельскую бібліятэку – 3,6 тыс. Ахоп насельніцтва па сельскай зоне склаў 42%, па гораду – 38%. Па-ранейшаму заставалася нізкай абарачальнасць кніжных фондаў (па ЦБС – 0,6; па сялу – 0,4). Бібліятэчная сістэма пераведзена на ІУ групу аплаты. Па выніках абласнога конкурса лялечных тэатраў, рэгіянальны тур якога праходзіў у горадзе Барысаве, лялечны тэатр “Пятрушка” дзіцячай бібліятэкі заняў ІІ месца. Навукова-метадычным аддзелам Мінскай абласной бібліятэкі А. Пушкіна абагульнены вопыт Бярэзінскай ЦБС па павышэнні кваліфікацыі работнікаў.

У 1992 годзе ва ўмовах новай грамадскай сітуацыі некалькі змясціліся акцэнты работы з чытачамі: стала важным вызначыць месца бібліятэк у сістэме сацыяльных інстытутаў па адраджэнню нацыянальнай культуры. Зроблены пэўныя захады на распаўсюджанне беларускай мовы ў бібліятэках: завершана беларускамоўнае афармленне нагляднасці бібліятэк і ўстаноўлена правядзенне вытворчых нарад і вядзенне справаводства на беларускай мове. Значна пашырылася краязнаўчая работа бібліятэк ЦБС па рэалізацыі абласных праграм “Спадчына”, “Памяць Міншчыны”. Бібліятэкі раёна пачалі пошукавую работу па выяўленню і назапашванню матэрыялаў па гісторыі вёсак. У рамках раённага агляда краязнаўчай работы палепшылася афармленне краязнаўчых куткоў бібліятэк, якія аформлены ў нацыянальна-беларускім стыле з элементамі народнага майстэрства : п радстаўлены літаратурныя карты раёна, візітныя карткі сельскіх Саветаў, візітоўкі на беларускіх пісьменнікаў-землякоў і іншыя матэрыялы краязнаўчага характару. У лістападзе, на раённым літаратурным семінары бібліятэчных работнікаў праведзена сустрэча – літаратурны дыялог з земляком, літаратуразнаўцам, крытыкам, дырэктарам філалагічных навук Паўлам Дзюбабайлам на тэму “Беларускі раман: ідэйна-тэматычныя далягляды, мазаіка пісьменніцкіх імёнаў, новае ў літаратурнай ацэнцы мастацкіх твораў, месца крытыкі ў літаратурным працэсе…”. У Падваложскай СБ – базавай школы па краязнаўству аформлены пакой нацыянальнай культуры і быту. У рамках раённага агляду лялечных тэатраў ад Бярэзінскай ДБ і 8 сельскіх бібліятэк прайшоў парад лялечных спектакляў пад дэвізам “Мы любім беларускую казку”. Значна пахіснулася матэрыяльная база бібліятэк. На набыццё абсталявання зусім не адпушчана сродкаў.

У 1993 годзе ва ўмовах нестабільнасці ў грамадстве, эканамічнага крызісу і пераходу да рыначных адносін бібліятэкі раёна апынуліся ў складаным становішчы: няспынны рост цэн на выдавецкую прадукцыю, мізэрнае фінансаванне, нізкі ўзровень матэрыяльна-тэхнічнай базы бібліятэк, слабыя эканамічныя магчымасці мясцовых і сельскіх гаспадарак, кіруючых структур улады… Усё гэта выклікала неабходнасць рэфармавання з мэтай стварэння ў раёне аптымальнай сістэмы бібліятэчнага абслугоўвання, адпавядаючай запытам карыстальнікаў і эканамічным магчымасцям грамадства, сарыентаванай на захаванне базы большасці бібліятэк. Бібліятэчная сістэма раёна ў цэлым захавала сваю жыццядзейнасць у тагачасных складаных умовах, хаця змены ў дэмаграфічнай сітуацыі (змяншэнне сельскага насельніцтва, паніжэнне адукацыйна-культурнага патэнцыялу жыхароў асобных сельскіх зон), агульны крызіс у эканоміцы выкліка лі працэс згортавання бібліятэчнай сетк і. Па рашэнню Бярэзінскага райвыканкома закрыты Крапівен ь ская, Ляжынская, Міраслаўская, Прыбор с кая, Святліцкая сельскія бібліятэкі, якія абслугоўвалі прыкладна не больш 50 – 80 чытачоў у год. Асноўным накірункам дзейнасці бібліятэк засталося краязнаўства: садзейнічанне задавальненню грамадскіх запатрабаванняў у краязнаўчай інфармацыі, выяўленне, збор, захаванне і папулярызацыя матэрыялаў, звязаных з мясцовасцю. Пашуковыя аперацыі “Быць гісторыкам сваёй вёскі”, “Бабульчын куфэрак” далі значныя напрацоўкі: большасцю бібліятэк завершана базіснае напісанне летапісаў вёсак, зроблены запісы найбольш распаўсюджаных відаў і жанраў мясцовага фальклору, створаны картатэкі цікавых людзей раёна, сельскага Савета, сва ёй зоны абслугоўвання, аформлены візітныя карткі на вясковых умельцаў. Сталі рэгулярнымі для бібліятэк краязнаўчыя дні па прапагандзе матэрыялаў, звязаных з краем, праводз іліся краязнаўчыя гадзіны цікавых паведамленняў, завочныя экскурсы ў мінулае вёсак, гадзіны мясцовага фальклору, вечары-партрэты цікавых людзей вёскі, выставы народнай творчасці вяскоўцаў. Стала традыцыйным штогадовае правядзенне ў лістападзе раённага тыдня літаратурнага краязнаўства па прапагандзе матэрыялаў аб жыцці і творчасці мясцовых пісьменнікаў, паэтаў-аматараў і іх твораў.

У 1994 годзе ўдалося захаваць дзейнасць 30 бібліятэк у сельскай мясцовасці, хаця толькі 8 з іх працавалі на працягу года ў поўную сілу, а астатнія з 2 квартала і амаль да канца года працавалі на 0,5 стаўкі. І ўсё ж гэтыя меры дазволілі зберагчы матэрыяльную базу бібліятэк, забяспечыць працаўладкаванне сельскіх бібліятэкараў на працягу года, хаця, безумоўна, адзначаная акалічнасць значна адбілася на выкананні планавых паказчыкаў па абслугоўванню насельніцтва кнігай. Так, недавыкананне плана па чытача х склала па сістэме -1 537 чалавек, у т.л. 968 у сельскай мясцовасці; па кнігавыдачы – 46 233 экз., у т.л. 27 823 экз. – у сельскай мясцовасці. У сельскай мясцовасці амаль поўнасцю адказаліся ад нестацыянарных форм абслугоўвання, па гораду колькасць нестацыянарных форм абслугоўвання кнігай працоўных калектываў скарацілася да 2 -х бібліятэчных пунктаў: у інтэрнаце ПМК-163 і на аўтабазе №22. Пагоршылася фондазабеспячэнне бібліятэк : паступленні склалі ў сярэднім - 440 новых кніг на адну бібліятэку ў год . Асноўны аспект работы бібліятэк – далучэнне чытачоў да багаццяў сусветнай літаратуры, фарміраванне ў іх гуманістычнага, эстэтычнага ідэалу праз мастацкае слова, прывіццё навыкаў чытання сур'ёзнай мастацкай літаратуры, здольнасцей да вобразнага мыслення і ўспрыманн я рэчаіснасці, фарміраванне ўмення выбраць лепшае выданне. З гэтай мэтай паўсюдна ў бібліятэках аформлены літаратурна-інфармацыйныя цэнтры. Пагосцкай, Кукараўскай, Сялібскай , Ушанскай сельскім бібліятэкам рашэннем пасяджэнняў мясцовых сельскіх Саветаў прысвоены імёны мясцовых пісьменнікаў Я. Ермаловіча, П. Дзюбайла, Р. Нехая, І. Маркевіча. Пакладзены пачатак правядзення мерапрыемстваў бібліятэк сістэмы да Дня Незалежнасці Беларусі ў рамках раённай дэкады нацыянальнай спадчыны “Жыві спадчына”.

У 1995 годзе на пасад у дырэктара Бярэзінскай ЦБС назначана Нямірка Людзміла Анатольеўна. Ідзе значнае зніжэнне паступленн я новых кніг і колькасць атрымоўваемых бібліятэкамі перыядычных выданняў. За год паступіла 2 270 экз. кніг, 3 195 экз. часопісаў, 226 экз. газет. Па ступленні ў сярэднім на адну сельскую бібліятэку склалі 35 экз. кніг. Чытальнай залай Бярэзінскай ЦБ былі ўстаноўлены ўздыманне мінімальны х платны х паслуг за карыстанне часопісамі мод. Упершыню ў рамках раённага тыдня культуры ў бібліятэках былі праведзены Дні чытачоў з ушанаваннем лепшых, выпускам стэндаў-рэкламнікаў “Хто ёсць хто сярод чытачоў”, афармленнем Кніг Гонару “Чытач года”, “Імі ганарыцца наша бібліятэка” і інш. На базе ЦБ праведзены І раённы злёт лепшых чытачоў горада і раёна пад дэвізам “Мы выбіраем кнігу”.

У 1996 годзе сетка бібліятэк не змянілася: 30 сельскіх філіялаў, цэнтральная і дзіцячая бібліятэкі ў горадзе. Абслугоўванне насельніцтва кнігай у раёне вялося ў асноўным стацыянарнымі формамі абслугоўвання. Нестацыянарныя формы практыкавалі толькі Сялібска , Кукараўская , Лагаўская сельскія і цэнтральная бібліятэкі. Слабае папаўненне фондаў галіновай літаратуры і перыёдыкі, кардынальныя змены ў сацы яльна-эканамічнай галіне адмоўна адбіліся на магчымасцях бібліяграфічнага і і нфармацыйнага абслугоўвання: перастала дзейнічаць сістэма індывідуальнага інфармацыйнага абслугоўвання. Вопыт Бярэзінскай цэнтральнай бібліятэкі па збіранню, фарміраванню і рэкламаванню краязнаўчых збораў, па стварэнню этнакультурнага асяроддзя ў бібліятэках раёна агучаны на абласной навукова-практычнай канферэнцыі “Бібліятэка і рэгіянальная праграма “Памяць Міншчыны” 3 снежня 1996 года.

У 1997 годзе асноўны напрамак дзейнасці бібліятэк – адраджэнне беларускай самабытнай культуры, развіццё краязнаўства, прапаганд а беларускай мовы і літаратуры. Вопыт Бярэзінскай сістэмы па распрацоўцы праграм “Спадчына” і “Памяць Міншчыны” прызнаны лепшым у вобласці і распаўсюджваецца ў іншых ЦБС. Пошукавыя аперацыі бібліятэк дазволілі накапіць вялікі краязнаўчы матэрыял, на аснове якога аформлены папкі на беларускай мове: “Тапанімічны даведнік паходжання назваў населеных пунктаў Бярэзіншчыны”, фразеалагічны слоўнік “Так гавораць бярэзінцы”, зборнік песеннага і абрадавага фальклору бярэзінскіх вёсак, Кніга Памяці знікнуўшых вёсак, гістарычна-геаграфічны даведнік “Вёскі Бярэзіншчыны – сведкі памятных падзей”. Сумеснымі намаганнямі аддзела маркетынгу ЦБС і метадычнага аддзела РДК выпуска лася газета “Краязнаўчы веснік”. Бібліятэкі сістэмы паглыблена і мэтанакіравана займаліся эстэтычным выхаваннем жыхароў раёна. Пастаянна ўкараня ліся новыя формы масавай работы. Бібліятэчная сетка раёна арыент авалася на ўсе ўзроставыя і сацыяльныя групы і спалуча ла стацыянарныя і нестацыянарныя формы абслугоўвання, што дазваля ла наблізіць кнігу да месца жыхарства, працы і вучобы насельніцтва. У рамках праднавагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы сэрцы – дзецям” упершыню ў раёне было праведзена свята радасці для дзяцей з неблаганадзейных і шматдзетных сем'яў на базе ЦБ . Метадычна-маркетынгавая служба Бярэзінскай ЦБС лічыцца адной з лепшых у Мінскай вобласці, таму зусім невыпадкова , што двухдзённыя заняткі абласной школы метадыста прав е дз ены на яе базе. “Рэклама магчымасцей бібліятэкі – адна з умоў стварэння яе пазітыўнага іміджу” – актуальная тэма, якая знайшла творчае ўвасабленне ў дзейнасці бярэзінскіх бібліятэк. Госці змаглі азнаёміцца з сучасным становішчам і перспектывамі развіцця бібліятэчнай справы раёна. Удзельнікі семінара наведалі Новінскую сельскую бібліятэку (бібліятэкар Г.І. Кіклевіч), Лешніцкую (бібліятэкар Дзюк А.П.), Пагосцкую (бібліятэкар Шынкевіч А.І.), Любушанскую (бібліятэкар Маркоўская С.В.). Ва ўмовах складанага фінансавага становішча бібліятэк раёна была аб'яўлена дабрачынная акцыя “Дапамажы бібліятэцы”. Паўсюдна ў бібліятэках былі змешчаны плакаты-заклі ч ы да наведвальнікаў бібліятэкі “Падтрымай бібліятэку!”, “Стаўка на кнігу – стаўка на будучыню”. Праводзіліся і і ндывідуальныя сустрэчы з кіраўнікамі калгасаў, асобных прадпрыемстваў з трывалым фінансавым становішчам. У рамках акцыі аддзелам абслугоўвання ЦБ атрымана ў дар ад чытачоў 5000 экз. кніг, Гарэніцкай, Сялібскай, Шавярніцкай, Галоўналядскай, Кукараўскай, Паплаўскай, Брадзецкай па 70 экз. У часовае карыстанне 7 сельскім бібліятэкам перададзена звыш 150 экз. кніг 26 чытачамі. Першаадкрывальніцай такой часовай пазыкі кніг стала ў 1996 годзе Новінская СБ. К іраўнецтвам калгаса “Бярэзінскі” выдаткавана Гарэніцкай СБ 2,7 млн. рублёў, калгаса Імя Ільіча – Сялібскай СБ 1 млн. рублёў, Лясгасам і Сырзаводам - 3 млн. рублёў ЦБ. Адзначаецца прырост у выкананні планавых паказчыкаў па чытачах (+141 да плана) і кнігавыдачы (+ 17 684 да плана).

