|
![]() |
![]() |
АДРАС: 223338, Беларусь, Мінская вобл., в. Чыжаха КАНТАКТНЫ ТЭЛЕФОН: (8 017 15) 47 121 БІБЛІЯТЭКАР: Рымашэўская Таццяна Мікалаеўна |
З ГІСТОРЫІ БІБЛІЯТЭК
|
ЧЫЖАХСКАЯ СЕЛЬСКАЯ БІБЛІЯТЭКА была адкрыта ў 1960 годзе і размяшчалася ў адным з памяшканняў драўлянага будынку сельскага клуба. Будынак знаходзіўся бліз манумента земляка - героя Савецкага Саюза Аляшкевіча С.Ф. Урачыстае адкрыццё ўстаноў культуры адбылося 6 лістапада. Да гэтага часу хата-чытальня была ў вёсцы Перавоз Якшыцкая сельскага Савета і дзейнічала прыкладна з 1922 года. Яе загадчыкам быў Сарока Міхаіл Ільіч – адзін з плеяды 1-ых бібліятэкараў раёна навучэнцаў бібліятэчных курсаў бібліятэкараў вобласці. Затым працавала Мурашка Надзея Уладзіміраўна. На яе долю выпала ўся падрыхтоўчая работа перад цэнтралізаваным уключэннем бібліятэкі ў склад раённай сістэмы бібліятэк: ачыстка кніжнага фонда ад састарэлай па зместу і прыйшоўшай у непрыгоднасць літаратуры, вызначэнне няпрофільнай, дублетнай і невыкарыстоўваемай літаратуры, выяўленне тэм, па якіх не хапае кніг, праверка даставернасці ўліку наяўнага кніжнага фонда, стварэнне алфавітнага і сістэматычнага каталогаў. 5 жніўня 1976 года бібліятэку прыняла выпускніца Магілёўскага бібліятэчнага тэхнікума імя А. С. Пушкіна Сухаверх Ганна Іосіфаўна. У лістападзе 1979 года загадчыцай была прызначана Койпіш Марыя Іванаўна, якая завочна скончыла Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум імя А.С. Пушкіна ў 1984 годзе. Па выніках 1979 года кніжны фонд бібліятэкі налічваў 8 200 экземпляраў рознагаліновай літаратуры. Бібліятэка праводзіла вялікую работу па прапагандзе ленінскай тэарэтычнай спадчыны, стварэнню і афармленню нагляднай агітацыі, практыкуючы кансультацыі, бібліяграфічныя агляды, літаратурныя вечары, кніжныя выстаўкі, агіт-плакаты. Удасканальвала сваю работу шляхам паляпшэння яе зместу і форм, стала цэнтрам масава-палітычнай і выхаваўчай работы на сяле, апорным пунктам партыйнай і камсамольскай арганізацый па камуністычнаму выхаванню працоўных, мабілізацыі калгаснікаў на выкананне заданняў пяцігодкі. У 1985 годзе ў сельскім клубе адбыўся пажар. Згарэла ўсё: бібліятэка і клуб. Пажар адбыўся па віне качагара Казлова Рамана Уладзіміравіча. Ён адаграваў лямпай батарэі, іскра трапіла ў апілкі, і яны загарэліся. Нерадзівага качагара аштрафавалі на 32 000 рублёў. Па данных акта № 255 ад 10 снежня 1985 года пры пажары згарэла 10 141 экземпляраў друкаваных выданняў на суму 7 426 рублёў. Пасля пажару бібліятэка пэўны час знаходзілася ў канторы мясцовай гаспадаркі - калгаса “Гвардзеец”. У 1987 годзе быў здадзены ў эксплуатацыю новы будынак. Пад адным дахам размясціліся Дом культуры і бібліятэка. Агульная плошча памяшкання бібліятэкі склала 36 квадратных метраў. 11 жніўня 1987 года бібліятэку прыняла на перыяд дэкрэтнага адпачынку асноўнага работніка Анішчанка Ларыса Іванаўна і працавала толькі два месяцы. У лістападзе 1987 яе змяніў Батоўскі Мікалай Аляксандравіч. З 12 красавіка 1988 года працавала Булойчык Кацярына Васільеўна. 1 жніўня 1990 года бібліятэкарам быў прызначаны дыпланаваны спецыяліст з сярэдняй адукацыяй Рассека Аксана Станіславаўна. Цякучасць кадраў у 80-ыя гады ўскладняла работу бібліятэкі, якая практычна зводзілася выключна да выдачы кніг наведвальнікам бібліятэкі. У кастрычніку 1991 года бібліятэку прыняла Паўлюкова Таццяна Пятроўна, якая затым завочна скончыла Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум імя А.