Купить антивирус касперского на Support.by        аренда виртуального cервера на Support.by

Б  Я  Р  Э  З  І  Н  С  К  А  Я  Ц Э Н Т Р А Л І З А В А Н А Я    Б І Б Л І Я Т Э Ч Н А Я   С І С Т Э М А

АДРАС: 223311, Беларусь, Мінская вобл., г. Беразіно, вул. Камсамольская, 27

КАНТАКТНЫ ТЭЛЕФОН: (8 017 15) 55 602

ЗАГАДЧЫК: Стаброўская Мар'яна Міхайлаўна

 

БЯРЭЗІНСКАЯ ЦБС

З ГІСТОРЫІ БІБЛІЯТЭК
ДА ЦЭНТРАЛІЗАЦЫІ

ЛЕТАПІС ЦБС

СТРУКТУРА

БЯРЭЗІНСКАЯ ЦБ

БЯРЭЗІНСКАЯ ДБ

СЕЛЬСКІЯ ФІЛІЯЛЫ

ДЫНАМІКА ПАКАЗЧЫКАЎ

КАТАЛОГІ

ПАСЛУГІ

АМАТАРСКІЯ АБ'ЯДНАННІ

КЛУБ ТВОРЧЫХ СУСТРЭЧ

У НАС У ГАСЦЯХ

ПАЗНАЁМ БАЦЬКАЎШЧЫНУ

КАЛЕКТЫЎ

КАНТАКТЫ

МЫ Ў ДРУКУ, ДРУК ПРА НАС

НАВІНЫ

КАРТА САЙТА

 

БЯРЭЗІНСКАЯ ДЗІЦЯЧАЯ БІБЛІЯТЭКА была адкрыта для юных чытачоў 8 ліпеня 1951 года і размяшчалася ў драўляным будынку пад адным дахам з раённай бібліятэкай па вуліцы Жорнаўскай /цяпер Мультана/. Займала два невялікія пакоі. На канец першага года адкрыцця кніжны фонд бібліятэкі складаў 1 800 экземпляраў. Першым загадчыкам бібліятэкі была Гушчына Вера Пятроўна. З 1952 па 1975 гады загадвала бібліятэкай Булойчык Яніна Адамаўна - наватар, закаханы ў сваю справу. За поспехі, дасягнутыя ў рабоце і ў абслугоўванні дзяцей і падлеткаў кнігай, неаднаразова ўзнагароджвалася граматамі і дыпломамі Міністэрства культуры СССР, Упраўленнем культуры Беларускай ССР, абласным упраўленнем культуры, Бярэзінскім райвыканкамам. Пад яе кіраўніцтвам пачалося інтэнсіўнае станаўленне бібліятэкі: работа па арганізацыі і папаўненню кніжнага фонда, масавая і выхаваўчас работа сярод юных бярэзінцаў і прыцягненню іх да чытання.