У 1998 годзе галоўнай задачай бібліятэк сістэмы стала абслугоўванне жыхароў маланаселеных і аддаленых вёсак, даць магчымасць чытаць бібліятэчныя кнігі ўсім жадаючым незалежна ад таго, на якой адлегласці ад бібліятэк яны жывуць. Вялікая колькасць населеных пунктаў у зонах абслугоўвання, перавага сярод жыхароў людзей пажылога ўзросту, зрабіла як ніколі актуальнай праблему набліжэння бібліятэчнай кнігі да жыхароў 20 вёсак - аб'ектаў абслугоўвання 12 сельскіх бібліятэк. Нестацыянарнае абслугоўванне 13 аддаленых вёсак сваёй зоны вялі 10 сельскіх бібліятэк: Брадзецкая, Вяшэўская, Дзмітравіцкая, Каменаборская, Кукараўская, Любушанская, Пагосцкая, Паплаўская, Падваложская, Сялібская. Пашырылася надомнае абслугоўванне бібліятэчнай кнігай асобных катэгорый насельніцтва на вёсцы і ў горадзе, асоб з абмежаванымі магчымасцямі перамяшчэння, жыхароў маланаселеных вёсак, шматдзетных маці. Бібліятэкамі раёна сабраны банкі дадзеных аб асобах, патрабуючых сацыяльнай рэабілітацыі, што паслужыла базай для вылучэння аб'ектаў індывідуальнай і групавой работы па месцы пражывання. У дасканальва ліся формы і метады краязнаўчай дзейнасці ЦБС, значнае месца ў якой займа ла пашуковая работа. Цэнтральная бібліятэка стала дыпламантам УІ рэспубліканскага конкурса “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” . На якасць бібліятэчнага абслугоўвання асобных сельскіх зон аказва ў у плыў нізкі ўзровень матэрыяльна-тэхнічнай базы. Неабходнасць рамонту Дзмітравіцкай , Дулебскай , Котаўскай сельскіх бібліятэк, адсутнасць грошай на набыццё мэблі, абсталявання, востры дэфіцыт тэхнічных сродкаў капіравання, транспартавання, сувязі, аўдыёвізуальнай тэхнікі. Наяўная тэхніка ў большасці сваёй маральна і фізічна ўстарэла. На камплектаванне фонда і зрасходавана 633 584 575 рублёў, за якія набыта 3310 экз. кніг, выпісана 4 749 экз. часопісаў і 627 экз. газет. Кіраўніцтва Інспекцыі па экалогіі выдзеліла для Любушанскай сельскай , цэнтральнай і дзіцячай бібліятэк 40 000 000 рублёў на набыццё літаратуры прыродаахоўнай тэматыкі. На пасаду дырэктрара Бярэзінскай ЦБС назначана Святлана Уладзіміраўна Зіноўева.

У 1999 годзе ў складанай сацыяльна-эканамічнай сітуацыі бібліятэкі сістэмы захавалі прынцыпы сваёй дзейнасці: свабодны доступ да інфармацыі, бясплатнае бібліятэчнае абслугоўванне, далучэнне чытачоў да каштоўнасцей нацыянальнай і сусветнай культуры. Бібліятэчныя ўстановы працавалі над вызначэннем свайго месца у сучаснай грамадскай сітуацыі, уносілі свой адметны ўклад у развіццё культуры раёна. Павысіўся аўтарытэт бібліятэк Бярэзіншчыны ў сацыяльна-культурным жыцці горада і раёна, адраджэнні самабытнай спадчыны. Новінская сельская бібліятэка стала дыпламант УІІ рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”. Кожная бібліятэка актыўна працавала з тымі групамі чытачоў, як а я ў адпаведнасці з іх патрабаваннямі і сваімі інфармацыйнымі магчымасцямі магла найбольш прадуктыўна абслужыць. Масавасць, адкрытасць і даступнасць для кожнага зацікаўленага стала асноўным прынцыпам у рабоце з чытачамі. Бібліятэкары лічылі сваім абавязкам аказаць дапамогу не толькі чытачам, якія непасрэдна наведвалі бібліятэкі, а імкнуліся ахапіць сваімі паслугамі розныя сацыяльныя і ўзроставыя групы насельніцтва.

У 2000 годзе , ва ўмовах фінансавага крызісу, яшчэ больш узрастае дыспрапорцыя паміж магчымасцямі бібліятэк і запатрабаваннямі насельніцтва, усё больш складаным становіцца задавальненне запытаў чытачоў. Працягваецца працэс маральнага старэння фондаў галіновай літаратуры, патрабуюць абнаўлення раздзелы фондаў па эканоміцы, праву, гісторыі, мовазнаўству, філасофскім навукам. У бібліятэках не хапае праграмнай мастацкай літаратуры, кніг па літаратуразнаўству, мастацтву, пазакласнаму чытанню, даведнікаў, слоўнікаў, новай дзіцячай літаратуры. Звядзенне да мінімума бюджэтнага фінансавання бібліятэк згубна адбіваецца на якасці фарміравання інфармацыйных рэсурсаў. Мясцовыя ўлады за год не знайшлі грошай на набыццё ніводнай кнігі. У сярэднім на адну вясковую бібліятэку паступіла па 19 экз. кні г, у 9-ць сельскіх бібліятэк толькі па 3 кнігі. На спонсарск ую дапамо гу Беларусбанка горада Беразіно 30 000 рублёў на быта 27 кніг у фонд ЦБ у ходзе дабрачыннай акцыі “Дапамажы бібліятэцы”. Прыватны прадпрымальнік вёскі Дзмітравічы аказаў грашовую дапамогу для мясцовай бібліятэкі ў памеры 14 000 рублёў, на якую набыта 21 кніга. Значную дапамогу ў набыцці вучэбнай літаратуры аказала абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна. Ва ўмовах нестабільнасці папаўнення і абнаўлення кніжных фондаў, газеты і часопісы становяцца адзіным сродкам аператыўнай інфармацыі, аднак усе бібліятэкі раёна засталіся без падпіскі на І квартал бягучага года, што звяло да мінімума на гэты перыяд асноўныя аператыўна-інфармацыйныя функцыі бібліятэк.

У 2001 годзе многія бібліятэкі раёна сталі сапраўднымі цэнтрамі міласэрнасці, якія садзейніча лі сацыяльнай рэабілітацыі састарэлых і інвалідаў. Найбольш прыкметнае месца сярод іх заняла ЦБ, якая працавала ў цеснай садружнасці з раённым Саветам жанчын, аддзелам сацыяльнай абароны, Цэнтрам карэкцыйна-развіваючага навучання дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, Бярэзінскім аддзяленнем Беларускай асацыяцыі ў падтрымку дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў. Сацыяльная функцыя ЦБ стала прыкметнай і станоўча ацэненай не толькі ў раёне, а і ў вобласці па лініі Міністэрства сацыяльнай абароны і абласнога Савета жанчын на ІІ абласной справаздачна-выбарчай канферэнцыі жаночых с аветаў Міншчыны. Экалагічныя пытанні ператварыліся у агульна-чалавечую праблему сучаснасці, і бібліятэкі не заставаліся ў баку, уносілі свой уклад у развіццё экалагічнай адукацыі, вялі работу па выхаванню экалагічнай свядомасці. Любушанская сельская бібліятэка заняла ў ІІ абласным аглядзе-конкурсе на лепшую пастаноўку работы па экалагічнай адукацыі і інфармацыі насельніцтва І месца ў намінацыі “Лепшая сельская бібліятэка” і ІІ месца ў адпаведным рэспубліканскім конкурсе, што падцвердзіла, што бярэзінскі вопыт па экалогічнай адукацыі не мае аналагаў у рэспубліцы і не капіруецца з чужых напрацовак, а народжаны самабытнай творчасцю і наватарствам бібліятэкара. Шырыліся формы ўдасканалення прафесійнага майстэрства бібліятэкараў, накіраваныя на развіццё іх творчых здольнасцяў, фарміраванне культуры чытання і самаадукацыі, культуры адпачынку і арганізацыі бібліятэчных святаў і фэстаў. Навацыяй года стала адкрыццё “Бібліятэчнага ліцэя” – сваеасаблівай формы павышэння кваліфікацыі з нестандартным наборам форм навучання бібліятэкараў. Бібліятэкар Новінскай СБ Кіклевіч Галіна Іванаўна прызнана лепшым бібліятэкарам па выніках абласнога конкурсу “Лепшы бібліятэкар Мінскай вобласці”. Па выніках раённых аглядаў-конкурсаў вылучаны лепшыя ў намінацыях “Лепшы бібліятэкар-эколаг” – бібліятэкар Любушанскай СБ; “Бібліятэкар творчай індывідуальнасці: лепшы сцэнарыст – бібліятэкар Каменаборскай СБ; “Аўтар самага творчага плана работы” – бібліятэкар Мачаскай СБ; “Лепшы кіраўнік аматарскага аб'яднання пры бібліятэцы” – бібліятэкар Дзмітравіцкай СБ; “Лепшы прапагандыст ваенна-патрыятычнай кнігі” – бібліятэкар Паплаўскай СБ; “Лепшы прапагандыст беларускай літаратуры” – бібліятэкар Лагаўской СБ; “Бібліятэкі творчай садружнасці” – Пагосцкая, Кукараўская, Вяшэўская СБ; “Хатні бібліятэкар: лепшы дастаўшчык кніг на дом” – бібліятэкар Гарэніцкай СБ.

У 2002 годзе работа бібліятэк заканадаўча рэгуліравалася Законамі Рэспублікі Беларусь “Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь”, “Аб інфарматызацыі”. Разам з іншымі пытаннямі яны ўключаюць у сябе вырашэнне праблем аператыўнасці, паўнаты і якасці камплектавання бібліятэчных фондаў, развіццё новых электронных тэхналогій апрацоўкі, пошуку, захавання і абмену інфармацыі па тэлекамунікацыйных каналах сувязі. Усе бібліятэкі Мінскай вобласці аўтаматызаваны, працуюць і набываюць камп'ютэрнае абсталяванне. Бярэзінская ЦБС – адзіная ў вобласці, якая не набыла камп'ютэра. Не ўдалося спыніць працэс ліквідацыі сельскіх бібліятэк у малаперспектыўных перыферыйных зонах раёна. Па рашэннях Бярэзінскага райвыканкама №12 ад 25 студзеня закрыты Жорнаўская, Гал о ўналядская, Косаўская, № 437 ад 30 жніўня - Котаўская і Мацевіцкая сельскія бібліятэкі. Цяпер сетку бібліятэчных устаноў раёна складае 25 сельскіх філіялаў, ЦБ і ДБ у горадзе. На 0,5 стаўкі працуюць Дулебская і Шавярніцкая СБ.

