|
![]() |
|
АДРАС: 223327, Беларусь, Мінская вобл., в. Брадзец КАНТАКТНЫ ТЭЛЕФОН: (8 017 15) 33 187; E-MAIL: brodec_SB@mail.ru ЗАГАДЧЫК: Сакава Іна Леанідаўна |
З ГІСТОРЫІ БІБЛІЯТЭК
|
БРАДЗЕЦКАЯ СЕЛЬСКАЯ БІБЛІЯТЭКА-КЛУБ. Першае упамінанне аб будучай бібліятэцы ў вёсцы Брадзец значыцца ў 1921 годзе ў №113 газеты “Звязда” ад 18 сакавіка: “…в деревне Бродец имеется дом, нуждающийся в незначительном ремонте, бывшее волостное управление, которое могло бы стать центром культурно-просветительной работы…” У 1922 годзе былі адкрыты клуб і пры ім хата-чытальня. З-за атсутнасці кніг і перыядычных выданняў хата-чытальня не магла нармальна функцыяніраваць. У ёй сабіралася мясцовае насельніцтва на сходы. З публікацыі газеты “Звязда” №27 ад 3 лютага 1927 года вядома: “…Клуб закрыты, у бібліятэцы няма ніводнай кніжкі. Усё расцягнута. Была раяль, цяпер паламана і стаіць недзе ў кутку. Гурткі, як газетны, так і сельскагаспадарчы існуюць толькі на паперы. Насельніцтва не ўцягнута ў культурную работу. З 530 душ дарослага насельніцтва 50% - непісьменныя…” Пры стварэнні ў 1934 годзе калгаса “Беразіна” высокімі тэмпамі пачалося весціся будаўніцтва. Ужо ў 1939 годзе у вёсцы Брадзец былі адкрыты медпункт, школа, пажарная дружына, сельскі клуб і бібліятэка з невялікай колькасцю кніг. У гады Вялікай Айчыннай вайны бібліятэка была разбурана немцамі, а фонд спалены. Пасля заканчэння вайны мясцовыя ўлады выдзелілі пад бібліятэку будынак, у якім раней знаходзіўся сельскі Савет. Кніжны фонд налічваў каля 100 кніг. З году ў год кніжны фонд бібліятэкі папаўняўся. Вялася палітычна-асветніцкая работа сярод насельніцтва, арганізоўваліся выставы, афармляліся стэнды, плакаты і насценныя газеты, у якіх асвятлялася дзейнасць партыі, жыццё краіны, раёна, калгаса. У той час бібліятэкарамі працавалі Кніга Ганна, Бегуновіч Віктар Віктаравіч. У 1960 -61 гадах бібліятэка перамясцілася ў невялікі пакой на МТС. Старшыня калгаса перадаў бібліятэцы невялікую мэблю, фіранкі на вокны. Памяшканне не ацяплялася, столь цякла, і ад чаго значна пацярпеў кніжны фонд. У сувязі з аварыйным станам бібліятэку зноў перавялі ў былое памяшканне будынка сельскага Савета. У 1970 годзе быў пабудаваны вялікі двухпавярховы будынак новага тыпу, на першым паверсе якога ў спецыяльна прадугледжаным памяшканні размясцілася бібліятэка пад адным дахам з мясцовым сельскім Домам культуры і адміністрацыяй гаспадаркі. Бібліятэкай загадвала Габец Валянціна Пятроўна. Прымяняючы самыя розныя формы масавай работы: гутаркі, гучныя чыткі, лекцыі, чытацкія канферэнцыі, тэматычныя вечары, сустрэчы з цікавымі землякамі, ушанаванне перадавікоў гаспадаркі, кніжныя выстаўкі і плакаты, бібліятэкар імкнулася давесці пастаўленыя рашэнні партыі і ўрада да мясцовага насельніцтва і працаўнікоў калгаса і мабілізаваць іх на паспяховае вырашэнне. У правядзенні мерапрыемстваў была наладжана цесная садружнасць з мясовым Домам культуры, школай і адміністрацыяй калгаса. На момант уваходу бібліятэкі ў Бярэзінскую цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму кніжны фонд складаў звыш 7,5 тысяч экземпляраў рознагаліновай літаратуры і перыядычных выданняў. За 1979 год бібліятэкай было выдана 12 245 экз. друкаваных выданняў і абслужана 610 чытачоў, у тым ліку 176 дзяцей ва ўзросце да 15 гадоў. За год бібліятэка атрымала 767 экз. новых кніг. У 1986 годзе пры бібліятэцы створаны лялечны гурток, прадстаўленні якога з задавальненнем успрымалі гледачы - вучні мясцовай школы і выхаванцы дзіцячага сада. Бібліятэка аказвала метадычную і практычную дапамогу ў стварэнні кутка навукова-тэхнічнай інфармацыі пры сельскай гаспадарцы, прымала актыўны ўдзел у падрыхтоўцы актуальных пытанняў па праблемах культуры да разгляду на сесіях сельскага Савета. У 1987 годзе на базе Брадзецкай бібліятэкі быў наладжаны семінар “Эффективные формы деятельности библиотек в помощь агропрому”, у ходзе якога бібліятэкары раёна азнаёміліся з работай куткоў навукова-тэхнічнай інфармацыі калгасаў “Беразіна” і “Ільіча”.