Стала добрай традыцыяй штогод, у дні веснавых школьных канікулаў праводзіць Тыдні дзіцячай кнігі. Зачынам стаў 1966 год, калі 26 сакавіка бібліятэка запрасіла 500 юных чытачоў горада на “кніжчыны імяніны” у раённы Дом культуры, дзе адбылася сустрэча з дзіцячымі пісьменнікамі М. Андрушчанкам і П. Рунцом. У 1967 годзе кніжны фонд раённай дзіцячай бібліятэкі складаў 23 445 тамоў розных кніг. 1 489 хлопчыкаў і дзяўчынак з'яўляліся актыўнымі чытачамі бібліятэкі. Пастаянна надавалася вялікая ўвага правядзенню ленінскіх чытанняў і ваенна-патрыятычнаму выхаванню дзяцей и падлеткаў. Сабраны цікавы матэрыял аб гісторыі Беразіно і раёна, аб Бярэзіншчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аб земляках - Героях Савецкага Саюза, аб перадавіках працы. На гэтых матэрыялах выхоўваліся юныя чытачы, ім прывівалася любоў да роднага краю, да Бацькаўшчыны. За поспехі ў рабоце па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Бярэзінская раённая дзіцячая бібліятэка была ўзнагароджана Граматай Мінскага абласнога ўпраўлення культуры. Напярэрададні векавога юбілею з дня нараджэння У.І. Леніна работнікамі Бярэзінскай дзіцячай праводзілася вялікая работа па прапагандзе ленінскай спадчыны сярод юных чытачоў. У 1969 годзе адбыўся семінар бібліятэкаў школ раёна, на якім удзельнікі абмяркоўвалі пытанні аб удзеле ў грамадскім аглядзе бібліятэк, прысвечаным 100-годдзю з дня нараджэння У.І. Леніна, па выніках якога бібліятэка стала пераможцай і адзначана Дыпломам Усесаюзнага аргкамітэта. У 1970 годзе, насустрач 25-й гадавіне з Дня Перамогі над фашысцкай Германіяй, бібліятэкай арганізоўваліся сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку адбылася сустрэча з былым начальнікам штаба партызанскага атрада імя Калініна – кавалерам трох ордэнаў Баявога Чырвонага Сцяга Канстанцінам Афанасьевічам Афанасевічам. Наладжана сустрэча юных чытачоў з пісьменнікам Вячаславам Мікалаевічам Марозавым, які расказваў рабятам аб сваёй рабоце, падзяліўся планамі на будучае, расказваў аб лёсе герояў сваіх твораў, адказваў на шматлікія пытанні, а артыст Бондараў Пётр Іванавіч з майстэрствам чытаў вершы, казкі і байкі беларускіх пісьменнікаў. За поспехі ў працы супрацоўнікі бібліятэкі Гомаль Г., Няхай Г.А., Кушнер Л.Г. шмат разоў узнагароджваліся граматамі, грашовымі прэміямі, а бібліятэцы было прысуджана ў 1970 годзе званне “Бібліятэка выдатнай працы”. Штогод, на працягу 70 – 80-ых гадоў гэта званне падцвярджалася. 8 – 9 ліпеня 1971 года на базе дзіцячай бібліятэкі праходзіў двухдзённы абласны семінар загадчыкаў раённых дзіцячых бібліятэк Міншчыны. Была актывізавана работа бібліятэкі напярэрадні ХХІУ з'езда КПСС: выстаўка для рабят 6 – 8 класаў “Новыя планы і мары нам з'езд адкрывае” прадстаўляла падборку па тэмах: “Краіна ў эпоху новую ідзе”, “Паклон табе, працоўная Беларусь”, “Якой будзе наша рэспубліка ў будучым”; аформлены анатаваны рэкамендацыйны спіс літаратуры для 6 – 8 класаў пад назвай “Юнацтва вучыцца камунізму”. У картатэцы былі распісаны артыкулы з перыядычнага друку, якія рэкамендаваліся чытачам, выкарыстоўваліся для гутарак і галосных чытанняў у бібліятэцы. З чытачамі 4 – 5 класаў была праведзена віктарына па старонках часопіса “Бярозка” “Я жыву на зямлі беларускай”. Увазе рабят было прапанавана адзінаццаць пытанняў аб дасягненнях Беларусі за пяцігодку. Кожны тыдзень у бібліятэцы праводзіліся галосныя чытанні па старонках піянерскіх газет, раённай газеты “Сцяг Леніна”, часопісаў. Сумесна з райкомам камсамола і Домам піянераў праведзены літаратурны ранішнік “Наш горад і раён ад з'езда да з'езда”. За плённую працу па камуністычнаму выхаванню юных ленінцаў і ў сувязі з 50-годдзм Усесаюзнай піянерскай арганізацыі імя У.І. Леніна загадчыца дзіцячай бібліятэка Я.А. Булойчык была ўзнагароджана Ганаровай граматай рэспубліканскага савета піянерскай арганізацыі. У дырэктывах ХХІУ з'езда КПСС па пяцігадоваму плану пастаўлена задача ўдасканальваць бібліятэчную справу ў краіне. Пытанню паляпшэння абслугоўвання кнігай насельніцтва краіны быў прысвечаны Усесаюзны семінар работнікаў раённых бібліятэк, арганізаваны Міністэрствам культуры СССР, Дзяржаўнай бібліятэкай імя У.І. Леніна і Выстаўкай дасягненняў народнай гаспадаркі СССР у Маскве, удзельніцай якога стала загадчыца Бярэзінскай дзіцячай бібліятэкі Булойчык Я.А. Вясной 1971 года дзіцячай бібліятэка перамясцілася ў памяшканне на першым паверсе са светлымі, прасторнымі 6-цю пакоямі двухпавярховага будынка па вуліцы Камсамольская, 27, дзе размяшчаецца і ў цяперашні час. Агульная плошча дзіцячай бібліятэкі складала 156 кв. м. У першай палове 70-ых гадоў рэгулярна папаўняўся кніжны фонд дзіцячай бібліятэкі, літаратурныя агляды новых паступленняў рыхтаваліся работнікамі бібліятэкі і друкаваліся на старонках мясцовай газеты. Толькі за два месяцы 1972 года фонд папоўніўся 461 экз. літаратуры па розных галінах ведаў. А ўсяго на канец года бібліятэка налічвала 27 503 экз. кніг і іншых дакументаў. У бібліятэцы чытала 1   700 дарослых і дзяцей. Раённая дзіцячая бібліятэка вяла прапаганду літаратуры сярод юных наведвальнікаў шляхам адкрытых аглядаў-выставак у гонар нацыянальных літаратур вялікага СССР. Агляд-выстаўка ў гонар сталіцы нашай Радзімы была праведзена пад назвай “Масква, Масква, цябе люблю я”. Выстаўку ў гонар РСФСР прысвяцілі “Цудоўнаму краю Лукамор'я”, у гонар Беларусі назвалі “БССР – рэспубліка мая”, ладзіліся выстаўкі ў гонар Узбекскай і Казахскай братніх рэспублік, дзе былі поўна прадстаўлены творы Аўзэва, F лімжанава, Ісабаева, Джамбула і іншых. Літаратура на аглядах карысталася вялікім попытам у чытачоў. У рамках Тыдня дзіцячай кнігі 1972 года запрашаліся пісьменнік-земляк Рыгор Ігнаценка, старшы літсупрацоўнік раённай газеты “Сцяг Леніна”, зямляк І.М. Маркевіч – будучы пісьменнік, які прачытаў школьнікам свае вершы аб Радзіме, юных героях, аб самым дарагім чалавеку на зямлі – маці. Адбылася вялікая задушэўная размова двух пакаленняў. Дзеці горача апладзіравалі сваім гасцям. Дзіцячая бібліятэка аказвала значную метадычную дапамогу школьным бібліятэкам раёна. Арганізоўвала семінары, на якіх ішлі абмены вопытам, даваліся неабходныя парады, праводзіліся пасяджэнні секцый. Тэмай адной з якіх стала “Як мы прапагандуем прафесіі, патрэбныя нашаму раёну”. Існавала практыка каардынаванага планавання: школьныя бібліятэкары прадстаўлялі гадавыя справаздачы ў дзіцячую бібліятэку. Дзіцячая бібліятэка стала абласной школай перадавога вопыта. На яе базе рэгулярна праводзіліся семінары і стажыроўкі. У сакавіку 1973 года адбыўся семінар інстытута павышэння кваліфікацыі загадчыкаў дзіцячых бібліятэк рэспублікі. Індывідуальныя стажыроўкі на базе бібліятэкі прайшлі калегі з Крупскага і Маладзечненскага раёнаў. Бярэзінская дзіцячая бібліятэка, нароўні з Несвіжскай і Маладзечненскай, стала рэспубліканскай базай вывучэння пытання аб мэтазгоднасці цэнтралізацыі бібліятэк. У пачатку 1974 года дзіцячая бібліятэка, Паплаўская і Любушанская сельскія бібліятэкі былі наведаны з гэтай мэтай групай бібліятэчных спецыялістаў начале з дырэктарам Усесаюзнай бібліятэкі імя У. І. Леніна (г. Масква). Па выніках была выдадзена брашура з выкладаннем практыкі рэгіянальных бібліятэк, у тым ліку дзіцячай горада Беразіно. У адпаведнасці з пастановай ЦК КПСС “Аб павышэнні ролі бібліятэк у камуністычным выхаванні працоўных і навукова-тэхнічным прагрэсе” 1974 года і згодна плана пераводу бібліятэк на новую форму, зацверджанаму Міністэрствам культуры БССР 25 мая 1975 года Бярэзінскім райвыканкамам была пабпісана пастанова аб арганізацыі цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы раёна, у якую ўвайшла Бярэзінская раённая дзіцячай бібліятэка. У гэтай сувязі была праведзена падрыхтоўчая работа па ачышчэнню кніжнага фонда ад састарэлай па зместу і прыйшоўшай у непрыгоднасць літаратуры, вызначэнню няпрофільнай, дублетнай і невыкарыстоўваемай літаратуры, выяўленню тэм, па якіх не хапае кніг, уліку наяўнасці кніжнага фонду, стварэнні алфавітнага і сістэматычнага каталогаў. Усе непатрэбныя кнігі былі перададзены праз цэнтральную бібліятэку ў абменны фонд рэспубліканскай і абласной бібліятэк. Загадчыцай дзіцячай бібліятэкі стала Кушнер Лідзія Герасімаўна. Ніхто не мог спаборнічаць з гэтай сціплай, невысокага росту жанчынай у веданні дзіцячай савецкай і замежнай літаратуры, тонкай псіхалогіі дзіцячай душы. Не аднаму пакаленню жыхароў горада Лідзія Герасімаўна прывіла любоў да кнігі, да друкаванага слова. Укараняючы ў работу цікавы вопыт, удасканальваючы дзелавыя якасці работнікаў з арыентырамі на новае, перадавое, бібліятэка пад кіраўніцтвам Кушнер Л.Г. штогод, 12 гадоў запар – з 1975 года, пацвярджала званне “Бібліятэка выдатнай працы”. У снежні 1976 года на базе Бярэзінскай дзіцячай бібліятэкі быў наладжаны семінар-практыкум загадчыкаў дзіцячы бібліятэк вобласці па арганізацыі кніжнага фонду, даведачнага апарату бібліятэк, апрацоўцы кніг для дзіцячага чытача ва ўмовах цэнтралізацыі. Групу бібліятэкаў узначальвала дырэктар абласной дзіцячай бібліятэкі імя Янкі Маўра Т.П. Рашчынская. Госці азнаёміліся з нагляднай агітацыяй, даведачна-бібліяграфічным апаратам бібліятэкі, практыкай складання зводнага алфавітнага каталога, каардынаванага плана абслугоўвання навучэнцаў 1 – 8 класаў па раёну і іншымі пытаннямі, неабходнымі для пераводу на новую сістэму абслугоўвання. Бярэзінская дзіцячая бібліятэка стала сапраўднай школай перадавога вопыту абласнога масштабу. Па выніках 1977 года ў бібліятэцы налічвалася 31 055 экз. кніг і іншых выданняў. Яе наведала 2 098 чытачоў 30   329 разоў, кнігавыдача складала 65 712 экз. Удасканальваліся формы і метады работы. Гульня-конкурс «Вуліца поўная нечаканасцей», наладжаная бібліятэкай на базе спартыўнай залы СШ №1, з'явілася добрай формай прапаганды і праверкі ведаў дзецьмі 4 – 6 класаў школ горада правілаў дарожнага руху. У гульні-конкурсе па просьбе інспектара дзіцячага пакоя раённага аддзела ўнутраных спраў Р.Ю. Кур'янчык удзельнічаў іабласной Дзяржаўтаінспекцыі В.М. Лысёнак. Ён уручыў усім ўдзельнікам конкурсу пасведчанні і значкі «Юны інспектар руху». Дзеці паглядзелі кінафільм па правілах дарожнага руху. На працягу 80-ых гадоў уся работа бібліятэкі была накіравана на больш поўнае і аператыўнае задавальненне запытаў юных наведвальнікаў бібліятэкі. Была створана фундаментальная фонатэка з блокамі грампласцінак і дыяфільмаў па сюжэтах дзіцячых казак і мультфільмаў. Асаблівая ўвага была звернута на індывідуальную работу з чытачамі, на павышэнне агульнакультурнай грамадскай свядомасці падлеткаў, аб'ектыўнай інфармацыі аб праходзячых палітычных і эканамічных працэсах у краіне і за мяжой. Важная ўвага надавалася прапагандзе кніг па атэізму. У бібліятэцы быў складзены спіс вераючых сем'яў, дзеці з якіх былі ўзяты на ўлік. Кожнаму з іх дапамагалі скласці план чытання і сачылі за тым, каб ён выконваўся. Былі аформлены выставы “Супраць цемры і забабонаў”, “Юнаму атэісту”, “Цудоўнае побач”, “Вучымся пазнаваць свет”, “На планеце цудаў”, каля якіх праходзілі гучныя чытанні і гутаркі. Бібліятэка вяла работу пад дэвізам “Атэістычную кнігу – кожнаму вучню”. Для вучняў 4 – 5 класаў быў праведзены ранішнік “Ад забабонаў і прыкмет людзям бывае толькі шкода”, 7 – 8 класаў – ву c ны часопіс “Гэта трывожыць усіх” і шэраг іншых мерапрыемстваў антырэлігійнага характару. Актыўным прапагандыстам кнігі сярод юных чытачоў зарэкамендавала сябе бібліятэкар дзіцячай бібліятэкі С.М. Шмэрка. У сваёй рабоце яна выкарыстоўвала ўласныя веды і вопыт педагога, да кожнага падыходзіла індывідуальна, улічваючы інтарэсы, схільнасці і развіццё дзіцяці. Усю работу Святлана Мацвеўна звязвала са школай, абапіралася на піянерскі і камсамольскі актыў, педагагічны калектыў. Гэтая сувязь заключалася ў правядзенні шматколькасных сумесных мерапрыемстваў, сярод якіх асабліва вызначыліся мітынг-пратэст “Не! – фашызму, расізму, прыгняценню!”, ранішнік “Гордыя сімвалы нашай дзяржавы”, тэатралізаванае прадстаўленне “Героі кніг у нас у гасцях”. У кожнай справе Шмэрка С.М. праяўляла ініцыятыву, творчасць. За гэта і карысталася павагай у чытачоў, педагогаў, бацькоў. Імя і прозвішча шаноўнага бібліятэкара ведала вялікая колькасць хлопчыкаў і дзяўчынак. Партрэт бібліятэкара неаднаразова ўпрыгожваў старонкі раённага друку.