Перад бібліятэкамі раёна востра паўстала праблема недастатковага фінансавання папаўнення кніжных фондаў. Асноўнымі крыніцамі фінансавання з'яўляўся рэспубліканскі бюджэт (сацыяльная дапамога праз бібліятэчны калектар) і абласны (праз абласную бібліятэку). З мясцовага бюджэту атрымана ўсяго 39 900 рублёў на набыццё 10 кніг: сумны рэкорд у вобласці з нізкім фінансаваннем! Толькі дзякуючы акцыі “Дапамажы бібліятэцы” колькасць кніг па мастацкай літаратуры павялічылася на 337 экземпляраў. Інспекцыя па экалогіі дарэчы аказала дапамогу на падпіску перыядычных выданняў прыродаахоўнай тэматыкі: 1 493 810 рублёў прафінансавала атрыманне 10 найменаванняў часопісаў. На сельскія бібліятэкі раёна фінансавыя сродкі на перыядычныя выданні недастатковыя. У сярэднім адна вясковая бібліятэка атрымлівала 5 наймен аванняў газет, 4 наймен аванні часопісаў. Наладжана плённае супрацоўніцтва адміністрацыі раённага цэнтра занятасці насельніцтва і дырэкцыі Бярэзінскай ЦБС па летняму працаўладкаванню школьнікаў з задзейнічаннем іх для рамонту матэрыяльна-тэхнічнай базы і кніг бібліятэк горада і раёна. Такім чынам адрамантаваны чытальная зала дзіцячай бібліятэкі і кабінет аддзела абслугоўвання ЦБ.

У 2003 годзе набыты першы камп'ютэр для аддзела камплектавання і апрацоўкі ЦБ. Пры раённай бібліятэцы створаны Цэнтр прававой інфармацыі, для якога, дзякуючы ўпраўленню культуры і рэгіянальнаму цэнтру прававой інфармацыі Мінскай вобласці, набыты камп'ютэр з эталонным банкам даных прававой інфармацыі. Для паляпшэння эканамічнага становішча (павышэння якасці абслугоўвання чытачоў раённая бібліятэка ўвяла від дадатковых платны х паслуг за карыстанне літаратурай павышанага попыту і выкананне даведак. Даход саставіў 234 330 рублёў. У сувязі з нізкай матэрыяльна-тэхнічнай базай устаноў культуры раёна і скарачэннем колькасці жыхароў у сельскай мясцовасці рашэннем Бярэзінскага райвыканкама № 61 ад 24 лютага закрыта Дулебская СБ, Кукараўская СБ пераведзена ў другі населены пункт – вёску Васілеўшчына і адпаведна перайменавана ў Васілеўшчынскую сельскую бібліятэку . За актыўную дзейнасць па выхаванню ў дзяцей і падлеткаў экалагічнай свядомасці Бярэзінская дзіцячая бібліятэка ўзнагароджана Ганаровай граматай і грашовай прэміяй у памеры 400 тысяч рублёў Мінскім абласным камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя .

У 2004 годзе ўсе супрацоўнікі ЦБС пераведзены з безтэрміновага працоўнага дагавора на кантрактную форму найма. На І з'езд сельскіх бібліятэкараў вобласці “Сельская бібліятэка: арыентыры і прыярытэты развіцця” былі дэлегаваны бібліятэкары Пагосцкай і Новінскай СБ. Камп'ютэрнае аснашчэнне дазволіла пачаць выдавецкую дзейнасць. Самавыдавецкім метадам ЦБ ажыцўлены выпускі перых зборнікў літаратурнай творчасці землякоў “Дзе гамоніць Бярэзіна”, “Казкі зямлі бярэзінскай”, інфармдаведніка “Сын зямлі бярэзінскай”(да 75-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка, ураджэнца вёскі Сяліба Бярэзінскага раёна Рыгора Няхая) і першага выпуска інфармацыйнага зборніка “Жыццё бібліятэк: панарама падзей” (выходзіць штогадова 2 разы ў год) . У наступныя гады выдадзена рэкордная колькасць зборнікаў літаратурнай творчасці землякоў (ДзіныТрапянок, Алены Лучанок, Валерыя Капачэні, Галіны Яблонскай, Іны Амельчанка, Сямёна Бабровіча, Таццяны Верамейчык, Сержука Каліты, Віктара Кулігіна, Міхаіла Наскаўца, Ніны Насульскай, Алены і Дзіны Піскун, Гертруды Шчур, Уладзіміра Несцяровіча, Мікалая Аўтухова, Мікалая Цэдрыка), 6 інфармадаведнікаў серыі “Пісьменнікі-землякі” (П. Дзюбайла, Я. Ермаловіча, Р. Ігнаценкі, П. Рунца, Я. Туміловіча, М. Скрыпкі), 2 серыі “Малавядомае імя земляка” П. Акулевіч, Я. Цвік), 5 – “Імі ганарыцца Бярэзіншчына” (мастакі, пісьменнікі, аматары прыгожага пісьменства), 3 – “Славутыя людзі Бярэзіншчыны” (В. Ваньковіч, М. Равенскі, М. Барысевіч), 2 – “Даследчыкі малой радзімы” (П.А. Прыбыткін, С.С. Ігнатовіч), спіс фондаўтвараючай літаратуры краязнаўчага ядра бібліятэк Бярэзіншчыны “Пра бярэзінскі край”, паказальнікі пра бібліятэкараў Бярэзінскай ЦБС “Даруючыя людзям мудрасць кніг” і "Бярэзінская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма", рэтраспектыўны бібліяграфічны паказальнік “Бібліятэкі Бярэзіншчыны: 40 гадоў у перыядычным друку”, анатаваныя бібліяграфічныя даведнікі “Бярэзінская ЦБС у перыядычным друку (2007г.; 2008г.), бібліяграфічны паказальнік “Міншчына мая, я – часцінка твая”, інфармацыйна-краязнаўчае выданне “Яны прайшлі дарогамі Афганістана”. Усе выданні растыражаваны ў бібліятэкі сістэмы. Работа Міхалёўскай СБ па экалагічнаму выхаванню падрастаючага пакалення адзначана Ганаровай граматай і грашовай прэміяй Мінскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. На базе ЦБ адбылася сустрэча супрацоўнікаў ЦБС, творчай інтэлегенцыі раёна з беларускай пісьменніцай В. Іпатавай, што паклала пачатак цыклу сустрэч “У нас у гасцях – пісьменнік”.У наступныя гады званымі гасцямі бярэзінскай інтэлігенцыі сталі Анатоль Зэкаў (2006г.), Раіса Баравікова, Віка Трэнас, Генрых Далідовіч (2007г.), Валерый Квілорыя, Міхась Пазнякоў, Наталля Касцючэнка (2008г.), Алесь Карлюкевіч, Алесь Марціновіч (2009г.).

У 2005 годзе вынікам рацыяналізацыі сеткі бібліятэчных устаноў у сельскай мясцовасці стала закрыццё Шавярніцкай СБ і адкрыццё Косаўскай СБ, якая абсталявана новай мэбляй. Мадэфікавана 1-ая ў раёне бібліятэка аграгарадка Любушаны: зроблены капітальны рамонт памяшкання, набыта новая мэбля, камп'ютэр і прынтар, папоўніўся і абнавіўся кніжны фонд. Камп'ютэрная база бярэзінскіх бібліятэк прадстаўлена 6-цю камп'ютэрамі. У аддзеле камплектавання і апрацоўкі кніжных фондаў устаноўлена праграма “АLIS ”. Пашырылася сістэма платных паслуг бібліятэк. Камерцыйныя фонды сфарміраваны не толькі ў ЦБ, а і ў 3 сельскіх бібліятэках – Пагосцкай, Паплаўскай, Новінскай. Бібліятэкі Бярэзінскай ЦБС шмат увагі ўдзялялі папулярызацыі экалагічных ведаў сярод мясцовага насельніцтва, асабліва сярод дзяцей і падлеткаў. Дзеля гэтага выкарыстоўва ліся самыя розныя формы работы: чытачам прапан аваліся кніжныя выставы і тэматычныя паліцы, інфар м -дасье, рэкламнікі і памяткі, наладжва ліся цікавыя і пазнавальныя мерапрыемствы экалагічнага характару. Галоўная задача іх – выхаванне любові і павагі да роднага краю, беражлівых адносін да прыроды. Творчы падыход да афармлення эка-асяроддзя бібліятэкі, пастаноўкі экалагічнай адукацыі і інфармацыі насельніцтва Багушэвіцкай сельскай бібліятэкі ўвянчаўся поспехам: дыплом І ступені ІІІ абласнога агляду-конкурсу па экалогіі ў намінацыі “Лепшая сельская бібліятэка”. Узровень прапаганды экалагічных ведаў у многім залежыць ад якасці кніжных фондаў. У значнай ступені іх удалося папоўніць, дзякуючы фінансавай дапамозе мясцовай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. 1 855 872 рублі было выдзелена для падпіскі на перыядычныя выданні (бібліятэчная сістэма атрымліва ла 13 найменаванняў часопісаў) і 300 тысяч на набыццё кніг для Багушэвіцкай СБ, якая папоўнілася на 73 экземпляры. Цэнтральная бібліятэка стала пераможцай абласнога конкурсу “Прафесіяналізм і майстэрства – шлях да поспеху” у намінацыі “Лепшы аўтарскі праект” (аўтар-распрацоўшчык – загадчык аддзела маркетынгу Бярэзінскай ЦБ Круталевіч Тамара Мікалаеўна). Дэбютаваў клуб творчых сустрэч раённай бібліятэкі для бібліятэкараў і аматараў літаратуры і роднай мовы з запрашэннем званых гасцей -землякоў – творчых людзей і аматараў прыгожага пісьменства з прэзентацыяй іх твораў і самавыдавецкіх зборнікаў літаратурнай творчасці. Першая сустрэча адбылася з мясцовай казачніцай Аленай Лучанок, затым у 2006 годзе з Гертрудай Шчур, Уладзімірам Несцяровічам, Ігнатам Сабчуком, у 2007 годзе з Аленай Піскун, Сержуком Калітой, Таццянай Верамейчык, Дзінай Трапянок, Сяргеем Верамеевым, у 2008 годзе з Анатолем Волкавым, Алесем Бычкоўскім. Усталявана добрая традыцыя наладжвання калектыўных экскурсій і паездак бібліятэкараў па гістарычных і памятных мясцінах Беларусі. Першы ваяж адбыўся ў старажытны горад Беларусі Полацк, потым у Нясвіж, Мірскі замак, Жыровіцкі манастыр, Курган Славы, Хатынь, Мінск, Пінск, Магілёў, Гродна, Мосар, Гомель. Пабывалі таксама ў музеі вядомага кампазітара Станіслава Манюшкі, што знаходзіцца ў Чэрвенскім раёне Мінскай вобласці, у мастацкім музеі імя вядомага мастака В.К. Бялыніцкага-Бірулі Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці, у філіяле Нацыянальнага мастацкага музея РБ “Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы ХІХ стагоддзя” у Мінску, у краязнаўчым музеі імя Тышкевічаў у Лагойску Мінскай вобласці, у купалаўскім музей “Акопы” на Лагойшчыне ў вёсцы Харужацы, у Мінскім Батанічным садзе, Нацыянальнай бібліятэцы, гісторыка-краязнаўчым музеі пры Акадэміі навук РБ.

