|
![]() |
![]() |
АДРАС: 223313, Беларусь, Мінская вобл., в. Дзмітравічы КАНТАКТНЫ ТЭЛЕФОН: (8 017 15) 31 299 БІБЛІЯТЭКАР: Лоьач Ганна Уладзіміраўна |
З ГІСТОРЫІ БІБЛІЯТЭК
|
ДЗМІТРАВІЦКАЯ СЕЛЬСКАЯ БІБЛІЯТЭКА ўпершыню ўпамінаецца ў даных гадавой справаздачы Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэта Барысаўскай акругі з 1 студзеня 1925г. да 1 студзеня 1926г. “На 1 апреля 1925 в Дмитровичской избе-читальне работа велась слабо, отсутствовал хороший заведующий, да и та работа, которая велась, проводилась местным учителем. ” Бюллетень Совета Народных Комиссаров БССР, 1926. Март. С. 90-9
Марыя Рыгораўна Трус кожнага сустракала як жаданага госця. Дапамагала выбраць патрэбную літаратуру, расказвала аб навінках, прапаноўвала прачытаць цікавую кнігу. За поспехі, дасягнутыя ў юбілейным сацыялістычным спаборніцтве 1977 года, яна ўзнагароджана Граматай раённага аддзела культуры і райкома прафсаюзаў работнікаў культуры. У сельвыканкаме яе лічылі па-праву надзейным памочнікам, а ў мясцовай дзесяцігодцы – членам педкалектыву. 8 разоў Трус М.Р. выбіралася дэпутатам сельскага Савета, жыла клопатам вяскоўцаў, не толькі чытацкімі. У 1984 годзе некалькі змянілася памяшканне бібліятэкі: да яго зрабілі прыбудовы. Усё абклалі цэглай. Бібліятэка стала больш прасторнай. Цяпер у ёй было тры пакоі: кнігасховішча, чытальная зала, дзіцячы пакой. Кніжны фонд з гадамі павялічваўся. На канец 1984 года ён склаў 17 543 экз. кніг і іншых дакументаў, якімі карысталася 564 чытачы. Кнігавыдача складала 8 099 экз. Ад бібліятэкі працавала 2 бібліятэчныя пункты. Чытацкія запыты выконваліся праз унутрысістэмны і міжбібліятэчны абанементы. За год было праведзена 45 масавых мерапрыемстваў, у тым ліку для дзяцей – 22. Людзі прыходзілі ў бібліятэку пачытаць, паразмаўляць, падзяліцца думкамі, пачуць навіны. Бібліятэка стала збіральніцай і захавальніцай самабытнай спадчыны. Тут можна было ўбачыць вырабы майстроў народнай творчасці: вышыўку, тканне, вырабы з саломкі. А колькі ўспамінаў, легенд, народных паданняў было запісана бібліятэкарам… Бібліятэка па-праву была цэнтральнай бібліятэчнай установай у шэрагу іншых устаноў культуры Дзмітравіцкага сельскага Савета.
Ішлі гады. Памяшканне бібліятэкі абвятшала, і ў 1999 годзе бібліятэку перамясцілі ў невялікае светлае памяшканне з чатырмя вялікімі вокнамі сучаснага будынка сельскага Савета. Пашырыліся магчымасці бібліятэкі. Бібліятэкар, які меў навыкі работы ў школе, прапанавала наведвальнікам шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на садзейчанне духоўнага, эмацыянальнага і эстэтычнага развіцця падлеткаў, якія спрыялі ўсталяванню атмасферы інтэлектуальных і духоўных зносін, пашырэнню кругагляду падрастаючага пакалення. Пашырылася садружнасць бібліятэкі з сярэдняй школай-садам. Удалося дабіцца, што наведванні бібліятэкі сталі для дзяцей і падлеткаў не проста цікавымі, але і карыснымі, фарміравалі ў падрастаючага пакалення пачуцці літаратурнага і эстэтычнага густу, грамадзянскай пазіцыі, любові да Радзімы, выхаванню патрыятызму. Для гэтага ладзіліся ўрокі мужнасці, сустрэчы з удзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны і сведкамі памятных падзей, вечары ўспамінаў, святы кнігі, юбілеі пісьменнікаў. Мерапрыемствы цыкла “Калі імя табе – чалавек!” прывівалі падлеткам пачуццё павагі да старэйшых, нормаў маралі і этыкету, спагадлівых адносін да хворых, інвалідаў, хатніх жывёл, жывой прыроды. Са снежня 2000 года пры бібліятэцы пачаў дзейнічаць драматычны гурток “КІТ”, дэвіз якога “Усё наша жыццё – тэатр”. З першых дзён існавання гурток ставіў сваёй задачай развіццё творчых здольнасцей і інтылекту школьнікаў, пашырэнне кругагляду ведаў, азнаямленне з творчасцю пісьменнікаў, захаванне і развіццё беларускай культуры, традыцый і духоўнасці, карыснае баўленне часу, пашырэнне пазашкольных, па-завучнёўскіх кантактаў. У 2001 годзе драматычны гурток стаў дэпламантам раённага агляду-конкурсу драматычных гурткоў (1 месца), у 2005 – 3 месца на гэтым жа конкурсе. За час існавання гуртка не раз змяніўся склад удзельнікаў і старэйшыя перадавалі эстафету малодшым. Першыя яго ўдзельнікі ўжо дарослыя людзі, закончылі школу, а некаторыя - і вышэйшыя навучальныя ўстановы, але, калі цяперашнія