У 1986 годзе з пашырэннем плошчы бібліятэкі афармляецца пакой казак з маляўнічым роспісам сцен сюжэтамі казак з вядомымі персанажамі казачных герояў. У гэтым жа годзе на базе дзіцячай бібліятэкі прайшоў абласны семінар зам. дырэктароў ЦБС па рабоце з дзецьмі на тэму «Работу бібліятэк па эстэтычнаму выхаванню школьнікаў – на ўзровень запатрабаванняў часу”.

З мэтай удасканальвання форм і метадаў работы з падлеткамі, бацькамі і настаўнікамі па пытаннях сямейнага выхавання ў рамках абласной праграмы “Кніга. Сям'я. Падлетак.” пры Бярэзінскай дзіцячай і раённай бібліятэках пачаў дзейнічаць клуб сямейнага чытання “Тата, мама, я – чытаючая сям'я”, на пасяджэнні якога збіралася каля 50 чалавек: для дзяцей арганізоўваліся лялечныя прадстаўленні, прагляд дыяфільмаў; для бацькоў – гадзіны карысных парад “Кніга і сям'я”, агляды новых твораў па праблемах сямейнага выхоўвання, знаёмствы з выставай грамзапісаў дзіцячых казак і песень, дыяфільмаў; праводзіліся для бацькоў і дзяцей сумесныя разнастайныя гульні, тэатралізаваныя прадстаўленні. Паспяхова праходзілі мерапрыемствы дзіцячай бібліятэкі ў рамках пасяджэнняў клубаў “Почемучка” і “Мечтатель” на базе дзіцячага кафэ. З мэтай удасканалення мерапрыемстваў, павышэння эмацыянальнага ўспрымання сшыты ў Магілёўскім атэлье і набыты новыя касцюмы літаратурных герояў у Тэатры юнага гледача горада Мінска на суму 2 000 рублёў. Першая касцюміраваная тэатралізацыя была звершана па творчасці пісьменніка А. Гайдара на сцэне раённага Дома культуры.

Пры дзіцячай бібліятэцы створаны лялечны тэатр “Пятрушка”, які стаў добра вядомы сярод малодшых школьнікаў горада, якім падабалася бачыць выступленні сваіх аднагодкаў. А паказвалі яны казкі “Рэпка”, “Дзед Мароз”, “Ліса і Заяц у бібліятэцы”, “Незнайка правила библиотеки” і іншыя. Два камплекты лялек выпісаны з Масквы. У 1986 годзе па выніках абласнога конкурса лялечных тэатраў, рэгіянальны тур якога праходзіў на базе Бярэзінскай дзіцячай бібліятэкі, лялечны тэатр “Пятрушка” заняў ІІ месца.