У канцы 80-ых - 90-ых гадах скарачэнне колькасці мясцовага насельніцтва негатыўна сказвалася на выкананні планавых паказчыкаў. Па выніках 1995 года ў бібліятэцы чытала 277 чалавек. Са зніжэннем колькасці чытачаў знізілася і кнігавыдача – 3 292 экз. за год. У сувязі са слабым фінансаваннем скарацілася і паступленне новых кніг: у 1996 годзе паступіла 50 экз., у 1998 – 63, і з кожным годам лічбавыя паказчыкі зніжаліся. У сваёй дзейнасці Брадзецкая бібліятэка імкнулася задаволіць запыты і патрэбы чытачоў, спрыяць іх адукацыі, самавыхаванню. У сувязі з закрыццём ў 1993 годзе Міраслаўскай сельскай бібліятэкі зона абслугоўвання Брадзецкай бібліятэкі павялічылася: стала ўключаць 15 вёсак, у якіх пражывала звыш 900 чалавек. На базе вёскі Міраслаўка арганізаваны пункт выдачы кніг ад стацыянарнай бібліятэкі. У 1996 годзе пакладзены пачатак садружнасці і абмену вопытам работы з Сялібскай сельскай бібліятэкай у рамках узаеманаведванняў “Умееш сам – навучы таварыша”. Асноўным накірункам ў рабоце бібліятэкі з'яўлялася выяўленне і назапашванне краязнаўчых матэрыялаў. Аформлена кніжная выстава “Цвіці, каласуйся, мой край!”, на якой прадстаўлены вырабы мясцовых умельцаў, папкі з сабранымі матэрыяламі аб раёне, калгасе, вёсках і цікавых людзях Брадзецкага сельскага Савета. Прапаганда назапашаных матэрыялаў вялася наведвальнікам бібліятэкі праз краязнаўчыя гадзіны і інфарміны “Яны жывуць сярод нас”, “Вёскі – знічкі, вёскі – перайменкі”, “Маленькі пабрацім раённай газеты”: з гісторыі калгаснай газеты пад рэдакцыяй А. Беланогава; гадзіны карысных парад “Каб Бог сцярог і людзі паважалі”, “Свята Вялічка з чырвоным яечкам”, “Матуліны абярэгі”; гадзіны абраднасці (сумесна з СДК) “Каляды”, “Масленіца”, “Тройца”. У рамках абласной праграмы “Міласэрнасць” бібліятэкай сабраны банк даных аб асобах, патрабуючых сацыяльнай рэабілітацыі, жадаючым людзям гэтай катэгорыі кнігі і перыёдыка дастаўлялася на дом, яны запрашаліся на сумесныя бібліятэчныя мерапрыемствы з мясцовым Домам культуры: вечарыны “Старасць мяне дома не застане”, шоў “Супер-бабуля”, дні вясковых старажылаў “10 запаведзей пажылых”і інш.. У 2001 годзе пры бібліятэцы арганізаваны клуб для жанчын “Сяброўка”. У рамках пасяджэнняў за кубкам гарбаты абмяркоўваліся розныя хвалюючыя на той момант пытанні па сямейнаму праву, выхаванню дзіцяці і інш., удзельнікам прапаноўваліся гадзіны цікавай і шакіруючай інфармацыі “Жаночыя варожбы”, “Дзяцінства і мацярынства”, “Зазірні ў таямніцу лёсу”, “Непрыгожых жанчын не бывае”, “Дзіцячыя слёзы ў чарцы спіртнога”; Трыбуны гонару “Гераіня дня буйным планам (лепшая шматдзетная маці вёскі)”, “Мацярынскае шчасце” пра лепшыя шматдзетныя сем'і Брадзецкага сельскага Савета; эстафеты шчырасці “Гісторыя майго рамантычнага кахання”; гадзіны карысных парад “Без дзяцей ціха, ды на старасці ліха” і інш... У каардынацыі са школай праводзілася масава-асветніцкая работа сярод дзяцей і падлеткаў, якія запрашаліся на бібліятэчныя ўрокі дабрыні і міласэрнасці, урокі экалогіі і здаровага ладу жыцця, урокі