У 2006 годзе бібліятэчным абслугоўваннем насельніцтва раёна займаліся 26 публічных бібліятэк, у тым ліку 24 – у сельскай мясцовасці. Кніжны фонд якіх склада е 189 237 экз., у т.л. 168 562 экз. кніг. У параўнанні з папярэднімі гадамі камплектаванне фондаў сістэмы пагоршылася. За год паступіла толькі 1 339 экз. кніг. У сярэднім у адну сельскую бібліятэку паступіла 19 экз. кніг, у ЦБ – 700, у ДБ – 188. Дзякуючы акцыі “Дапамажы бібліятэцы” фонды бібліятэк папоўніліся на 212 экз. Актыўна ў гэтым накірунку працавалі Багушэвіцкая, Высакагорская, Васілеўшчынская, Косаўская сельскія бібліятэкі. Спонсарскую дапамогу аказаў дырэктар закрытага акцыянернага таварыства “Клявіца” Анатоль Станіслававіч Козел у памеры 2 мільёнаў рублёў і 640 тыс. рублёў - прыватныя прадпрынімальнікі г. Беразіно А.І. Даўгадзілін, Т.М. Даўгадзіліна, Т.І. Казачонак, С.В. Піскун, Н.М. Сухарукава, А.Я. Дударонак, А.В. Кіроль, Т.М. Барысёнак, А.В. Шумскі. За гэтыя грошы набыта 304 новыя кнігі. Аб'яўленне 2006 года Годам вясковай культуры максімальна стымулявала культработнікаў да пашырэння сваёй дзейнасці, фарміравання і замацавання ўласнага творчага профілю і станоўчага вобліку ўстановы культуры. Сельскія бібліятэкі ўмацавалі сваё адметнае месца ў культурным жыцці вяскоўцаў, палепшылі ўмовы камфортнасці для наведвальнікаў і ўкаран ялі новыя формы работы ў абслугоўванні . У раённы аглядзе-конкурсе “Мая бібліятэка” прымалі ўдзел усе ўстановы культуры Бярэзінскай ЦБС. Пераможцамі сталі Гарэніцкая СБ у нам і нацыі “Бібліятэка – зберагальніца нацыянальнай памяці”, Ушанская СБ – “Бібліятэка літаратурна-выхаваўчага накірунку” , Паплаўская СБ – “Бібліятэка – дзелавы партнёр”, Вяшэўская СБ – “Бібліятэка перыферыі”, Косаўская СБ – “Бібліятэка лепшага інтэр'еру”. Статус аграгарадской набыла Паплаўская бібліятэка. Вопыт бярэзінцаў “Усёй грамадой – супраць п'янства” агучаны на раённым семінары кіруючага звяна, на абласным і рэспубліканскім форумах актывістак Беларускага Саюза жанчын, а аўтар і ініцыятар праекта – заг. аддзела маркетынгу раённай бібліятэкі адзначана падзякай губернатара Міншчыны М.Ф. Дамашкевіча і значнай грашовай прэміяй “За нераўнадушнасць і сацыяльную актыўнасць”. Усталёўваюцца творчыя сувязі і ўзаемаабмен вопытам у рамках міжрэгіянальных узаеманаведванняў “Бібліятэчны прагрэс – у садружнасці ЦБС”. Першае наведванне бібліятэкараў раёна адбылося ў Чэрвеньскую ЦБС. Традыцыя прадоўжана ў наступныя гады: ў Бялыніцкую Магілёўскай вобласці (2007г.), Глыбоцкую Віцебскай вобласці (2008г.). З адваротным візітам супрацоўнікі Бялыніцкай ЦБС завіталі да нас у 2007г., Чэрвеньскай – 2008г.

У 2007 годзе апроч гарантаваных бясплатных паслуг, бібліятэкі ЦБС пашырылі дадатковы платны сэрвіс. Усе публічныя бібліятэкі сістэмы пачалі аказваць платныя паслугі. Практыкавалася 18 відаў платнага сэрвеса. Усяго за год бібліятэкамі сістэмы аказана платных услуг на суму 3, 2 млн. рублёў. Лідары па ўкараненні платных паслуг сярод сельскіх бібліятэк – Пагосцкая (157,1 тыс. руб.), Брадзецкая (122,6 тыс. руб.), Новінская (131, 8 тыс. руб.), Дзмітравіцкая (115,9 тыс. рубл.), Каменаборская (113.7 тыс. руб.). Увесь 2007 год праходзіў пад літаратурнай зоркай 125-гадовага юбілею класікаў беларускай літаратуры Я. Купалы і Я. Коласа. Творчая дзейнасць бярэзінскіх бібліятэк па папулярызацыі творчасці юбіляраў і лепшых падаўжальнікаў іх літаратурнай спадчыны – беларускіх пісьменнікаў стымулявалася раённым аглядам-конкурсам “Бярэзінскія бібліятэкі – Я. Купалу і Я. Коласу”. Кожная бібліятэка з мэтай павышэння прэстыжу сваёй установы прадугледжвала ў сваім “Творчым плане ўдзелу ў раённым конкурсе” шэраг мерапрыемстваў “Пад знакам Коласа і Купалы”. Пераможцамі вылучаны Гарэніцкая СБ (бібліятэкар Слабко Н.Р.) у намінацыі “Лепшая бібліятэка ў справе папулярызацыі творчасці Я. Купалы і Я. Коласа”, Каменаборская СБ (бібліятэкар Талочына Т.Д.) у намінацыі “За асабісты ўклад ў справу папулярызацыі творчасці Я.Купалы і Я. Коласа”, Мачаская СБ (бібліятэкар Крыштоп С.Г.) у намінацыі “Лепшая аматарская работа “Юбілярам прысвячаецца”, Вяшэўская СБ (бібліятэкар Ермаловіч І.А.) у намінацыі “Лепшая кніжная выстава “Залатая паліца юбіляра”, аддзел абслугоўвання Бярэзінскай ЦБ (заг. Самец В.А.) і Паплаўская СБ (бібліятэкар Наскавец В.У.) у намінацыі “лепшы знаўца творчасці юбіляраў”. Пераможцы агляду-конкурсу былі ўзнагароджаны адпаведнымі дыпломамі і адзначаны грашовымі прэміямі ў памеры 100 000 рублёў (з дырэктарскага фонду). Масавая работа – грунтоўная праверка на прафесіяналізм для кожнага бібліятэчнага работніка, бо яго культурна-масавае мерапрыемства мае не столькі відовішчна-эмацыянальны, але і важны інтэлектуальна-пазнавальны і выхаваўчы характар. Аб'яўлены ў 2007 годзе раённы агляд-конкурс “Масавае мерапрыемства – візітная картка бібліятэкі” вылучыў пераможцаў па намінацыях: Багушэвіцкая СБ – “Лепшае мерапрыемства экалагічнага проф і лю”, Новінская СБ – “Лепшае мерапрыемства краязнаўчага накірунку”, Каменаборская СБ – “Лепшае мерапрыемства выхаваўчага характару”, Чыжахская СБ – “Леп ш ае мерапрыемства па прапагандзе здаровага ладу жыцця”, Ушанская СБ – “Лепшае мерапрыемства па рэкламе кнігі і бібліятэкі”. Дэбютаваў першы і адзіны ў раёне музей землякоў-пісьменнікаў “Літаратурнае сузор'е Бярэзіншчыны” Новінскай краязнаўчай хаты-чытальні , які набыў асаблівую папулярнасць сярод прыхільнікаў краязнаўства. Ушанская бібліятэка практыкавала цыкл экскурсій-вернісажаў па творчасці мастака В.Ваньковіча “Запаветнае: ад мастака – землякам !” . Багушэвіцкая сельская бібліятэка набыла новы імідж установы комплекснага тыпу - бібліятэка-клуб (Рашэнне Бярэзінскага райвыканкама № 675 ад 30 жніўня) . Пагосцкая і Косаўская бібліятэкі статус аграгарадскіх.

У 2008 годзе паглыбленая спецыялізацыя ў рабоце бібліятэчных устаноў спрыяла фарміраванню адметнага ўласнага профілю, далейшай дэталізацыі абласцей дзейнасці і шляхоў задавальнення карыстальнікаў, пашыраліся формы ўзаемадзеяння бібліятэк з профільнымі арганізацыямі і ўстановамі. Як бібліятэка сямейнага чытання спецыялі аваліся Васілеўшчынская СБ, інфармацыйна-ідэалагічны цэнтр аграгарадка – Паплаўская, школы здароўя – ЦБ, Пагосцкая, Сялібская, Чыжахская; цэнтры традыцыйнай культуры – Гарэніцкая, Любушанская, Новінская, МІкуліцкая СБ; экалагічныя цэнтры – Міхалёўская, Багушэвіцкая СБ, ДБ; літаратурна-краязнаўчыя цэнтры – ЦБ, Ушанская, Мачаская; школа этыкету і пазашкольнага выхавання – Каменаборская; цэнтры дашкольнага выхавання – Лагаўская, Капланецкая СБ. Наглядная і масавая прапаганда бібліятэк была скіравана на кантынгент асноўных наведвальнікаў і прадугледжвала шырокі жанрава-тэматычны спектр. Зах авалі запатрабаванасць сярод наведвальнікаў стылізаваныя пакоі бібліятэк: народнай медыцыны і здароўя Пагосцкай СБ, беларускай літаратуры і этнаграфіі Новінскай хаты-чытальні, “Беларуская хатка” Мікуліцкай СБ, інфармацыйна-ідэалагічны цэнтр Паплаўскай бібліятэкі аграгарадка. Аматарскія аб'яднанні і клубы па інтарэсах заставаліся запатрабаванай формай арганізацыі работы з актывістамі і заўсёднікамі бярэзінскіх бібліятэк. На канец бягучага года пры 22 бібліятэках раёна дзейнічала 32 клубы і аматарскія аб'яднанні, з іх 28 для дзяцей ва ўзросце да 15 гадоў (87% ад агульн. колькасці). З іх краязнаўчага накірунку “Радзімічы” (Новінская СБ), літаратурнага накірунку – клубы “Ветразь” (ЦБ), “Чыталінка” (Высакагорская), “Кнігавічок” (Ушанская); літаратурна-творчыя – “Жаўроначкі” (Любушанская); экалагічнага – “Буслянка” (Міхалёўская), “Папараць-кветка” (Мікуліцкая), “Прырода і мы” (ДБ); сямейныя – “Хатнічак” (Васілеўшчынская), “Сямейная акадэмія з місіяй здароўя” (Любушанская), “Тата, мама і я – чытаючая сям'я” (ЦБ і ДБ); школа пазашкольнага выхавання і этыкету “Светлячкі” (Каменаборская СБ), выхаваўчыя – “Вясёлка” (Лагаўская), “Сонейка” (Капланецкая СБ), “Міласэрнасць” (Якшыцкая), “Залатое сэрца” (Брадзецкая), “Данка” (Паплаўская), “Клуб інтэлектуальных тэатралаў” (Дзмітравіцкая), “Казка” (ДБ і Гарэніцкая); фальклорныя – “Лучына” і “Крынічка” (Гарэніцкая), “Калаўрот” (Любушанская). Вучацца лепшым традыцыям народнага мастацтва, знаёмяцца з гісторыяй саломапляцення, вышывання, выцінанкі, рыхтуюць падарункі сваім родным, знаёмым людзям, юбілярам-вяскоўцам члены клуба “Умеліца” Новінскай СБ. Лялечныя гурткі працуюць пры Гарэніцкай і дзіцячай бібліятэках. З 27 клубаў па інтарэсах СБ – 23 для дзяцей (85%). Агульная колькасць наведвальнікаў клубаў па інтарэсах Бярэзінскай ЦБС склала 354 чалавекі (2,9 % ад колькасці карыстальнікаў). Па тры аматарскія аб'яднанні маюць 3 СБ і ДБ. Не маюць аматарскіх аб'яднанняў Арэшкавіцкая і Косаўская бібліятэкі. Грунтоўнай праверкай на прафесіяналізм стаў раённы агляд-конкурс на лепшую пастаноўку работы аматарскіх аб'яднанняў бібліятэк “Аматарскае аб'яднанне – імідж бібліятэкі”. Пераможцамі сталі Каменаборская СБ – школа пазакласнага выхавання і этыкету “Светлячкі” у намінацыі “Лепшае аматарскае аб'яднанне для дзяцей”; Гарэнічская СБ – фальклорнае аб'яднанне для дарослых і дзяцей “Лучына” у намінацыі “Імідж-клуб”; творчае аб'яднанне бібліятэкараў Вяшэўскай, Васілеўшчынскай і Пагосцкай бібліятэк “Ліра” у намінацыі “Лепшае аматарская аб'яднанне для дарослых”; клуб прававых ведаў для падлеткаў “Філін” Бярэзінскай ЦБ у намінацыі “Дэбют-клуб”.

Прыярытэтным накірункам дзейнасці бібліятэк ў Год здароўя была прапаганда здаровага ладу жыцця. Запатрабаванымі грамадскасцю на працягу года былі бібліятэчныя праграмы ЦБ “Выбірай здароўе “ для падлеткаў, антыалкагольны праект “Усёй грамадой – супраць п'янства”(адзначаны ўдзячнасцю губернатара Мінскай вобласці), праект для старшакласніц “Дзяўчыне ў эпоху рызыкі” (рэкламаваны на старонках газ. “Культура”, “Мінская праўда”, “Беларускі час”, “Звязда”, “ЛіМ”). На працягу года творча рэалізоўвалася правядзенне асветніцкіх акцый для гараджан “Школьны ўзрост – фундамент здароўя”, “Здароўе жанчыны – здароўе нацыі”, “Паспяховы чалавек не курыць”, “Цвярозая дарога - ад бацькоўскага парога”. Нетрадыцыйны бібліятэчны вопыт ў гэтым накірунку бярэзінскія бібліятэкары рэкламавалі на абласным семінары “Роля бібліятэкі ў фарміраванні здаровага ладу жыцця” загадчыкаў аддзелаў абслугоўвання ў маі. Адміністрацыя абласной бібліятэкі пры падвядзенні вынікаў адзначыла, што такіх аналагаў, як на Бярэзіншчыне, няма не толькі ў сталіцы і вобласці, але і ва ўсёй Беларусі. Бярэзінцы прадставілі ўдзельнікам семінара рэкламны відэафільм, шоў вытрымак навацыйных форм масавай прапаганды, 3 сельскія бібліятэкі – Новінскую (бібліятэкар Кіклевіч Г.І.), Косаўскую (бібліятэкар Зябко Т.Я.) і Любушанскую (бібліятэкар Рассека А.С.).