 

 

 

 

У 1987 годзе работа дзіцячай бібліятэкі была накіравана на правядзенне мерапрыемстваў да 70-годдзя Вялікага Кастрычніка: арганізаваны цыклы кніжных выстаў, выстаў-праглядаў беларускай літаратуры, літаратурныя тэатралізаваныя прадстаўленні, лялечныя спектаклі. Пачаў работу клуб для дашкольнікаў “Казка”. Дзіцячая бібліятэка вызначана раённай школай перадавога вопыту па рабоце з дзіцячым чытачом.

Напрыканцы 80-ых – пачатку 90-ых рэгулярнай і апрабаванай формай прапаганды дзіцячай бібліятэкі былі экскурсіі ў бібліятэку, рытуалы пасвячэння ў чытачы, Дні дашкольніка, Дні школьніка, Дні калектыўнага чытання. Звыш 20 мерапрыемстваў такога роду праводзілася за год. Экскурсіі суправаджаліся тэатралізацыяй з удзелам казачных персанажаў, праглядам лялечных спектакляў, незвычайнымі экскурсаводамі – Каралевай кнігай і Алёнкай. За 1990 год па выхаванню чытацкай культуры культуры сярод вучняў школ горада праведзена бібліятэчныя 104 урокі. Было наладжана цеснае супрацоўніцтва з настаўнікамі і выхавацелямі Бярэзінскай школы-інтэрнат. Юныя выхаванцы былі пастаяннымі наведвальнікамі бібліятэкі і масавых мерапрыемстваў. На базе інтэрната быў наладжаны пункт выдачы бібліятэчных кніг, ладзіліся тэатралізаваныя мерапрыемствы. Значная работа праводзілася з актывам бібліятэкі, з дапамогай якога здзяйсняліся рамонт кніг, работа па ліквідацыі запазычанасці чытачоў, дапамога ў правядзенні мерапрыемстваў. Працягвалася сумеснае правядзенне цэнтральнай і дзіцячай бібліятэк дзён сямейнага адпачынку з гадзінамі карысных парад для бацькоў, забаўляльна-пазнавальнымі гадзінамі для дзяцей і агульнымі сямейнымі конкурсамі “Тата, мама і я – чытаючая сям'я”. Тыпаграфскім шляхам былі выдадзены спецыяльныя тры памяткі бацькам і дзецям.

Па выніках абласнога конкурса лялечных тэатраў 1991 года, рэгіянальны тур якога праходзіў у горадзе Барысаве, лялечны тэатр “Пятрушка” дзіцячай бібліятэкі заняў ІІ месца.

У пачатку 90-ых пачаўся паступовы пераход афармлення нагляднасці бібліятэкі на беларускую мову. Значна пашырылася краязнаўчая работа па рэалізацыі абласных праграм “Спадчына” і “Памяць Міншчыны”. Праз прапаганду беларускай, краязнаўчай літаратуры бібліятэкары знаёмілі юных чытачоў з вытокамі нацыянальных культурных традыцый беларускага народа, беларускім фальклорам, арганізоўвалі гульні-конкурсы загадак, пагаворак, прыказак “Скарбы роднага краю”, з касцюміраваным калядаваннем прайшлі па ўсіх дзіцячых садах і школах горада “Прыйшлі Калядкі, бліны, аладкі”, Дні краязнаўства, гутаркі, лялечныя спектаклі і інш.. У 1994 годзе ўдалося пашырыць плошчы кнігасховішча дзіцячай бібліятэкі за кошт іншых устаноў, якія раней размяшчаліся пад адным дахам. Гэта дало магчымасць адкрыць асобную чытальную залу дзіцячай бібліятэкі на 20 пасадачных месц, абсталяваць касцюмерную.

Па прычыне слабага фінансавання ва ўмовах эканамічнага крызісу ў бібліятэцы выявіўся недахоп беларускай літаратуры для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту, літаратуры па гісторыі Беларусі, даведачнай, тэматычнай. Чытальнасць дзяцей катастрафічна зніжалася. На канец 1994 года ў бібліятэцы чытала 2 393 чытачы ва ўзросце да 15 гадоў, якім было выдана 36 232 экз. кніг і іншых выданняў. Кніжны фонд бібліятэкі складаў 19 272 экз., у тым ліку 16 843 экз. кніг, 1 534 экз. часопісаў, 25 найменаванняў газет, 34 грампласцінкі, 770 дыяфільмаў. На летні перыяд 1995 года дзіцячая бібліятэка практыкавала абслугоўванне дзіцячага раённага лагера. Дастаўка літаратуры вялася ў вызначаныя дні на бібліобусе. Аднак якаснай базы для чытання адпачываючых не ўдалося стварыць: з мэтай захавання кніжнага фонда ДБ для перасовак вылучалася ў асноўным дублетная літаратура, перыядычныя выданні мінулых гадоў, амаль не была прадстаўлена літаратура павышанага попыту для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту. За перыяд летніх канікул звыш 100 наведвальнікаў бібліятэкі прынялі ўдзел у конкурсе “Лета. Кніга, Бібліятэка”, вынікі якога былі падведзены на раённым злёце “Кніга заўсёды з намі”, пераможцы былі ўзнагароджаны падарункамі.

У 1996 годзе загадчыцай дзіцячай бібліятэкай была прызначана Зіноўева Святлана Уладзіміраўна. Год стаў выпрбавальным для бібліятэкі. Матэрыяльнае становішча пагаршалася. Студзень-люты бібліятэка не атрымлівала перыядычных выданняў. На працягу года не паступіла ніводнай кнігі па бюджэтнаму фінансаванню, толькі дзякуючы абшчыне евангелістаў-баптыстаў кніжны фонд бібліятэкі папоўніўся на 80 экз. духоўнай літаратуры і перыядычным выданнем “Тропинка”. Сумесна з настаўнікамі нядзельнай школы абшчыны евангелістаў-баптыстаў ладзілася правядзенне ўрокаў хрысціянства пад дэвізам “Вучымся спраўляць святы: Каляды, Троіца, Вялікдзень…”. Вялікую цікавасць у чытачоў атрымала праграма “Тэма” з актуалізацыяй праблем “Белыя плямы гісторыі нашага краю”, “Чарнобыль у нашым жыцці”. На сустрэчы чытачоў з мясцовымі краяведамі П.А. Прыбыткіным і С.С. Ігнатовічам наведвальнікі шмат даведаліся пра “белыя плямы” гісторыі краю, пра факты рэпрэсій на Бярэзіншчыне.

Акрэслена традыцыйным накірункам дзейнасці дзіцячай бібліятэкі стала работа з таленавітымі дзецьмі і падлеткамі. У бібліятэцы быў сабраны банк дадзеных аб адораных дзецях Бярэзіншчыны. Развіццю і падтрымцы іх творчых здольнасцяў усямерна спрыяў абласны злёт “Юныя таленты Міншчыны”, на якім у 1997 годзе былі адзначаны навучэнкі гарадскіх школ Т. Лучанок і Д. Галуза. Яны занялі другое і трэццяе месцы і былі ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі.

У лістападзе 1998 года загадчыцай бібліятэкі назначана Валянціна Васільеўна Міклуш.