С. Пушкіна. Таццяна Пятроўна сразу акунулася ў бібліятэчную дзейнасць.У ходзе пошукавых аперацый “Быць гісторыкам сваёй вёскі” быў назапашаны багаты матэрыял з гісторыі вёсак і цікавых людзей зоны абслугоўвання бібліятэкі і прадстаўлены на краязнаўчай выставе “Цвіці, каласуйся, мой край”. Матэрыялы дапаўнялі вырабы мясцовых ўмельцаў. Праз цыклы краязнаўчых гадзін, інфармін вялася прапаганда матэрыялаў, звязаных з гісторыяй краю сярод наведвальнікаў бібліятэкі, настаўнікаў і вучняў мясцовай школы, з якой бібліятэкар падтрымлівала цесную сувязь. На перыяд навучальнага года бібліятэкар наладжвала наведванне вучнёўскіх класаў, трымала сувязь з класнымі кіраўнікамі. Сярод форм вуснай прапаганды бібліятэкар практыкавала міні-формы: гутаркі-агляды кніг, краязнаўчыя інфарміны, рэкламнікі лепшых кніг, у тым ліку дзіцячых, беларускіх, гадзіны карысных парад па старонках папулярных перыядычных выданняў. Чыжахская сельская бібліятэка абслугоўвала 5 населеных пунктаў: Бычын, Крупка, Перавоз, Прыцерпа, Чыжаха, з іх толькі Чыжаха – з колькасцю звыш 230 чалавек, астатнія дробныя маланаселеныя. Сацыяльна-дэмаграфічная сітуацыя яшчэ боль ускладнялася ў канцы 90-ых. Па выніках 1997 года ў зоне абслугоўвання пражывала ўсяго 407 жыхароў, таму выкананне планавых паказчыкаў патрабавала і індывідуальнай работы з патэнцыяльнымі чытачамі, і рэгулярнага самакантролю з боку бібліятэкара. За год было абслужана 253 чытачы, з іх 96 дзяцей ва ўзросце да 15 гадоў. Кнігавыдача складала 3 435 экз. кніг і іншых выданняў. Не заставалася па-за ўвагай бібліятэкара і катэгорыя адзінока-пражываючых састарэлых людзей, інвалідаў І, ІІ груп і дзяцінства, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, шматдзетных маці, якім дастаўляліся кнігі на дом. Кніжны фонд налічваў 5 845 экземпляраў кніг, перыядычных выданняў і іншых дакументаў. Па прычыне слабага выдаткавання сродкаў на камплектаванне паступленне новай літаратуры было катастрафічным: за 1997 год не паступіла ніводнай кнігі.
Бібліятэка актыўна далучылася да работы па прапагандзе здаровага ладу жыцця, выхавання ў дзяцей свядомага стаўлення да асабістага здароўя. Праводзілася шырокая асветніцка-прафілактычная работа па папярэджванні шкодных звычак у падлеткаў, па растлумачванні пагрозы СНІДу, наступстваў ужывання алкагольных напояў, наркатычных сродкаў, курэння. З цягам часу для Чыжахскай бібліятэкі прапаганда здаровага ладу жыцця стала адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці. Для гэтага практыкуюцца самыя розныя - ад традыцыйных да сучасных з інтэрактыўнымі элементамі - формы работы. Перш за ўсё ў бібліятэцы была аформлена кніжная выстава “Залаты ключык здароўя”, на якой прадстаўлена літаратура аб шкодзе курэння, смяротнай цягі да алкаголю і наркотыкаў, бедстваў СНІДу. Як альтэрнатыва шкодным звычкам - літаратура аб здаровым ладзе жыцця, аб спорце, аб цалебных свойствах лекавых раслін па тэмах “Азбука здароўя”, “Здароўе нашых дзяцей!”, “Шкодныя звычкі – ворагі здароўя”, “СНІД: небяспека побач”, “Дапамажы сабе сам”, “Лекі з прыроднай аптэкі” з антырэкламнікамі “Кошт цыгарэты – жыццё”, “Сумны беларускі рэкорд: п'янства”, банкам трывожнай інфармацыі “Асцярожна: жыццё кароткае”, памяткамі “5 запаведзяў, каб не стаць наркаманам”, “СНІД: чума ХХ стагоддзя”. У сувязі з тым, што новай літаратуры па дадзеных пытаннях паступала недастаткова, бібліятэкар праводзіла агляды і гутаркі па матэрыялах перыядычных выданняў. Шмат увагі надавалася прапагандзе здаровага ладу жыцця праз