Купить антивирус касперского на Support.by        аренда виртуального cервера на Support.by

Б  Я  Р  Э  З  І  Н  С  К  А  Я  Ц Э Н Т Р А Л І З А В А Н А Я    Б І Б Л І Я Т Э Ч Н А Я   С І С Т Э М А

АДРАС: 223311, Беларусь, Мінская вобл., г. Беразіно, вул. Камсамольская, 27

КАНТАКТНЫЯ ТЭЛЕФОНЫ: (8 017 15) 54 191, 55 458 E-MAIL: Berezinolib@mail.ru

ДЫРЭКТАР: Зіноўева Святлана Уладзіміраўна

 

БЯРЭЗІНСКАЯ ЦБС

З ГІСТОРЫІ БІБЛІЯТЭК
ДА ЦЭНТРАЛІЗАЦЫІ

ЛЕТАПІС ЦБС

СТРУКТУРА

БЯРЭЗІНСКАЯ ЦБ

БЯРЭЗІНСКАЯ ДБ

СЕЛЬСКІЯ ФІЛІЯЛЫ

ДЫНАМІКА ПАКАЗЧЫКАЎ

КАТАЛОГІ

ПАСЛУГІ

АМАТАРСКІЯ АБ'ЯДНАННІ

КЛУБ ТВОРЧЫХ СУСТРЭЧ

У НАС У ГАСЦЯХ

ПАЗНАЁМ БАЦЬКАЎШЧЫНУ

КАЛЕКТЫЎ

КАНТАКТЫ

МЫ Ў ДРУКУ, ДРУК ПРА НАС

НАВІНЫ

КАРТА САЙТА

 

(СЛАЙД-ПРЭЗЕНТАЦЫЯ)

У апошнія гады раённая бібліятэка стала месцам для пастаянных сустрэч з беларускімі пісьменнікамі і творчымі людзьмі нашай краіны. Сустрэча ў 2004 годзе супрацоўнікаў ЦБС і творчай інтэлегенцыі раёна з беларускай пісьменніцай Вольгай Іпатавай паклала пачатак цыклу сустрэч “У НАС У ГАСЦЯХ”. У наступныя гады званымі гасцямі бярэзінскай інтэлігенцыі сталі:

 

 

 

беларускі паэт і празаік Анатоль Зэкаў (2006г.);

намеснік галоўнага рэдактара часопіса "Бібліятэка прапануе" Людзміла Несцяровіч (2006г.);

 

 

 

 

галоўны рэдактар часопіса "Алеся" Тамара Бунто (2006г.);

 

 

 

беларуская пісьменніца Раіса Баравікова (2007г.);

 

 

 

літаратарка, супрацоўніца часопіса "Маладосць" Віка Трэнас (2007г.);

 

 

беларускі пісьменнік Генрых Далідовіч (2007г.);

 

 

 

беларускі пісьменнік Валерый Квілорыя, супрацоўніца дзіцячай газеты "Зорька" Таццяна Гуляева (2008г.);

 

 

беларускі пісьменнік, сакратар праўлення саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Пазнякоў, беларускі празаік, рэдактар аддзела прозы часопіса "Нёман" Наталля Касцючэнка (2008г.);

 

 

дырэктар рэдакцыйна-выдавецкай установы “Літаратура і Мастацтва” Алесь Карлюкевіч і беларускі пісьменнік Алесь Марціновіч (2009г.);

 

 

беларускі пісьменнік, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова, Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы, міжнародных літаратурных прэміяў Польшчы і Украіны Сяргей Законнікаў і намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Бібліятэка прапануе” Людміла Несцяровіч (2010 год) .

Сапраўдным падарункам для бярэзінскіх прыхільнікаў прыгожага пісьменства 21 снежня 2010 года стала сустрэча «Паэзія: між роспаччу і надзей» з творчым мужчынскім дуэтам сталічных гасцей – паэтамі Леанідам Дранько-Майсюком і Эдуардам Акуліным. Кожны – цудоўны прамоўца, у сэрцы і голасе кожнага жыве спеўная птушка. Паэты не могуць маўчаць – не дыхаць вершамі. Леанід Дранько-Майсюк адрасаваў аўдыторыі сваю паэтычна-творчую споведзь “Тое, што хачу, я паэтычным радком скажу”. Паэт, бард і перакладчык Эдуард Акулін завітаў на агеньчык да бярэзінцаў са сваёй вернай паходнай сяброўкай – звонкагалосай гітарай і прадставіў музычна-паэтычны дыскурс “І робяцца словы завяззю і песняй”. Апроч таго, Э. Акулін – рэдактар часопіса “ВЕРАсень”, цікава правёў прэзентацыю гэтага новага літаратурна-мастацкага часопіса “Тут верасам красуе творчасць юных літаратараў!”. Творчай візітоўкай паэтаў стала выстава кніг і часопісных публікацый іх твораў з фондаў Бярэзінскай бібліятэкі “Вершы – як лісты да запатрабавання”, а таксама прэзентацыя апошніх выданняў паэтаў мініяцюрнага фармату – “Анёлак і я” Л. Дранько-Майсюка, “Вітражы” Э. Акуліна. З непадробным здзіўленнем і шчырым воплескам эмоцыяў госці прынялі аб бярэзінскіх бібліятэкараў стос шаржаў-эпіграмаў у свой адрас. І прызналіся, што з амаль 500 сустрэч са шматлікімі прыхільнікамі іх паэтычнай творчасці такая асабліва прыемная, з гэткім дасціпным незвычайным падарункам, бадай што, адзіная. На памяць госці пакінулі вершаваныя аўтографы ў бібліятэчнай “Кнізе ганаровых гасцей”. Усе ахвочыя змаглі набыць зборнікі паэзіі і часопіс “ВЕРАсень” з аўтографамі. Паэты замілавалі родным словам, парадавалі ўзлётам думак і шчырых меркаванняў і юных бярэзінцаў, калі завіталі ў СШ № 2 і гімназію Беразіно.

У верасні 2011 года з бярэзінскімі прыхільнікамі беларускай літаратуры сустрэўся беларускі пісьменнік Яўген Іванавіч Хвалей. Зараз Яўген Іванавіч звязаў свой лёс з бярэзінскай зямлёй. Ён набыў тут дом і большасць часу жыве ў вёсцы Калюжыца Ушанскага сельскага Савета. Пісьменнік прысвяціў вёсцы Уша верш, а ў планах Яўгена Іванавіча – напісаць кнігу пра сусветна вядомага мастака, ураджэнца ушанскіх земляў Валенція Ваньковіча.