У снежні 1998 года была наладжана сустрэча адораных дзяцей і падлеткаў Бярэзіншчыны з галоўным рэдактарам раённай газеты А. Палынскім, які вёў гутарку аб гісторыі і сёняшнім дні выдання газеты, аб прафесіі журналіста, адказваў на пытанні юных талентаў.

З нагоды 200-годдзя з дня нараджэння А.С. Пушкіна ў 1999 годзе праводзілася вялікая масавая работа па прапагандзе творчага шляху вядомага рускага паэта: афармляліся выставы, тэматычныя падборкі, выставы малюнкаў; праводзіліся гадзіны паэзіі, Дні казкі, КВЗ, забаўляльныя гульні, тэатралізаваныя прадстаўленні, лялечныя спектаклі і інш..

З 2000 па 2003 гады, на перыяд дэкрэтнага водпуска Міклуш В.В., загадчыцай дзіцячай бібліятэкі была назначана Нямірка Людзміла Анатольеўна.

У 2000 годзе наладжана сустрэча чытачоў дзіцячай бібліятэкі з пісьменнікам-земляком, членам Саюза пісьменніказ Рыгорам Ігнаценкам.

У 2001 годзе плошча дзіцячай бібліятэкі павялічылася за кошт перасялення аддзела камплектавання ЦБ на другі паверх. Абсталяваны пакой пад кнігасховішча. Агульная плошча бібліятэкі склала 243 кв. метры.

У 2002 годзе пры дзіцячай бібліятэцы арганізавана Школа эстэтычнага выхавання “Натхненне”, у рамках якой праходзілі цікавыя пазнавальныя гадзіны па творчасці вядомых мастакоў, мастакоў-землякоў і выхаванцаў мастацкага аддзялення Бярэзінскай Школы мастацтва з афармленнем міні-вернісажаў рэпрадукцый іх карцін і паказам слайдаў, дэманстрацыяй мастацкіх выстаў.

Экалагічнае выхаванне з дапамогай кнігі – адзін з галоўных накірункаў дзейнасці бібліятэкі. У рамках рэалізацыі праграмы “Жыві, прырода” на 2002 – 2006 гады супрацоўнікамі бібліятэкі праводзіліся разнастайныя мерапрыемствы па выхаванню і прывіццю любові і павагі да роднага краю, клапатлівых адносін да ўсяго жывога. Экалагічныя веды перадаваліся дзецям праз гульні, займальныя падарожжы, экскурсіі, экалагічныя гадзіны, гутаркі пад актуальнай тэмай “Ключы ад прыроды”, суправаджаліся віктарынамі, лялечнымі спектаклямі. Спецыяльна для такіх экалагічных гутарак кіраўніком лялечнага гуртка Шмэрка С.М. былі падрыхтаваны спектаклі “На паляне каля ёлкі”, “Сумнае шчаня Кузя”, “У лес па загадкі”. Штогод, да Сусветнага дня аховы навакольнага асяроддзя праводзілі тыдні экалогі “Жывое любіць – добрым быць”. Асабліва падабаліся дзецям літаратурныя гульні “На лясной палянцы”. Разам з бібліятэкарамі дзеці пабывалі ў гасцях у Мухі-Цакатухі, якая раскрыла шмат сакрэтаў пра тое, што ў лесе расце, хто ў лесе жыве. Актыўна ўдзельнічалі гарадскія школьнікі ў штогадовых конкурсах малюнкаў “Прырода і мы”, конкурсах на лепшую пісьмовую работу і творчую работу мастацкіх вырабаў “Птушка года”. Асноўнай жа формай работы бібліятэкі ў накірунку экалагічнага выхавання з'яўлялася наглядная прапаганда: імправізаваная лясная паляна з жывымі кветкамі і чучаламі птушак; кампазіцыі з пакаёвых кветак і каменняў; кута жывой прыроды, выстава “Прыроду любіць – добрым быць”. Пры бібліятэцы пачаў дзейнічаць экалагічны клуб “Прырода і мы”. За актыўную дзейнасць па прапагандзе экалагічных ведаў дзяцей і падлеткаў дзіцячая бібліятэка была ўзнагароджана ў 2003 годзе Ганаровай граматай і грашовай прэміяй у памеры 400 тыс. рублёў Мінскім абласным камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Вялася вялікая работа дзіцячай бібліятэкі па рэалізацыі абласной праграмы “Міласэрнасць”: сабраны банк даных аб дзецях з неблаганадзейных сем'яў, сіротах, дзецях-інвалідах, замацоўвалася практыка надомнага абслугоўвання дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі перамяшчэння з прычыны фізічных недахопаў і хвароб, праводзілася шмат мерапрыемстваў па выхаванню ў дзяцей пачуццяў дабрыні і міласэрнасці. Бібліятэка прыняла актыўны ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Вясновы тыдзень дабрыні”. Пакладзены пачатак рэалізацыі комплексна-мэтавай праграмы “Клопат” сумесна з Цэнтрам карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзіцячым садам №1 санаторнага тыпу горада Беразіно на 2004 – 2009 гады. Арганізоўваліся дні дашкольніка, дні дабрыні з тэатралізаванымі прадстаўленнямі і лялечнымі спектаклямі для дзяцей з абмежаваннямі.

Падаўжалася работа па выяўленні і падтрымцы таленавітых дзяцей і стварэнні ўмоў для творчай самарэалізацыі падрастаючай асобы. Гэта красамоўна падцвердзіў ХУ абласны злёт “Юныя таленты Міншчыны” у 2004 годзе: дыпламантам была чытачка дзіцячай бібліятэкі Таццяна Міклуш, верш якой “Ради мира на земле» гучаў на ўрачыстым пасяджэнні злёта. На ХУІ злёце ў 2008 годзе пераможцамі сталі Вераніка Макарэвіч, у “лепшую сотню” увайшлі чацвёра бярэзінскіх дзяцей – Мілана Бондар, Насця Баранава, Ліза Некрашэвіч і Ваня Негра. Творы юных талентаў уключаны ў зборнік “Першыя сцяжынкі”.

2005 год – год 60-годдзя Вялікай Перамогі. Гэта славутая дата вызначыла асноўныя напрамкі дзейнасці бібліятэкі: быў распрацаваны план мерапрыемстваў на год, згодна якому праводзіліся разнастайныя мерапрыемствы па патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення і ўшанаванню памяці герояў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Традыцыйнымі былі ў бібліятэцы гадзіны памяці, урокі мужнасці, літаратурныя гадзіны, агляды літаратуры на ваенную тэматыку, слайды-гутаркі, выставы.

Пастаянную прапіску ў дзіцячым пакоі казак атрымалі Дні казак “Цудоўны казачнік зямлі дацкай”, “Візітка майстра Андерсэна”, “Казачнік усіх часоў і народаў” з тэатралізаванымі прадстаўленнямі і лялечнымі спектаклямі па казках Х.Х. Андерсэна у рамках пасяджэнняў клуба “Казка” па творах вядомага дацкага казачніка, у гонар якога па рашэнні ЮНЕСКа 2005 год быў аб'яўлены Годам у гонар знакамітагаюбіляра.