мастацкія творы. Літаратурна-інфармацыйны цэнтр “Літаратурны даведнік” змяшчаў рэкламнікі “Бяры прыклад з пісьменніка”, “Знакамітыя пісьменнікі раяць”. У рамках беларускіх чацвяргоў праведзены літаратурныя гадзіны “Душа, закалыханая гарэлкай” паводле п'ес Я. Коласа “Антось Лата”, А. Дударава “Парог”, па твору М. Гарэцкага “Атрута”, вялася прапаганда твораў І. Шамякіна “Падзенне”, М. Воранава “Карона”, У. Рубанава “Укус змяі”, В. Быкава “Воўчая яма”, У. Дзялендзіка “Дон Жуан у эпоху рызыкі”. Традыцыйнымі сталі ў бібліятэцы мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дзён здароўя (07.04.,11.07.), да Міжнароднага дня без тытуню (31.05), да Міжнароднага дня адказу ад курэння (21.11.), да Міжнароднага дня барацьбы са злоўжываннем наркотыкаў (26.06.), да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу (01.12.). Творчая садружнасць Чыжасхскага бібліятэкара з калегам Якшыцкай бібліятэкі спрыяла да к стварэння ў 2004 годзе бібліябрыгады “Бі- 2” з мэтай удасканальвання масавай работы шляхам яднання намаганняў бібліятэкараў сумежных бібліятэк сельскага Савета. У творчай садружнасці б ылі праведзены урок беражлівасці “Сакрэт хлеба” для выхаванцаў аздараўленчай пляцоўкі Якшыцкай школы, гадзіны карысных парад “Здароўе – мудрых ганарар” для наведвальнікаў Чыжахскай бібліятэкі і іншыя. Урывак паказальнага мерапрыемства бібліятэкары рэкламавалі на вытворчай нарадзе бібліятэчных работнікаў ЦБС, прымекаванай да Свята бібліятэк у 2006 годзе. Дэбютам 2005 года стаў клуб “Малайчынкі”, асноўнай мэтай якога стала выпрацоўка ў падлеткаў адказных адносін да свайго здароўя, прафілактыка шкодных звычак, рэкламная агітацыя “Бяры прыклад з куміра!”. У арсенале форм масавай работы - урокі здароўя “Здароўем даражыць умейце”, “Шлях у краіну здароўя”, “Мы выбіраем здароўе”, гадзіны-перасцеражэнні “Горкі смак салодкага жыцця”, “Жыві і помні”, “Не будзь заложнікам шкодных звычак”, “Мы супраць шкодных звычак”, “Міфы пра наркотык”, “Самы хітры вірус”, “Горкія плады салодкага жыцця”, “СНІД: многае залежыць ад нас саміх!”, “Кінь курыць, каб здароўе сваё не згубіць”, інфарміны “Чацвераногія выпівохі”, “100 грамаў смерці, або Кропля алкаголю – смерць жывому”, “Куфэрак лекавых раслін”, дні прафілактыкі “Твае паводзіны – люстэрка маральнага вобліка”, дні здаровага ладу жыцця “Зберажы сабе здароўе”, выставы малюнкаў “Асцярожна: СНІД” і іншыя. Па выніках раённага агляду-конкурсу“Мерапрыемства – візітная картка бібліятэкі - 2007” Чыжахская бібліятэка стала заслужаным пераможцай у намінацыі “Лепшае мерапрыемства па прапагандзе здаровага ладу жыцця”.
У 2007 годзе бібліятэкай уведзены дадатковы від абслугоўвання – платныя паслугі за карыстанне камерцыйным фондам. 26 жніўня 2008 года бібліятэкарам Чыжахскай бібліятэкі прызначана Рымашэўская Таццяна Мікалаеўна, якая плануе падоўжыць і замацаваць напрацоўкі былога работніка, у прыватнасці па рабоце аматарскага аб'яднання для падлеткаў “Малайчынкі”, па надомнаму абслугоўванню адзінокапражываючых састарэлых вяскоўцаў і інвалідаў 2-3 груп, жыхароў вёскі Бычын і Чыжаха, па арганізацыі якаснай масавай работы. Усе аб'ектыўныя магчымасці для якаснага абслугоўвання наведвальнікаў маюцца: нядрэнны стан памяшкання бібліятэкі, дастатковая наглядная выставачная агітацыя і кніжны фонд. Для паслуг карыстальнікаў бібліятэкі (такіх штогод набіраецца 250 чалавек) – кніжны фонд звыш 4,7 тысяч экземпляраў. У лютым 2012 года бібліятэку ўзначаліла мясцовая жыхарка Алена Уладзіміраўна Куляшова. |