|
![]() |
![]() |
АДРАС: 223318, Беларусь, Мінская вобл., в. Лагі КАНТАКТНЫ ТЭЛЕФОН: (8 017 15) 49 367 БІБЛІЯТЭКАР: Колесень Любоў Анатольеўна |
З ГІСТОРЫІ БІБЛІЯТЭК
|
ЛАГАЎСКАЯ СЕЛЬСКАЯ БІБЛІЯТЭКА з успамінаў жыхароў існавала яшчэ да Вялікай Айчыннай вайны як хата-чытальня, але дакладна ніхто не памятае гісторыю бібліятэкі і прозвішчы першых бібліятэкараў. Лойка С.Я. не абмяжоўвалася толькі выдачай кніг, праводзіла з чытачамі і масавую работу: бібліяграфічныя агляды, вусныя часопісы, тэматычныя вечары, гутаркі аб прачытаных кнігах, чытацкія канферэнцыі па актуальных тэмах. Высокую ацэнку чытачоў атрымалі вечары, прымеркаваныя Савецкай Арміі"Заўсёды ў страі", "Родны і блізкі", прысвечаны У.І. Леніну), агляд літаратуры аб Вялікай Айчыннай вайне. Цікава прайшлі дыспуты па мастацкіх творах беларускіх і савецкіх аўтараў, гутарка “Улада Саветаў – улада народная”. Загадчыца бібліятэкі адначасова працавала ў мясцовым клубе па сумяшчальнасці, што дазваляла ёй кіраваць калектывам мастацкай самадзейнасці вёскі Лагі. У састаў калектыва ўваходзіла 13 самадзейных артыстаў, майстэрства яго дастойна ацэньвалася гледачамі. У рэпертуары артыстаў былі танцы, песні, інтэрмедыі. Калектыў з поспехам выступаў у сваіх вёсках, Ляжыне, у вёсках Ушанскага сельскага савета, у суседзяў на Чэрвеньшчыне. Працуючы ў бібліятэцы, Соф'я Яфімаўна выконвала шмат грамадскіх даручэнняў. У перыяд падрыхтоўкі да выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў працоўных у бібліятэцы знаходзіўся агітпункт, якім загадвала яна сама. З выбаршчыкамі тут праводзіліся гутаркі і чыткі газетных матэрыялаў, тэматычныя вечары, сустрэчы з вядучымі спецыялістамі раёна. Шмат вяскоўцаў сабраў вечар пытанняў і адказаў на медыцынскія тэмы, арганізаваны ў 1973 годзе. На пытанні адказваў урач-тэрапеўт раённай бальніцы Васіль Дзямідавіч Жукоўскі. У загадчыцы Лагаўской бібліятэкі быў асобы падыход да юнага чытача. Перш чым выдаць кнігу, яна падрабязна распытвала, пра што хацеў бы школьнік прачытаць, а потым, як падбярэ па густу твор, абавязкова скажа: "Чытай уважліва, а як прынясеш абменьваць – раскажаш, пра што пішацца ў гэтай кніжцы". Вось гэта і прымушала дзяцей уважліва, удумліва чытаць кнігі, запамінаць галоўных герояў, а разам з тым – любіць і шанаваць кнігу – крыніцу ведаў, крыніцу духоўнасці. Летам, калі вучні ішлі на працяглы адпачынак, Соф'я Яфімаўна ўзгадняла з настаўнікамі мясцовай школы, што павінны чытаць рабяты па праграме, і тады раіла ім гэтыя творы. Сумесна з настаўнікамі загадчыца бібліятэкі арганізоўвала з дзецьмі канферэнцыі чытачоў, дыспуты па прачытаных кнігах і іншыя масавыя мерапрыемствы. Па выніках 1978 года ў бібліятэцы налічвалася 12 123 экземпляры кніг, з якіх 1413 – дзіцячая літаратура. Усе творы для дзяцей былі выдзелены на асобных паліцах і размеркаваны па групах: для малодшых школьнікаў, навучэнцаў сярэдніх і старэйшых класаў. Аформлены кніжныя выставы, тэматычныя паліцы, падборкі літаратуры па розных галінах ведаў. За год бібліятэку наведала 555 чытачоў, у тым ліку 112 дзяцей ва ўзросце да 15 гадоў. Было выдана 10 498 экземпляраў рознагаліновай літаратуры, у тым ліку дзецям - 7 517 кніг. Бібліятэка мела добрую славу сярод вяскоўцаў. На бібліятэчны агеньчык заўжды цягнуліся людзі. Тут і ў святы, і ў будні заўсёды было шматлюдна. І кожны знаходзіў для сябе занятак па душы. Без адрыву ад працы Соф'я Яфімаўна завочна скончыла Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум імя А.