Купить антивирус касперского на Support.by        аренда виртуального cервера на Support.by

Б  Я  Р  Э  З  І  Н  С  К  А  Я  Ц Э Н Т Р А Л І З А В А Н А Я    Б І Б Л І Я Т Э Ч Н А Я   С І С Т Э М А

АДРАС: 223311, Беларусь, Мінская вобл., г. Беразіно, вул. Камсамольская, 27

КАНТАКТНЫЯ ТЭЛЕФОНЫ: (8 017 15) 54 191, 55 458 E-MAIL: Berezinolib@mail.ru

ДЫРЭКТАР: Зіноўева Святлана Уладзіміраўна

 

БЯРЭЗІНСКАЯ ЦБС

З ГІСТОРЫІ БІБЛІЯТЭК
ДА ЦЭНТРАЛІЗАЦЫІ

ЛЕТАПІС ЦБС

СТРУКТУРА

БЯРЭЗІНСКАЯ ЦБ

БЯРЭЗІНСКАЯ ДБ

СЕЛЬСКІЯ ФІЛІЯЛЫ

ДЫНАМІКА ПАКАЗЧЫКАЎ

КАТАЛОГІ

ПАСЛУГІ

АМАТАРСКІЯ АБ'ЯДНАННІ

КЛУБ ТВОРЧЫХ СУСТРЭЧ

У НАС У ГАСЦЯХ

ПАЗНАЁМ БАЦЬКАЎШЧЫНУ

КАЛЕКТЫЎ

КАНТАКТЫ

МЫ Ў ДРУКУ, ДРУК ПРА НАС

НАВІНЫ

КАРТА САЙТА

 

БЯРЭЗІНСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА - роданачальніца бібліятэк цяперашняга Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. З гісторыі вядома, што першая бібліятэка ў мястэчку Беразіно пачала дзейнічаць з моманту стварэння Бярэзінскага яўрэйскага таварыства дапамогі бедным яўрэям 4 лютага 1903 года. А ўжо 29 жніўня 1904 года мінскі губернатар афіцыйна дазволіў таварыству ўтрымліваць у мястэчку публічную бібліятэку і кабінет для чытання. Бібліятэка не выпісвала ніводнай газеты і была платнай. Паслугамі бібліятэкі працоўныя масы фактычна не карысталіся, паколькі ў іх не было грошай, ды і пісьменных было зусім мала.

Пра бібліятэку 15 жніўня 1907 года пісала грамадска-палітычная і літаратурная газета буржуазна-ліберальнага напрамку “Окраина”: “У культурных адносінах мястэчка Беразіно стаіць вельмі высока. Дастаткова сказаць, што тут ёсць “публічная бібліятэка і кабінет для чытання”, дзе за 10 капеек у месяц вы маеце магчымасць браць на дом кнігі. Ледзь не штомесяц бібліятэка папаўняецца новымі кнігамі”.

Дакументы сведчаць:

… 12 жніўня 1914 года ў адпаведнасці з загадам мінскага губернатара прыстаў ІІІ стану Ігуменскага павета раптоўна правёў рэвізію названай бібліятэкі. Прычым аглядам кніг і часопісаў, якія ёсць у бібліятэцы, нічога забароненага не выяўлена.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, у 1925 годзе ў Беразіно, на базе кніжнага фонду коляшняй яўрэйскай бібліятэкі і кніг, сабраных у насельніцтва, была адкрыта пры Народным доме першая публічная бясплатная бібліятэка, кніжны фонд якой складаў 1 500 экземпляраў на яўрэйскай, польскай, беларускай і рускай мовах. Першай работніцай бібліятэкі была камсамолка Марыя Бенцыянава . У газеце “Савецкая Беларусь” ад 24 лістапада 1925 года паведамляецца: “У Беразіно ёсць Народны дом, але культасветработа “кульгае”. З 1929 па 1950 гады бібліятэкай загадвала Закрэўская Ядвіга Ульянаўна. Бібліятэка была ў авангардзе ўсіх дзяржаўных спраў. У ёй збіралася на сходы моладзь, чытала газеты і часопісы, займалася мастацкай самадзейнасцю. Сюды прыходзілі і непісьменныя ці малапісьменныя людзі сталага ўзросту. Працаваў гурток па ліквідацыі непісьменнасці. У 1936 годзе бібліятэка перамясцілася ў новае памяшканне па вуліцы Ленінскай, дом №1 (цяпер жылы дом). Раённая газета “Сцяг Леніна” ад 26 лютага 1936 года паведамляла: “15 лютага Бярэзінская раённая бібліятэка перабралася ў новае памяшканне. Бібліятэцы прадстаўлены прасторны добраабсталяваны дом. Тут маецца спецыяльны пакой для гульняў у більярд і для чытальні. Да памяшкання прыбудавана спецыяльная веранда, дзе ў летнія дні наведвальнікі змогуць у вольны ад работы час адпачыць на свежым паветры і пачытаць кнігу. У раённай бібліятэцы больш 5 тыс. кніг, налічваецца звыш 700 чытачоў”.

У гады Вялікай Айчыннай вайны дзейнасць бібліятэкі была спынена, кніжны фонд знішчаны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Пасля адыходу немцаў з горада бібліятэка фактычна стала аднаўляцца наноў: пачаты збор кніг у гараджан.

Істотныя зрухі ў бібліятэчнай справе адбыліся ў 50-ых гадах. У 1951 годзе бібліятэка перамясцілася ў новае драўлянае памяшканне па вуліцы Жорнаўскай (цяпер Мультана). Загадвала бібліятэкай Сагатава Таіса Сцяпанаўна.

Кіруючыся рашэннямі ХХ з'езда КПСС і ХХІІ з'езда КПБ, загадам Міністэрства культуры СССР ад 29 чэрвеня 1956 года “Аб мерах па паляпшэнню работы бібліятэк” і загадам Міністэрства культуры БССР па выкананні пастановы Савета міністраў БССР ад 26 ліпеня 1956 года “Аб рабоце раённых бібліятэк БССР” работа бібліятэкі была накіравана на прапаганду марксіска-ленінскай, прыродазнаўчай, навукова-тэхнічнай, сельскагаспадарчай і іншай літаратуры, выкарыстанне розных форм і метадаў масавай работы з чытачамі: выстаў, літаратурных вечарын, чытацкіх канферэнцый і г.д.

19 мая 1959 года па ініцыятыве раённай бібліятэкі была арганізавана на базе РДК канферэнцыя, прысвечаная абмеркаванню кнігі Героя Савецкага Саюза Віктара Лівенцава “Партызанскі край”. Прысутнічалі аўтар кнігі, а таксама пісьменнік-земляк Рыгор Няхай. 28 кастрычніка 1960 года адбылася сустрэча чытачоў з вядомым беларускім пісьменнікам Іванам Шамякіным.

У верасні 1961 года раённай бібліятэкай падрыхтавана для адпраўкі цаліннікам Паўладарскай вобласці 80 тамоў мастацкай літаратуры.

Кожны год кніжны фонд раённай бібліятэкі папаўняўся рознай навукова-папулярнай, мастацкай, сельскагаспадарчай, атэістычнай, тэхнічнай і іншай літаратурай. Толькі ў 1967 годзе было набыта розных кніг на суму 1 220 рублёў. Бібліятэка налічвала 23 189 тамоў кніг. Больш як 1 200 чытачоў раённага цэнтра карысталася паслугамі бібліятэкі. У перыяд з 1966 па 1969 гады пасаду загадчыка бібліятэкі займае Карпава Ала Георгіеўна.

У 1968 годзе да 50-гадовага юбілею БССР і Кампартыі Беларусі ў бібліятэцы вялася масава-палітычная работа з насельніцтвам, аформлена адпаведная наглядная агітацыя, прысвечаная юбілею рэспублікі. Рэгулярна чыталіся лекцыі і даклады на розныя тэмы, арганізоўваліся вечары сустрэч з героямі і знакамітымі працаўнікамі, тэматычныя, літаратурныя вечары, кніжныя агляды, дыспуты, праводзіліся канферэнцыі чытачоў.

25 лістапада 1969 года на пасаду загадчыка раённай бібліятэкі была назначана Насульская Вольга Васільеўна. На той час у бібліятэцы працавлі такія бібліятэкары, як Лапцёнак Ірына Сцяпанаўна, Кушнер Лідзія Герасімаўна, Пятровіч Рэгіна Іванаўна. Работа супрацоўнікаў бібліятэкі вызначалася задачамі, якія былі цесна звязаны з палітычным, эканамічным і культурным жыццём краіны. Надавалася ўвага паляпшэнню бібліятэчнага абслугоўвання жыхароў горада. У дапамогу вытворчасці ад бібліятэкі працавалі 15 перасовак, філіял на спіртзаводзе, пункты выдачы ў масавым і галантарэйным цэхах камбіната бытавога абслугоўвання. За год праведзена 43 масавыя мерапрыемствы, арганізавана 38 кніжных выстаў. Вялікую дапамогу ў арганізацыі масавай работы аказваў актыў бібліятэкі, які ўключаў звыш 30 чалавек. Савет бібліятэкі налічваў з 11 чалавек, сярод іх - пенсіянеры, супрацоўнікі раённай газеты, настаўнікі і інш. Звыш 10 гадоў членам савета бібліятэкі з'яўлялася пенсіянерка Гаеўская Н.М.

На канец 1969 года кніжны фонд раённай бібліятэкі складаў 25 245 экземпляраў кніг і іншых выданняў, якім карысталіся 2 402 чытачы. Кнігавыдача складала 37 676 экз.

Вясной 1971 года раённая бібліятэка атрымала новае памяшканне са светлымі, прасторнымі пакоямі, чытальнай залай і рабочымі кабінетамі па вуліцы Камсамольская, 27, дзе размяшчаецца і ў цяперашні час.

8-9 ліпеня 1971 года на базе Бярэзінскай раённай бібліятэкі праходзіў двухдзённы абласны семінар загадчыкаў раённых дзіцячых бібліятэк Міншчыны.

