Купить антивирус касперского на Support.by        аренда виртуального cервера на Support.by

Б  Я  Р  Э  З  І  Н  С  К  А  Я  Ц Э Н Т Р А Л І З А В А Н А Я    Б І Б Л І Я Т Э Ч Н А Я   С І С Т Э М А

АДРАС: 223324, Беларусь, Мінская вобл., в. Капланцы

КАНТАКТНЫ ТЭЛЕФОН: (8 017 15) 32 332

БІБЛІЯТЭКАР: Савайтан Раіса Антонаўна

 

БЯРЭЗІНСКАЯ ЦБС

З ГІСТОРЫІ БІБЛІЯТЭК
ДА ЦЭНТРАЛІЗАЦЫІ

ЛЕТАПІС ЦБС

СТРУКТУРА

БЯРЭЗІНСКАЯ ЦБ

БЯРЭЗІНСКАЯ ДБ

СЕЛЬСКІЯ ФІЛІЯЛЫ

ДЫНАМІКА ПАКАЗЧЫКАЎ

КАТАЛОГІ

ПАСЛУГІ

АМАТАРСКІЯ АБ'ЯДНАННІ

КЛУБ ТВОРЧЫХ СУСТРЭЧ

У НАС У ГАСЦЯХ

ПАЗНАЁМ БАЦЬКАЎШЧЫНУ

КАЛЕКТЫЎ

КАНТАКТЫ

МЫ Ў ДРУКУ, ДРУК ПРА НАС

НАВІНЫ

КАРТА САЙТА

ПРАФСАЮЗНАЕ ЖЫЦЦЁ

 

КАПЛАНЕЦКАЯ СЕЛЬСКАЯ БІБЛІЯТЭКА была заснавана прыкладна у 30-ых гадах ХІХ стагоддзя. Дакладна ніхто не памятае. Першым бібліятэкарам працаваў Кішкар Карп Міхайлавіч. Будынак хаты-чытальні знаходзіўся ў цэнтры вёскі, які ў гады Вялікай Айчыннай вайны згарэў. Пасля вайны з матэрыялаў разбуранай царквы на месцы былой панскай сядзібы пабудавалі будынак, у якім размясціліся сельскі Савет, клуб і хата-чытальня. У той час у хаце-чытальні бібліятэкарам працаваў Жукоўскі Мікалай Сяргеевіч. З перасяленнем сельскага Савета, забудова была перанесена ў цэнтр вёскі і адышла пад мясцовы клуб, у якім адзін пакой займала бібліятэка. Адным з бібліятэкараў таго часу была Семяняка Аляксандра Фёдараўна, 1923 года нараджэння, на долю якой выпала ўся падрыхтоўчая работа перад цэнтралізаваным уключэннем бібліятэкі ў склад раённай сістэмы бібліятэк: ачыстка кніжнага фонда ад састарэлай па зместу і прыйшоўшай у непрыгоднасць літаратуры, вызначэнне няпрофільнай, дублетнай і невыкарыстоўваемай літаратуры, якасць уліковых форм, стварэнне алфавітнага і сістэматычнага каталогаў. Пасада бібліятэкара ад Семяняка А.Ф. перайшла да Старынскай Вольгі Мікалаеўны. У жніўні 1976 года бібліятэкарам Капланецкай сельскай бібліятэкі была прызначана дыпламіраваны спецыяліст з вышэйшай адукацыяй Гаўрыленка Кацярына Сцяпанаўна.

У 1977 годзе бібліятэка перасялілася ў новы спецыяльна пабудаваны будынак у цэнтры вёскі. Кніжны фонд налічваў звыш 6 тыс. экз. кніг.