3 верасня 2006 года бібліятэкай уведзены новы від абслугоўвання – платныя паслугі на літаратуру павышанага попыту. Прыбытак склаў 51 300 рублёў.

З нагоды аб'яўлення 2007 года Годам чытання ў бібліятэцы ўся работа накіравана на тое, каб зрабіць кнігу найважнейшым сродкам выхавання, фарміравання культуры паводзін, станаўлення асобы, усімі формамі і метадамі вялася работа па прыцягненню дзяцей рознага ўзросту да чытання, па прапагандзе культуры чытання дзяцей, культуры паводзін, эстэтыкі, маральных каштоўнасцей, краязнаўчых і экалагічных ведаў, здаровага ладу жыцця, па прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў. Арганізоўваліся выстаўкі, прагляды літаратуры і перыядычных выданняў, масавыя мерапрыемствы. У лістападзе прайшла сустрэча чытачоў малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту з дзіцячым пісьменнікам, лаўрэатам Міждународнага конкурсу дзіцячай, юнацкай літаратуры імя А. Талстога Валерыям Квілорыя з прэзентацыяй яго кнігі “13-ы карась” і супрацоўнікам дзіцячай газеты “Зорька” Таццянай Гуляевай. Узмацніла бібліятэка акцэнт на работу па папулярызацыі беларускай літаратуры, асабліва творчасці славутых песняроў Я. Купалы і Я. Коласа з нагоды 125-гадовага юбілею з дня іх нараджэння. У канцы года вызначаны пераможцы конкурса “Суперчытач года”.

20 сакавіка 2008 года бібліятэкай наладжана сустрэча вучняў пачатковых класаў гарадскіх школ з беларускім пісьменнікам, сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхасём Пазняковым.

У рамках 2008 Года Здароўя пільная ўвага супрацоўнікаў бібліятэкі надавалася арганізацыі бібліятэчных мерапрыемстваў па прафілактыцы сярод падлеткаў шкодных звычак, правапарушэнняў і злачынстваў цыкла “Зберажы сабе здароўе”. Запрашаліся дзеці з “групы рызыкі”, якія стаяць на ўліку ў раённай інспекцыі па справах непаўналетніх і на ўнутрышкольным кантролі, і ўнесены ў бібліятэчны банк даных.

На працягу апошніх гадоў пастаўлена сістэматычная работа бібліятэкі па арыентацыі падрастаючага пакалення на духоўныя і агульначалавечыя каштоўнасці, прыродазберажэнне, фарміраванне патрыятычных пачуццяў, распаўсюджванне этычных норм і эстэтычных густаў. З гэтай місяй ў практыцы бібліятэкі трывала прапісаліся літаратурныя і краязнаўчыя гадзіны, урокі дабрыні, урокі экалагічных ведаў, гадзіны здаровага ладу жыцця, дні казкі, урокі права. Створаны спрыяльныя ўмовы для самаразвіцця падрастаючай асобы, раскрыцця і падтрымкі творчых здольнасцей дзяцей, арганізацыі іх вольнага часу і сямейнага адпачынку.

Пошук новых форм і метадаў работы ў арганізацыі абслугоўвання дзіцячага чытача Бярэзінскай дзіцячай бібліятэкі працягваецца, робіцца ўсё магчымае для рэалізацыі права дзяцей на інфармацыю, адукацыю, інтэлектуальнае і духоўнае развіццё. Нарастаючы аб'ём інфармацыі, павялічэнне колькасці друкаванай прадукцыі, змяненне псіхалогіі карыстальнікаў – усё гэта адбіваецца на аб'ёме працы па выяўленні і бібліяграфаванні дакументаў, вяденні ДБА. Пры бібліятэцы створаны інфармацыйна-прававы цэнтр “Ведай свае правы змалку”. Дзіцячая бібліятэка садзейнічае пашырэнню дзелавога супрацоўніцтва з установамі адукацыйнай дзейнасці (сярэднія школы, дзіцячыя сады, РДДТ), з Цэнтрам карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, з раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Бібліятэка стала ўтульным домам для шматлікіх дзяцей і падлеткаў, а таксама для іх бацькоў, творчым партнёрам кіраўнікоў навучальных устаноў горада.

З нагоды аб'яўлення Прэзідэнтам РБ А.Лукашэнкам 2009 года Годам роднай зямлі, ДБ вяла прапаганду літаратуры аб Беларусі, аб роднай бярэзінскай зямлі і яе знакамітых людзях, аб прыгажосці роднага краю. Агляд беларускай літаратуры “Навінкі дзіцячай сучаснай літаратуры” быў прадстаўлены на вытворчай нарадзе супрацоўнікаў ЦБ, на метадычнай гадзіне настаўнікаў Дома творчасці раёна і для вучняў малодшых класаў СШ №2. У рамках тыдня экалогіі, які праходзіць заўсёды ў чэрвені месяцы, да Году роднай зямлі былі прысвечаны амаль усе мерапрыемствы. Гэта ўрок краязнаўства “У тым краі, дзе жывеш”, на якім чытачы пазнаёміліся з гістарычным мінулым і літаратурным багаццем Бярэзіншчыны. Дыспут “Зберажом прыроду разам” прайшоў у рамках пасяджэння клуба “Прырода і мы”. Перад чытачамі былі пастаўлены і разгледжаны наступныя пытанні сучаснасці: багацце і здабыткі роднай зямлі, ахова прыроднага наваколля, наша дапамога ўсяму жывому і інш. Арганізоўваліся шматлікія і разнастайныя кніжныя выставы: “Вандроўка ў родную мову”, “Рыгор Няхай – гімн роднаму краю” і інш.; прэзентацыя кнігі пісьменніка-земляка Р.Ігнаценкі “Зацугляны шчупак”; інфарм-хвілінка “Зімоўе жывёл і птушак”; краязнаўчая мастацкая выстава “Жыве ў нашым горадзе мастак”( А.У.Семяняка).

Да 40-годдзя ўтварэння Чырвонай кнігі, 600-годдзя Белавежскай пушчы ДБ правяла гадзіну цікавых паведамленняў “Таямніцы Белавежскай пушчы” (для вучняў 6 класа); урок экалогіі “Птушынае царства”; выставу часопісаў “Святло роднай прыроды”.

Да 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў быў распрацаваны план мерапрыемстваў на год па святкаванню знамянальнай даты. Былі аформлены кніжна-ілістраваныя выставы “У вечнай памяці народа”, “Пра вайну ў імя жыцця”, “Яны змагаліся і перамаглі” і інш.; праведзены ўрокі памяці, мужнасці, сустрэчы, агляды літаратуры на ваенную тэматыку, напрыклад: вернісаж М.Савіцкага “Лічбы на сэрцы”; гутарка-напамін “Прайшла праз дзяцінства вайна”; агляд літаратуры “Дзеці ваеннай пары”; літ. гадзіна па творчасці Я.Курто “Я напісаў вам, дзеці, пра вайну”; экскурс па гераічных мясцінах Бярэзінскага раёна “Вайна ў лёсе роднага краю”. Дзень гісторыі ўключыў у сябе падрыхтаваную выставу ўзнагарод ВАВ і сустрэчу з дачкой ветэрана “Біяграфія бацькі пакрэслена вайной”.