Работнікі раённай бібліятэкі В. Насульская, І. Лапцёнак, Л. Сідаровіч і іншыя актыўна ўдзельнічалі ў прапагандзе ведаў сярод насельніцтва па грамадзянскай абароне. У чытальнай зале часта праводзілі канферэнцыі, галосныя чытанні, агляды новых кніг. На канферэнцыі запрашаліся начальнік штаба грамадзянскай абароны раёна П.І.Кірылаў, начальнікі штабоў ГА калгасаў і саўгасаў. У памяшканні бібліятэкі па-мастацку былі абсталяваны стэнд "Веды грамадзянскай абароны - кожнаму" з плакатнай ілюстрацыяй, кніжная выстава з бібліятэчным плакатам, альбомамі, рэкамендацыйным спісам літаратуры.

На старонках раённай газеты пастаянна змяшчалася інфармацыя аб паступленнях новай літаратуры ў фонд бібліятэкі па розных галінах. За 1971 год кніжны фонд бібліятэкі папоўніўся на 1 987 экз. кніг і перыядычных выданняў.

У адпаведнасці з пастановай ЦК КПСС “Аб павышэнні ролі бібліятэк у камуністычным выхаванні працоўных і навукова-тэхнічным прагрэсе” 1974 года і згодна плана пераводу бібліятэк на новую форму, зацверджанаму Міністэрствам культуры БССР 25 мая 1975 года Бярэзінскім райвыканкамам падпісана пастанова аб арганізацыі цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы раёна. 20 сакавіка 1976 года раённая бібліятэка стала выконваць функцыі цэнтральнай бібліятэкі Бярэзінскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы (РЦБС) і стала з'яўляецца каардынацыйным цэнтрам для 43 бібліятэк Бярэзіншчыны. На пасаду дырэктара Бярэзінскай ЦБС назначана Строк Алена Міхайлаўна.

З даты ўтварэння Бярэзінскай ЦБС пачынаецца новы этап развіцця Бярэзінскай цэнтральнай бібліятэкі. Наладжана цэнтралізаванае камплектаванне і апрацоўка літаратуры, кваліфікаваная метадычная дапамога сельскім філіялам, абмен вопытам работы. Шмат работы праведзена па раскрыццю кніжнага фонда і афармленню выстаў і тэматычных паліц: “СССР – страна космических исследований”, “О подвиге, любви и дружбе”, “Первая книга паэта”. Толькі за снежань 1977 года з гэтых выстаў чытачы ўзялі 43 кнігі. Папулярнымі сярод чытачоў былі выставы-прагляды новай літаратуры, агляды новых паступленняў, дні інфармавання. Значная работа праведзена цэнтральнай бібліятэкай у перыяд падрыхтоўкі літаратурнай вечарыны, прысвечанай творчасці вядомага калмыцкага паэта, члена Саюза пісьменнікаў СССР, удзельніка вызвалення Беразіно ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, ганаровага грамадзяніна горада Беразіно Міхаіла Ванькаевіча Ханінава. Бібліятэка сабрала багаты матэрыял аб калмыцкай літаратуры, аб развіцці і станаўленні Калмыкіі за гады Савецкай улады, аб брацкай і непарушнай дружбе калмыцкага і беларускага народаў, аб'яднаных у баях супраць фашызма. Сустрэча праходзіла 13 лістапада на базе раённага Дома культуры. З прывітальным словам да паэта і ганаровага госця М.В. Ханінава звярнуўся другі сакратар райкома партыі М.Н. Чапурны. У фае РДК была арганізавана выстава, прысвечаная творчасці паэта.

Праводзілася вялікая работа па паляпшэнню якаснага і колькаснага складу кніжнага фонда бібліятэкі. У выніку на канец 1978 года кніжны фонд цэнтральнай бібліятэкі налічваў 35 579 экз. дакументаў. Да кніжных багаццяў бібліятэкі звярталася 3 511 чытачоў, якім было выдадзена 79 440 экз. кніг і іншых матэрыялаў. У прапагандзе літаратуры бібліятэка шырока выкарыстоўвала бібліяграфічныя дапаможнікі “Моладзі аб партыі”, “Ленінскія прынцыпы ўнутранай палітыкі СССР”, “Галоўныя задачы пяцігодкі” і інш. Праведзены касметычны рамонт бібліятэкі, у выніку якога расшырана плошча залы абслугоўвання.

У апошнія гады 70-ых, пачатку 80-ых, калі ўся краіна рыхтавалася да дастойнай сустрэчы ХХУІ з'езда КПСС і завяршалася дзесятая пяцігодка, бібліятэчныя работнікі шляхам прапаганды кнігі садзейнічалі фарміраванню ў чытача марксісцка-ленінскага светапогляду, норм і прынцыпаў камуністычнай маралі, высокай свядомасці і сацыялістычнай актыўнасці. Вялікую ролю ў прапагандзе кнігі па выкананню рашэнняў ХХУ з'езда КПСС і літаратуры, прысвечанай сустрэчы ХХУІ з'езда партыі, была заклікана сыграць наглядная агітацыя. Так, у бібліятэцы была аформлена кніжная выстава пад назвай “Народ і партыя жывуць адной сям'ёй”. Палепшыўся ўзровень дзейнасці метадычнага аддзела бібліятэкі, які стаў ініцыятарам распаўсюджвання новых формаў культурна-масавага абслугоўвання насельніцтва. Распрацаваны мерапрыемствы бібліятэк ЦБС па падрыхтоўцы ХХУІ с'езда КПСС, дзе намячалася, што, выкарыстоўваючы кніжныя багацці актывізаваць выставачную і масавую работу, папулярызуючы асноўныя напрамкі развіцця народнай гаспадаркі раёна, асобных прадпрыемстваў і гаспадарак.

Бібліятэка разгарнула прапаганду па прапагандзе творчасці пісьменнікаў, ураджэнцаў Бярэзіншчыны. Сабраны матэрыял аб іх дзейнасці і творчасці ў раздзеле “Пісьменнікі – нашы землякі” на выставе “Люблю цябе, мой край, Бярэзіншчына”. 28 красавіка 1982 года па ініцыятыве Бярэзінскай ЦБ у РДК адбылася сустрэча з беларускімі пісьменнікамі В. Адамчыкам, В. Іпатавай, А. Ставерам і У. Скрыпкіным.

Жыццё раённай цэнтральнай бібліятэкі другой паловы 80-ых гадоў характарызавалася ростам творчай ініцыятывы супрацоўнікаў. Толькі за 1985 год праведзена 53 мерапрыемствы, якімі ахоплена 3 000 чалавек. Такой колькасці мерапрыемстваў раней бібліятэкай не праводзілася. Бібліятэка прыняла актыўны ўдзел у правядзенні свята самай старэйшай вуліцы горада - Мультана, дзе размешчана нямала прадпрыемстваў і арганізацый. Значная работа была праведзена па трансляцыі ў раёне пасяджэнняў літаратурнай гасцёўні па творчасці С. Ясеніна “Паэт, живущий с нами”. З ліку маладых спецыялістаў была сфарміравана літаратурна-музычная брыгада, якая забяспечыла арганізацыю пасяджэнняў па гэтай тэме ў шасці бібліятэках раёна і трох аўдыторыях горада. Гасцямі кнігалюбаў Бярэзіншчыны былі М. Герчык, Н. Гілевіч, М. Карпенка - гл. рэдактар часопіса “Работніца і сялянка”. Увайшло ў практыку ЦБ пасвячэння ў чытачы вучняў 8 класаў школ горада. На базе райаб'днання “Сельгастэхніка” працавала перасовачная бібліятэка, дзе кожную пятніцу можна было атрымаць неабходную літаратуру, у тым ліку для дзяцей. Загадвала перасоўкай бібліятэкар Слабко Ларыса Уладзіміраўна, якая дапамагала падабраць чытачам неабходны матэрыял ў падрыхтоўцы даклада ці гутаркі, лекцыі ці выступлення на палітзанятках.

У верасні 1986 года пры бібліятэцы пачаў сваю дзейнасць клуб прыхільнікаў паэзіі , які адразу вызваў інтарэс сярод моладзі. Пасяджэнні праходзілі на базе гарадскога маладзёжнага бара, дзе ўтульная атмасфера, музыка, тэлевізар, часопісы і кнігі спрыялі прыемнму адпачынку і карысным духоўна-інтэлектуальным зносінам. За год прайшло тры пасяджэнні па творчасці С. Ясеніна, М. Святлова, У. Высоцкага.

 

У гэтым жа годзе Цэнтральнай бібліятэкай сумесна з дзіцячай арганізаваны клуб сямейнага чытання “Тата, мама, я – чытаючая сям'я”, на пасяджэнні якога сабіралася каля 50 чалавек: для дзяцей арганізоўваліся лялечныя прадстаўленні, прагляд дыяфільмаў; для бацькоў – гадзіны карысных парад “Кніга ў сям'і”, агляды новых твораў па праблемах сямейнага выхоўвання, знаёмствы з выставай грамзапісаў дзіцячых казак і песень, дыяфільмаў, сумесна праводзіліся разнастайныя гульні, тэатралізаваныя прадстаўленні.

Метадычным аддзелам ЦБ быў распрацаваны вусны часопіс “Рашэнні з'езда мы выканаем з вамі сваімі рукамі, сваімі сэрцамі”, які быў праведзены 16 разоў на вытворчых участках горада і жывёлагадоўчых фермах раёна.

Інавацыйным набыткам 1986 года стала афармленне метадычнага кабінета. Абсталяванне было зманціравана па спецыяльным эскізе і дазваляла ў арыгінальнай форме дэманстрыраваць блок метадычных матэрыялаў па асноўных накірунках бібліятэчнай дзейнасці. Насценна быў прадстаўлены кантрольна-уліковы стэнд масавых мерапрыемтсваў бібліятэк сістэмы “ПАРУКА” (Планаванне-Арганізацыя-Рэклама-Улік-Кантроль-Аналіз) і карта-схема бібліятэк Бярэзіншчыны. Экспанавальная вітрына “Жыццё бібліятэк: панарама падзей” прадстаўляла за аргшклом публікацыі ў друку пра бярэзінскія бібліятэкі. Ніша стэнда “У фармуляр бібліятэкара” змяшчала падборкі матэрыялаў перадавога бібліятэчнага вопыту.

