Купить антивирус касперского на Support.by        аренда виртуального cервера на Support.by

Б  Я  Р  Э  З  І  Н  С  К  А  Я  Ц Э Н Т Р А Л І З А В А Н А Я    Б І Б Л І Я Т Э Ч Н А Я   С І С Т Э М А

 

 

 

АДРАС: 223317, Беларусь, Мінская вобл., в. Лешніца

КАНТАКТНЫ ТЭЛЕФОН: (8 017 15) 31 355, E-MAIL: Berezino-Leshnickaia_SB@tut.by

БІБЛІЯТЭКАР ІІ КАТЭГОРЫІ: Дзюк Алена Паўлаўна

 

БЯРЭЗІНСКАЯ ЦБС

З ГІСТОРЫІ БІБЛІЯТЭК
ДА ЦЭНТРАЛІЗАЦЫІ

ЛЕТАПІС ЦБС

СТРУКТУРА

БЯРЭЗІНСКАЯ ЦБ

БЯРЭЗІНСКАЯ ДБ

СЕЛЬСКІЯ ФІЛІЯЛЫ

ДЫНАМІКА ПАКАЗЧЫКАЎ

КАТАЛОГІ

ПАСЛУГІ

АМАТАРСКІЯ АБ'ЯДНАННІ

КЛУБ ТВОРЧЫХ СУСТРЭЧ

У НАС У ГАСЦЯХ

ПАЗНАЁМ БАЦЬКАЎШЧЫНУ

КАЛЕКТЫЎ

КАНТАКТЫ

МЫ Ў ДРУКУ, ДРУК ПРА НАС

НАВІНЫ

КАРТА САЙТА

ПРАФСАЮЗНАЕ ЖЫЦЦЁ

 

ЛЕШНІЦКАЯ СЕЛЬСКАЯ БІБЛІЯТЭКА была заснавана ў 1959 годзе як прыклубная і займала невялічкі пакойчык пад адным дахам з мясцовым клубам. Першым бібліятэкарам быў Цыбулька Уладзімір Аляксеевіч. У 1962 годзе бібліятэку прыняла Слабко Лідзія Мікалаеўна, з 1968 года працавала Літвінава Галіна Рыгораўна. У 1970 годзе пад бібліятэку адвялі пакой у будынку гаспадаркі “Ленінскія дні”. На пасаду загадчыцы бібліятэкі ў жніўні 1971 года прызначана вупускніца Магілёўскага бібліятэчнага тэхнікума імя А.С. Пушкіна Горбач Ніна Пятроўна. Маладая загадчыца бібліятэкі ўвесь час знаходзілася ў пошуку, да справы адносілася творча. Прыгожа і надзённа была аформлена наглядная агітацыя. Прыцягвалі ўвагу наведвальнікаў кніжныя выставы: “Рашэнні ХХІУ з'езда КПСС – у дзеянні”, “Мой родны край, як ты мне любы!” і іншыя. Бібліятэку заўжды вылучала паглыбленая работа ў дапамогу сельскагаспадарчай вытворчасці. Бібліятэчная кніга была крыніцай інфармацыі аб новых тэхналогіях, перадавым вопыце працаўнікоў сельскай гаспадаркі вобласці, Беларусі, краін братніх савецкіх рэспублік. Своечасовая і кваліфікаваная інфармацыя аб кніжных навінках з удзячнасцю прымалася сельскагаспадарчымі спецыялістамі і працаўнікамі масавых прафесій сельскагаспадарчай вытворчасці. Для механізатараў, жывёлаводаў і іншых спецыялістаў калгаснай гаспадаркі ў бібліятэцы быў выдзелены асобны стэлаж літаратуры пад агульнай назвай “Сельская гаспадарка”. На паліцах падабрана і расстаўлена літаратура “Табе, механізатар”, “Табе, жывёлавод”. Кнігі мяняліся па меры паступлення новых, з улікам сезонных сельскагаспадарчых работ. У перыяд сяўбы і ўборкі ўраджаю Ніна Пятроўна часта бывала сярод хлебаробаў і праводзіла з імі гутаркі, гучныя чытанні газет. Ад бібліятэкі былі арганізаваны пункты выдачы на малочнатаварнай ферме Навасёлкі, свінатаварнай ферме вёскі Лешніца, у Доме механізатара, перасоўкі ў вёсках Глухі Ток і Чырвоны бераг, куды кнігі дастаўляліся 1 раз у месяц з дапамогай старшыні Бярэзінскага сельскага Савета Андрыевіча Віктара Васільевіча. Гэтыя перасоўкі былі адкрыты па яго рэкамендацыі і ён забяспечваў транспарт для дастаўкі літарпатуры. Кніжны фонд на той час налічваў каля 8,3 тысяч экземпляраў палітычнай, мастацкай, тэхнічнай, сельскагаспадарчай і іншай літаратуры, ім карысталася звыш 500 чытачоў. У жніўні 1975 года выдача сельскагаспадарчай літаратуры склала 238 экз. З іх калгаснікамі прачытана 88, а астатнія прыпадаюць на долю спецыялістаў. У пачатку 80-ых гадоў у бібліятэцы быў створаны даведачна-інфармацыйны цэнтр у дапамогу сельскагаспадарчай вытворчасці, у якім была прадстаўлена навейшая літаратура, экзэмпляры перыядычных выданняў з тэктамі пастаноў партыі і ўрада па сельскай гаспадарцы, падабраны матэрыял з перыёдыкі па тэмах “Спецыялісты раюць”, “Калгас “Ленінскія дні” у ХІ пяцігодцы”, “Раўняйцеся на лепшых”, “Нашы абязацельствы”. Спецыялісты атрымлівалі інфармацыю аб новай літаратуры, якая паступала не толькі ў раён, але і ў бібліятэкі вобласці. На працягу навучальных перыядаў у сістэме палітычнай і эканамічнай вучобы Н.П. Горбач арганізоўвала са слухачамі выстаўкі-прагляды, гутаркі, чытацкія канферэнцыі. Толькі за 1982 год з удзелам камуністаў, спецыялістаў калгаса “Ленінскія дні” былі праведзены канферэнцыя па кнізе Л.І. Брэжнева “Успаміны” і тэматычная канферэнцыя “Асновы эканоміі працы ў сельскай гаспадарцы”.