маральнасці і патрыятызму, літаратурныя і краязнаўчыя гадзіны. Бібліятэка садзейнічала папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры: аформляліся тэматычныя падборкі лепшых твораў беларускіх пісьменнікаў, пісьменнікаў-землякоў; праводзіліся дні беларускай літаратуры з паглыбленай індывідуальнай і масавай прапагандай твораў беларускіх аўтараў пад дэвізам “Пасябруй з беларускай кнігай!”; вывешваліся насценныя спісы “Літаратурнае меню школьніка”; афармляліся закладкі ў кнігі, антэрэкламнікі, рэкламна-інфармацыйныя карткі “Малавядомыя факты пра вядомыя кнігі”, “Яны сябруюць з кнігай” і інш.. Асаблівая ўвага ўдзялялася прапагандзе твораў пісьменнікаў-юбіляраў года ў рамках беларускіх чацвяргоў. У 2002 годзе ўвага бібліятэкі была скіравана на праганду творчасці беларускіх класікаў Я. Купалы і Я. Коласа з нагоды іх 125-гадовага юбілею. Аб'яўленая акцыя ў 2004 годзе “Дапамажы бібліятэцы” дазволіла, дзякуючы чытачам, папоўніць бібліятэчны фонд Брадзецкай бібліятэкі на 35 новых кніг павышанага попыту і стала штогадовым рытуалам. У 2004 годзе клуб “Сяброўкі” прыпыніў дзейнасць. Быў арганізаваны клуб для падлеткаў – вучняў мясцовай школы “Залатое сэрца”. Рабяты не абмяжоўваліся пасяджннямі, у рамках якіх праходзілі цікавыя і займальныя мерапрыемствы, а і дастаўлялі кнігі і перыядычныя выданні, чыталі ўслых, віншавалі землякоў з днём нараджэння і іншымі святамі, запрашалі на свае пасяджэнні, дапамагалі па гаспадарцы інвалідам і састарэлым адзінока-пражываючым аднасяльчанам. Вялікая работа была наладжана па патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення ў 2005 годзе ў рамках дабрачыннай акцыі “Святая памяць” з нагоды 60-годдзя Вялікай Перамогі. Дзецям і падлеткам прапанаваліся ўрокі памяці, мужнасці, роздуму “Мы – малыя ахвяры, той Вялікай вайны”, “Стаяць маўкліва абеліскі з імёнамі і без імён”, “Званы Хатыні”; літаратурныя агляды і гадзіны па творах беларускіх пісьменнікаў пра герояў і подзвігі той пары. Была праведзена акцыя “Кожнаму наведвальніку бібліятэкі – кнігу аб вайне”. Па прычыне аварыйнага стану будынак сельскага Дома культуры ў 2005 годзе быў закрыты. Бібліятэка перамясцілася ў прыстасаванае памяшканне сельскага Савета. У 2006 годзе , апроч гарантаваных бясплатных паслуг, бібліятэка пачала аказваць платныя паслугі за выдачу кніг з камерцыйнага фонду. Даход за 2007 год склаў 122 600 рублёў. Па выніках 2008 года ў бібліятэцы чытала 330 чалавек, з іх 77 дзяцей ва ўзросце да 15 гадоў, якім было выдана 6 286 экз. кніг, перыядычных і іншых дакументаў. Кніжны фонд налічваў 5 485 экз. друкаваных выданняў. За год кніэжны фонд папоўніўся 321 экз. кніг, 329 экз. часопісаў і 12 найменнямі газет, у тым ліку, дзякуючы чытачам у рамках дабрачыннай акцыі “Дапамажы бібліятэцы” - 100 экз. кніг павышанага попыту. Каб шырэй задаволіць запыты чытачоў, загадчыцай бібліятэкі-клуба Сакавай І.Л. кнігі павышанага попыту на працягу апошніх гадоў рэгулярна дастаўляліся з кнігасховішча Бярэзінскай цэнтральнай бібліятэкі для паслуг вясковых кніганошаў.