У канцы 80-ых папулярнымі сярод чытачоў сталі штомясячныя прагляды новай літаратуры з арганізацыяй папярэдняга запісу на кнігу павышанага попыту. На працягу 1987 года чытачам ЦБ было разаслана 2 700 паштовак-паведамленняў аб задавальненні іх запытаў. Выклікалі інтарэс выставы “Редкие книги из личных библиотек”, “Вторая жизнь книги” (публікацыі з літаратурна-мастацкіх часопісаў, пераплеценыя ў фірме “Радуга”). Укаранілася і такая форма як выстаўка-дыскусія. Па гэтай тэме былі аформлены выставы “Человек – творец своей судьбы?!”, “С чего начинается сельское хозяйство?”, “Позиция или поза?”.

У 1988 годзе літаратурна-прапагандыская група цэнтральнай раённай бібліятэкі заняла другое месца на абласным аглядзе-конкурсе літаратурна-прапагандыскіх груп і была ўзнагароджана грашовай прэміяй. З тэмай “Праблемы, якія нас хвалююць”, дзе гаворка ішла аб самых надзённых, самых балючых праблемах: экалогіі, наступствах Чарнобыльскай трагедыі, міласэрнасці, адраджэнні беларускай мовы і нацыянальнай культуры ЛПГ выступала перад жыхарамі горада і раёна, пабывала на камбінаце надомнай працы, ільнозаводзе, у СШ№2, раённым Доме культуры, лясгасе.

Па ініцыятыве Бярэзінскай ЦБ у 1989 годзе адбылася сустрэча жыхароў горада з творчай групай часопіса “Крыніца” У.Някляевым, М. Чаргінцом, М. Кацюшэнкам, П. Якубовічам. У сустрэчы прыняў удзел дырэктар выдавецтва “Мастацкая літаратура” У. Грышановіч. Памятнай падзеяй 1990 года для кнігалюбаў нашага раёна стала сустрэча з пісьменнікам Міхаілам Герчыкам.

Пачатак 90-ых гадоў супаў з пераходам раённай бібліятэкі на новыя ўмовы гаспадарання. Змяншэнне колькасці сельскага насельніцтва, упарадкаванне сеткі бібліятэк раёна, рэарганізацыя асобных сельскіх бібліятэк, частковае зрушэнне цэнтра горада на ўскраек, у выніку чаго бібліятэка апынулася абасобленай ад некаторых мікраёнаў - усё гэта негатыўна сказвалася на наведвальнасці бібліятэкі і на чытацкіх магчымасцях насельніцтва. Адбылося значнае недавыкананне планавых паказчыкаў. У 1991 годзе Бярэзінская ЦБС, у тым ліку і раённая бібліятэка пераведзены на ІУ катэгорыю па аплаце працы. Змясціліся акцэнты работы з чытачамі, перагледжаны змест нагляднай прапаганды, адказаліся ад палітізацыі, выстаўкі сталі насіць у асноўным інфармацыйны характар ў галіне літаратуры “Лепшыя творы года”, “Імёны, адкрытыя занава”, садзейнічалі развіццю інтарэсаў “Чытаем усёй сям'ёй”, “Гэта вы можаце”, адлюстроўвалі знамянальныя і актуальныя падзеі года (самае значнае - 500-годдзе Скарыны). У 1991 годзе правядзенні бацькоўскіх гадзін “Кніга. Сям'я. Дзіця.” на базе раённай бібліятэкі сталі традыцыйнымі і прызнанымі, на якіх бацькі атрымлівалі дастойныя ўвагі парады, дзеці сустракаліся з героямі любімых казак, прымалі ўдзел у конкурсах.

У 1995 годзе н а пасаду дырэктара Бярэзінскай ЦБС назначана Нямірка Людзміла Анатольеўна.

Ва ўмовах нестабільнасці ў грамадстве, эканамічнага крызісу, пераходу да рыначных адносін бібліятэка апынулася ў складаным становішчы. Няспынны рост цэн на выдавецкую прадукцую, мізэрнае фінансаванне, слабыя эканамічныя магчымасці мясцовых кіруючых структур улады - усё гэта выклікала пагаршэнне фондазабеспячэння бібліятэкі. За 1995 год паступіла 860 экз. кніг,   385 экз. часопісаў, 45 назваў газет. Чытальнай залай ЦБ былі ўстаноўлены мінімальныя платныя паслугі за карыстанне часопісамі мод. Знізілася эфектыўнасць нестацыянарных форм абслугоўвання ЦБ. З 1995 года дзейнічала толькі 2 пункта выдачы: у інтэрнаце ПМК-163 і на аўтабазе № 22, з 1997 – толькі на аўтабазе №22. Змяненні ў сацыяльна-эканамічнай галіне адбіліся і на магчымасцях бібліяграфічнага і асабіста інфармацыйнага абслугоўвання ЦБ. У 1996 годзе перастала дзейнічаць сістэма індывідуальнага інфармацыйнага абслугоўвання.

На працягу 90-ых гадоў асноўнымі накірункамі дзейнасці бібліятэкі заставаліся краязнаўства, папулярызацыя беларускай мовы і літаратуры, самабытнай культуры. На базе ЦБ праведзены І раённы злёт лепшых чытачоў горада і раёна пад дэвізам “Мы выбіраем кнігу”. У рамках праграмы “Міласэрнасць” праводзіліся сеансы смехатэрапіі “Смех – лепшае лякарства” для хворых раённых і сельскіх медыцынскіх устаноў, наладжаныя сіламі творчай мадзёжнай бібліябрыгады “Девчата – полпреды смеха и литературы”, створанай пры цэнтральнай бібліятэцы ў 1991 годзе. Добрых водгукаў з боку педагогаў і вучняў школ горада і раёна заслужылі сумесныя выязды літаратурна-прапагандысцкай брыгады з раённымі метадычнымі службамі РАА з цыклам выступленняў “Смех над сабою – лепшы сродак самавыхавання”, “Краязнаўчая навінка”, “За старонкамі літаратурнай хрэстаматыі”.

Значным напрамкам дзейнасці цэнтральнай бібліятэкі ў гэты перыяд была мэтанакіраваная работа па зберажэнні і адраджэнні нацыянальнай культурнай спадчыны ў рамках абласных праграм “Спадчына” і “Памяць Міншчыны”. У 1996 годзе пачаў працаваць клуб пачынаючых краяведаў “Ветразь”. У рамках пасяджэнняў клуба прайшлі эстафета творчых рапартаў “Дазвольце дакласці” па выніках краязнаўчых бліц-разведак членаў клуба “Дарогамі памяці” па збору банка даных і запісаў успамінаў гараджан, вязняў фашысцкіх канцлагераў, выгнаннікаў на работы ў Германію, урачыстае адкрыццё пошукавага сезона, 7 пошукавых аперацый года з аб'яўленнем конкурса на прысваенне тытула “Лепшага краяведа-пашукоўца года”, моўны рынг “Ці ведаеш ты мову сваіх продкаў” і інш. Вопыт цэнтральнай бібліятэкі па збіранню, фарміраванню і рэкламаванню краязнаўчых збораў, па стварэнню этнакультурнага асяроддзя ў бібліятэках раёна агучаны на абласной навукова-практычнай канферэнцыі “Бібліятэка і рэгіянальная праграма “Памяць Міншчыны” 3 снежня 1996 года. У 1997 годзе атрымалі пастаянную прапіску наступныя формы масавых мерапрыемстваў краязнаўчага характару: бліц-разведкі “Пазнаём землякоў”, вечар-сустрэча “Горкія тыя ўспаміны з першых атрыманы рук” з былымі выгнаннікамі на прымусовыя работы ў Германію; вечар-прэзентацыя кнігі ўспамінаў землякоў “Вайна маю памяць дагэтуль катуе”; вечарына-рэквеем, прысвечаная Чарнобыльскай трагедыі з запрашэннем мясцовых паэтак, перасяленак ахвяр Чарнобыля, прэм'ерай паэмы супрацоўніцы рэдакцыі раённай газеты Г.П. Шчур “Палыновая зорка”; свята ручнікоў “Ручнік – свяцілішча жыцця”; экалагічная вечарына “Прыроды чыстыя вытокі”; краязнаўчая трыбуна для старшакласнікаў “Назвы зямлі Бярэзінскай”, вахты Гонару і Пашаны вядомых ураджэнцаў Бярэзіншчыны і інш. Была выпушчана бібліятэчная Кніга рэкордаў бярэзінскіх вёсак, амаль як у Гінеса з асабістымі рэкордамі-тытуламі вёсак і вяскоўцаў. Бярэзінская цэнтральная бібліятэка па выніках работы за 1997 год прызнана пераможцай УІ рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Станоўчую ацэнку грамадкасці атрымала рэкламная дзейнасць ЦБ, аб чым сведчыць правядзенне заняткаў абласной школы метадыстаў “Рэклама магчымасцей бібліятэкі – адна з умоў стварэння яе пазітыўнага іміджу” у 1997 годзе . Бярэзінская ЦБ стала першаадкрывальнікам наступных форм рэкламы лепшых чытачоў: злётаў чытачоў, Дзён чытачоў, вечароў сяброў бібліятэкі, рэкламных хіт-парадаў партрэтаў лепшых чытачоў, актывістаў дабрачынных акцый “Дапамажы бібліятэцы”; урокаў чытацкай культуры, зваротаў да жыхароў раёна аб падтрыманні культуры, кнігі, бібліятэк; выязной “Маладзёжнай паходні” па рэкламаванню літаратурна-адоранай моладзі Бярэзіншчыны.

У рамках дабрачыннай акцыі “Дапамажы бібліятэцы” 1997 года кіраўніцтвам Бярэзінскага лясгаса выдаткавана 8 млн. рублёў, сырзавода - 4 млн. рублёў на набыццё новых кніг, у дар ад чытачоў атрымана 500 экз. кніг.