Нязменнай традыцыяй застаецца правядзенне ў час вясновых канікулаў школьнікаў Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі “З табою, кніга добрая” . Адкрыў цыкл мерапрыемстваў літаратурны ранішнік “Усе казкі ў госці да нас”. На дзіцячае свята былі запрошаны актыўныя чытачы ДБ, вучні пачатковых класаў СШ №2, члены аматарскіх аб'яднанняў бібліятэкі. Чытачы пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення і першым правядзеннем Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі. Галоўнай часткай мерапрыемства з'явілася “Прэзентацыя казкі”: у выглядзе казачных герояў выступілі гурткоўцы лялечнага тэатра “Пятрушка”, яны правялі літаратурную віктарыну “Казачны свет”. Хлопчыкі і дзяўчынкі на перабой адказвалі на пытанні. Пасля віктарыны лялечны гурток ДБ прадставіў п'есу “Як зайка хацеў стаць чытачом”. Асабліва важнае месца ў чарадзе мерапрыемстваў заняў Дзень бібліяграфіі, альбо бібліятэчны ўрок – конкурс аматараў чытання “Лёгка знойдзем любую кнігу”. На гэты занятак былі запрошаны вучні 5 класа гімназіі горада, якія пазнаёміліся з алгарытмам пошука патрэбнай кнігі, прымалі ўдзел у бібліятэчна-бібліяграфічнай віктарыне “ДБА б-кі”. Наступны дзень Тыдня быў прысвечаны 65-годдзю вызвалення Беларусі – Дзень гісторыі. На сустрэчу з дачкой ветэрана ВАВ М.С. Шмэрка мы запрасілі вучняў старэйшых класаў горада. Дзень здароўя “Нашы рукі – не да суму” прадугледзеў гутарку аб харчаванні, незвычайную спартландыю, дзе ўдзельнікі выконвалі імправізаваныя конкурсныя заданні з выкарыстаннем прадуктаў харчавання. Дзень дашкольніка ўключаў правядзенне тэатралізаванай экскурсіі ў бібліятэку “Падарожжа ў Кніжчына царства – мудрае гасударства”. Лялечны гурток паказаў юным чытачам невялікія п'есы: “Як зайка стаў чытачом бібліятэкі”, “Прыгоды зайкі ў чытальнай зале”. На закрыцці тыдня было праведзена ўшанаванне лепшых чытачоў бібліятэкі. Пяць самых чытаючых дзяўчынак былі запрошаны на святочнае прадстаўленне “Супер-чытач”. Напрыканцы мерапрыемства пераможцы атрымалі ганаровыя дыпломы і каштоўныя падарункі (мяккія цацкі).

Нарастаючы аб'ем інфармацыі, павелічэнне колькасці друкаванай прадукцыі, змяненне псіхалогіі карыстальнікаў – усё гэта, безумоўна, адбіваецца на аб'еме працы па выяўленні і бібліяграфаванні дакументаў, вядзенні ДБА. Адным з фактараў жыццядзейнасці бібліятэкі, яе далейшага развіцця з'яўляецца мадэрнізацыя даведачна-бібліяграфічнай службы. Патрэба ў дакладнай, поўнай і сваечасовай інфармацыі вырасла як ніколі. Таму пры ДБ створаны інфармацыйна-прававы цэнтр “Ведай свае правы змалку”, дзе змешчаны матэрыялы аб правах дзяцей і ахове дзяцінства, па прафарыентацыі.

Сацыяльная тэматыка сёння закранула многія напрамкі бібліятэчнай дзейнасці. Павялічылася яе доля ў інфармацыйнай рабоце, створаны банк даных, які ўтрымлівае звесткі аб сацыяльна-псіхалагічных службах і інш. інфармацыю. Пад уплывам запытам чыточоў сфарміраваны папкі матэрыялаў рознага характару: “Цікава ведаць”, “Парады бацькам”, “Праблемы стагоддзя: курэнне, п'янства, СНІД” і інш. ДБ праводзіла Дні інфармацыі на метадычных аб'яднаннях педагогаў-арганізатараў РДДТ, арганізоўваліся выставы кніжных навінак, агляды літаратуры па пазашкольнаму выхаванню, па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву, прафарыентацыі і інш. ДБ праводзіла работу па прапагандзе бібліятэчна-бібліяграфічных ведаў. Гэта ўрокі па выкарыстанню дапаможнікаў, даведачнага апарата бібліятэкі, знаёмства з бібліятэкай і прафесіяй бібліятэкара і інш.

Адным з прыярытэтных накірункаў работы ДБ у 2010 годзе з'яўлялася сумесная дзейнасць бібліятэкі з ЦКРАіР і РТЦСАН па абслугоўванню сацыяльна неабароненых катэгорый насельніцтва – дзяцей-інвалідаў. Сумесна з ЦКРАіР, РЦСАН разпрацавана мэтавая праграма “Клопат”, якая дзейнічае з 2005 г. Мэтай праграмы з'яўляецца прапаганда сярод дзіцячага чытача агульначалавечых каштоўнасцей: выхаванне ў дзяцей дабрыні і спачування, любові і павагі не толькі да здаровага чалавека, але і з фізічнымі недахопамі. Бібліятэка абслугоўвае на даму 8 дзяцей, 18 наведваюць бібліятэку самастойна. У рамках праграмы “Клопат” ДБ ладзіла 1 раз у тыдзень дастаўку кніг і перыёдыкі ў сацыяльную групу дзіцячага садка санаторнага тыпу №3 для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Кожны год бібліятэка плануе і праводзіць мерапрыемствы да данай катэгорыі чытачоў: ранішнік “Калядная зорка”; літаратурна-гульнёвую праграму “Свята мама”; сямейнае свята “Усё пачынаецца з сям'і”; літаратурна-музычную гасцёўню “З любоўю да матулі”; святочны ранішнік “Новы год”. Таксама для дзяцей-інвалідаў на працягу года бібліятэка праводзіла экскурсіі пад назвай “Падарожжа ў Кніжкіна царства – мудрае гасудаства”; падрыхтоўвала кніжныя выставы: “Навінкі літаратуры для вас, чытачы”, “Прапануем новыя часопісы” і інш. У рамках праграмы “Клопат” у кастрычніку месяцы бібліятэка разам з дзённым аддзяленнем знаходжання дзяцей (РЦСАН) арганізавалі для рабят і іх матуль вечар адпачынку “З любоўю да матулі”. У святочна прыбраннай зале Центра сабраліся 10 сямей. З моцным жаданнем і ў добрым настроі ўсе яны завіталі на мерапрыемства, бо заўсёды з вялікай зацікаўленасцю, дабратой, павагай праходзяць сустрэчы. Усім зразумела, што амаль увесь свой час такія дзеці знаходзяцца дома і вельмі жадаюць узаемаданосін і сяброўства, таму ДБ і ТЦСАН стараюцца ім дапамагаць. Бібліятэкар і супрацоўнік цэнтра падрыхтавалі цікавыя гульні і конкурсы для гасцей, а самыя смелыя дзеці выступілі з любімымі вершамі, успамінамі пра сваіх матуль. Трэба адзначыць, што рукамі дзяцей былі зроблены невялічкія падарункі, якія яны ўручылі матулям. Усё мерапрыемства праходзіла за кубкам чаю і атмасфера была святочнай, вясёлай, утульнай.

