Купить антивирус касперского на Support.by        аренда виртуального cервера на Support.by

Б  Я  Р  Э  З  І  Н  С  К  А  Я  Ц Э Н Т Р А Л І З А В А Н А Я    Б І Б Л І Я Т Э Ч Н А Я   С І С Т Э М А

АДРАС: 223311, Беларусь, Мінская вобл., г. Беразіно, вул. Камсамольская, 27

КАНТАКТНЫЯ ТЭЛЕФОНЫ: (8 017 15) 54 191, 55 458 E-MAIL: Berezinolib@mail.ru

ДЫРЭКТАР: Зіноўева Святлана Уладзіміраўна

 

БЯРЭЗІНСКАЯ ЦБС

З ГІСТОРЫІ БІБЛІЯТЭК
ДА ЦЭНТРАЛІЗАЦЫІ

ЛЕТАПІС ЦБС

СТРУКТУРА

БЯРЭЗІНСКАЯ ЦБ

БЯРЭЗІНСКАЯ ДБ

СЕЛЬСКІЯ ФІЛІЯЛЫ

ДЫНАМІКА ПАКАЗЧЫКАЎ

КАТАЛОГІ

ПАСЛУГІ

АМАТАРСКІЯ АБ'ЯДНАННІ

КЛУБ ТВОРЧЫХ СУСТРЭЧ

У НАС У ГАСЦЯХ

ПАЗНАЁМ БАЦЬКАЎШЧЫНУ

КАЛЕКТЫЎ

КАНТАКТЫ

МЫ Ў ДРУКУ, ДРУК ПРА НАС

НАВІНЫ

КАРТА САЙТА

ПРАФСАЮЗНАЕ ЖЫЦЦЁ

 

ЦЭНТР ПРАВАВОЙ ІНФАРМАЦЫІ (ЦПІ) пры Бярэзінскай раённай бібліятэцы пачаў працаваць у 2003 годзе ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 снежня 1998 г .№ 565 “Аб парадку распаўсюджвання прававой інфармацыі”.

ЦПІ уваходзіць у склад аддзела абслугоўвання і забяспечвае канстытуцыйныя правы грамадзян на атрыманне поўнай афіцыйнай і актуальнай прававой культуры грамадства, а таксама аказвае дапамогу ў навучальным працэсе па прававых пытаннях студэнтам і навучэнцам.

У ЦПІ можна знайсці інфармацыйна-прававыя рэсурсы на бумажных і электронных носьбітах, сабраны кнігі і брашуры, энцыклапедыі, перыядычная выданні па прававых пытаннях. Аддзел мае электронны банк дадзеных прававой інфармацыі “Эталон”, які ўключае Заканадаўства РБ, Міжнародныя дагаворы, рашэнні органаў мясцовага кіравання, Судзебную практыку. З 2006 года карыстальнікі цэнтра маюць магчымасць карыстацца Інтэрнэтам.

Для больш поўнага забеспячэння прававой інфармацыяй такіх катэгорый карыстальнікаў, як пенсіянеры, дамахазяйкі, беспрацоўныя вядуцца інфарм-дасье: “Кансультацыі юрыста”, “Для тых, хто шукае работу”, “Ільготы Беларусі”, “Пытанні сям'і і шлюбу”, “Для цябе, падлетак” і інш. Вядзецца картатэка сацыяльна-бытавой інфармацыі, якая дапамагае азнаёміцца з распарадкам работы і прыёма грамадзян кіраўнікамі раёна, юрыстамі, урачамі РТМА, супрацоўнікамі праваахоўных органаў і інш.

Наведвальнікі ЦПІ карыстаюцца базамі дадзеных бясплатна. Платна выконваецца пошук інфармацыі ў Інтэрнэце, раздрукоўка прававых дакументаў на бумажны носьбіт, ксеракопія дакументаў, выдача вучэбнай літаратуры на дом.

Асобая ўвага надаецца прававой адукацыі падрастаючага пакалення. З гэтай нагоды з вучнямі праводзяцца гутаркі па прававых пытаннях і з 2006 г/ . пры ЦПІ працуе клуб прававога выхавання моладзі “Філін”.