У 1998 годзе ад цэнтральнай бібліятэкі на базе аўтабазы №22, інтэрната ПМК-15 і райаграпрамтэхнікі працавалі перасоўкі, у якіх за год было абслужана 102 чалавекі і выдадзена 1 100 экз. выданняў. Пашырылася надомнае абслугоўванне бібліятэчнай кнігай асобных катэгорый насельніцтва горада. З маючымі тэлефонную сувязь чытачамі пагадненне заявак на бібліятэчныя выданні вялося па тэлефоне. Аддзел маркетынгу ЦБ стаў ініцыятарам і творчым рэалізатарам правядзення на базе раённай бібліятэкі дабрачыннага свята радасці для падлеткаў з неблаганадзейных сем'яў горада, агульнагарадскога злёта-форума школьных лідэраў з ліку старшакласнікаў “Маладосць – вяршына ўсіх дарог”, вечара садружнасці старшакласнікаў горада Беразіно з маладзёжнай дэлегацыяй з горада-пабраціма Клін Маскоўскай вобласці “Час удивленья – час откровенья”, свята шматдзетных маці “Сэрца аддаю дзецям”. Мерапрыемствы мелі яркі запамінальны эфект, дзякуючы шырокаму выкарыстанню нестандартных форм уздзеяння на аўдыторыю і далучэння кожнага да актыўнага ўдзелу. Год ад года пашыраліся формы творчай садружнасці аддзела маркетынгу ЦБ з метадычнай службай РДК (сумесныя выпускі “Культурнага весніка”, паслугі бібліятэчнага краязнаўчага гіда), Цэнтрам для адораных дзяцей і падлеткаў (краязнаўчыя трыбуны для дзяцей з паглыбленым вывучэннем гісторыі), раённым Домам дзіцячай творчасці (маладзёжныя злёты-форумы, святы радасці для падлеткаў), з адміністрацыяй РТМА (сеансы кніга і-смехатэрапіі для хворых тэрапеўтычнага аддзялення), аддзелам сацыяльнай абароны (святы шматдзетных маці).

13 лістапада 1998 года на пасад у дырэктара Бярэзінскай ЦБС назначана Зіноўева Святлана Уладзіміраўна.

У красавіку 1999 года Цэнтральнай бібліятэкай была наладжана на базе РДК сустрэча чытачоў і мясцовай інтэлегенцыі з беларускім пісьменнікам Алесем Пісьмянковым.

Напрыканцы 90-ых, галоўная бібліятэка раёна стала прывабным месцам для правядзення вольнага часу гараджан і ўносіла значны ўклад у выхаванне моладзі і падрастаючага пакалення, аб чым было адзначалася на ІІ сесіі раённага Савета дэпутатаў 23 склікання ад 29 ліпеня 1999 года.

У пачатку ХХІ стагоддзя, як і ў мінулыя гады, асноўнымі напрамкамі бібліятэкі ў рабоце з чытачамі заставаліся прапаганда беларускай кнігі і краязнаўства, здаровага ладу жыцця, работа з сям'ёй, школай, сацыяльна неабароненымі групамі насельніцтва. Супрацоўнікі бібліятэкі імкнуліся ў сваёй дзейнасці задаволіць запыты і патрэбы чытачоў, стварыць спрыяльныя ўмовы для адукацыі, самавыхавання, станаўлення светапоглядаў, правядзення вольнага часу, мэтанакіравана працавалі над пошукам больш эфектыўных, дасканалых форм і метадаў работы з чытачамі і прапаганды кнігі. Сумесна з раённай паліклінікай і раённым Саветам жанчын была наладжана работа Школы маладых маці з прэзентацыяй дасье “Дзевяць таямнічых месяцаў”, гадзінамі карысных парад “Хто дзяцей мае, хай навучае”, “Самая абаяльная і прывабная – будучая маці” з акцыяй “Кніга ў падарунак будучай маці”, гадзінамі шчырасці будучых маці “Мы чакаем цябе, малыш!”, “Я назаву цябе…”, “Быць маці – гонар, быць маці – экзамен!”. Характэрнай рысай дзейнасці бібліятэкі ў 2000 годзе стала сістэмнасць, комплекснасць правядзення масавых мерапрыемстваў і вывучэнне чытацкіх інтарэсаў, работа з асобнымі групамі чытачоў і індывідуальная работа з кожным карыстальнікам. Даведачна-бібліяграфічная работа фарміравалася на аснове якаснага даведачнага апарату, значна вырасла доля чытацкіх даведак. За год бібліёграфам ЦБ выканана звыш 600 даведак тэматычнага характару. Улічваючы той факт, што новых кніг практычна ў бібліятэку не паступала, не хапала праграмнай мастацкай літаратуры, кніг па літаратуразнаўству, мастацтву, пазакласнаму чытанню, даведнікаў, слоўнікаў, для развіцця інфармацыйнай базы бібліятэкі вялікае значэнне меў спектар выпісваемых перыядычных выданняў. Газеты і часопісы сталі літальна адзіным сродкам аператыўнай інфармацыі. Значная ўвага надавалася прапагандзе твораў беларускіх пісьменнікаў. Творча рэалізуючы праграмы “Спадчына”, “Памяць Міншчыны”, бібліятэкары па-ранейшаму актыўна працавалі па вывучэнні гісторыі свайго краю, мясцовых традыцый, звычаяў, прыкмет, адраджэнню самабытнай нацыянальнай культуры, вяртанню да свядомасці сучаснікаў падзей і імён беларускай культуры і гісторыі. У сувязі з тым, што ў 2001 годзе адзначалася 500-годдзе горада Беразіно, павысіўся попыт на матэрыялы краязнаўчага характару. За 2 гады выканана звыш 100 даведак звязаных з гісторыяй краю. Найбольш запатрабаванымі былі тэмы: “Паходжанне назваў населеных пунктаў Бярэзінскага раёна”, “Прыродныя рэсурсы Бярэзінскага раёна”, “Імя на карце горада”. Да юбілею горада ЦБ была праведзена дэкада самабытнасці і гонару “Мы – беразінцы, мы народ такі!”. У школах горада работнікамі аддзела маркетынгу ЦБ былі наладжаны прэзентацыі інфармацыйна-гумарыстычнай візітоўкі горада “Вось яно, наша Нью-Беразіно!”, “Кнігі рэкордаў горада Беразіно”, “Каляндара знамянальных і памятных дат Беразіно”. У краязнаўчым кутку бібліятэкі былі прадстаўлены адрыўныя лісткі каляндара “Да юбілею засталося … дзён”; рэкламнікі “Што? Дзе? Калі?”, папкі тэматычных падборак “Беразіно – 500”, картатэкі і дасье цікавых людзей “Месца нараджэння: Беразіно”. Наладжана акцыя сярод чытачоў “Дапамажы бібліятэцы”, у выніку фонд чытальнай залы папоўніўся 350 экз. кніг павышанага попыту.

Трывалую прапіску атрымаў цыкл мерапрыемстваў “Бенефіс маладых” на базе чытальнай залы ЦБ. У ролі бенефіцыянтаў выступалі маладыя паэтэсы горада Беразіно Алена Пуставойценка, Таццяна Лучанок – удзельніцы абсласнога злёта маладых паэтаў “Нас слова Купалы да творчасці кліча”, дэбютант літаратурна-мастацкіх часопісаў “Першацвет”, “Маладосць” Алесь Бычкоўскі, стваральніца вышываных карцін і пано Марына Слабко, мастачка Сняжана Нікуліна. Паўнату вобраза бенефіцыянтаў дапамагалі ствараць выставы іх работ, споведзі на “крэслах шчырасці”, выпускі сяброўскіх шаржаў, эпіграм, музычных пародый серыі “Асобе з вялікай літары прысвячаецца”.

Працягвалася работа раённай бібліятэкі па рэалізацыі праграмы “Міласэрнасць”, у ходзе якой за 2000 - 2001 гады прайшлі мерапрыемствы для асобных катэгорый сем'яў (недабранадзейных, шматдзетных, няпоўных, маючых на выхаванні дзяцей-інвалідаў да 18 год): свята міласэрнасці для шматдзетных маці “Всё доброе светло и долговечно”, свята мацярынства “Я – мама!” для адзінокіх жанчын-маці, маючых на выхаванні дочак да 3-ох год, свята дружбы для матуль дзяцей-інвалідаў “Мы моцныя дружбай сваёй”, свята радасці для дзяцей з сем'яў рызыкі “Падзяліся радасцю сваёй!”, урок смутку для дзяцей з сем'яў горада Беразіно, стціўшых кагосьці з родных ці блізкіх людзей “Хоть плохо мне, но это не причина, чтоб доставлять страдания другим”, гадзіна самавыражэння для выхаванцаў Бярэзінскай школы-інтэрната “Я ёсць я, і гэта цудоўна!”. Цэнтральнай бібліятэкай праведзены цыкл мерапрыемстваў для школьнікаў па выхаванню ў падлеткаў пачуццяў міласэрнасці, паважных і дружалюбных адносін да пажылых, інвалідаў, бацькоў, хатніх жывёл: урокі дабрыні, урокі міласэрнасці цыкла “Калі імя табе – Чалавек, памятай!”.

У 2000 годзе бібліятэка атрымала магчымасць расшырыць сваю плошчу за кошт перасялення музычнай школы ў другое памяшканне. Бібліятэцы перайшло памяшканне актавай залы для правядзення разнастайных мерапрыемстваў, аддзел камплектавання перасяліўся на другі паверх будынка і заняў 5 прасторных пакояў для апрацоўкі літаратуры і кнігасховішча ўнутрысістэмнага кнігаабмену. Атрымалі асобныя кабінеты дырэктар ЦБС і загадчык аддзела абслугоўвання.

Ва ўмовах фінансавага крызісу ў 2002 годзе яшчэ больш узрасла дыспрапорцыя паміж магчымасцямі бібліятэкі і запатрабаваннямі чытачоў. Слаба папаўняўся кніжны фонд. Працягваўся працэс маральнага старэння фонда галіновай літаратуры. Адчуваўся востры дэфіцыт тэхнічных сродкаў. Наяўная тэхніка ў большасці сваёй маральна і фізічна ўстарэла. Адміністрацыяй ЦБ наладжана плённае супрацоўніцтва з раённым Цэнтрам занятасці насельніцтва, у выніку чаго былі адрамантаваны кабінет аддзела абслугоўвання бібліятэкі.