С. Пушкіна, што спрыяла ўдасканальванню работы вясковага цэнтра культуры і асветы. За гады сваёй працы Лойка С.Я. заваявала ў чытачоў аўтарытэт і павагу, дабілася таго, што бібліятэка знаходзілася ў ліку лепшых у раёне. За добрасумленную працу бібліятэкар неаднаразова ўзнагароджвалася ганаровымі граматамі і грашовымі прэміямі з гонарам занесена пасля выхаду на пенсію ў спіс ветэранаў бібліятэчнай справы раёна. Нялёгка было знайсці ёй дастойную пераемніцу. Цякучасць кадраў другой паловы 80-ых гадоў ускладняла работу бібліятэкі. Работа звадзілася толькі да выдачы кніг чытачам. У верасні 1985 года загадчыцай бібліятэкі была прызначана Бубенька Галіна Паўлаўна. Затым працавалі: Бубенька Галіна Мікалаеўна (02.03.1986 – 23.08.1989гг.), Восіпава Надзея Афанасьеўна (14.03.1989 – 01.05.1989гг.). У 1988 годзе бібліятэка перасялілася ў новы, спецыяльна пабудаваны калгасам “Баравіно” будынак у цэнтры вёскі. У жніўні 1989 годзе загадчыцай бібліятэкі назначаецца выпускніца Магілёўскага бібліятэчнага тэхнікума імя А.С. Пушкіна Смычок Ганна Іванаўна, якая здолела праявіць баявітасць у рашэнні матэрыяльна-бытавых праблем пры добрауладкаванні бібліятэкі і наладжванні станоўчых узаемавыгадных рабочых кантактах з мясцовай уладай і кіраўніцтвам калгаса “Баравіно”. У Лагаўской бібліятэцы, у адной з першых у вобласці была рэалізавана практыка роспісу ваконных вітражоў і сцен дзіцячага пакоя па матывах сюжэтаў народных казак. Малады спецыяліст актыўна ўдзельнічала ў грамадска-культурным жыцці вёскі, праводзіла бібліятэчна-краязнаўчыя пашуковыя аперацыі па збору матэрыялаў, звязаных з гісторыяй краю і бытам вяскоўцаў. Была наладжана цесная садружнасць са школай і дзіцячым садам у правядзенні масавых мерапрыемстваў у форме краязнаўчых і літаратурна-паэтычных гадзін, урокаў здароўя і прафілактыкі шкодных звычак, святаў, прымеркаваных да знамянальных дат календара. У 13 вёсках, якія ўваходзяць у зону абслугоўвання бібліятэкі, на сеняшні дзень пражывае каля 430 чалавек, з іх пераважная большасць - людзі пенсійнага ўзросту, у асноўным пражываючыя ў аддаленых ад бібліятэкі дробных вёсачках. На тое, што зона страчвае сваю перспектыўнасць, указвае ліквідацыя ў 2008 годзе Ляжынскага сельскага Савета з агульнай колькасці 13 населеных пунктаў, якія з цэнтрам складаюць зону абслугоўвання Лагаўской бібліятэкі. Лагаўская школа малагабарытная, прыросту школьнікаў няма, СВК “Баравіно” рэарганізавана шляхам далучэння на сельскагаспадарчае аб'яднання “Першамайскі”. Асноўны кантынгент чытачоў – дзеці. Гэта абмяжоўвае чытацкія магчымасці вяскоўцаў, сказваецца на выкананні планавых паказчыкаў, пагэтаму бібліятэкар імкнецца даставіць кнігі, часопісы, газеты кожнаму жадаючаму сама, або цераз кніганош пра на дом. Нізкая чытацкая актыўнасць пажылых, матэрыяльнае становішча перашкоджвае пашырэнню платных паслуг У красавіку 2009 года бібліятэкарам Лагаўской сельскай бібліятэкі прызначана Колесень Любоў Анатольеўна, якая паступіла на завочнае абучанне ў Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум імя А.С. Пушкіна, каб стаць дастойным пераемнікам папярэдніх работнікаў. У 2011 годзе бібліятэкай абслужана 250 чытачоў, якім выдадзена 3 861 экземляр кніг і перыядычных выданняў.
|