Купить антивирус касперского на Support.by        аренда виртуального cервера на Support.by

Б  Я  Р  Э  З  І  Н  С  К  А  Я  Ц Э Н Т Р А Л І З А В А Н А Я    Б І Б Л І Я Т Э Ч Н А Я   С І С Т Э М А

АДРАС: 223311, Беларусь, Мінская вобл., г. Беразіно, вул. Камсамольская, 27

КАНТАКТНЫЯ ТЭЛЕФОНЫ: (8 017 15) 54 191, 55 458 E-MAIL: Berezinolib@mail.ru

ДЫРЭКТАР: Зіноўева Святлана Уладзіміраўн

 

БЯРЭЗІНСКАЯ ЦБС

З ГІСТОРЫІ БІБЛІЯТЭК
ДА ЦЭНТРАЛІЗАЦЫІ

ЛЕТАПІС ЦБС

СТРУКТУРА

БЯРЭЗІНСКАЯ ЦБ

БЯРЭЗІНСКАЯ ДБ

СЕЛЬСКІЯ ФІЛІЯЛЫ

ДЫНАМІКА ПАКАЗЧЫКАЎ

КАТАЛОГІ

ПАСЛУГІ

АМАТАРСКІЯ АБ'ЯДНАННІ

КЛУБ ТВОРЧЫХ СУСТРЭЧ

У НАС У ГАСЦЯХ

ПАЗНАЁМ БАЦЬКАЎШЧЫНУ

КАЛЕКТЫЎ

КАНТАКТЫ

МЫ Ў ДРУКУ, ДРУК ПРА НАС

НАВІНЫ

КАРТА САЙТА

 

20 сакавіка 1976 года 43 бібліятэкі раёна, у тым ліку раённая, дзіцячая і 1 прафсаюзная сельская бібліятэка, аб'ядналіся ў адзіную Бярэзінскую цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму з агульнымі асноўнымі задачамі і прынцыпамі дзейнасці пад кіраўніцтвам Бярэзінскай цэнтральнай бібліятэкі.

СПІС СЕЛЬСКІХ БІБЛІЯТЭК

1. Альхоўская (закрыта ў 1991г.)

2. Арэшкавіцкая

3. Багушэвіцкая (з верасня 2007г. бібліятэка-клуб, аграгарадская з 2008г.)

4. Брадзецкая (з чэрвеня 2008г. бібліятэка-клуб)

5. Васілеўшчынская (да 2003г.Кукараўская )

6. Высакагорская

7. Вязькуцінская (закрыта ў 1991г.)

8. Вяшэўская

9. Галоўналядская (закрыта ў 2002г.)

10.Гарэніцкая

11. Глінішчынская (з 1981г. Вязьеўская; закрыта ў 1989г.)

12. Дзмітравіцкая

13.Дулебская (закрыта ў 2003г.)

14. Жорнаўская (закрыта ў 2002г.)

15. Каменаборская

16. Капланецкая

17. Косаўская (закрыта ў 2002г., адноўлена ў 2005г., аграгарадская з 2007г.))

18. Котаўская (закрыта ў 2002г.)

19. Крапівеньская (закрыта ў 1993г.)

20. Лагаўская

21. Лешніцкая ( аграгарадская з 2008г.)

22. Любушанская (аграгарадская з 2005г.)

23. Ляжынская (закрыта 1993г.)

24. Мацевіцкая (закрыта ў 2002г.)

25. Мачаская (да верасня 1977г. прафсаюзная)

26. Мікуліцкая

27. Міраслаўская (закрыта 1993г.)

28. Міхалёўская (да 1995г.Перавозская )

29. Міхеевіцкая (закрыта ў 1991г.)

30. Мураўская (адкрыта ў 1981г., закрыта ў 1984г.)

31.Новінская (да 1987г. Падваложская )

32. Пагосцкая ( аграгарадская з 2007г.)

33. Паплаўская (аграгарадская з 2006г.)

34. Прыборская (закрыта ў 1993г.)

35. Пуцькаўская (закрыта ў 1986г.)

36. Святліцкая (закрыта ў 1993г.)

37. Сялібская

38. Ушанская

39. Шавярніцкая (закрыта ў 2005г.)

40. Чыжахская

41. Ягадская (закрыта ў 1989г.)

42. Якшыцкая

Бярэзінская ЦБС перажыла за 33-гадовае існаванне шмат складаных перыядаў. За лічбамі і паказчыкамі работы – супярэчлівыя працэсы. Застойныя працэсы ва ўсіх сферах грамадскага жыцця ў канцы 80-ых – пачатку 90-ых, пагаршэнне ўзроўню жыцця насельніцтва, дазіраванне і абмежаванне інфармацыі адштурхнулі чытача ад кнігі і бібліятэкі. Колькасць чытачоў ЦБС на пачатак 80-ых гадоў з 26,0 тыс. знізілася да 13,9 тыс. на пачатак 90-ых. Крызісны стан матэрыяльна-тэхнічнай базы сельскіх бібліятэк, катастрафічнае скарачэнне сельскага насельніцтва, з'яўленне малаперспектыўных зон у сельскай мясцовасці з асноўнай большасцю жыхароў – пенсіянераў і закрыццём школ і сацыяльна-культурных аб'ектаў – усе гэтыя аб'ектыўныя фактары выклікалі неабходнасць інтэнсіўнага скарачэння бібліятэчных устаноў у сельскай мясцовасці. Працэс пачаўся ў 1984 годзе, набыў значны маштаб у 1991, 1993, 2002 гадах. Такім чынам да 2006 года было закрыта 18 сельскіх філіялаў.

На сёняшні дзень у складзе раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы 26 публічных бібліятэк: цэнтральная, дзіцячая і 24 філіялы ў сельскай мясцовасці, у тым ліку 10 аграгарадскога тыпу і з іх 2 бібліятэкі-клуб.

Дзеючая бібліятэка

Закрытая бібліятэка