У 2003 годзе набыты 1-ы камп'ютэр для аддзела камплектавання ЦБ. Пры аддзеле абслугоўвання створаны Цэнтр прававой інфармацыі з камп'ютэрам і эталонным банкам даных прававой інфармацыі, якія ўдалося набыць, дзякуючы Упраўленню культуры і абласному Цэнтру прававога інфармавання. Бярэзінскі цэнтр уключыў у сябе Нацыянальны рэестр прававых актаў РБ, даведачныя выданні, новыя рэдакцыі кодэксаў РБ і каментарыі да іх, навейшую літаратуру па агульнай тэорыі і гісторыі права, міжнародным, грамадзянскім, працоўным і сямейным заканадаўстве. У ліпені бібліятэкай ўведзены новы від абслугоўвання – платныя паслугі на літаратуру павышанага попыту і выкананне даведак. Даход саставіў 234 330 рублёў. Нестацыянарнае абслугоўванне вялося праз 2 бібліятэчныя пункты на базе аўтабазы № 22 і ў пансіянаце “Сонечная паляна” Мінскага аўтазавода. Пашырыліся формы надомнага абслугоўвання: 20 чытачам - людзям сталага ўзросту-інвалідам дастаўляліся кнігі на дом. Па-ранейшаму разнабаковы профіль масавай работы ЦБ: гумарыстычна-забаўляльныя праграмы для жанчын і хворых (на базе швейнай фабрыкі і райбальніцы), літаратурныя прэм'еры, тэатр адной кнігі, тэатр аднаго акцёра, тэатр маналога (паводле кніг С. Алексіевіч, па кнізе ўспамінаў “Бярэзінцы ўспамінаюць векапомнае”). Пакладзены у 2003 годзе пачатак рэалізацыі літаратурна-мастацкай выхаваўчай праграмы “Мастацкая літаратура – акно ў свет” даў добры плён у 2005 годзе. Загадчыца аддзела маркетынгу цэнтральнай бібліятэкі Круталевіч Тамара Мікалаеўна прызнана пераможцай абласнога конкурсу “Прафесіяналізм і майстэрства – шлях да поспеху” у намінацыі “Лепшы аўтарскі праект”.

Камп'ютэрнае аснашчэнне аддзела абслугоўвання ЦБ у 2004 годзе дазволіла пачаць выдавецкую дзейнасць. Самавыдавецкім метадам ЦБ ажыццеўлены выпускі першых зборнікаў літаратурнай творчасці землякоў “Дзе гамоніць Бярэзіна”, “Казкі зямлі бярэзінскай”, інфармдаведніка “Сын зямлі бярэзінскай”(да 75-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка, ураджэнца вёскі Сяліба Бярэзінскага раёна Рыгора Няхая) і першага выпуска інфармацыйнага зборніка “Жыццё бібліятэк: панарама падзей” (выходзіць штогадова 2 разы ў год). У наступныя гады выдадзена рэкордная колькасць зборнікаў літаратурнай творчасці землякоў (Дзіны Трапянок, Алены Лучанок, Валерыя Капачэні, Галіны Яблонскай, Іны Амельчанка, Сямёна Бабровіча, Таццяны Верамейчык, Сержука Каліты, Віктара Кулігіна, Міхаіла Наскаўца, Ніны Насульскай, Алены і Дзіны Піскун, Гертруды Шчур, Уладзіміра Несцяровіча, Мікалая Аўтухова, Мікалая Цэдрыка), 6 інфармадаведнікаў серыі “Пісьменнікі-землякі” (П. Дзюбайла, Я. Ермаловіча, Р. Ігнаценкі, П. Рунца, Я. Туміловіча, М. Скрыпкі), 2 серыі “Малавядомае імя земляка” П. Акулевіч, Я. Цвік), 5 – “Імі ганарыцца Бярэзіншчына” (мастакі, пісьменнікі, аматары прыгожага пісьменства), 3 – “Славутыя людзі Бярэзіншчыны” (В. Ваньковіч, М. Равенскі, М. Барысевіч), 2 – “Даследчыкі малой радзімы” (П.А. Прыбыткін, С.С. Ігнатовіч), спіс фондаўтвараючай літаратуры краязнаўчага ядра бібліятэк Бярэзіншчыны “Пра бярэзінскі край”, паказальнікі пра бібліятэкараў Бярэзінскай ЦБС “Даруючыя людзям мудрасць кніг”, "Бярэзінская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма", рэтраспектыўны бібліяграфічны паказальнік “Бібліятэкі Бярэзіншчыны: 40 гадоў у перыядычным друку”, анатаваныя бібліяграфічныя даведнікі “Бярэзінская ЦБС у перыядычным друку (2007г.; 2008г.), бібліяграфічны паказальнік “Міншчына мая, я – часцінка твая”, інфармацыйна-краязнаўчае выданне “Яны прайшлі дарогамі Афганістана”.

Сустрэча ў 2004 годзе з беларускай пісьменніцай Вольгай Іпатавай паклала пачатак цыклу сустрэч “У нас у гасцях – пісьменнік” . У наступныя гады званымі гасцямі бярэзінскай інтэлігенцыі сталі Анатоль Зэкаў (2006г.), Раіса Баравікова, Віка Трэнас, Генрых Далідовіч (2007г.), Валерый Квілорыя, Міхась Пазнякоў, Наталля Касцючэнка (2008г.), Алесь Карлюкевіч, Алесь Марціновіч (2009г.). А ў 2005 годзе дэбютаваў клуб творчых сустрэч з запрашэннем званых гасцей-землякоў – творчых людзей,і аматараў прыгожага пісьменства, з прэзентацыяй іх твораў і самавыдавецкіх зборнікаў літаратурнай творчасці. Першая сустрэча адбылася з мясцовай казачніцай Аленай Лучанок, затым у 2006 годзе з Гертрудай Шчур – пераможцай Міжнароднага літаратурнага конкурсу “Падарожжа прыходзіць само” (арганізатарам конкурсу выступалі цэнтры культуры ў польскім горадзе Кжэшыцы і нямецкім Фюрстэнвальдзе, а куратарамі – Міністэрствы культуры Польшчы, Германіі і Беларусі), Уладзімірам Несцяровічам, Ігнатам Сабчуком, у 2007 годзе з Аленай Піскун, Сержуком Калітой, Таццянай Верамейчык, Дзінай Трапянок, Сяргеем Верамеевым, у 2008 годзе з Анатолем Волкавым, Алесем Бычкоўскім.

У 2005 годзе на базе актавай залы бібліятэкі атрымаў прапіску салон-галерэя цыкла “Талент. Творчасць, Энтузіязм людзей Бярэзіншчыны”. Першай была аформлена экспазіцыя прадметаў хатняга побыту нашых продкаў “З крыніц спрадвечных беларускай зямлі” з прыватнай калекцыі краяведа-аматара Жукоўскага Ігара Леанідавіча, затым мастацкая выстава “Дзівосы сваімі рукамі” работ выхаванцаў Бярэзінскай школы-інтэрната, мастацкая галерэя “Гімн роднай прыродзе” земляка, паэта і мастака, супрацоўніка рэдакцыі раённай газеты Уладзіміра Несцяровіча, экспазіцыя “Суквецце творчасці – усім на здзіўленне” работ кіраўнікоў раённага Дома дзіцячай творчасці. У 2007 годзе аформлены мастацкая выстава “Чалавек на раскрыжаванні вякоў і планет” маладой гараджанкі Сняжаны Нікулінай, мастацкая выстава “Акно прыроды – вечнасці акно” жыхара горада Беразіно Васіля Агеевіча Ізмера, тонус-экспазіцыя “Прыміце, людзі, у памяць пра мяне” разьбяра па дрэве, інваліда ІІ групы з вёскі Жарамец, уладальніка Гран-пры Мінскага аблвыканкама ў намінацыі “Народныя промыслы і рамёствы” Аляксандра Сіняка. У 2008 – мастацкія выставы “У храм прыроды – са здзіўленнем” земляка Яўгена Георгіевіча Сабецкага, “Шчодрыя фарбы душы” земляка, навучэнца гімназіі-каледжа мастацтваў імя І. Ахрэмчыка Аляксандра Несцяровіча, рэтра-выстава “Чароўнае святло паштоўкі” навагодніх віншавальных адкрытак з прыватнай калекцыі мясцовага краяведа-аматара Ігара Леанідавіча Жукоўскага. Фотагалерэя “Фарбы роднага краю” сям'і Грынкевічаў з вёскі Лешніца, мастацкая выстава "Прыгажосць роднай зямлі - у фарбах творчасці" жыхаркі горада Беразіно Алы Семяняка, выстава вышываных работ "Майстэрства мастацкай выстаўкі" супрацоўніцы раённай бібліятэкі Курневіч Эмы Іосіфаўны былі наладжаны ў 2009 годзе.

Традыцыйным накірункам дзейнасці раённай бібліятэкі з'яўлялася работа з таленавітай моладдзю. Развіццю і падтрымцы іх творчых здольнасцяў усямерна спрыяў абласны злёт маладых паэтаў Міншчыны “Нас слова Купалы да творчасці кліча”, на якім у 2005 годзе была адзначана выпускніца СШ №2 Міклуш Таццяна, у 2007 – Дзіна Піскун, Сямён Бабровіч, Іна Амельчанка, вершы якіх увайшлі ў гадавыя выпускі літаратурнай творчасці ўдзельнікаў злёта.

