|
![]() |
![]() |
АДРАС: 223311, Беларусь, Мінская вобл., г. Беразіно, вул. Камсамольская, 27 КАНТАКТНЫЯ ТЭЛЕФОНЫ: (8 017 15) 54 191, 55 458 E-MAIL: Berezinolib@mail.ru ДЫРЭКТАР: Зіноўева Святлана Уладзіміраўн |
З ГІСТОРЫІ БІБЛІЯТЭК
|
Бярэзінскай ЦБ усталявана добрая традыцыя наладжвання калектыўных экскурсій і паездак бібліятэкараў па гістарычных і памятных мясцінах Беларусі. Першы ваяж адбыўся ў 2005 годзе ў старажытны горад Беларусі Полацк, потым у Нясвіж, Мірскі замак, Жыровіцкі манастыр, Курган Славы, Хатынь, Мінск, Пінск, Магілёў, Гродна, Мосар, Гомель. Пабывалі таксама ў музеі вядомага кампазітара Станіслава Манюшкі, што знаходзіцца ў Чэрвенскім раёне Мінскай вобласці, у мастацкім музеі імя вядомага мастака В.К. Бялыніцкага-Бірулі Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці, у філіяле Нацыянальнага мастацкага музея РБ “Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы ХІХ стагоддзя” у Мінску, у краязнаўчым музеі імя Тышкевічаў у Лагойску Мінскай вобласці, у купалаўскім музей “Акопы” на Лагойшчыне ў вёсцы Харужацы, у Мінскім Батанічным садзе, Нацыянальнай бібліятэцы, гісторыка-краязнаўчым музеі пры Акадэміі навук РБ.
2006г. Нясвіж
2006г. Жыровіцкі манастыр
2006г. Курган Славы
2006г. Хатынь
2007г. Пінск
2007г. Магілёў
2008г. Гродна
2008г. Мосар Віцебскай вобласці
2009г. Гомель
25 лютага 2010 года бібліятэчныя работнікі наведалі Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь, у якім, на гэты дзень, праходзіў юбілейны канцэрт вядомага беларускага кампазітара, Заслужанага дзеяча мастацтва Беларусі Сяргея Альбертавіча Картэса.
Традыцыйна “галоўнай культурнай падзеяй лета” з'яўляецца Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Гэтае непаўторнае свята культуры і мастацтваў за девятнаццаць гадоў існавання ўжывую і дзякуючы тэлевізійным трансляцыям віртуальна “наведаў” практычна не толькі кожны беларус, але і замежныя яго прыхільнікі. Вось і мы - супрацоўнікі бібліятэк раёна 11 ліпеня 2010 года наведалі фестывальны горад. Экскурсія “Тысячагадовы Віцебск” паказала гістарычную і культурную спадчыну горада, якая стваралася на працягу стагоддзяў і захавала каштоўныя помнікі да сёняшняга дня. Наведалі мы месца заснавання горада, які паводле рукапісу Міхаіла Панцырнага заснаваны ў 974 годзе, ў Храме Благавешчання – помніку старажытна й архітэктуры 12 стагоддзя, палюбаваліся веліччу Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора, касцёла Святой Варвары, р атушы, агледзелі фасад губернатарскага палаца, прайшліся па вулачка х старага горада, аддалі даніну павагі героям Айчыннай вайны 1812 года і пабывалі на мемарыяльным комплексе у гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны, на могілках савецкіх воінаў-вызваліцеляў , якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны. На час фестывалю, за Кіраўскім м астом , Прафесійнае свята - Дзень бібліятэк – бярэзінскія бібліятэкары адзначылі падарожжам у Мсціслаўскі край Магілёўскай вобласці. Нас чакала наведванне мясцовага гісторыка-этнаграфічнага музея і экскурсія па Мсціславу. У 2011 годзе замацоўвалася практыка калектыўных паездак-экскурсій бібліятэкараў па памятных мясцінах Беларусі як сродка павышэння кругагляда работнікаў, выхавання пачуццяў любові і гонару за Бацькаўшчыну, кансалідацыі пазавытворчых кантактаў у рамках праграмы аддзела маркетынгу “Родная гісторыя – для кожнага”. Здзейснена экскурсія ў горад Заслаўе з наведваннем музейна-выставачнага комплекса гісторыка-культурнага запаведніка “Заслаўе”, этнаграфічнага комплекса “Млын”, Спаса-Праабражэнскага храма і палацава-паркавага комплекса “Прылукі”Мінскага раёна.
|