Купить антивирус касперского на Support.by        аренда виртуального cервера на Support.by

Б  Я  Р  Э  З  І  Н  С  К  А  Я  Ц Э Н Т Р А Л І З А В А Н А Я    Б І Б Л І Я Т Э Ч Н А Я   С І С Т Э М А

Аматарскія аб'яднанні і клубы па інтарэсах заставаліся запатрабаванай формай арганізацыі работы з актывістамі і заўсёднікамі бярэзінскіх бібліятэк. На пачатак 2012 года пры 18 бібліятэках сістэмы дзейнічала 30 клубаў і аматарскіх аб'яднанняў, з іх 3 клубы для старшакласнікаў, 17 для падлеткаў, 1 для дашкольнікаў, 1 для вучняў малодшага школьнага ўзросту, 5 для дарослых, 2 для пажылых людзей і 1 - сямейнага чытання.

 

БЯРЭЗІНСКАЯ ЦБС

З ГІСТОРЫІ БІБЛІЯТЭК
ДА ЦЭНТРАЛІЗАЦЫІ

ЛЕТАПІС ЦБС

СТРУКТУРА

БЯРЭЗІНСКАЯ ЦБ

БЯРЭЗІНСКАЯ ДБ

СЕЛЬСКІЯ ФІЛІЯЛЫ

ДЫНАМІКА ПАКАЗЧЫКАЎ

КАТАЛОГІ

ПАСЛУГІ

АМАТАРСКІЯ АБ'ЯДНАННІ

КЛУБ ТВОРЧЫХ СУСТРЭЧ

У НАС У ГАСЦЯХ

ПАЗНАЁМ БАЦЬКАЎШЧЫНУ

КАЛЕКТЫЎ

КАНТАКТЫ

МЫ Ў ДРУКУ, ДРУК ПРА НАС

НАВІНЫ

КАРТА САЙТА

 

БІБЛІЯТЭКА
НАЗВА КЛУБА
год стварэння
КІРУНАК РАБОТЫ
узрост удзельнікаў
колькасць удзльнікаў
1
Бярэзінская ЦБ Ветразь
1996
Літ.-інтэлектуальны Старшакласнікі
12
2
  Філін
2006
Прававога выхавання Старшакласнікі
15

3

 

Клуб творчых сустрэч

2005

прыхільнікаў літаратуры і роднай мовы

бібліятэкары і творчая інтэлегенцыя раёна

50

4
  Школа аптымізму "Не выжываю, а жыву"
2004
міласэрна-аптымістычны для людзей з фізічнымі абмежаваннямі, маці дзяцей-інвалідаў, адзінокіх пажылых людзей
40
5
Бярэзінская ДБ Пятрушка
1987
Лялечна-тэатральны Сярэдні шк. узр
6
6
  Прырода і мы
2003
Экалагічны Сярэдні шк. узр.
26

7

  Казка
1987
Дашкольнага вых-ня Дашкольнікі
18
8
Багушэвіцкая СБ-К Беразавічок
2003
Кр/зн-экалагічны Сярэдні шк. узр.
12
9

Брадзецкая СБ-К

Залатое сэрца

2004

Літ-на-выхавашчы

Сярэдні шк. узр.

14

10
  Сяброўкі
2010
пазнавальна-забаўляльны вясковыя жанчыны
10
11
Васілеўшчынская СБ Хатнічак
2004
Сямейнага чытання Вясковыя сем'і
11
12
Гарэніцкая СБ Лучына
1970
Фальклорны Жан-ны ст.узр-ту
7
13
  Крынічка
2000
Фальклорны Старшакласнікі
8
14
  Алёнка
1987
Лялечна-тэатральны Сярэдні шк. узр.
10

15

16

Дзмітравіцкая СБ

Каменаборская СБ

Сэрца на далоні

Светлячкі

2010

2001

Літаратурна-выхаваўчы

Пазашкольнага выхавання і этыкету

Сярэдні школьны ўзрост

Сярэдні шк. узр.

6

11

17
Капланецкая СБ Сонейка
2000
Дашкольнага вых-ня Дашкольнікі
27
18
Любушанская СБ Калаўрот
2007
Прыхільнікаў народнай культуры Дарослыя
10
19
  Жаўроначкі
2007
Літ.-інтэлектуальны Старшакласнікі
8
20
Мачаская СБ Званочкі
2002
Кр/зн-літаратурны Сярэдні шк. узр.
14
21
Мікуліцкая СБ Папараць-кветка
2000
Кр/зн-экалагічны Сярэдні шк. узр.
8
22
Міхалёўская СБ Буслянка
2000
Кр/зн-экалагічны Сярэдні шк. узр.
8
23
Новінская СБ Радзімічы
2001
Краязнаўчы Сярэдні шк. узр.
12
24
  Умеліца
1999
Дзіцячай творчасці Сярэдні шк. узр.
18
25
Пагосцкая СБ ЛІРА
1990
Дзелавое супрац-ва Біб-ры аднаго с/С
3
26
  Траўнічак
2005
Асветніцка-аздараўленчы Людзі ст. узросту
6
27
Паплаўская СБ Данка
2003
Літ-на-выхаваўчы Сярэдні шк. узр.
9
28
Сялібская СБ Рабяты-здаравяты
2007
Здарова ўкладу жыцця Сярэдні шк. узр.
8
29
Ушанская СБ Кнігавічок
2004
Літ-на-выхаваўчы Сярэдні шк. узр.
12
30
Чыжахская СБ Малайчынкі
2005
Здаровага ўкладу жыцця Сярэдні шк. узр.
12

409 удзельнікаў

Папулярныя сярод дарослых клуб “Траўнічак” Пагосцкай СБ, клуб прыхільнікаў народнай культуры “Калаўрот” Любушанскай, сямейны клуб “Хатнічак” Васілеўшчынскай. Члены клубаў не толькі наведваюць масавыя мерапрыемствы, а ходзяць ў паходы для аздараўлення, ладзяць выставы народных рамёстваў, дэгустуюць вялікодныя кулічы, спяваюць любімыя сямейныя песні, спраўляюць сямейныя святы і юбілеі. Бацькі і дзеці ўдзячныя каменаборскаму бібліятэкару за цыкл карысных парад па азбуцы зносін, этыкету ветлівасці, прывіццю добрых манер наведвальнікам клуба “Светлячкі”.