У 2005 годзе ў арсенале форм масавай работы ЦБ па прапагандзе здаровага ладу жыцця пакладзены пачатак рэалізацыі доўгатэрміновага праекта дзелавога супрацоўніцтва “Усёй грамадой – супраць п'янства”. Прыкладам адраснай антыалкагольнай прапаганды сталі гадзіны душэўнага ўзрушэння для жанчын “П'яны вір жаночых лёсаў”, для мужчын “Сямейны анёл з чорнымі крыламі – пітушчы бацька”, для праблемных сем'яў “Шкляны дом без фіранак”. Гэтыя мерапрыемствы папоўнілі рэпертуар сацыяльна значымых сцэнарных матэрыялаў цыкла “П'янства – гэта стрэл у спіну кожнага”. Навацыямі 2006 года сталі: круглы стол “Слова нераўнадушных жанчын: п'янства – сацыяльнае зло” з удзелам ініцыятара рэспубліканскай акцыі “Жанчыны супраць п'янства жанчын” - рэдактара часопіса “Алеся” Бунто Т.П. і шырокага прадстаўніцтва дзяржаўных і грамадскіх арганізацый і таварыстваў Бярэзіншчыны – жаночых, ветэранскіх, маладзёжных, сацыяльных, медыцынскіх, праваахоўчых, лектарскіх і т.п.; раённае свята антыалкагольнай прыпеўкі “Прыпевачным рэхам – па п'яных агрэхах”. Мерапрыемства стала першай ластаўкай акцыі “Бярэзінскія самадзейныя артысты – супраць шкодных звычак”. Вопыт бярэзінцаў “Усёй грамадой – супраць п'янства” агучаны на раённым семінары кіруючага звяна, на абласным і рэспубліканскім форумах актывістак Беларускага Саюза жанчын, а аўтар і ініцыятар праекта – заг. аддзела маркетынгу раённай бібліятэкі ў верасні 2006 годзе адзначана падзякай губернатара Міншчыны М.Ф. Дамашкевіча і значнай грашовай прэміяй “За нераўнадушнасць і сацыяльную актыўнасць”. Нетрадыцыйны бібліятэчны вопыт ў гэтым накірунку бярэзінскія бібліятэкары рэкламавалі на абласным семінары “Роля бібліятэкі ў фарміраванні здаровага ладу жыцця” загадчыкаў аддзелаў абслугоўвання ў маі 2008 года. Адміністрацыя абласной бібліятэкі пры падвядзенні вынікаў адзначыла, што такіх аналагаў, як на Бярэзіншчыне, няма не толькі ў сталіцы і вобласці, але і ва ўсёй Беларусі.

У 2006 годзе пакладзены пачатак творчым міжрэгіянальным узаеманаведванням “Бібліятэчны прагрэс – у садружнасці ЦБС”. Першае наведванне бярэзінскіх бібліятэкараў адбылося ў Чэрвеньскую ЦБС, у Лагойскую ЦБС Мінскай вобласці, Бялыніцкую ЦБС Магілёўскай вобласці - ў 2007 годзе, Глыбоцкую ЦБС Віцебскай вобласці – ў 2008 годзе. З адпаведным візітам супрацоўнікі Бялыніцкай ЦБС завіталі на Бярэзіншчыну ў 2007 годзе, Чэрвеньскай у 2008 годзе.

Разнастайліся формы масавай работы для пэўных катэгорый насельніцтва. Атрымалі прапіску свята аптымізму “Сонечная бабуля” з прэзентацыяй твораў жанчын у званні “бабуль”: зборніка паэзіі “Голас сэрца – кліч душы” Д.Д. Трапянок і зборніка казак “Ідзе казачнік па свеце” А. Лучанок. У 2007 годзе прайшлі вечар-рэквіем “Памяць вершам прарасце” з прэзентацыяй зборніка “Чарнобыль звоніць у званы” Г. Шчур, свята літаратурнай творчасці “Крылы творчасці дорыць сям'я” з прэзентацыяй зборніка паэзіі “Родныя краявіды” дачкі і маці Піскун.

Па выніках раённага агляду-конкурсу“Бярэзінскія бібліятэкі – Я. Купалу і Я. Коласу”, прымеркаванага да 125-годдзя з дня нараджэння і абвяшчэння 2007 года – годам Купалы і Коласа аддзел абслугоўвання цэнтральнай бібліятэкі вылучаны пераможцай у намінацыі “Лепшы знаўца творчасці юбіляраў”.

Адбылася сустрэча бібліятэкараў Бярэзіншчыны з намеснікам галоўнага рэдактара часопіса “Бібліятэка прапануе” Людзмілай Васільеўнай Несцяровіч.

Узорнай формай рэкламы сталіся экскурсійныя трыбуны “Бярэзінскі раён вачыма карэннага жыхара”: “Слухайце і зайдросціце, я – жыхар Бярэзінскага раёна!”, якія па заяўках арганізацый і ўстаноў ва ўмовах адсутнасці раённага краязнаўчага музея ажыццяўляў аддзел маркетынгу ЦБ.

Дэбютам 2006 года стаў клуб прававых ведаў “Філін” , у якім старшакласнікі, ў форме “Дзён адчыненых дзвярэй” знаёміліся з дзейнасцю ЦПІ, з яго фондам, з базай дадзеных “Эталон”, прымалі ўдзел у разнастайных масавых мерапрыемствах па прапагандзе прававых ведаў “Ведаць закон – адказваць перад законам”, “Правы студэнтаў і школьнікаў”, “Нарміраванне працы падлеткаў”, Без насілля жыць на свеце - вось чаго жадаюць дзеці”, “Ведай свае правы”. У 2008 годзе клуб стаў пераможцам раённага агляда-конкурса “Аматарскае аб'яднанне: імідж бібліятэкі” у намінацыі “Дэбют-клуб”.

У 2008 годзе з дапамогай цэнтра занятасці адрамантаваны хол раённай бібліятэкі. На сродкі з мясцовага бюджэту зроблены касметычны рамонт фасада будынка ЦБ.

16 снежня 2008 года дэлегацыя супрацоўнікаў бібліятэкі была накіравана на сустрэчу з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашынкам, які наведаў Беразіно ў сувязі з урачыстым адкрыццём газаправода ў горадзе і завяршэннем газіфікацыі гарадоў Беларусі.

Да 40-годдзя атрымання Беразіно статусу горада ЦБ і жансаветам ініцыявана акцыя “Беразіно – горад здаровага ладу жыцця” і правядзенне фестываля “Здаровыя сем'і – залаты фонд горада” на базе актавай залы бібліятэкі з ушанаваннем 40 гарадскіх сем'яў – прыхільнікаў здаровага ладу жыцця.

Аддзел маркетынгу ЦБ з'яўляўся творчым генератарам усіх інавацыйных пачынанняў. Метадычнай службай распрацаваны і рэалізуюцца 10 аўтарскіх праграм і праектаў па вядучых накірунках дзейнасці сучаснай публічнай бібліятэкі: доўгатэрміновая асветніцка-выхаваўчая праграма для навучэнцкай моладзі “Мастацкая літаратура – акно ў свет” (дыпламант абласнога конкурса “Прафесіяналізм і наватарства – шлях да поспеху”), антыалкаголны асветніцкі праект дзелавога супрацоўніцтва бібліятэкі з грамадскімі аб'яднаннямі “Усёй грамадой – супраць п'янства” (удзячнасць губернатара Міншчыны і прэмія аўтару), праект падтрымкі мацярынства “Бярэзінская мадонна”, маральна-этычны праект для старшакласніц “Дзяўчыне ў эпоху рызыкі”, інавацыйна-агітацыйны праект па папулярызацыі здаровага ладу жыцця “Выберы здароўе”, гуманізатарска-выхаваўчая праграма “Давайце вучыцца дабрыні” для падлеткаў з падпраграмай “Чалавек – гэта гучыць адказна”, праект сацыяльна-культурнага супрацоўніцтва “Саюз нераўнадушных” у рамках праграмы “Адрас міласэрнасці – бібліятэка”, “Святло знаёмай зоркі”, “Родная гісторыя – для кожнага” . Формы інтэграцыі бібліятэчных праектных інтэлектуальных тэхналогій маюць уласны творчы аўтограф, сацыяльна вызначаную нішу дзейнасці і ўзаемадзейнасці, высокі каэфіцыент якасці і асабістай адказнасці.

У 2009 годзе загадчыца аддзела маркетынгу цэнтральнай бібліятэкі, флагман навацый і пачынаў культурнага і грамадскага жыцця Бярэзіншчыны, чалавек актыўнай жыццёвай пазіцыі Тамара Мікалаеўна Круталевіч стала дыпламантам рэспубліканскага конкурса “Жанчына года” у намінацыі “За развіццё жаночага руху ў Рэспубліцы Беларусь”.

Бібліятэчныя мерапрыемствы па азнаменаванню Года роднай зямлі арганічна спалучаліся з важнай гістарычнай падзеяй – святкаваннем 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Бібліятэчны тэатр кнігі ЦБ падрыхтаваў цыкл тэатралізацый “Крычыце, кнігі, памяццю людской!”, “Гавораць кнігі-мемуары”. У аснову пакладзены літаратурна-дакументальныя кнігі беларускіх майстроў слова А.Адамовіча, У.Калесніка, Я.Брыля, С.Алексіевіч, У.Ліпскага. Тэатр маналога “Жывое слова” прадставіў споведзі гераінь “Спаленыя разам з вёскай”, “У кайданах і цела, і душа”, “Я родам з вайны”, “Хрышчоныя блакадай”. Мабільны варыянт тэатра аднаго акцёра дазволіў пабываць і ў вучнёўскіх класах, і ў актавых залах бярэзінскіх школ, данесці запатрабаваную і актуальную тэму патрыятычнага, антываеннага выхавання. Тэатр маналога “Вайна страляла прама ў сэрца” быў прадэманстраваны на аб'яднаных уроках гісторыі і літаратуры Капланецкай сельскай школы. Акцыя “Пратэст юных супраць вайны” была працягнута і ў летні аздараўленчы перыяд. На базе раённага аздараўленчага лагера “Папараць-кветка” і лагера дзённага прабывання СШ №3 праведзены маналог-рэквіем “Хтосьці родам з дзяцінства, а я з вайны”. Заключным мерапрыемствам акцыі “Суд вайне – дзіцячай меркай” стала правядзенне ў верасні (да 60-годдзя пачатку другой сусветнай вайны) тэатра-рэквіема “Замест дзяцінства – вайна” для навучэнцаў Бярэзінскай педгімназіі. Музей-тэатр “Праклён вайне” у актавай зале ЦБ даў магчымасць наладзіць мона-спектаклі на фоне экспазіцый, у якіх прадстаўлены архіўныя матэрыялы часоў Вялікай Айчыннай вайны. У аснове тэатралізацыі – успаміны бярэзінцаў: ахвяр акупацыі, вязняў фашысцкіх канцлагераў, остарбайтэраў на прымусовых работах у Германіі, герояў кнігі ўспамінаў, створанай бярэзінскімі бібліятэкарамі.