Усе напрамкі дзейнасці бібліятэкі: прапаганда літаратуры, краязнаўства, экалогіі, патрыятычнае і прававое выхаванне, міласэрнасць – арыентаваны галоўным чынам на дзіцячага чытача і ажыццяўляюцца з іх актыўным удзелам. Бібліятэкары стараюцца палепшыць якасць традыцыйных форм прапаганды кнігі і ўкараняць у практыку новыя. Як і кожны год, дзіцячая бібліятэка больш значна актывізавала сваю дзейнасць па распаўсюджванню чытання і кнігі сярод дзяцей і падлеткаў, павышэнню ролі чытання ў іх жыцці. Бібліятэка валодае ўніверсальным кніжным фондам, які налічвае звыш 17,6 тыс. экземпляраў кніг і іншых друкаваных выданняў. На канец 2010 года паслугамі бібліятэкі карысталася звыш 2,4 тысяч чалавек, 93 % - дзеці.

У лістападзе 2011 года загадчыцай бібліятэкі назначына Стаброўская Мар'яна Міхайлаўна.

Адным з прыярытэтных кірункаў работы ДБ з'яўляецца сумесная дзейнасць бібліятэкі з ЦКРАіР і РТЦСАН па абслугоўванні сацыяльна неабароненых катэгорый насельніцтва, у нашым выпадку – дзяцей-інвалідаў . Сумесна з ЦКРАіР, ТЦСАН распрацавана мэтавая праграма “Клопат” (2010-2015 гг.) па падтрымцы дзяцей з фізічнымі абмежаваннямі. Мэтай праграмы з'яўляецца прапаганда сярод дзіцячага чытача агульначалавечых каштоўнасцей, выхаванне ў дзяцей дабрыні і спачування, любові і павагі не толькі да здаровага чалавека, але і з фізічнымі недахопамі. Бібліятэка абслугоўвае на даму 10 дзяцей. У рамках праграмы “Клопат” у студзені 2011 г. бібліятэка разам з ТЦСАН правяла літаратурна-тэатралізаванае прадстаўленне “Навагодні серпантын” для дзяцей-інвалідаў. У сакавіку для дзяцей-інвалідаў і іх матуль быў арганізаваны музычна-літаратурны вечар “Загляніце ў матуліны вочы”. У святочна прыбранай зале Цэнтра сабраліся 8 сямей. З жаданнем і добрым настроем яны завіталі на мерапрыемства, бо з вялікай зацікаўленасцю, дабратой і павагай праходзяць сустрэчы. Бібліятэкара і супрацоўнік Цэнтра падрыхтавалі цікавыя гульні і конкурсы для гасцей, а самыя смелыя дзеці выступілі з любімымі вершамі і ўспамінамі пра сваіх матуль. Рукамі дзяцей былі зроблены невялічкія падарункі, якія яны ўручылі матулям. Усё мерапрыемства праходзілі за кубкам чаю. Атмасфера была святочнай і ўтульнай. Да Дня сям'і было праведзена свята “Усё пачынаецца з сям'і”. Таксама для дзяцей-інвалідаў на працягу года бібліятэка праводзіла экскурсіі пад назвай “Падарожжа ў Кніжкіна царства – мудрае гасударства”, падрыхтавала кніжныя выставы навінак дзіцячай літаратуры і новых чаопісаў. У канцы снежня ў актавай зале бібліятэкі прайшоў навагодні ранішнік “Сустракаем разам Новы год” для вучняў пачатковых класаў СШ № 2 і выхаванцаў Бярэзінскага сацыяльна-педагагічнага цэнтра. Спонсарамі свята сталі арганізацыя прафсаюза работнікаў Бярэзінскай ЦБС і Бярэзінскі ТЦСАН. Атмасфера свята адчувалася ўжо пры ўваходзе ў бібліятэку. Па-святочнаму, ярка былі аформлены фае і зала. Маленькіх гасцей шчыра вітала гаспадыня ранішніка, дачка Дзеда Мароза – Мяцеліца. Дзеці чыталі вершы, адгадвалі загадкі, выразалі сняжынкі з паперы, удзельнічалі ў гульнях. З непадкупнай радасцю дзеці вадзілі карагод і спявалі любімую песню “В лесу род илась елочка ”. Цыкл літаратурна-паэтычных вечарын “Да роднай кнігі прыгарніся” для рознаўзроставых дзяцей быў прымеркаваны да юбілейных дат беларускіх пісьменнікаў К.Крапівы, В.Віткі, М.Багдановіча хвілінкі-чыталінкі па творах, дзе дзеці маглі не толькі далучыцца да прыгожага беларускага слова, але і намаляваць малюнкі да праслуханых твораў. У чытальнай зале шматлюдна прайшла прэзентацыя кнігі А.Марціновіча “Хто мы, адкуль мы?”. У рамках калядна-навагодняга тыдня “Святочны тыдзень – года пачатак” адбылося шэраг цікавых мерапрыемстваў для дзяцей дашкольнага, малодшага і сярэднягя школьнага ўзросту . Выстава работ дзіцячай творчасці “Святочны ёлак вернісаж няхай настрой уздыме ваш!” прадстаўляе работы, выкананыя ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладной творчасці, зробленыя рукамі дзяцей гарадскіх школ. На выставе дзіцячых малюнкаў “Калядная казка ў маім малюнку” прадстаўлены работы дзяцей, а таксама вершаваныя і празаічныя творы пачынаючых аўтараў, прысвечаныя зіме, прыгажосці навакольнай прыроды.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У файе дзіцячай бібліятэкі была размешчана чароўная шкарпэтка, дзе дзеці маглі пакінуць свае пажаданні Дзеду Марозу. У рамках дабрачыннай акцыі “Падары святло дзецям” найбольш актыўный чытачцы быў уручаны памятны сувенір ад імя Галоўнага Навагодняга персанажа.

Запамінальна і ярка прайшоў лялечны спектакль “Лясное свята” у выкананні ўдзельнікаў лялечнага гуртка “Пятрушка” для выхаванцаў дзіцячага сада № 1 г. Беразіно. Акрамя ўбачанай казкі, для дзетак быў праведзены экскурс у гісторыю “Свята Ражства: адкуль яно да нас прыйшло”. Поўныя ўражанняў, дашкольнікі з захапленнем слухалі і чыталі вершы пра зіму, прыроду, навагоднія цуды і, натхнёныя чароўнай атмасферай свята, адлюстравалі ўсё пачутае і ўбачанае на сваіх малюнках. Цікава і захапляюча прайшоў урок ББВ для вучняў 3-х класаў сярэдняй школы № 2 на тэму “Выбар кніг у бібліятэцы”.

 

У кастрычніку 2011 года бібліятэка прымала ўдзельнікаў абласной школы дырэктара – кіраўнікоў цэнтральных бібліятэк Міншчыны, прадстаўніцтва ўпраўлення культуры Мінаблвыканкама і абласной бібліятэкі імя