Папулярызуюць здаровы лад жыцця сярод падлеткаў клубы “Малайчынкі” Чыжахскай СБ і “Рабяты-здаравяты” Сялібскай СБ.

Лялечна-тэатралізаваны кірунак маюць “Пятрушка” ДБ і “Аленка” Гарэніцкай СБ. У іх рэпертуары – спектаклі на тэмы маралі, прывіцця любові да кнігі, тэатралізаваныя экскурсіі па бібліятэцы. У практыцы работы гурткоў – выхады ў дзіцячыя дашкольныя ўстановы, у пачатковыя класы школ, групу санаторнага тыпу для дзяцей-інвалідаў дзіцячага сада № 3 г.Беразіно.

Экалагічнай адукацыі і выхаванню школьнікаў спрыяюць клубы “Беразавічок” Багушэвіцкай СБК, “Папараць-кветка” Мікуліцкай СБ, “Буслянятка” Міхалёўскай СБ, “Прырода і мы” ДБ.

У аб'яднанні для літаратурна адораных дзяцей “Жавароначкі” Любушанскай СБ ладзіліся дэбют-трыбуны “Да мяне завітала натхненне” з прэзентацыяй вершаваных і празаічных работ школьнікаў.

Аб'ядноўвае цікавасць да гісторыі роднага краю, да яго культурнай спадчыны, удзельніцтва ў краязнаўчым пошуку, збіранне мясцовага фальклору ўдзельнікаў клубаў краязнаўчага накірунку “Радзімічы” Новінскай Сб і фальклорных “Лучына” і “Крынічка” Гарэніцкай СБ. Спрыяе адраджэнню народнай культуры і далучэнню да яе маладых вяскоўцаў клуб майстрых Любушанскай сельскай бібліятэкі аграгарадка “Калаўрот”: ладзяцца выставы творчасці, міні-кірмашы, фальклорныя перапеўкі, прэзентуюцца вясковыя стравы каляднага і велікоднага святочнага стала.

Вучацца лепшым традыцыям народнага мастацтва, знаёмяцца з гісторыяй саломапляцення, вышывання, выцінанкі, рыхтуюць падарункі сваім родным, знаёмым людзям, юбілярам-вяскоўцам члены клуба “Умеліца” Новінскай СБ. На працягу года ладзіліся выставы “Матулі кветкі вышываю”, “Кветкавы карагод”, “Навагоднія елкі – і ніводнай іголкі”, майстар-клас “Лялька беларуская”.

Дастаўляюць кнігі і перыядычныя выданні, чытаюць услых, віншуюць з днем нараджэння і іншымі святамі, запрашаюць да сябе на сустрэчы, дапамагаюць нямоглым вяскоўцам па гаспадарцы члены клубаў “Залатое сэрца” Брадзецкай бібліятэкі-клуба.

З 1988 года штогод пацвярджаюць сваю жыццядзейнасць і запатрабаванасць сярод жыхароў Пагосцкага с/С выступленні творчага аб'яднання бібліятэкараў “Ліра”: “Век жыві – век лячыся”, “У вёсцы жыць – зямлю любіць”, “Яе светласць – Жанчына”, “У гарэлкі – розум мелкі”, “Слаўлю ў песні цябе, родны край”.

Клуб для падлеткаў “Рабяты – здаравяты” Сялібскай СБ у сваёй рабоце надаваў значную ўвагу умацаванню не толькі фізічнага, але і маральнага здароўя, практыкаваў мерапрыемствы па прафілактыцы брыдкаслоўя і прывіццю добрых манер ветлівасці.

У практыцы работы клуба для падлеткаў “Светлячкі” Каменаборскай СБ – урокі ветлівасці, тэлефоннага, моўнага этыкету і этыкету паводзін у грамадскіх месцах і за абедзеным сталом, урокі карысных парад, урокі зносін, урокі дабрыні і спагады.

Клуб Мачаскай СБ “Званочкі” – лепшае аматарскае аб'яднанне для школьнікаў. Удзельнікі клуба практыкуюць правядзенне ў школе прэзентацый рэкламніка карысных спраў “Звіняць «Званочкі» у родным краі”, акцый “Не бывае забытых настаўнікаў”, “Раскажы, зямляк, аб мінулым”, “Імёны на абеліску”, “Старыя – паважаныя”.

Клуб творчых сустрэч на базе ЦБ традыцыйна збірае прыхільнікаў прыгожага пісьменства на сустрэчы са сталічнымі пісьменнікамі і мясцовымі аматарамі літаратурнай творчасці.

Папулярнасць праекта ЦБ “Школа аптымізму” (рэалізуецца з 2004 г.) вылілася ў кансалідацыю асноўных наведвальнікаў мерапрыемстваў у аматарскае аб'яднанне, самае папулярнае сярод гараджан па наведвальнасці.