Па рашэнню Бярэзінскага райвыканкама ў 2008 годзе Брадзецкі і Сялібскі сельскія Саветы аб'ядналіся ў адзін Сялібскі, і ўвесь будынак былога сельскага Савета адышоў пад бібліятэку. З-за атсутнасці клуба ў 2008 годзе бібліятэка па рашэнню Бярэзінскага райвыканкама № 486 ад 22 мая набыла статус дзяржаўнай установы комплекснага характару – бібліятэка-клуб, а ў 2009 годзе стала аграгарадскога тыпу. Урачыстае адкрыццё ўстановы адбылося як агульнараённае свята з удзелам бібліятэкараў-калег, віншаваннямі ад удзельнікаў літаратурна-прапагандыскай групы “Ліра” бібліятэкараў Пагосцкага сельскага Савета і хора ветэранаў Бярэзінскага РДК. У зону абслугоўвання Брадзецкай аграгарадской установы культуры ўваходзіць 15 населеных пунктаў, у якіх пражывае каля 700 чалавек. З набыццём новых статутаў пашырыліся функцыі культурна-асветніцкай работы. Цяпер работа бібліятэкі-клуба аграгарадскога тыпу не абмяжоўваецца толькі абслугоўваннем чытачоў і правядзеннем для іх масавай работы, а вядзецца
Напярэдадні Міжнароднага жаночага Дня 8 сакавіка ў Брадзецкай бібліятэцы-клубе адбыўся конкурс-шоу “Супермама”, арганізаваны РК ГА “БРСМ” сумесна з работнікамі гэтай установы культуры.
У конкурсе прынялі ўдзел маладыя матулі, што пражываюць на тэрыторыі Сялібскага сельскага Савета: Вольга Кніга, Ганна Корык, Вольга Гапеева, Марына Корык, Дзіна Цялюк, Алена Кніга. З вялікай цікавасцю вяскоўцы сачылі за кожным этапам конкурсу. Спачатку мамы павінны былі “прарэкламаваць” сябе, потым паказаць свае здольнасці ў ваджэнні дзіцячай каляскі, уменне забіваць цвікі, спяваць калыханку, распазнаць сярод сямі відаў варэння, дзе якое, і інш. Пакуль журы падлічвала балы, гледачам былі прапанаваны музычныя нумары ў выкананні Яны Саколін і Генадзя Трыгуба. У выніку прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: першае – Вольга Кніга, другое – Ганна Корык, трэцяе – Вольга Гапеева. Кожнай матулі вядучая і арганізатар конкурсу Марына Яфрэменка ўручыла граматы і каштоўныя падарункі. На працягу мерапрыемства канкурсантак падтрымлівалі гучныя апладысменты залы, у якой, дарэчы, не хапіла месцаў, каб кожны глядач мог сесці і адчуць сябе ўтульна: многім давялося ўвесь час прастаяць ў натоўпе. У снежні 2010 года на базе бібліятэчнай установы праведзена выязная школа прафмайстэрства бібліятэчных работнікаў Бярэзінскай ЦБС “Бібліятэка-клуб аграгарадка: місія арганізатара культурнага жыцця землякоў”. У праграме: рэкламная прэзентацыя афармлення інфармацыйна-асветніцкай зоны і зоны адпачынку, творчага дасье “Мерапрыемства года”, творчай справаздачы перад калегамі з прэзентацыяй аматарскіх аб'яднанняў “Сяброўкі” і “Залатое сэрца”, музычна-рэкламным шоў “На дыскатэку – у клуб-бібліятэку!” Брадзецкай СБК. У 2011 годзе бібліятэчнай установай комплекснага тыпу адметна вылучалася работа па прапагандзе здаровага ладу жыцця накіраваная на моладзь і падлеткаў. Асновай работы ў маладзёжным асяродку была абрана дыскатэка – месца масавага збору адпачываючай вясковай моладзі. Дыскатэкі былі аб'яўлены зонай, чыстай ад курыва і хмелю. У практыцы Брадзецкай бібліятэкі-клуба, калі наведвальнік дыскатэкі заўважаны з цыгарэтай або ў хмельным стане, яму персанальна адрасуецца прыпеўка цыкла “Не ў брыво, а ў вока” з рэпертуара самадзейных артыстаў аўтарства мясцовага культуарганізатара з паэтычным дарам Г.