У чэрвені бібліятэку прыняла Баранава Ніна Фядосаўна, затым у верасні 1979 года – Байрашэўская Зоя Аляксандраўна. Па выніках 1979 года ў бібліятэцы чытала 608 чалавек, якім было выдадзена 11 189 экз. кніг. Кніжны фонд складаў 6 159 экз. рознагаліновай літаратуры. Было праведзена 21 масавае мерапрыемства. Шляхам прапаганды кнігі Зоя Аляксандраўна садзейнічала фарміраванню ў чытачоў марксісцка-ленінскага светапогляду, норм і прынцыпаў камуністычнай маралі, высокай свядомасці і сацыялістычнай актыўнасці. У бібліятэцы адлюстроўваліся сацыялістычныя абавязацельствы працоўных мясцовага калгаса і ход іх выканання.

У жніўні 1980 года бібліятэкарам была назначана Бліннікава Галіна Аляксандраўна з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй. Цякучасць кадраў у 80 – 90-ыя гады ўскладняла работу бібліятэкі. Абслугоўванне насельніцтва абмяжоўвалася толькі выдачай кніг. У гэты перыяд працавалі выпускніцы Магілёўскага бібліятэчнага тэхнікума імя А.С. Пушкіна: Белая Жанна Якаўлеўна (04.08.1982 – 01.08.1985гг.), Яроцкая Валянціна Іванаўна (17.07.1985 – 22.09.1988гг.), Хахол Святлана Сяргееўна (08.09.1988 – 24.08.1990гг.), Скарабагатая Таццяна Іванаўна (03.08.1990 – 19.02.1977гг.), Стаброўская Мар'янна Міхайлаўна (24.10.1996 – 09.02.1998гг.).

Найбольш актывізавалася масавая работа бібліятэкі пад час бібліятэкарства Скарабагатай Таццяны. Жыхарка горада Беразіно, яна была актывісткай бібліябрыгады цэнтральнай бібліятэкі – мабільнай формы масаваасветніцкай агітацыі і прапаганды па месцы працы, вучобы, адпачынку бярэзінцаў. Усе лепшыя напрацоўкі і навыкі публічнага выступлення Скарабагатая Т.І. выкарыстоўвала пры арганізацыі мерапрыемстваў Капланецкай бібліятэкі на базе школы і вытворчых участкаў. Ладзіліся ўзаеманаведванні з калегамі па бібліятэчнай паходні: бібліятэкарамі Жорнаўскай, Вяшэўскай бібліятэк, што спрыяла большай якасці нагляднасці бібліятэкі і форм абслугоўвання чытачоў.

31 снежня 1997 года ў памяшканні бібліятэкі адбыўся пажар у сувязі з размаражваннем атапляльнай сістэмы. Пры тушэнні пажара былі пашкоджаны бібліятэчная мэбля і кніжны фонд. Астаткі кніжнага фонда перамясцілі ў два невялікія покойчыкі мясцовага сельскага Савета, якія потым прыстасавалі пад бібліятэку. Бібліятэка абслугоўвала 11 населеных пунктаў, з іх: 7 - Капланецкага сельскага Савета, 4 – Пагосцкага. У зоне абслугоўвання пражывала звыш 800 чалавек.