Школа аптымізму, якая адкрыта на базе бібліятэкі 3 гады назад, традыцыйна прапаноўвала для людзей з абмежаваннямі цыкл святаў аптымізму “Не выжываю, а жыву”. Рэклама гэтай формы работы ЦБ вялася на мясцовым радыёвяшчанні кіраўніком школы -заг. аддзела маркетынгу і на тэлеканале СТВ “Школа выжывання па-бярэзінску”. Снежаньскае спатканне 2009 года прайшло на хвалі новага знаёмства. У госці да бярэзінцаў завітала гераіня адной з тэлеперадач “Лёсу свайго гаспадыня” Вольга Патрый – сталічная жанчына, шчодра адораная рознымі талентамі, але з нараджэння сляпая. Пабачыў свет зборнік яе вершаў “Вочы душы”, у творчай скарбонцы Вольгі – 1260 вершаў і 280 песень. Вольга выканала 20 уласных песень і 2 на вершы В.Паліканінай, падзялілася сакрэтамі свайго аптымізму і жыццялюбства. На памяць аб мерапрыемстве ў бібліятэцы застаўся зборнік вершаў В.Патрый і дыск з запісам песень аўтара.

Да 85-годдзя грамадска-публіцыстычнага і літаратурна-мастацкага часопіса для жанчын і сям'і “Алеся” на базе гарадской бібліятэкі праведзены фестываль сяброў “Алесі” з удзелам галоўнага рэдактара Т.Бунто.

Сённяшнія формы і змест метадычнай дзейнасці Бярэзінскай цэнтральнай бібліятэкі ўвабралі ў сябе лепшыя традыцыі і вопыт мінулых гадоў і з улікам сучаснага пераўтварэння бібліятэчнай справы атрымліваюць наступнае развіццё і ўдасканаленне. Рэальная дапамога бібліятэкам ва ўкараненні інавацый і прафесійных метадаў і прыёмаў працы, павышэнне прафесіяналізму бібліятэчных кадраў, арыентацыя на рэгіянальныя праблемы з'яўляюцца характэрнымі рысамі работы цэнтральнай бібліятэкі. Бібліятэка ажыццяўляе метадычнае забеспячэнне дзейнасці дзіцячай бібліятэкі і 24 сельскіх філіялаў, тры з якіх з'яўляюцца дыпламантамі абласнога і рэспубліканскага ўзроўню.

У інтэрнэце адкрыты сайт Бярэзінскай ЦБС, які па выніках І Рэспубліканскага конкурса веб-сайтаў бібліятэк і ўстаноў бібліятэчнай адукацыі Рэспублікі Беларусь у 2009 годзе заняў першае месца ў намінацыі “Лепшы сайт гарадской (раённай) цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы” (складальнік метадыст Маеўская Н.М.).

З увядзеннем з 23 лютага 2010 года артыкулам 17.3 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях РБ забароны на распіццё піва ў грамадскіх месцах з налажэннем штрафа ў памеры да 8-мі базавых велічынь, пачалася пашыраная прафілактычная работа з моладдзю. Паўсюдна на Міншчыне з 27 лютага да 10 сакавіка праходзіла акцыя “Не – піву!”. У Беразіно стартаваў агіт-марафон для навучэнцкай моладзі “Піва – не вадзіца, з хмельным сябрам не трэба вадзіцца!” Ініцыятарамі сталі гарадская бібліятэка і раённая грамадская арганізацыя “Беларускі саюз жанчын” – рэалізатары доўгатэрміновага праекта “Усёй грамадой – супраць п'янства”, адзначанага падзякай губернатара вобласці яшчэ ў 2006 годзе.

 

 

 

 

 

Антыпіўным агіт-марафонам ахоплены старшакласнікі дзяржгімназіі і СШ № 2 г. Беразіно. Галоўная мэта – развянчаць ілюзорны імідж піва як бяскрыўднага напою, нязменнага спадарожніка маладзёжных тусовак - і скінуць хмельны напой з п'едэсталу ўсеагульнага ўлюбёнцы ўсіх часоў і народаў, усіх узростаў.

Сёння Бярэзінская цэнтральная бібліятэка – адна са старэйшых і буйнейшых бібліятэк раёна – сапраўдны інфармацыйны, культурна-асветніцкі, грамадскі цэнтр для ўсіх жадаючых атрымаць і пашырыць веды, карысна правесці свой вольны час. Аб'ектам увагі бібліятэкараў з'яўляюцца не толькі чытачы, якія непасрэдна наведваюць біблятэку, а і тыя, хто мае патрэбу ў бібліятэчных паслугах на даму па прычыне фізічных абмежаванняў. Дзейнічае ад ЦБ пункт выдачы на базе аўтабазы №22 горада Беразіно. Універсальным фондам, аб'ём якога складае звыш 48 тысяч экз. дакументаў, карыстаюцца звыш 3 тысяч чытачоў. Да паслуг чытачоў заўсёды адчынены дзверы бібліятэкі, а таксама сэрцы шчырых працаўнікоў.

У 2010 годзе Бярэзінская цэнтральная бібліятэка адсвяткуе 85-гадовы юбілей з часу адкрыцця пры Народным доме першай публічнай бясплатнай бібліятэкі. З гэтай нагоды аддзел маркетынгу цэнтральнай бібліятэкі выпусціў зборнік “ З гісторыі бібліятэк Бярэзінскай ЦБС ”. Сабраны матэрыял прадстаўляе гісторыю бібліятэк раёна да цэнтралізацыі, летапіс Бярэзінскай цэнтралізаванай сістэмы, спіс бібліятэк на пачатак цэнтралізацыі, дасье дзейнасці дырэктараў ЦБС, матэрыял пра кожную бібліятэку з моманту стварэння і па сёняшні дзень (цэнтральную, дзіцячую бібліятэкі г. Беразіно, 24 філіялы ў сельскай мясцовасці). Матэрыял дапаўняюць: паказальнік “ Даруючыя людзям мудрасць кніг ” пра бібліятэкараў Бярэзінскай ЦБС з часоў заснавання сістэмы (1976-2008 гады ) з фотоздымкамі лепшых работнікаў, якія стаялі ля вытокаў стварэння ЦБС і бібліятэкараў, якія працуюць зараз; рэтраспектыўны бібліяграфічны паказальнік “Бібліятэкі Бярэзіншчыны : 40 гадоў у перыядычным друку ”, які ўключае 553 публікацыі з 1967 па 2007 гады, серыйны зборнік “ Жыццё бібліятэк : панарама падзей ” з перыядычнасцю выхаду адзін раз у паўгоддзе з 2004 года, анатаваныя бібліяграфічныя даведнікі “Бярэзінская ЦБС у перыядычным друку ”, паказальнік “Бярэзінская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма ”, у якім прастаўлены асноўныя паказчыкі дзейнасці бібліятэк на пачатак 2010 года з фотаздымкамі будынкаў бібліятэк. Створана і слайд - прэзентацыя “Бібліятэкі раёна ў структуры ЦБС ”. Матэрыял быў прадстаўлены на ХУІІІ рэспубліканскі конкурс"Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры", па выніках якога Бярэзінская ЦБ (метадыст Маеўская Н.М.) заняла ІІІ месца ў намінацыі "За пошукавую і даследчую працу".

У 2010 годзе да 65-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне Мінскай абласной бібліятэкай імя А.С. Пушкіна быў аб'яўлены фестываль бібліятэчнай творчасці “Сэрцам да подзвігу дакраніся”. Бярэзінская цэнтральная бібліятэка прадставіла на яго матэрыялы сацыялагічнага даследвання па выніках анкетавання чытачоў па тэме “Мая любімая кніга аб вайне” з рэйтынгавым спісам лідэраў “12 самых папулярных кніг і аўтараў” пад назвай “Чытаць, каб ведаць і памятаць”, зборнік сцэнарных матэрыялаў аддзела маркетынгу “Гавораць кнігі – манументы памяці”, літаратурны альманах “Пра вайну – вычыма новых пакаленняў” удзельнікаў літаратурна-творчага праекта “Напішы, сучаснік, пра вайну” - вершы і проза 14 ураджэнцаў і жыхароў Бярэзіншчыны, слайд-прэзентацыю “Памяць, закаваная ў граніт” месцаў ушанавання памяці загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Бярэзінскага раёна, інфармдаведнік аб бібліятэкарах раёна – удзельніках вайны “Яны прайшлі дарогамі Вялікай Айчыннай вайны” і прэс-каляндар з фотарэпартажам “65 добрых спраў – 65 творчых салютаў у гонар Перамогі”. Усе прадстаўленыя Бярэзінскай ЦБ работы на абласны фестываль бібліятэчнай творчасці атрымалі высокую адзнаку. На свяце ў горадзе Маладзечна Бярэзінская цэнтральная бібліятэка ўзнагароджана дыпломам лаўрэата І ступені абласнога фестывалю бібліятэчнай творчасці “Сэрцам да подзвігу дакраніся”.

Высокую адзнаку атрымаў і прадстаўлены матэрыялы літаратурнай творчасці земляка, жыхара вёскі Якшыцы Сяржука Каліты на вядомым ў Еўропе міжнародным літаратурным конкурсе "Падарожжа прыходзіць само", па выніках якога бярэзінскі аматар прыгожага пісьменства прызначаны лаўрэатам і запрошаны на 7-дзённую паездку ў Польшу.