выхаванцы паказваюць якое-небудзь мерапрыемства, а ў былых ёсць магчымасць, яны з задавальненнем наведваюць сваіх пераемнікаў і іх спектаклі. Працуе бібліятэка і ў накірунку прапаганды здаровага ладу жыцця. Сумесна з медперсаналам участковай бальніцы практыкуецца правядзенне адзіных дзён здароўя, акцый здаровага ладу жыцця. У бібліятэцы пастаянна дзейнічае выстава “Не будзь заложнікам шкодных звычак”, якая папярэджвае аб наступствах курэння, п'янства, наркаманіі, СНІДу. Міласэрнасць з'яўляецца сёння найбольш запатрабаванай маральнай катэгорыяй. Жыццё патрабуе міласэрнасці, дабрыні, сумлення. Таму ў бібліятэцы стала традыцыйнай работа па абслугоўванню кнігай сацыяльна-неабароненых груп насельніцтва. У зону абслугоўвання Дзмітравіцкай бібліятэкі ўваходзіць 10 населеных пунктаў, у якіх пражывае звыш 900 чалавек, і паколькі зона абслугоўвання бібліятэкі трымае сумнае першанства па колькасці састарэлых людзей, асаблівае значэнне набывае абслугоўванне пажылых людзей на даму. У бібліятэцы праходзяць акцыі “Кнігу – у кожны дом”. Традыцыйнымі сталі дні добрых паслуг па дастаўцы кніг бібліятэкарам і кніганошамі па заяўках вяскоўцаў. Бібліятэкар – часты госць у мясцовай амбулаторнай бальніцы, дзе ў сацыяльных палатах нашлі прытулак адзінокія нямоглыя састарэлыя, якім кантакты з людзьмі шчырых сэрцаў служаць лепшымі лекамі ад адзіноты і старасці. Ім бібліятэкара прапануе шчырыя гутаркі па старонках перыядычнага друку на вясковыя бытавыя тэмы. Гэта своеасаблівая бібліятэчная “Служба – 03” і вельмі запатрабавана на вёсцы, дзе ідзе рэзкае састарэнне асноўнай масы насельніцтва. На базе аддаленай вёскі Лясковічы функцыяніруе бібліятэчны пункт. Запрашэнні пажылых людзей на розныя мерапрыемствы сталі нормай. Не здарма краязнаўству зараз надаецца вельмі важнае значэнне, бо яно набывае ўсё больш ярка выражаны сацыяльны характар, з'яўляецца ланцужком памяці і пераемнасці традыцый. У бібліятэцы ўвагу чытачоў прыцягвае краязнаўчы куток “Зямля бацькоў – майго жыцця крыніца”. Тут знайшлі адлюстраванне матэрыялы пра гістарычнае і сучаснае жыццё раёна і вёскі Дзмітравічы. Шырока прадстаўлены кнігі па краязнаўству, тэматычныя альбомы, папкі з газетнымі выразкамі, багаты матэрыял пра знакамітых людзей. Штогод бібліятэкай абслугоўваееца звыш 350 чытачоў, якім выдаецца каля 6 000 экз. кніг і перыядычных выданняў. Кніжны фонд на канец 2008 года склаў 6 123 экз. Апроч гарантаваных бясплатных паслуг, бібліятэка ў 2006 годзе пашырыла дадатковы платны сэрвіс: пачала аказваць платныя паслугі за выдачу кніг з камерцыйнага фонду. Даход за 2007 год склаў 115 900 рублёў. У 2009 годзе плошча бібліятэкі павялічваецца за кошт перасялення з будынка ўпраўлення гаспадаркі СВК “Дзмітравіцкі” у другое памяшканне. Пад бібліятэку адведзена цэлае крыло першага паверха. Прыпыніў сваю дзейнасць прыбібліятэчны клуб "КІТ". Шмат планаў і задумак на будучае. Ганна Уладзіміраўна імкнецца ў сваёй рабоце ахапіць розныя ўзроставыя групы, разнастаіць тэматыку масавых мерапрыемстваў, арганізаваць цікавае баўленне вольнага час у, але галоўнае, можна смела і з упэўненасцю сказаць: “Бібліятэка жыве, бібліятэка запатрабавана”. У 2011 годзе Дзмітравіцкая СБ практыкавала паслугу “Кніга –103” з дастаўкай кніг і перыёдыкі ў сацыяльную палату сельскай участковай бальніцы, ладзіла “калектыўную форму” гучных чытанняў паслугамі бібліятэкара цікавых матэрыялаў з перыёдыкі і ўрыўкаў з маст. твораў. Наладжаны дзелавы кантакт вясковага бібліятэкара з медсёстрамі Пышнай Т.В. і Болдзінай А.М., сустрэчы на базе ўчастковай бальніцы праводзіліся рэгулярна адзін раз у месяц. Для хворых ладзіліся інфарміны “Хатні банк здароўя” і мерапрыемствы, якія дапамагаюць усталёўванню кантактаў “Давайце сябраваць”. Сярод пацыентаў сацыяльнай палаты ў ліку актыўных чытачоў Рунец А.К. і Шашко А.У., якія прачыталі за год звыш 100 кніг і перыядычных выданняў, у сярэднім па 4-5 выданні ў месяц – тэмп чытання, якому можа пазайздросціць здаровы чалавек. Сумесна з мясцовай школай наладзіла да Дня воінаў-інтэрнацыяналістаў вечар рэквіем “Афганістан баліць у маім сэрцы” з удзелам землякоў-афганцаў і прэзентацыяй фотаэкспазіцыяй “След Афганістана на бярэзінскай зямлі”, “Беларускія васількі ў гарах Кабула”.
|