Вопыт Бярэзінскай ЦБ у садружнасці з раённым жансаветам рэкламаваўся супрацоўнікам бібліятэкі на пасяджэнні круглага стала па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы нацыянальнай бяспекі Беларусі ў Мінску з удзелам прадстаўніцтва вядучых міністэрстваў і ведамстваў Беларусі, грамадскіх і рэлігійных аб'яднанняў “Здароўе жанчыны – здароўе нацыі”. У пастанове круглага стала бярэзінскі вопыт па рэалізацыі праекта для жанчын рэпрадукцыйнага ўзросту рэкамендаваны для распаўсюджання ў Беларусі.

Па выніках ХУІ рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” метадыст Бярэзінскай ЦБ Маеўская Н.М. адзначана першай прэміяй у намінацыі “За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы”. Брадзецкая сельская бібліятэка набыла статус дзяржаўнай установы комплекснага характару – бібліятэка-клуб (Рашэнне Бярэзінскага райвыканкама № 486 ад 22 мая), Багушэвіцкая бібліятэка-клуб – статус аграгарадской.

Паплаўская і Любушанская вясковыя бібліятэкі аграгарадкоў адзначаны падзякай губернатара Мішчыны пасля наведвання ўстаноў афіцыйнай дэлегацыяй сталічных асоб.

Брадзецкая сельская бібліятэка набыла статус дзяржаўнай установы комплекснага характару – бібліятэка-клуб (Рашэнне Бярэзінскага райвыканкама № 486 ад 22 мая), Багушэвіцкая бібліятэка-клуб і Лешніцкая сельская бібліятэка сталі аграгарадскога тыпу (Рашэнне Бярэзінскага райвыканкама №1280 ад 22.12.2008г.).

У 2009 годзе ў рамках Года роднай зямлі і 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў патрыятычнае выхаванне бібліятэчнымі сродкамі набыло новыя яркія акцэнты: папулярызацыя мастацка-публіцыстычных твораў сродкамі тэатралізацыі і мастацкай рэкламы “Гавораць кнігі – мемуары”, “Напісанае вайной – увекавечанае літаратурай”; пашыраная даследча-пошукавая краязнаўчая прапаганда “Бярэзіншчына ў полымі вайны”, “Вызваленне раёна (вёскі): як гэта было”, “Землякі на франтах Вялікай Айчыннай вайны”з прэзентацыяй Кнігі успамінаў удзельнікаў і сведак вайны “Незагойная рана ў сэрцы ветэрана”; правядзенне дзён ушанавання ветэранаў вайны, пашырэнне бібліятэчнага сэрвіса надомнага абслугоўвання ветэранаў і ўдзельнікаў вайны, салдацкіх удоў; сустрэчы двух пакаленняў з перадачай эстэфеты памяці ад удзельнікаў вайны – сучаснікам; віртуальныя экскурсіі па гісторыі бярэзінскіх вёсак, спаленых у гады вайны.

Брадзецкая сельская бібліятэка-клуб і Ушанская бібліятэка сталі аграгарадскога тыпу (Рашэнні Бярэзінскага райвыканкама №1605 і №1604 ад 17.12.2009г.).

Сайт Бярэзінскай ЦБС (складальнік метадыст Маеўская Н.М.) заняў І месца па выніках І Рэспубліканскага конкурса веб-сайтаў бібліятэк і ўстаноў бібліятэчнай адукацыі Рэспублікі Беларусь у намінацыі “Лепшы сайт гарадской (раённай) цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы”.

Бібліятэчная ўстанова раёна – Бярэзінская раённая бібліятэка адзначыла свой 105-ці гадовы юбілей. Дазвол ад 29 жніўня 1904 года мінскага губернатара стаў афіцыйнай датай заснавання публічнай бібліятэкі ў Беразіно. Да юбілейнай даты была прымеркавана акцыя “Падары кнігу бібліятэцы” з перадачай у фонд бібліятэкі любімых кніг з хатніх бібліятэк гараджан (250 экз.).

За 105 гадоў Бярэзінскай бібліятэкай пройдзены доўгі шлях удасканалення бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва: ад кабінета для чытання, бібліятэкі пры Народным доме – да сучаснай бібліятэчнай установы з сэрвісам шматлікіх відаў паслуг з выкарыстаннем сучасных сродкаў тэлекамунікацый, якасна новым падыходам да абслугоўвання карыстальнікаў. Арганізацыя бібліятэчна-бібліяграфічнага абслугоўвання вядзецца праз забеспячэнне комплекса бібліятэчных паслуг: асноўных (гарантавана бясплатных) і дадатковых (платных) з прадастаўленнем індывідуальнага камфорта па дастаўцы літаратуры на дом, прыёму заказаў па тэлефону, тэрміноваму выкарыстанню паслуг, розных відах капіравання дакументаў і інш. Сёння кожны трэці жыхар горада – карыстальнік бібліятэкі.

З пераходам на цэнтралізацыю ў 1976 годзе гарадская бібліятэка набыла статус галоўнага кардынацыйна-метадычнага ўпраўленчага цэнтра ЦБС, развіла свае вядучыя функцыі, пашырыла інфармацыйна-прапагандысцкія магчымасці. Кніжны фонд бібліятэкі ўзрос у 45 разоў! Бярэзінская ЦБС займае адметнае месца ў структуры бібліятэчных устаноў вобласці і рэспублікі. Цэнтральная бібліятэка – двойчы дыпламант рэспубліканскага краязнаўчага конкурса “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”, пераможца абласнога конкурса “Прафесіяналізм і наватарства – шлях да поспеху”, І рэспубліканскага конкурса веб-сайтаў бібліятэк і ўстаноў бібліятэчнай адукацыі Рэспублікі Беларусь у намінацыі “Лепшы сайт раённай (гарадской) цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы”. У ранзе дыпламантаў рэспубліканскіх і абласных конкурсаў па краязнаўству і экалогіі – 3 сельскія бібліятэкі: Новінская, Багушэвіцкая, Любушанская.

Бярэзінская ЦБС перажыла за 33-гадовае існаванне шмат складаных перыядаў. За лічбамі і паказчыкамі работы – супярэчлівыя працэсы. Застойныя працэсы ва ўсіх сферах грамадскага жыцця ў канцы 80-ых – пачатку 90-ых, пагаршэнне ўзроўню жыцця насельніцтва, дазіраванне і абмежаванне інфармацыі адштурхнулі чытача ад кнігі і бібліятэкі. Колькасць чытачоў ЦБС на пачатак 80-ых гадоў з 26,0 тыс. знізілася да 13,9 тыс. на пачатак 90-ых. Крызісны стан матэрыяльна-тэхнічнай базы сельскіх бібліятэк, катастрафічнае скарачэнне сельскага насельніцтва, з'яўленне малаперспектыўных зон у сельскай мясцовасці з асноўнай большасцю жыхароў пенсіянераў і закрыццём школ і сацыяльна-культурных аб'ектаў –усе гэтыя аб'ектыўныя фактары выклікалі неабходнасць інтэнсіўнага скарачэння бібліятэчных устаноў у сельскай мясцовасці. Працэс пачаўся ў 1984 годзе, набыў значны маштаб у 1991, 1993, 2002 гадах. Такім чынам да 2006 года было закрыта 18 сельскіх філіялаў.

Дзяржаўная палітыка адраджэння вёскі і стварэнне аграгарадкоў дала новы штуршок сацыяльна-культурнаму развіццю сельскіх населеных пунктаў, глабальнаму абнаўленню жыцця беларускай вёскі, узняло на новы сучасны ўзровень вясковую культуру. Гэта паказальна на лёсе Косаўскай бібліятэкі, якая была закрыта ў 2002 годзе, а праз тры гады ўзноў пачала сваю дзейнасць як сельская бібліятэка аграгарадка Косаўка. Цяперашнія 8 сельскіх бібліятэк аграгарадскога тыпу Бярэзінскай ЦБС – флагманы бібліятэчнага абслугоўвання, тэхналагічныя лідэры ў сельскай мясцовасці з якасцю культурна-масавай работы, набліжанай да ўзроўню гарадскога абслугоўвання.

Выраслі тэхнічныя магчымасці, узмацнілася камп'ютэрная аснашчанасць бібліятэк. 7 сельскіх філіялаў маюць камп'ютэры, прынтары, выхад у інтэрнэт. Адладжана работа Цэнтраў прававой інфармацыі з доступам да эталоннага банка прававой інфармацыі і шырокай наменклатурай інфармацыйных паслуг насельніцтва пры Бярэзінскай ЦБ і Паплаўскай сельскай бібліятэцы аграгарадка. Штогод паляпшаюцца ўмовы камфортнасці абслугоўвання наведвальнікаў бібліятэк сістэмы. За апошнія 3 гады справілі наваселле 11 бібліятэк у сельскай мясцовасці: Багушэвіцкая, Брадзецкая, Высакагорская, Гарэніцкая, Дзмітравіцкая, Лешніцкая, Міхалёўская Пагосцкая, Паплаўская, Ушанская, Якшыцкая.

Кожны грамадзянін незалежна ад узросту, узроўню адукацыі, сацыяльнага статусу, нацыянальнай прыналежнасці, фізічнага стану, веравызначэння і месца жыхарства мае права на свабодны доступ да фондаў любой бібліятэкі ЦБС у адпаведнасці з асабістымі патрэбнасцямі і інтарэсамі. Галоўны прынцып работы бібліятэк сістэмы – даць магчымасць карыстацца бібліятэчнымі паслугамі ўсім жадаючым, незалежна ад адлегласці да стацыянарнай бібліятэкі. Дзеля гэтага ў 1 0 -ці аддаленых вёсках ад 8 сельскіх бібліятэк створаны бібліятэчныя пункты.

Пашырыліся формы надомнага абслугоўвання асобных катэгорый насельніцтва на вёсцы і ў горадзе: інвалідаў, хворых, састарэлых людзей, жыхароў маланаселеных і аддаленых вёсак. За год надомна абслугоўваецца каля 200 абанентаў з ліку прадстаўнікоў сацыяльных катэгорый з абмежаваннямі. Кожная бібліятэчная ўстанова раёна мае банк даных аб шматдзетных, нядобранадзейных сем'ях, сем'ях, дзе выхоўваюцца дзеці-інваліды. Працягваецца работа бібліятэкараў з дзецьмі з праблемных сем'яў, з падлеткамі “групы рызыкі”, узятымі на ўлік праваахоўчымі органамі і школамі. На кожнага нядобранадзейнага склад аецца дэталёвая анкета-характарыстыка. Для далучэння такіх дзяцей да чытання бібліятэкары праводзяць з імі адрасную выхаваўчую работу: запрашаюць на масавыя мерапрыемствы, стымулююць іх актыўнасць, імкнуцца выхаваць духоўнасць, культуру паводзін.

Паэтапна рэалізоўваюцца рэгіянальныя праграмы сацыяльнай патрымкі людзей сталага ўзросту на 2006 – 2010гг., Нацыянальнай дэмаграфічнай бяспекі на 2007 – 2010гг., доўгатэрміновыя бібліятэчныя праграмы і праекты “Спадчына”, “Мастацкая літаратура – акно ў свет”, “Выберы здароўе”, “Усёй грамадой – супраць п'янства”, “Давайце вучыцца дабрыні”, “Адрас міласэрнасці – бібліятэка”, “Бярэзінская мадонна”, “Дзяўчыне ў эпоху рызыкі”, “Чалавек – гэта гучыць адказна”, “Святло знаёмай зоркі”, “Родная гісторыя – для кожнага”, арыентаваныя на асноўныя групы насельніцтва - дарослых і падлеткаў.

Шырыцца спектр функцый ЦБС: інфармацыйнай, літаратуразнаўчай, выхаваўчай, краязнаўчай, асветніцкай, камунікатыўнай, выдавецкай.