З ліку чытачоў пры бібліятэцы быў арганізаваны савет, які састаяў з 5 чалавек. Члены яго аказвалі загадчыцы Лешніцкай бібліятэкі значную дапамогу ў правядзенні масавых мерапрыемстваў, у набліжэнні кнігі да чытача. Нямала было праведзена тэматычных вечароў па актуальных праблемах грамадскага жыцця.

Асаблівая ўвага ўдзялялася дзецям. Ніна Пятроўна сочыла, каб кожны вучань наведваў бібліятэку, рэкамендавала школьнікам літаратуру згодна з інтарэсамі і здольнасцямі. Сістэматычна аналізаваліся чытацкія фармуляры, а вынікі абмяркоўваліся з класнымі кіраўнікамі, з самімі дзецьмі. Ладзіліся ранішнікі, гутаркі, кніжныя агляды. З ліку актывістаў утвораны гурток “Юныя кнігалюбы”. Юныя сябры кнігі збіраліся ў бібліятэцы на адну гадзіну кожную пятніцу пасля заняткаў. Аказвалі дапамогу ў рамонце паношаных кніг, у перарэгістрацыі чытачоў, у праведзенні чытацкіх канферэнцый, адной з якіх была “Кім я хачу быць?”. Дзеці прымалі ўдзел у ліквідацыі запазычанасці сярод некаторых чытачоў, з'яўляліся актыўнымі кніганошамі. Вялася прапаганда кнігі пад дэвізам “Ленінскую кнігу – кожнаму вучню”, “Хто чытае – той многа знае”.

Сама Ніна Пятроўна гаварыла: "Я ўсё больш і больш пераконваюся ў тым, што бібліятэчная работа якраз тое поле дзейнасці, на якім можна прынесці людзям немалую карысць, калі не проста чакаць, а ісці да іх з кнігай".