Трыгуба, выносіцца апошняе папярэджанне з уручэннем “белага” білета на бліжэйшую дыскатэку. Актыўна практыкуецца 5 хвілін гумару і сатыры “Анекдот у тэму” з каментарам дзі-джэя. Былі запатрабаваны дыска-праграмы да Дня моладзі “Каб не піў, не курыў, ды заўжды здаровым быў”, да Дня закаханых прымеркаваны агіт-камапніі “У каханні алкаголь – трэці лішні”. Да Дня 8 сакавіка праходзіла акцыя сярод дзяўчат “Памяняй цыгарэту на цукерку!”, да Дня абаронца Айчыны – “Каб салдатам добрым быць – пастарайся не курыць”. Практыкаваліся правядзенні тыдняў этыкету з вылучэннем самага ветлівага наведвальніка бібліятэкі, бібліятэчнай дыскатэкі, акцыі “Дыскатэка радасці – без тытунёвай гадасці”, “Маладзёжная дыскатэка – зона цвярозасці і некурэння”. У верасні на базе бібліятэчнай установы прайшоў раённы этап рэспубліканскага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла”, ініцыятарамі якога выступілі РК БРСМ і аддзел па справам моладзі і культуры Бярэзінскга райвыканкама. У праекце бралі ўдзел 10 маладых сем'яў, якія прадстаўлялі ўсе сельскія Саветы Бярэзінскага раёна. Усе яны – спраўныя гаспадары, клапатлівыя бацькі, сумленныя работнікі ў сваіх прадпрыемствах. Не дарэмна за іх прыехалі хварэць старшыні сельскіх Саветаў, калегі і сваякі. Па выніках мерапрыемства ўсе канкурсанты атрымалі дыпломы ўдзельнікаў і падарункі спонсараў ААТ “Бярэзінскі сыраробны завод” і прадпрыемства “Біямалпрам”. Трэцяе месца занялі і папоўнілі хатнюю гаспадарку парсючком ад ЗАТ “Клявіца” Уладзімір і Алена Лапінскія. Другое месца і два парсючкі дасталіся Мікалаю і Марыне Валадзьковым. А хто ж стаў уладальнікам ганаровага тытула “Уладар сяла” і цялёнка ад ААТ “Брадзец”? Жывёла папоўніла падворак Валерыя і Ірыны Стасевічаў. Яны ўраджэнцы і жыхары аграгарадку Брадзец. Гаспадар працуе вадзіцелем малакавоза ў мясцовай гаспадарцы, а гаспадыня знаходзіцца ў водпуску па догляду за дзіцем. Дарэчы, сям'я Стасевічаў гадуе траіх дзетак, трымае хатнюю гаспадарку, даглядае вялікі ўчастак зямлі. 5 кастрычніка супрацоўнікі Брадзецкай СБК прымалі ўдзельнікаў абласной школы дырэктара – кіраўнікоў цэнтральных бібліятэк Міншчыны, прадстаўніцтва ўпраўлення культуры Мінаблвыканкама і абласной бібліятэкі імя А. Пушкіна. Новы імідж установы культуры комплекснага тыпу прадставіла гасцям загадчыца Сакава Іна Леанідаўна. Яркім дадаткам да прадстаўлення было рэкламнае шоў “Вобразна-эмацыянальныя формы святочнага календара вёскі Брадзец”. Набыццё камп'ютэра, прынтара, выхад у інтэрнэт дазволілі стварыць камфортныя ўмовы для карыстальнікаў бібліятэкі і разнастаіць сэрвіс платных паслуг. Дзякуючы акцыі “Пачытаў сам – падары Па выніках спаборніцтва 2011 года сярод сельскіх бібліятэк Міншчыны Брадзецкая сельская бібліятэка-клуб заняла ІІІ месца ў намінацыі “Лепшая бібліятэка года”.
Прыемным навагоднім падарункам 2012 года для ўстановы сталі наўтбук, набыты адкрытым акцыянерным таварыствам "Брадзец" і светламузыка ад індывідуальнага прадпрымальніка А.І. Собаля.
|