Прыярытэтнымі накірункамі дзейнасці бібліятэк ЦБС з'яўляюцца: краязнаўства, прапаганда здаровага ладу жыцця, папулярызацыя высокамастацкай літаратуры, творчасці беларускіх пісьменнікаў і землякоў-аматараў літаратурнай творчасці, экалагічная адукацыя насельніцтва, работа з сям'ей, прапаганда прынцыпаў міласэрнасці, дабрыні, гуманізму, павышэнне прававой культуры насельніцтва, інфармацыйная дзейнасць, прафарыентацыя, рэкламаванне дзейнасці ЦБС, пашырэнне сувязяў з грамадскасцю. Склалася творчае партнёрства ЦБС з раённым упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне і раённым таварыствам “Веды”, раённым таварыствам інвалідаў, раённым саветам ветэранаў, грамадскім аб'яднаннем “Беларускі саюз жанчын”, раённым аддзелам адукацыі і Цэнтрам дзіцячай творчасці, раённым тэрытарыяльна-медыцынскім аб'яднаннем, цэнтрам занятасці насельніцтва. Трывала прапісаліся ў календары карысных спраў Бярэзіншчыны творчыя справаздачныя мерапрыемствы ў рамках праектаў дзелавога супрацоўніцтва “Саюз нераўнадушных”, “Грамадой – супраць п'янства”, “Школа выжывання”, “НЕЖДИ” (нефармальныя жаночыя дзелавыя ініцыятывы), “Бібліятэчная сябрына”.

У 2010 годзе бібліятэкі Бярэзінскай ЦБС працавалі над далейшым удасканаленнем сваёй дзейнасці, пашырэннем культурна-асветніцкіх, інфармацыйных і сацыяльных функцый, арыентаваных на асноўныя групы насельніцтва шляхам рэалізацыі доўгатэрміновых комплексных праграм пад дэвізам года “Будучае бібліятэк – у новай іх ролі!”.

Да 65-годдзя Перамогі патрыятычнае выхаванне бібліятэчнымі сродкамі набыло новыя яркія акцэнты. Практычна на працягу ўсяго года ЦБС працавала над рэалізацыяй шырокамаштабнай акцыі “65-годдзю Перамогі – 65 добрых спраў”. Сярод здзейсненых добрых спраў бібліятэкараў акцыя “Дзеці міру – дзецям вайны”, тыдні ўшанавання салдацкіх удоў і ахвяр Ленінградскай блакады, дэкада ўдзячнасці ветэранам, акцыя “Абеліск” з падрыхтоўкай мультымедыйнага праекта “Памяць, закаваная ў граніт”, выпуск літаратурнага альманаха “Пра вайну – вачыма новых пакаленняў”. Бярэзінская ЦБ стала лаўрэатам абласнога фестывалю бібліятэчнай творчасці “Сэрцам да подзвігу дакрануцца”. Творчым аўтографам Бярэзінскай ЦБ стаў прызнаны рэйтынгавай формай эмацыянальна-выхаваўчага ўздзеяння на моладзь і падлеткаў театразізавана-літаратурны цыкл “Гавораць кнігі – манументы памяці”, мастацка-творчы праект “У Перамогі – жаночы твар”. Інавацыйна-творчы праект аддзела маркетынгу ЦБ і ГА “Беларускі саюз жанчын” “Салют – Перамозе, паклон – ветэранам” адзначаны граматай Бярэзінскага райвыканкама.

Краязнаўчыя куткі заставаліся сродкам адлюстравання культуры, гістарычнага мінулага і сучаснага жыцця краю з пашыраным нацыянальным каларытам і самабытнасцю афармлення. Ва ўмовах адсутнасці раённага краязнаўчага музея ЦБ заставалася галоўнай установай высокага краязнаўчага іміджу. Ніводнае наведванне раёна афіцыйнымі дэлегацыямі і ўдзельнікамі абласных семінараў розных ведамасных узроўняў, а таксама журналістаў абласных і рэспубліканскіх СМІ не абыходзілася без рэкламна-кансультацыйных і экскурсійных паслуг бібліятэкара ЦБ. На старонках Нацыянальнага радыёвяшчання неаднаразова гучалі выступленні кіраўніка краязнаўчых экспедыцый бярэзінскіх бібліятэк загадчыка аддзела маркетынгу “Бярэзінскі раён у імёнах, падзеях і фактах”, “Бярэзінскі раён вачыма карэннага жыхара”, “Зайздросціце: мы – жыхары Бярэзінскага раёна!” і бібліёграфа ЦБ Багадзяж В.В. “Бярэзінцам ёсць чым ганарыцца!”. Шырылася пошукава-даследчая работа супрацоўнікаў Бярэзінскіх бібліятэк. Метадыст Маеўская Н.М. адзначана ІІІ прэміяй у намінацыі “За пошукавую і даследчую работу” па выніках Х V ІІІ рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”. Формай плённага супрацоўніцтва з мясцовым краяведам-аматарам І.Л.Жукоўскім сталі шматлікія рэтра-выставы з выкарыстаннем прадметаў традыцыйнага беларускага побыту, школьнага абіходу, грашовых знакаў, святочных паштовак, адзнак салдацкай доблесці, фотаархіваў, кніг з аўтографамі знакамітасцяў. Замацаваны пазітыўны арыентыр на этнаафармленне бібліятэк на прыкладзе “Беларускай хаткі” Мікуліцкай бібліятэкі, пакоя беларускай культуры з міні-музеем “Літаратурнае сузор'е Бярэзіншчыны” Новінскай хаты-чытальні, міні-галерэі фотарэпрадукцый земляка-мастака В.Ваньковіча і экспазіцыі “Славутыя нараджэнцы Ушаншчыны” Ушанскай бібліятэкі. Кніжныя фонды па краязнаўству дапаўняюць самавыдавецкія выданні аддзела маркетынгу і бібліяграфічнай службы ЦБ.

У 2010 г. выдадзены: рэкамендыцыйны бібліяграфічны паказальнік “Ішоў наш край дарогамі вайны”; паказальнік месцаў памяці загінуўшых у гады ВАВ на тэрыторыі Бярэзінскага раёна “Бярэзіншчына: помнікі бесмяротнай славы”; паказальнік “Бярэзінская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”з фотаздымкамі бібліятэк раёна, іх адрасамі, кантактнымі тэлефонамі, прозвішчамі кіраўнікоў, указаннем часоў работы, плошчы, асноўных паказчыкаў работы, аматарскіх аб'яднанняў, узнагарод на канец 2011г.; інфармвыданне “Бібліятэкары, якія прайшлі дарогамі вайны” на 44 старонках па 11 персаналіях з фотаздымкамі; зборнік сцэнарных матэрыялаў з вопыту Бярэзінскай ЦБ па рэалізацыі тэатра-кнігі “Гавораць кнігі – манументы памяці” на 81 старонцы; інфармацыйныя даведнікі “Навечна ў памяці”, “Выпрабаваныя агнём: трагедыя бярэзінскіх вёсак”; зборнік літаратурнай творчасці бярэзінцаў “Пра вайну – вачыма новых пакаленняў”; даведнік “Капко Віктар Міхайлавіч” (бел. вучоны у галіне цеплаэнергетыкі) серыі “Славутыя людзі Бярэзіншчыны”.

У бібліятэчным салоне-галерэі “Талент. Творчасць. Энтузіазм людзей Бярэзіншчыны” за год былі прадстаўлены экспазіцыі“Віншавальныя паштоўкі з Днём Перамогі: гады – этапы памяці і свята”; экспазіцыя работ майстроў народнай творчасці Бярэзіншчыны “Шырокая палітра талентаў”; персанальная фотавыстава “Пад крыламі любові” фотакарэспандэнта раённай газеты “Бярэзінская панарама” А.Громавай і навагодніх самаробных елак “Святочных елак вернісаж няхай настрой уздыме ваш”.

У рамках работы з 2005 г. на базе ЦБ клуба творчых сустрэч у госці да бярэзінскіх прыхільнікаў прыгожага пісьменства ў 2010 г. завіталі: бел. пісьменнік, лаўрэат літ прэміі А.Куляшова, Дярж. прэміі РБ імя Я.Купалы, міжнародных літ. прэміяў Украны і Польшчы С.Законнікаў; бел. паэт Л.Дранько-Майсюк і паэт, бард, перакладчык, рэдактар часопіса “ВЕРАсень” Э.Акулін. Адбыліся сустрэчы цыкла “На агенчык для земляка” з таленавітымі супрацоўнікамі раённай газеты: “Зямлячка зорнага таленту” з паэтам-аматарам Н.Федаровіч, чые вершы друкаваліся на старонках раённага выдання і рэспубліканскага часопіса “Нёман”; “Талент – гэта майстэрства здзіўляць” з фотакарэспандэнтам раённай газеты, удзельнікам рэспубліканскага фотаконкурса “Таямнічасць мацярынства”, аўтарам зборніка лірычных вершаў “С любовью, Вам” выдавецтва ВЭ-ВЭР А.Громавай. Прыхільнк клуба творчых сустрэч жыхар в. Якшыцы С.Каліта, чый літаратурны талент быў адкрыты пад час сустрэчы ў 2007 г., калі адбылася прэзентацыя зборніка яго літ. творчасці “Хай нас яднае неба і родная зямля”, стаў у 2010 г. пераможцам Міжнароднага літаратурнага конкурса сярод аматараў пісьменства “Падарожжа прыходзіць само” і быў запрошаны на цырымонію ўзнагароджвання ў горад Кжэшыцы.

Раённыя семінары заставаліся самай запатрабаванай формай тэарэтычна-практычнага асвятлення актуальных аспектаў і накірункаў дзейнасці ў справаздачным годзе. Прыкладам творчага супрацоўніцтва ўстаноў культуры ў правядзенні работы да 65-годдзя Перамогі стаў раённы семінар работнікаў культуры “Патрыятычнае выхаванне як сродак фарміравання духоўнай асновы адукацыйнай асобы” на базе ЦБ . У праграме: кансультацыя “Сустрэча 65-гадовага юбілея Перамогі: комплексны план бібліятэчных і клубных устаноў” нам. дырэктара РДК А.А.Ждановіч; рэклама-бенефіс выданняў ЦБ цыкла “65-годдзю Перамогі прысвячаецца”; прэзентацыя бібліятэчнага праекта ЦБ “У Перамогі – жаночы твар” з паказальным мерапрыемствам тэатра маналога “Ішлі дзяўчаты па вайне” і цыклам экспазіцый ЦБ “Іх навек разлучыла вайна”, “Белыя анёлы ў пекле вайны”, “Сведкі ваеннай памяці – салдацкія трохкутнікі”; аналіз вынікаў сацыялагічнага даследвання ЦБ “Што ведаюць маладыя сучаснікі аб вайне?”; выступленне з выкладаннем вопыту бібліятэкара і дырэктара СДК в. Каменны Барок “Фарміруем культурна-патрыятычны патэнцыял вёскі са школьнай парты і сям'і”. Завяршыла семінар трыбуна шчырасці культработнікаў “Што я вазьму ў творчую капілку сваёй установы”. Раённы семінар бібліятэчных работнікаў “Літаратура і мастацтва – галоўны сродак фарміравання духоўнай культуры” ўключаў: літаратурна-творчую трыбуну бібліятэчных ініцыятыў “Нас родніць творчае натхненне” з удзелам прадстаўніцтва рэдакцыі метадычна-практычнага выдання “Бібліятэка прапануе”, заснавальніка выдавецтва “Красіка-прынт”. Быў прадстаўлены прэс-вернісаж “Вопыт з бярэзінскай прапіскай на старонках часопіса “Бібліятэка прапануе” і выдавецтва “Красіка-прынт” (2005-2009 гг.). З форм вобразна-эмацыянальнай прапаганды сучаснай бел. мастацкай прозы былі прадстаўлены літаратурныя сімфаньеты паводле апавяданняў сучасных бел. празаікаў “Маленькае апавяданне – вялікая мараль” з паказальным урыўкам па апавяданні В.Кадзетавай “Пуховая хустка”. Клуб творчых сустрэч “Дарогай паэзіі і праўды” прадставіў літаратурна-спавядальны дыскурс “Душой я размаўляю з цэлым светам” лаўрэата літ. прэміі А.Куляшова, Дзярж. Прэміі РБ ім. Я.Купалы, міжнародных літ. прэмій Украіны і Польшчы С.Законікава. На базе Сялібскай і Брадзецкай СБК аграгарадкоў праведзена выязная школа прафмайстэрства “Бібліятэка аграгарадка: місія арганізатара культурнага жыцця землякоў”. У праграме: рэкламная прэзентацыя Сялібскай СБ форм нагляднасці і агітацыі, клуба для падлеткаў “Рабяты-здаравяты” і вернісажа народнай творчасці “Сялібскія самацветы”; прэзентацыя афармлення інфармацыйна-асветніцкай зоны і зоны адпачынку, творчага дасье “Мерапрыемства года”, творчай справаздачы перад калегамі з прэзентацыяй аматарскіх аб'яднанняў “Сяброўкі” і “Залатое сэрца”, музычна-рэкламным шоў “На дыскатэку – у клуб-бібліятэку!” Брадзецкай СБК. Трыбуна бібліятэчных прафесіяналаў уключала выступленні бібліятэкараў з абменам вопытам “Арганізацыя адпачынку насельніцтва з улікам яго асаблівасцей, патрэб і магчымасцяў”: Новінскай СБ “База сустрэч – аддаленая вёска”; Пагосцкай СБ “Клуб для пажылых пры бібліятэцы – гэта рэальна!”; заг. аддзела маркетынгу “Мерапрыемствы цыкла “Дарагія мае землякі”: запатрабаванне часу”. Свабодная трыбуна “Калегі ацэньваюць калегу” уключала эстафету шчырасці “Слова пра калегу”, аналіз ацэначных картак удзельнікаў ВШПМ “Што запазычу з вопыту калегі”.