Ніна Пятроўна так і рабіла. Упершую чаргу яна праводзі ла падворныя абходы, якія да валі магчымасць сустрэцца з людзьмі, пагутарыць, даведацца, як яны жывуць, чым цікавяцца. У бібліятэцы быў састаўлены спіс усіх жыхароў абслугоўваемай зоны - вёсак Лешніца, Слабада, Навасёлкі. Гэта дазваляла сачыць за змяненнямі ў руху насельніцтва, яго дэмаграфічным складзе і ўлічваць усё ў рабоце. Кожнага новага жыхара, кожнага дашкольніка, які ўмеў ужо чытаць, бібліятэкар старалася захапіць чытаннем. Асаблівы клопат у Ніны Пятроўны быў і пра ўсіх завочнікаў, якія жылі ў зоне абслугоўвання. Для іх яна падбірала неабходную літаратуру, а калі яна адсутнічала, то заказвала па УСКА і МБА ў раённай або іншых бібліятэках вобласці. Для паляпшэння абслугоўвання чытачоў і задавальнення іх запытаў сярод наведвальнікаў бібліятэкі распаўсюджавалася анкета, з дэталёвым апытаннем, каго якая вытворчая тэма цікавіць, пра што кожны жадае пачытаць, ці ёсць у чытача ўласная бібліятэка. Асобным раздзелам анкеты былі пункты: “Вашы прапановы ў адрас бібліятэкі”, “Ацэнка дзейнасці бібліятэкі”. Адказы былі розныя, але ўсё часцей сустракаліся такія: “Вельмі чулы і старанны бібліятэкар”, “Работа бібліятэкі адпавядае свайму прызначэнню”. Да такой думкі далучаліся ўсе выбаршчыкі, якія назвалі Ніну Пятроўну Горбач сваім кандыдатам у дэпутаты Бярэзінскага сельскага Савета. За гады працы Ніна Пятроўна неаднаразова ўзнагароджвалася граматамі і падзячнымі лістамі аддзела культуры Бярэзінскага райвыканкама. Бібліятэка была ў ліку лепшых у раёне.

У перыяд загадвання Лешніцкай бібліятэкай Горбач Н.П. караткачасова замянялі Сплендэр Надзея Мікалаеўна (01.06.1976 – 01.07.1977гг.), выпускніца Магілёўскага бібліятэчнага тэхнікума імя А.С. Пушкіна Слабко Любоў Васільеўна (04.08.1977 – 17.08.1978гг.), Лаўрыненка Тамара Ягораўна (01.11.1979 – 14.02.1981гг.).

19 ліпеня 1983 года бібліятэку ўзначаліла Дзюк Алена Паўлаўна з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй. На той час кніжны фонд бібліятэкі налічваў звыш 11,5 тысяч экземпляраў рознагаліновай літаратуры. За год было абслужана 582 чытачы, якім выдадзена 9 630 экз. друкаваных выданняў. У 1985 годзе было абноўлена абсталяванне бібліятэкі, яно набыло больш эстэтычны густ. Фонд расстаўлены адпаведна табліцы ББК, яго расскрывалі з густам аформленыя выставы і тэматычныя паліцы. У 1986 годзе арганізаваны лялечны гурток “Чабурашка”, які стаў добра вядомы сярод малодшых школьнікаў мясцовай школы і выхаванцаў дзіцячага сада. Праз імправізаваныя лялечныя выступленні вялася прапаганда беларускіх народных казак, дзіцячага часопіса “Вясёлка”, у правядзенні дзён казак, экскурсій у бібліятэку і пасвячэння ў чытачы. Наднаразова лялечны тэатр радаваў сваімі выступленнямі і выхаванцаў дзіцячых садоў горада Беразіно, удзельнічаў у раённых аглядах-конкурсах на лепшую пастаноўку лялечных гуртоў. Пад час экскурсій у бібліятэку для малодшых школьнікаў, на ўроках ББЗ шырока асвятляліся пытанні культуры чытання і карыстання бібліятэкай.