У лютым 1998 года бібліятэкарам прызначана мясцовая жыхарка Савайтан Раіса Антонаўна, што ў некаторай ступені аблягчае індывідуальную работу з наведвальнікамі бібліятэкі. На канец года бібліятэку наведала 263 чытачы, у тым ліку 69 дзяцей ва ўзросце да 15 гадоў. Было выдадзена 3 482 экз. кніг і перыядычных выданняў. У сувязі з прыстасаваным становішчам нагляднае афармленне кніжных выстаў бібліятэкі было зведзена да мінімума. Паколькі сельскі Савет наведвалі ў асноўным людзі сталага ўзросту, то для іх стала ладзіцца пашыраная прапаганда перыядычных выданняў. Для жыхароў аддаленых вёсак ад стацыянарнай бібліятэкі наладжана дастаўка кніг праз кніганош з ліку вучняў мясцовай школы. Пры наведванні бібліятэкі, работнік вядзе паглыбленую індывідуальную работу з кожным, ведае запыты і пенсіянера, і шматдзетнай маці, і маладой мамы, якая ажыццяўляе догляд немаўляці. Школьнікам параіць літаратуру да рэферата, сачынення, для пазакласнага чытання, па гісторыі роднай вёскі, кнігі любімага пісьменніка, вершы любімага паэта, у тым ліку з самавыдавецкай бібліятэчнай серыі цэнтральнай бібліятэкі “Бярэзінцы пішуць”. Асаблівая ўвага ўдзяляецца “праблемным падлеткам”, тым хто знаходзіцца ў палоне шкодных звычак. Кожны апошні чацверг месяца практыкуюцца дні паглыбленай прапаганды беларускай літаратуры, даведама чытачоў даводзяцца навінкі беларускіх літаратурных часопісаў. За 10 гадоў працы Савайтан Р.А. - наладжана цеснае супрацоўніцтва бібліятэкі са школай і дзіцячым садам. Усе значныя мерапрыемствы праводзяцца ў цесным кантакце са школай. Гэта літаратурныя і краязнаўчыя гадзіны, урокі здаровага ладу жыцця, экалагічнай адукацыі, прафарыентацыі і іншыя. У сваей рабоце бібліятэкар імкнецца знайсці цікавыя формы прапагнады кнігі для дзяцеё усіх ўзростаў. Асаблівая ўвага надаецца рабоце з дзецьмі дашкольнага ўзросту. У 2000 годзе ад бібліятэкі на базе дзіцячага сада пачаў дзейнічаць клуб дашкольнага выхавання “Сонейка”. Радуюць сваімі выступленнямі маленькія артысты – выхаванцы дзіцячага сада матуль і тат, бабуль і дзядуль, якіх запрашаюць на мерапрыемствы, прымеркаваныя да знамянальных дат календара: 8 сакавіка, Дня абаронцаў Айчыны, Дня Перамогі, Дня працы, Дня абароны дзяцей, Дня пажылых людзей і іншых. У рэпертуары: ранішнікі “Кім працуюць нашы мамы (таты)?”, “Нашы таты ўдалыя”, “Хай заўжды будзе мама!”, “Няхай заўжды будзе мір!”, “У краіне герояў любімых кніг”, “Пра Кацю з дзіцячага сада і знікшае слова “трэба”, “Самы шчаслівы дзень у гаду”, “Першы раз у першы клас” і іншыя. Акрамя тэматычных мерапрыемстваў арганізоўваюцца і навагоднія святы, і беларускія абрадавыя – Купалле, Масленіца, Каляды. З радасцю чакаюць дзеці Дзень гумару – 1 красавіка, які традыцыйна заканчваецца прыемнымі сюпрызамі для іх. Папулярную прапіску сярод выхаванцаў дзіцячага сада атрымалі Дні казак. Сустрэча з казкай пачынаецца не толькі з праслухоўванне – тут маленькія ўдзельнікі могуць паспрабаваць свае сілы ў віктарынах, літаратурных гульнях, пабываць у гасцях казачнікаў. Да юбілеяў казачнікаў ладзяцца выставы, агляды кніг і гучныя чытанні па творах В. Грыма “Чараўнік з краіны маленства”, А. Волкава “Чараўнік Ізумруднага горада”, В. Вольскага “Дзед і Жораў”, Х. Андэрсена “Вялікі казачнік”, С. Міхалкова “Як мядзведзь люльку знайшоў” і іншыя.

З дапамогай кнігі Раіса Антонаўна Савайтан вучыць чытачоў несці адказнасць за свае дзеянні і ўчынкі, быць міласэрнымі, добрымі, шчодрымі, а галоўнае – любіць і шанаваць родную Зямлю.

У 2007 годзе , а проч гарантаваных бясплатных паслуг бібліятэка пачала аказваць платныя паслугі па выдач ы кніг з камерцыйнага фонду . На канец 2011 года у бібліятэцы чытала 252 чалавекі, з іх 60 дзяцей ва ўзросце да 15 гадоў. Фонд налічваў 5 451 экземпляр кніг і іншых друкаваных выданняў.