Яднанню калектыва аднадумцаў, спрыянню ўменню карысна і творча ладзіць адпачынак бібліятэкараў служаць пасяджэнні бібліятэснай гасцёўні . У 2010 г. прайшлі пасяджэнні: да 50-годдзя бібліятэкара Мікуліцкай СБ “Юбілей з мясцовым бібліятэчным каларытам”; да 50-гадовага юбілею работніка чыт. залы Бярэзінскай ЦБ Мігаль В.П. “Сонца – у вокны юбіляру”; да 55-гадовага юбілею бібліятэкара Гарэніцкай СБ “Кніга і песня – 2 творчыя крылы”, да 40-гадовага юбілею заг. Брадзецкай СБК “Юбілейнае свята гасцей збірае, / Сонейкам у вокны зазірае”. Традыцыйна, пасяджэнні ўключалі прэзентацыі вершавана-паэтычных одаў “Юбіляру прысвячаецца” з выкладаннем асабовых і дзелавых якасцяў і сакрэтаў маладосці і трыбунай цікавых фактаў біяграфій юбіляраў, эстафеты віншаванняў ад калег бібліятэкараў “Віншаванняў карагод”, трыбуны ўдзячнасці адміністрацыі і прафкама, дэгустацыі кулінарных блюд па любімых рэцэптах юбіляраў, вернісажы падораных юбілярам букетаў, эстафеты-экспромты любімых песень юбіляраў.

Працягваўся цыкл міжрэгіянальных наведванняў у суседнія вобласці пад дэвізам “Бібліятэчны прагрэс – у садружнасці ЦБС”. У 2010 годзе вядучымі спецыялістамі функцыянальных аддзелаў ЦБ і работнікамі сельскіх філіялаў наведана Мсціслаўская РЦБС Магілёскай вобласці, на базе якой прайшоў абмен вопытам работы з наведваннем базавых філіялаў “2 вобласці – 2 рэгіёны – 2 ЦБС: унёсак у бібліятэчны прагрэс”.

Замацоўвалася практыка калектыўных паездак-экскурсій бібліятэкараў па памятных мясцінах Беларусі як сродка павышэння кругагляда работнікаў, выхавання пачуццяў любові і гонару за Бацькаўшчыну, кансалідацыі пазавытворчых кантактаў у рамках праграмы аддзела маркетынгу “Родная гісторыя – для кожнага”. Здзейснена экскурсія ў Мсціслаў і горад славянскай культуры Віцебск. Кожны з бібліятэкараў спазнаў шмат новага з гісторыі наведаных рэгіёнаў, адкрыў і перагарнуў для сябе яшчэ адну старонку гістарычнай і культурнай спадчыны краіны.

У рамках традыцыйнай штогадовай акцыі “Дарэнне” ЦБС было падаравана 383 экз.кніг, у т.л. 4 экз. ад Упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва. Актыўна адгукнуліся на закліч бібліятэкараў падарыць бібліятэцы сваю любімую кнігу з хатняй бібліятэкі наведвальнікі ЦБ (кніжны фонд аддзела абслугоўвання папоўніўся на 167 экз.), ДБ (падорана 77 экз.), Брадзецкай (71 экз.). Расійскім біблейскім таварыствам у РБ падорана для ДБ 22 кнігі. У “Беларускім Экзархаце” закуплена 17 кніг на суму 106050 руб.

У гэтым годзе Бярэзінская РЦБС набыла бібліятэчны пакет ALIS WEB:   Камплектаванне фондаў;   Апрацоўка дакументаў; WEB каталог; рэгістрацыя, перарэгістацыя; Абслугоўванне чытачоў. У раённую бібліятэку набыты лазерны прынтар. Платнымі паслугамі займаліся ўсе бібліятэчныя ўстановы. Пры гадавым плане 7.000.000 руб. платных паслуг выканана 7.165.000. Усяго бібліятэкамі выконвалася 56 відаў платных паслуг, у т.л. 35 новаўведзеных у 2010 годзе.

У 2011 годзе прыярытэтнымі кірункамі дзейнасці бібліятэк былі: краязнаўства, прапаганда здаровага ладу жыцця, папулярызацыя высокамастацкай літаратуры, творчасці беларускіх пісьменнікаў і землякоў-аматараў літаратурнай творчасці, экалагічная адукацыя насельніцтва, работа з сям'ей, прапаганда прынцыпаў міласэрнасці, дабрыні, гуманізму, павышэнне прававой культуры насельніцтва, інфармацыйная дзейнасць, прафарыентацыя, рэкламаванне дзейнасці ЦБС, пашырэнне сувязяў з грамадскасцю. Замацавана творчае партнёрства ЦБС з раённым Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, раённым таварыствам інвалідаў, раённым саветам ветэранаў, раённай арганаізацыяй грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын”, раённым аддзелам адукацыі. Трывала прапісаліся ў календары карысных спраў бібліятэк Бярэзіншчыны творчыя справаздачныя мерапрыемствы ў рамках праектаў дзелавога супрацоўніцтва “Саюз нераўнадушных”, “Грамадой – супраць п'янства”, “Школа выжывання”, “Бібліятэчная сябрына”. У рамках аб'яўленага СНД 2011 г. Годам гісторыка-культурнай спадчыны праведзены цыкл мерапрыемстваў “У будучыню – праз захаванне здабыткаў“, “Зямля бацькоў – майго жыцця крыніца” з медыйнай прэзентацыяй Святынь бярэзінскіх вёсак, помнікаў і памятных мясцін Бярэзіншчыны, серыяй рэтра-выстаў прадметаў беларускага побыту, цыклам сустрэч-дыялогаў “Тут родны кут, сябры і землякі”. Бібліятэкі актывізавалі інфармацыйна-асветніцкую прафілактычную работу па папярэджанні шкодных звычак і асацыяльных паводзін грамадзян. ЦБС захавала імідж наватара ў рабоце па папулярызацыі здаровага ладу жыцця. Адметны творчы характар, сістэмную доўгатэрміновую рэалізацыю маюць бібліятэчныя праекты для розных катэгорый дарослага насельніцтва “Усёй грамадой – супраць пьянства” і для старшакласнікаў “Выбірай здароўе”, “Дзяўчыне ў эпоху рызыкі”. Забяспечана сістэмнае правядзенне агіт-трыбун “Мужчынскі чын – цвярозасць”, “Паспяховы чалавек – не курыць”, “Піва – не вадзіца, з хмельным сябрам не трэба вадзіцца” на вытворчых участках з эстафетай эксклюзіўных мерапрыемстваў з удзелам тэатра маналога “Святло і цені” у ходзе акцый “Здароўе жанчыны – здароўе нацыі”, “Цвярозая дарога – ад бацькоўскага парога”, “Школьны ўзрост – фундамент здароўя”, “Бібліятэка – за здаровы лад жыцця”, “Здаровая сям'я – залаты фонд горада”. Багушэвіцкая і Брадзецкая сельскія бібліятэкі-клубы паспяхова практыкавалі правядзенне акцый “Маладзёжная дыскатэка – зона цвярозасці і некурэння”. Мацаваліся стасункі бібліятэк з дзяржаўнымі грамадскімі арганізацыямі па папярэджванні асацыяльных паводзін, шкодных прыхільнасцей і правапарушэнняў сярод навучэнскай моладзі. У рамках міжведамаснай праграмы “Клопат” сумесна з інспекцыяй па справах непаўналетніх і іншымі зацікаўленымі ўстановамі працягвалася паэтапнае ажыццяўленне 2 года рэалізацыі праекта ЦБ для старшакласнікаў “Быць падлеткам – няпроста”. У рамках месячніка бяспекі “Увага! Падлетак” ладзіліся тыдні прафілактыкі брыдкаслоўя, падлеткавага крадзяжу, жорсткасці, візіты школьнікаў праблемных паводзін да землякоў незвычайнага лёсу, сведак памятных падзей і сустрэча з Залатой сямейнай парай. Пашырыліся творчыя напрацоўкі бібліятэк па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы па стварэнні безбар'ернага асяроддзя жыццядзейнасці фізічна аслабленых асоб на 2011-2015 гг. У рамках праграмы “Адрас міласэрнасці – бібліятэка” пастаянную прапіску ў гарадской бібліятэцы атрымалі святы аптымізму і міласэрнасці для людзей з фізічнымі абмежаваннямі і адзінокіх гараджан, кірмашы дабрачыннасці для маламаёмных, цыклы вечарын для людзей сталага ўзросту “Срэбны звон гадоў”, надомныя службы “Кніга 103” , візіт-рэйды па ўшанаванні на даму паважаных землякоў, сеансы кніга – і смехатэрапіі для хворых і адзінокіх, гадзіны шчырасці “Сакрэты аптымізму”. Школа аптымізму ЦБ “Не выжываю, а жыву!” для людзей з фізічнымі абмежаваннямі, іх сваякоў і адзінокіх пажылых людзей рэкламавалася СТБ “Міншчына” і нацыянальным радыёвяшчаннем як народжаная жыццём эфектыўная практыка карысных зносін на базе бібліятэчнай установы “Школа выжывання па-бярэзінску”, “Школа выжывання: мерыдыян міласэрнасці”. У рамках рэспубліканскай акцыі “Чытаем па-беларуску” працягвалася прапаганда высокамастацкай бел. літаратуры і роднай мовы праз рэгулярнае правядзенне дзён пашыранай прапаганды беларускай літаратуры (беларускіх чацвяргоў) у бібліятэках, трыбун пісьменнікаў-юбіляраў “Залатая паліца юбіляра”, пасяджэнняў клуба творчых сустрэч ЦБ з запрашэннем вядучых пісьменнікаў Саюза пісьменнікаў Беларусі і мясцовых аматараў прыгожага пісьменства, прэзентацыяй кніг і самавыдавецкіх літаратурных зборнікаў, вернісажаў творчасці, мастацкіх экспазіцый таленавітых землякоў у рамках праекта “Бібліятэчны салон-галерэя”. Яднаў намаганні школьнай і бібліятэчнай інтэлігенцыі ў выхаванні маладога пакалення праз высокамастацкую літаратуру літаратурна-мастацкі праект ЦБ “Мастацкая літаратура – акно ў свет”. Арсенал бібліятэчных навацый па папулярызацыі мастацкай літаратуры сярод старшакласнікаў папоўніўся новымі цікавымі формамі: літаратурныя аўкцыёны, тэатр кнігі і літаратурных мініяцюр, выбар пісьменніцкага парламента, сентыментальныя дыскурсы, літаратурныя сімфаньеты, пераклічкі кніг-пабрацімаў, літаратурная экспрэс-школа, літаратурная сацыяльна-праблемная рулетка, літаратурны паштамт. За 6 гадоў рэалізацыі, праект паспрыяў пашырэнню духоўнай прасторы кнігі ў школьным асяроддзі, раскрыццю творчай асобы падлетка праз літаратурна-інтэлектуальныя дыскусійна-гульнёвыя формы моўнай творчасці. Да 25-годдзя Чарнобыльскай трагедыі , у фармаце аб'яўленага ААН Дзесяцігоддзя рэабілітацыі і ўстойлівага развіцця пасля Чарнобылю і Дзесяцігоддзя дзеянняў “Вада для жыцця” бібліятэкі спрыялі распаўсюджанню экалагічных ведаў па прыродазберажэнні, ашчадным выкарыстанні прыродных рэсурсаў, захаванні здароўя ад наступстваў Чарнобыльскай аварыі, экалагічнай бяспецы пражывання ў пацярпелых рэгіёнах, фарміраванню пачуцця гонару за ўнікальныя багацці беларускай прыроды, у т.л. бярэзінскіх краявідаў і аграсядзіб. Праведзены цыкл мерапрыемстваў-рэквіемаў “Чарнобыльскі ўрок даўжынёю у 25 гадоў”, агіт-акцыю “Не дапусцім духоўнага Чарнобылю”.