У 1990 годзе, бібліятэкай адной з першых у раёне набыты каляровы тэлевізар і прайгравальнік. З дапамогай якіх культурны досуг аднавяскоўцаў палепшыўся. Супрацоўнікі мясцовай гаспадаркі ў абедзены перапынак маглі паглядзець цікавую тэлеперадачу, для дзяцей арганізоўваліся праслухоўванні грампласцінак з запісамі тэкстаў казак. Па выніках 1992 года фонд грампласцінак складаў 68 экз. і выкарыстоўваўся пры правядзенні ранішнікаў, святаў кнігі і іншых мерапрыемствах пад дэвізам “Жывое слова”, “Прыйдзі, казачка, да нас”..

Асаблівая ўвага надавалася прыцягненню да чытання бібліятэчнай кнігі вучняў мясцовай школы. Цесная садружнасць з педкалектывам школы дазваляла на дастойным узроўні арганізоўваць мерапрыемствы, прымеркаваныя да знамянальных дат календара. Трывалую прапіску атрымалі літаратурныя і паэтычныя гадзіны да юбілеяў вядомых пісьменнікаў і паэтаў, краязнаўчыя гадзіны, урокі патрыятызму, здароўя, экалогіі, дабрыні, маралі.

У сувязі з паступовым пераходам на беларускую мову адзін дзень у нядзелю адводзіўся для ўсіленай прапаганды беларускай кнігі. У рамках так званых беларускіх чацвяргоў вялася паглыбленая прапаганда навінак беларускай прозы, лепшых твораў беларускіх аўтараў, праводзіліся цыклы мерапрыемстваў, прымеркаваных да юбілеў вядомых людзей, праславіўшых Беларусь. Літаратуразнаўства цесна пераклікалася з краязнаўствам. Шырока выкарыстоўваўся краязнаўчы матэрыял, назапашаны ў ходзе акцыі “Быць гісторыкам сваёй вёскі”, што спрыяла далучэнню чытачоў, асабліва падрастаючага пакалення да гісторыі Бацькаўшчыны, да яго духоўнай скарбніцы праз праводзімыя бібліятэкай цыклы краязнаўчых гадзін “Край, адкуль мы родам”, “Яны жывуць сярод нас”, “Славутыя людзі Бярэзіншчыны”.

На занятках абласной школы метадыста на базе Бярэзінскага раёна на тэму “Рэклама магчымасцей бібліятэкі – адна з умоў стварэння яе пазітыўага іміджу” 30 верасня - 1 кастрычніка 1997 года бібліятэкар Лешніцкай бібліятэкі Дзюк А.П. пазнаёміла калег з работай па арганізацыі вольнага часу насельніцтва.

Змяншэнне колькасці насельніцтва ў 90-ых гадах негатыўна сказалася на выкананні планавых паказчыкаў бібліятэкі. На канец 1999 года ў бібліятэцы чытала 300 чалавек, якім было выдадзена 3 459 экз. кніг і перыядычных выданняў. Фонд бібліятэкі налічваў 7 516 экземпляраў друкаваных выданняў і грампласцінак. Ва ўмовах нестабільнасці ў грамадстве, эканамічнага крызісу і рэзкага пераходу да рыначных адносін бібліятэка апынулася ў складаным становішчы. Памяшканне патрабавала рамонту, з-за няспраўнай а цяпляльнай сістэмы ў весь пакой, кніжны фонд і выстав ы чныя формы былі пакрыты сажай. У такім становішчы бібліятэкару было цяжка працаваць. У зімовы перыяд працоўны дзень быў скарочаны да чатырох гадзін . Алена Паўлаўна пастаянна звярталася да адміністрацыі аддзела культуры і калгаса “Ленінскія дні” аб прадстаўленні іншага памяшкання для бібліятэкі. Толькі ў 2004 годзе пад бібліятэку адвялі другое памяшканне, дзе быў зроблены сіламі бібліятэкара касметычны рамонт: пафарбаваны аконныя рамы, падлога, пабелена столь, паклеены шпалеры. Была праведзена значная работа з кніжным фондам па ачысцы пылу і сажы, прыйшоўшыя ў нягоднасць кнігі спісаны (712 экз.) , а ў 2005 годзе спісаны і грампласцінкі . З дапамогай метадычнага аддзела распрацаваны новы выставачны комплекс. Бібліятэка атрымала новы сучасны стан, куды з прыемнасцю заходзілі чытачы і наладжваліся выязныя экскурсіі бібліятэкараў раёна па перайманню вопыта ў афармленні нагляднай прапаганды.