За 2008 год у ЦПІ звярнулася 197 чытачоў, было выдадзена 346 экз. кніг і перыёдыкі, павялічылася колькасць зваротаў да ЭБДПІ, папаўненне якой вядзецца 1 раз у квартал.

За 2010 год у ЦПІ звярнулася 168 чытачоў, было выдадзена 336 экз. кніг і перыёдыкі. Да Міжнароднага дня інвалідаў былі арганізаваны кансультацыі юрыстаў у рамках бясплатнай юрыдычнай дапамогі “Ведаць законы, каб з аптымізмам глядзець у будучыню”. На сустрэчы прысутнічалі супрацоўнікі пракуратуры юрысты-кансультанты Філончык А.П. і Грынкевіч Н.А., якія растлумачылі звыш 20 пытанняў наведвальнікаў. Фонд ЦПІ рэгулярна папаўняўся новымі выданнямі прававога характару, у тым ліку і на электронных носьбітах, вялося папаўненне інфарм-дасье цэнтра па асноўных аспектах правазнаўства: “Льготы Беларусі”, “Кансультацыі па пытаннях сям'і і шлюбу”, “Для цябе, падлетак”, “Праблемы гандлю людзьмі” і інш. Аказвалася метадычная і кансультацыйная дапамога вясковым бібліятэкарам аграгарадкоў, на базе якіх арганізаваны куткі прававой інфармацыі, праводзіліся індывідуальныя кансультацыі з сельскімі бібліятэкарамі па выкарыстанні рэсурсаў бібліятэкі ў прававым інфармаванні. У рамках клубаправавых ведаў "Філін" на працягу года праведзены гадзіны прававых ведаў “Крымінальная адказнасць падлеткаў”, у рамках рэспубліканскай акцыі “Грамадзянінам быць абавязаны”, інфармацыйныя гадзіны “З гісторыі пашпарта” з уручэннем пашпартоў і падарункаў Прэзідэнта старшакласнікам, “Вайна і правы чалавека” да Дня Перамогі, брэйн-рынг “Прымі рашэнне з адкрытымі вачыма: праблема гандлю людзьмі ў пытаннях і адказах” з удзелам спецыялістаў Цэнтра сацыяльнай абароны, “Незвычайныя законы розных краін”. У верасні для вучняў 9-х класаў 3-ох школ горада праведзены “Дні адчыненых дзвярэй”, пад час якіх школьнікі пазнаёміліся з дзейнасцю ЦПІ, з яго фондам, магчымасцямі, базай дадзеных “Эталон”.

У 2011 годзе фонд рэгулярна папаўняўся новымі выданнямі прававога характару, бібліяграфічнай службай Бярэзінскай ЦБ былі выдадзены брашуры па актуальных пытаннях: “Кредит на обучение», «Обязательное распределение выпускников», «Льготы и гарантии молодым семьям», «Льготы инвалидам I и II групп», «Информационно-правовые ресурсы», «В помощь молодому специалисту», «Твои права, потребитель», «Несовершеннолетние и законы Республики Беларусь», вялося папаўненне інфарм-дасье цэнтра. На працягу года ЦБ аказвала метадычную і кансультацыйную дапамогу вясковым біблітэкарам аграгарадкоў, на базе якіх арганізаваны куткі прававой інфармацыі. За 2011 год у ЦПІ звярнуўся 171 чытач, быў выдадзены 271 дакумент. Актуалізацыя ЦПІ праводзіцца 1 раз у квартал. Працягваў сваю работу клуб прававога выхавання падлеткаў “Філін” (заснаваны ў 2006 г.), у рамках якога былі праведзены час прававых ведаў “Правы і абавязкі дзяцей”, “Гісторыя ўзнікнення правоў дзіцяці” з віктарынай, гутарка ў пытаннях і адказах “Прымі рашэнне з адкрытымі вачыма” па пытаннях гандлю людзьмі, трыбуны прававых ведаў “Твае правы, падлетак” і “Правы чалавека ў пытаннях і адказах”.