Да 35-годдзя Бярэзінскай ЦБС было прымеркавана адкрыццё музея бібліятэчнай справы на базе Бярэзінскай ЦБ. Пад музей абсталяваны асобны пакой. За аснову стварэння музея было ўзята інфармацыйнае выданне “З гісторыі бібліятэк Бярэзінскай ЦБС”, у якім сабраны ўсе архіўныя дакументы пра дзейнасць бібліятэчных устаноў да цэнтралізацыі і летапіс Бярэзінскай ЦБС. Наведвальнікі музея могуць пазнаёміцца экспазіцыямі, прысвечанымі ветэранамі бібліятэчнай справы, картай-схемай Бярэзінскай ЦБС, на якой пазначаны дзеючыя на сённяшні дзень і закрытыя за дадзены перыяд бібліятэкі. Праз фотаздымкі мінулых гадоў прадэманстравана хроніка бібліятэчных падзей. Ёсць інфармацыя аб дасягненнях бібліятэк сістэмы на рэспубліканскіх і абласных конкурсах прафесійнага майстэрства. Дапаўненнем да яе служаць папкі, альбомы і тэматычныя дасье, матэрыялы, назапашаныя на працягу ўсёй дзейнасці ЦБС. Каштоўнасць музея – кнігі-старажылы 1948 года, 1951-52 гг. выдання. Кнігі размешчаны ў старых шафах 60-х гадоў. Рэліквіі музея – кнігі з аўтографамі беларускіх пісьменнікаў і віншавальныя паштоўкі ад калег і сяброў. Цікавасць выклікае ў наведвальнікаў бібліятэчнае абсталяванне, якое выкарыстоўвалася ў паўсядзённай працы бібліятэкараў мінулых гадоў: пішучая машынка, капіравальны апарат, дыяпраектары розных марак, радыёла з пласцінкамі, касетны магнітафон, тэлевізар “Зорька”, які ў 1960 г. Ушанскі сельскі Савет перадаў з мясцовага клуба Ушанскай бібліятэцы.

У кастрычніку на базе Бярэзінскай ЦБС адбылася абласная школа дырэктара з удзелам кіраўнікоў ЦБС Міншчыны, прадстаўнікоў Упраўлення культуры Мінаблвыканкама і Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С.Пушкіна. 2 дні форума мелі важкі плён, сталі школай абмену цікавым вопытам работы, трыбунай меркаванняў па пытаннях развіцця сучасных публічных бібліятэк. Удзельнікі азнаёміліся з работай 6 сельскіх бібліятэк (Новінскай, Багушэвіцкай, Мікуліцкай, Паплаўскай, Брадзецкай, Любушанскай), ДБ і Бярэзінскай раённай бібліятэкі. На прыкладзе наведаных бібліятэк дэманстравалася іх адметная іміджава-творчая місія, арыгінальнасць і самабытнасць інтэр'ераў і форм нагляднай прапаганды: “У краязнаўчай палітры – толькі яркія фарбы” (Новінская СБ), “Інстытут духоўна-маральнага выхавання” (Мікуліцкая СБ), пашыраныя інфармацыйна-тэхналагічныя магчымасці і дзелавое кола кантактаў у інфраструктуры аграгарадка (Паплаўская СБ), адметны экалагічны профіль дзейнасці (Любушанская СБ). Новы імідж устаноў культуры комплекснага тыпу прадставілі гасцям Багушэвіцкая і Брадзецкая СБК. Яркім дадаткам да прадстаўленых загадчыкамі гэтых устаноў творчых візітовак сталі рэкламныя шоў “Вёска маладзее, хоць 5 стагоддзяў на плячах” (да 510-годдзя в.Багушэвічы), “Вобразна-эмацыянальныя формы святочнага календара вёскі Брадзец”. У ЦБ удзельнікам была прадстаўлена экскурсія-прэзентацыя музея бібліятэчнай справы Бярэзіншчыны, якая пераканала калег, што ў раёне беражліва ставяцца да ветэранаў культуры, захоўваюць архіўныя матэрыялы і пасведчанні гістарычных этапаў станаўлення бібліятэк раёна, зберагаюць рэліквіі, ганарацца здабыткамі. Кожны ўдзельнік абласной Школы дырэктара атрымаў віртуальную прэзентацыю на электронным носьбіце “Бібліятэкі раёна ў структуры ЦБС” (завочны экскурс), “Зямля, дзе пачаўся мой лёс” (краязнаўчая дзейнасць Бярэзінскай ЦБ). Вялікую цікавасць выклікала паказальнае рэкламнае шоў “Лепшае з лепшага” форм асветніцкай работы з падлеткамі па прафілактыцы шкодных звычак у рамках праграм здаровага ладу жыцця, дзе было прадстаўлена 10 бліц-эпізодаў з найцікавейшых бібліятэчных мерапрыемстваў-навацый. Пры падвядзенні вынікаў у час “круглага стала” гал. спецыяліст Упраўлення культуры Мінаблвыканкама Т.П.Краўчонак падкрэсліла непаўторны творчы профіль, інавацыйны імідж Бярэзінскай ЦБС – 4-разовага дыпламанта рэспубліканскага краязнаўчага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыяльнай культуры”, 2-разовага дыпламанта абласных конкурсаў прафмайстэрства і бібліятэчнай творчасці, высокі эстэтычны густ раскрыцця і прапаганды бібліятэчных фондаў.

Працягвалася традыцыя наладжвання выездаў з абменам вопытам да калег у суседнія рэгіёны. Творчымі партнёрамі міжрэгіянальнай сустрэчы пад дэвізам “Бібліятэчны прагрэс – у садружнасці ЦБС” у 2011 г. стала Заслаўская ЦБС Мінскай вобласці, на базе якой прайшоў абмен вопытам работы з наведваннем гарадской бібліятэкі.

У верасні 2011 г. адбылося прысвячэнне ў прафесію выпускніцы Магілёўскага дзяржаўнага каледжа культуры, студэнткі завочнага аддзяленна факультэта бібліятэказнаўства і бібліяграфіі ўніверсітэта культуры і мастацтваў, прадаўжальніцы бібліятэчнай дынастыі Маеўскай А.М., першым працоўным месцам якой стала Косаўская бібліятэка. Калектыўная ўрачыстасць была наладжана ў вялікай зале ЦБС. На пачэснае месца – крэсла нумар 1 – запрасілі маладога спецыяліста, былі агучаны факты з біяграфіі калегі , раскрыты яе таленты і здольнасці. Прагучала гумарыстычныя анкета ЦБС , праведзены цырыманіял прыняцця клятвы вернасці бібліятэчнай справе, астаўлення подпісу ў Кнізе летапісу ЦБС, уручэнне “службовага пасведчання”, лістка даверу “Мы верым у цябе!” і сяброўскіх шаржаў . Наказы маладой калезе зрабілі ветэран бібліятэчнай справы Н.Р.Слабко, дырэктар ЦБС і будучыя калегі, прагучалі гумарыстычныя “метадычныя” парады.

Стымуляцыі пошуку і ўкаранення новых форм работы па згуртаванні краязнаўцаў пад эгідай бібліятэк, выпрацоўцы ў бібліятэкараў навыкаў параўнаўчага аналізу і самааналізу, умення вылучэння прыярытэтных кірункаў дзейнасці, умацавання ролі бібліятэчных устаноў у фарміраванні нацыянальнай свядомасці насельнітцва спрыяў раённы агляд-конкурс “Бібліятэка – збіральніца гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю”. Ён засведчыў, што бібліятэкі раёна маюць высокі краязнаўчы рэйтынг: пераможцай рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” станаваліся ЦБ (тройчы) і Новінская СБ. Кожная другая сельская ўстанова прыняла ўдзел у раённым конкурсе, вылучыла новыя прыярытэты сваёй дзейнасці. Лешніцкая, Багушэвіцкая, Любушанская бібліятэкі паказалі сродкамі бібліятэчных формаў новае аблічча вёсак – краязнаўчыя экалагічныя маршруты “Святыні нашай вёскі”. Міхалёўская, Дзмітравіцкая, Мікуліцкая і Паплаўская бібліятэкі прадэманстравалі сабраныя абшырныя матэрыялы пра народных ўмельцаў і іх вырабы, пашырэнне аспектаў дзейнасці і якаснага ўзроўню аматарскіх аб'яднанняў – Гарэніцкая, Мачаская бібліятэкі. Каштоўным набыткам Паплаўскай бібліятэкі стала копія старадаўняй карты Бярэзіншчыны, на якой ужыты старарускі правапіс, пазначаны буйныя мястэчкі краю, фальваркі вёсачкі, рачулкі, чые назвы даўно перайменаваны. Мачаская СБ падрыхтавала слайд-прэзентацыю гісторыка-краязнаўчага музея вёскі, запісала разам з юнымі краязнаўцамі інтэрв'ю і ўспаміны вяскоўцаў – старажылаў, сведак памятных падзей. Пераможцамі раённага агляду-конкурсу “Бібліятэка – збіральніца нацыяльнай спадчыны” сталі: Любушанская СБ у намінацыі “За адраджэнне этнакультурнай спадчыны роднага краю”, Мачаская СБ – “За пашырэнне аматарскага краязнаўчага руху”, Каменнаборская СБ – “За асабісты ўклад у справу папулярызацыі роднай мовы і культуры”, бібліёграф ЦБ – “За пошукавую і даследчую работу”.

Яднанню калектыва аднадумцаў, спрыянню ўменню карысна і творча ладзіць адпачынак бібліятэкараў служылі пасяджэнні бібліятэчнай гасцёўні. Бібліятэчная гасцёўня “У калегі – юбілей, добрых слоўцаў не жалей” традыцыйна збірала калег на святкаванне бібліятэчных юбіляраў. “Бібліятэкары на песнію не выходзяць, заўжды ў гэтым званні па жыцці ходзяць” – пад такім лейтматывам прайшлі гасцёўні, прымеркаваныя да 55-годдзя бібліятэкараў Новінскай, Васілеўшчынскай і Капланецкай СБ, “Узросту не трэба баяцца: вам зараз двойчы па 20” да 40-годдзя бібліятэкараў Міхалёўскай і Любушанскай СБ. 90-годдзю Брадзецкай бібліятэчнай установы прысвячалася святочнае пасяджэнне бібліятэкараў “Бібліятэка-старажыл нашай ЦБС”, 40-годдзю Косаўскай бібліятэкі – “Шчаслівая тая вёска, у якой ёсць такая бібліятэка”. У час правядзення святочных мерапрыемстваў гучалі падзячныя словы ў адрас юбіляраў, паэтычныя оды, пахвалёнае слова ад калег, уручаліся рэкламныя бюлетэні “Творчы партрэт юбіляра” і “Персанальныя алфавіты бібліятэкараў ад А да Я”, сяброўскія шаржы і эпіграмы, прэзентаваліся юбілейныя праекты “Адна ў 100 асобах”, “Мы – суседзі, мы – калегі”, гучала песеннае папуры “Біяграфія юбіляра ў песні”, “Песенны пераклад – пра юбіляра слоўцаў рад”, гумарыстычныя парады пры ўручэнні “Пасведчанняў пенсіянера”, праводзілася эстафета пажаданняў, дэгустацыя фірменных страў па любімых рэцэптах юбіляраў.

Замацоўвалася практыка калектыўных паездак-экскурсій бібліятэкараў па памятных мясцінах Беларусі як сродка павышэння кругагляда работнікаў, выхавання пачуццяў любові і гонару за Бацькаўшчыну, кансалідацыі пазавытворчых кантактаў у рамках праграмы аддзела маркетынгу “Родная гісторыя – для кожнага”. Здзейснена экскурсія ў горад Заслаўе з наведваннем музейна-выставачнага комплекса гісторыка-культурнага запаведніка “Заслаўе”, палацава-паркавага комплекса “Прылукі”, этнаграфічнага комплекса “Млын” і Спаса-Праабражэнскага храма.

У гэтым годзе камп'ютарызавана 3 бібліятэкі аграгарадкоў, уведзеных у гэты статус у папярэднія гады (Ушанская СБ, Сялібская СБ, Брадзецкая СБК) з атрыманнем выхаду ў Інтэрнэт. У раённай бібліятэцы праведзена лакальная сетка. ЦБС мае ўласны веб-сайт. Тэлефанізаваны ўсе СБ.

Сёння бярэзінскія публічныя бібліятэкі з'яўляюцца неад'емнай састаўной часткай культурнай прасторы раёна, яе надзейным рухавіком далейшага развіцця і творчага ўзбагачэння, уносяць свой уклад у справу ідэйна-эстэтычнага выхавання, умацавання маральных, гуманістычных, патрыятычных ідэй і каштоўнасцей у грамадстве, спрыяюць паглыбленню і пашырэнню нацыянальнай свядомасці бярэзінцаў, узбагачэнню духоўнага патэнцыяла землякоў, павышэнню ўзроўню прэстыжнасці адукацыі і грамадскай свядомасці.