У зоне пастаяннай увагі бібліятэкара работа па выяўленні і падтрымцы таленавітых аднавяскоўцаў, стварэнні ўмоў для іх творчай самарэалізацыі. П аэтычныя творы таленавітай вучаніцы 11 класа мясцовай школы Дзіны Піскун – удзельніцы абласнога злёта маладых паэтаў Міншчыны “Нас слова Купалы да творчасці кліча” (2007г.) увайшлі ў гадавы выпуск літаратурнай творчасці самых таленавітых удзельнікаў злёта. За служанае прызнанне паэтычнага таленту прынёс маці і дачцы Піскунам з вёскі Лешніца зборнік літаратурнай творчасці “Родныя краявіды”, выдадзены Бярэзінскай ЦБ у 2007 годзе. Сумеснымі намаганнямі бібліятэкара Лешніцкай бібліятэкі і супрацоўнікаў цэнтральнай бібліятэкі было наладжана свята сямейнай творчасці “Крылы творчасці дорыць сям'я” з прэзентацыяй талентаў шматдзетнай прыёмнай лешніцкай сям'і Піскуноў, уручэннем ал аддзела сацыяльнай абароны памятнага падарунка, а ад бібліятэкі – літаратурнага зборніка..

У 2007 годзе апроч гарантаваных бясплатных паслуг, бібліятэка пашырыла дадатковы платны сэрвіс: пачала аказваць платныя паслугі па выдачы кніг з камерцыйнага фонду .

На жаль, з прыходам у непрыгоднасць камплекта лялек у 2008 годзе прыпыніў існаванне лялечны тэатр.

Вялікай падзеяй у жыцці вёскі Лешніцкай бібліятэкі стала змена статуса населенага пункта ад вясковага – да аграгарадскога. У 2008 годзе Лешніцкая бібліятэка не толькі адпаведна атрымала новы статус і палепшаныя ўмовы працы. Бібліятэка пераселена ў асобны будынак, у якім зроблены капітальны рамонт з выкарыстаннем новых будаўнічых тэхналогій. Бібліятэчнае абсталяванне адпавядае патрэбам сёняшняга дня. Кніжны фонд размяркаваны ў трох пакоях. У першым абсталявана працоўнае месца з кафедрай для абслугоўвання чытачоў, тут жа прадстаўлены краязнаўчы куток “Край мой, зямля бярэзінская”, літаратура павышанага попыту з камерцыйнага фонда. Другі пакой абсталяваны пад чытальную залу з пасадачнымі месцамі для работы чытачоў, камп'ютэрам з выхадам у інтэрнэт, што дазваляе выконваць дадатковыя платныя паслугі па наборы тэксту і афармленні тытульнага ліста на камп'ютэры, распячатцы тэксту на прынтары. Тут жа разгорнута кніжная выстава “Беларусь: гісторыя і сучаснасць”, прадстаўлена фотавыстава земляка Алега Піскуна “Краявіды лешніцкай зямлі”. У трэццім пакоі размешчаны аснаўны фонд і аформлены дзіцячы куток. Наглядная прапаганда і рэклама выканана сродкамі камп'ютэрнай графікі ў спалучэнні з адметным мастацкім афармленнем на высокага эстэтычнага ўзроўню мастака ЦБС і дапоўнена ўзорнай насценнай экебанай і мноствам пакаёвых кветак. Пераход на новы ўзровень значна пашырыў магчымасці бібліятэкі аграгарадка, павысіў яе аўтарытэт, значна змяніў менталітэт.

Па выніках 2011 года бібліятэку наведала 331 чытач, якім было выдадзена 4 930 экз. кніг і перыядычных выданняў. Кніжны фонд налічвае 6 410 экземпляраў.