Асаблівая ўвага надавалася рэкламе жыццядзейнасці знакамітых нараджэнцаў Бярэзіншчыны на карысць роднага краю і Беларусі праз правядзенне цыкла мерапрыемстваў “Яны праславілі той край, што вывеў іх у светлыя дарогі” . На базе ЦБ адбылася сустрэча маладых бярэзінцаў з земляком, загадчыкам кафедры “Цеплазабеспячэнне і вентыляцыя” Беларускага Нацыянальнага тэхнічнага універсітэта, прафесарам В.В.Капко, адзначаным Прэзідэнтам РБ “За выдатны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі”, аўтарам 83 навукова-даследчых друкаваных прац, 11 падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі РБ. Зямляк прадставіў юным бярэзінцам вядучую навучальную ўстанову з 90-гадовым стажам – БНТУ, расказаў пра спецыяльнасці, якія можна атрымаць ва ўніверсітэце, падарыў ЦБ некалькі экзэмпляраў спецыяльнага выпуску часопіса “Весткі БНТУ”, некалькі вучэбных дапаможнікаў для студэнтаў, адным з аўтараў якіх з'яўляецца.

Праведзена 7 дабрачынных акцый для пажылых людзей. Акцыя “Цёплы дом” прадугледжвала наведванне супрацоўнікамі ЦБ і актывістамі ГА “Беларускі саюз жанчын” Дулебскага аддзялення кругласутачнага знаходжання састарэлых і інвалідаў і правядзенне свята радасці “Приветстствуем ваш теплый дом, / Пускай пребудет радость в нем!” з уручэннем самаробных падарункаў, прыгатаваных выхаванцамі раённага Дома дзіцячай творчасці, салодкіх пачастункаў ад спонсараў, а таксама часопісаў з архіўнага фонда чытальнай залы ЦБ. Вясёлы настрой падарыў старым і інвалідам сеанс смехатэрапіі тэатра ЦБ “Перасмешнік-пацешнік”. Акцыя “Ты не адзін” прадугледжвала наведванне на даму работнікамі ЦБ і актывістамі жансаветаў 45 адзінокіх жанчын – жахарак г. Беразіно з устанаўленнем духоўнага куратарства і прапановай бібліятэчных выданняў пад дэвізам “Не сумуй, калі мы побач!”. Быў наладжаны абмен тэлефонамі сярод адзінокіх гараджанак у ходзе кампаніі “Тэлефон сяброўства”. Акцыя “Добрай памяці свечка” праводзілася з мэтай збору ўспамінаў аб земляках, героях праекта “Святло знаёмай зоркі”, былых работніках культуры А.Хвашчынскага, В. Сакава. Акцыя ЦБ “Бабулін пірог – проста казка” уключала наведванне бібліятэчнамі актывістамі пенсійнага ўзросту дзіцячага прытулку, размовы з выхаванцамі за кубачкам чаю і частаванне хатнімі пірагамі, прадстаўленні цыкла “Старая казка на новы лад”: “Рэпка, або Трагедыя нямоглай старасці”, “Чырвоная Шапачка, або Праблемы непаразумення бабулі і ўнучкі”. У рамках школы і аптымізма ЦБ “Не выжываю, а жыву” прайшло свята сяброўства і зямляцтва “Сонца майго дня – людзі” пад дэвізам “Мы ўсе сваякі, землякі!”. Была прадстаўлена фотагалерэя “Сонечныя землякі” з рэкламнай трыбунай “Жыць для іншых – іх духоўная патрэба”. Цікавасць выклікала трыбуна мудрасці з выступленнямі землякоў сталага ўзросту “Кожны дзень – падарунак лёсу”, “Чалавек – чалавеку”, “Свае лёсы мы пішам самі”. У рамках праекта “Бібліятэчныя кірмашы дарачыннасці на базе ЦБ сумесна з жансаветам арганізавана 2 кірмашы дабрачыннасці для маламаёмных адзінокіх састарэлых грамадзян з бясплатнай раздачай рэчаў, сабраных у насельніцтва ў ходзе акцыі “Падзелімся тым, што маем”, прымеркаваныя да Міжнароднага дня дапамогі бедным 19 снежня і Дня пажылых людзей ў кастрычніку. Ахоплена 60 землякоў гэтай катэгорыі, у т.л. пацярпелых ад пажараў, адзінокіх і ўдоў. Сумесна з ГА “Чырвоны крыж” і “БСЖ” праведзена свята дабрачыннасці для маламаёмных на базе актавай зале ЦБ і акцыя “Рука дапамогі” з уручэннем прадуктовых пасылак, атрыманых па лініі Швейцарскага Чырвонага крыжа.

Да Дня інвалідаў на базе актавай залы ЦБ прайшло свята аптымізму “Впусти в своё сердце надежду – и чудо свершится” з удзелам 7 землякоў з фізічнамі абмежаваннямі, якія жывуць па асабістай праграме рэабілітацыі пасля хваробы і інваліднасці. З іх вуснаў прагучалі шчырыя словы, адрасаваныя прысутным “7 рэцэптаў аптымізма”. Была налажана фотагалерэя інвалідаў-калясачнікаў “Хто не змог прыйсці, ды з намі”, наладжаны імправізаваны конкурс “Мы ўсе аптымісты, мы ўсе артысты”, гучалі песні ў выкананні старшыні таварыства інвалідаў па зроку, дыпламанта Міжнароднага конкурса народнай творчасці інвалідаў – 2010 у Вітебску Т.Кліменка. Была наладжана дэгустацыя прадукцыі Бярэзінскага сыраробнага завода, на базе ЦПІ прайшлі бясплатныя кансультацыі юрыстаў Грынкевіч А.І. і Філончыка А.М. “Ведаць закон, каб з аптымізмам глядзець у будучыню”.

У 2011 годзе трывала замацавалася місія ЦБ як асноўнай культурна-асветніцкай установы горада і раёна – плённага рэалізатара 10-і праграм і юбілейных праектаў, базы школы аптымізму, клуба творчых сустрэч, салона-галерэі, кірмашоў дабрачыннасці, фестываляў сяброў бібліятэкі. Да 35-годдзя ЦБС і 510-годдзя горада Беразіно рэалізаваны юбілейныя праекты “Мой горад, мая бібліятэка”, “Гарады як людзі, людзі як гарады” у рамках імідж-акцыі “35-годдзю ЦБС – 35 добрых спраў”.

У гонар бярэзінскіх жанчын у сакавіку стартаваў праект грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” і Бярэзінскай цэнтральнай бібліятэкі “Горад жанчын”. У актавай зале раённай бібліятэкі была прадстаўлена партрэтная галерэя 30 самых яркіх гараджанак. У снежні прайшла настальжы-вечарына “Горад помніць нас маладымі” – заключнае мерапрыемства да 510-годдзя горада Беразіно. На спатканне з маладосцю былі запрошаны адны з самых шаноўных і вядомых жыхароў горада. Рэтра-выстава “Фотаздымкі – маладосці сведкі” змяшчала фотаздымкі з сямейных архіваў бярэзінцаў. Самы старэйшы фотаздымак датуецца 1932г. Вядучая мерапрыемства і аўтар праекта, загадчыца аддзела маркетынгу Бярэзінскай ЦБ Тамара Круталевіч пранікнёна і яскрава агучыла найбольш цікавыя старонкі біяграфіі землякоў і эпізоды з гісторыі Беразіно. Аповед суправаджаўся паказам фотаздымкаў юнацтва і маладосці герояў вечарыны. У выкананні вядомых бярэзінскіх спевакоў М.Кожухава і М.Міхайлоўскага, удзельнікаў першага складу хора ветэранаў і фальклорнага калектыву РДК “Лявоніха” прагучалі песні-шлягеры мінулых гадоў. Самадзейныя артысты драматычнага тэатра РДК А.Комар, Б.Шаўчук паказалі ўрывак са спектакля па п'есе А.Дударава “Вежа”. Госці вечарыны прадэманстравалі свой паэтычны і песенны талент. Радасць сустрэчы з маладосцю сваіх дарагіх людзей прыйшлі падзяліць дзеці і ўнукі.

Бібліяграфічнай службай ЦБ выдадзены даведнік “Беразіно 1501-2011 гг.”, праведзены цыкл экскурсій “Беразіно: ад мястэчка – да горада” для польскай дэлегацыі, для ўдзельнікаў семінара кіраўнікоў фізкультурна-аздараўленчых клубаў, цэнтраў, спартыўных комплексаў Міншчыны. Маладым спецыялістаў раёна была прадстаўлена выязная азнаямленчая экскурсія з наведваннем буйных аб'ектаў і памятных мясцін горада і раёна “Гістарычныя старонкі развіцця нашага краю”. На базе гімназіі супрацоўнікамі ЦБ праведзены вусны часопіс “Зямля бацькоў – мая зямля” з прэзентацыяй музычнага дыска “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь” з выкарыстаннем інтэрактыўнай дошкі, паказам відэафільма “Беразіно”, прэзентацыяй мультымедыйнага праекта ЦБ “Памяць, закаваная ў граніт”. Аддзелам маркетынгу ЦБ створана электронная база даных уласнай генерацыі “Помнікі і памятныя мясціны Бярэзіншчыны”, віртуальная экскурсія па месцах пахавання загінуўшых у гады вайны. Цыкл медыягадзін, арганізаваных ЦБ, прадастаўляе магчымасць убачыць на экране культурна-гістарычныя помнікі роднага краю, даведацца пра іх каштоўнасці, пазнаёміцца бліжэй з жыццём землякоў, якія ўнеслі значны ўклад у захаванне гістарычнай спадчыны.

Да 35-годдзя Бярэзінскай ЦБС было прымеркавана адкрыццё музея бібліятэчнай справы на базе Бярэзінскай ЦБ. Пад музей абсталяваны асобны пакой. За аснову стварэння музея было ўзята інфармацыйнае выданне “З гісторыі бібліятэк Бярэзінскай ЦБС”, у якім сабраны ўсе архіўныя дакументы пра дзейнасць бібліятэчных устаноў да цэнтралізацыі і летапіс Бярэзінскай ЦБС. Наведвальнікі музея могуць пазнаёміцца экспазіцыямі, прысвечанымі ветэранамі бібліятэчнай справы, картай-схемай Бярэзінскай ЦБС, на якой пазначаны дзеючыя на сённяшні дзень і закрытыя за дадзены перыяд бібліятэкі. Праз фотаздымкі мінулых гадоў прадэманстравана хроніка бібліятэчных падзей. Ёсць інфармацыя аб дасягненнях бібліятэк сістэмы на рэспубліканскіх і абласных конкурсах прафесійнага майстэрства. Дапаўненнем да яе служаць папкі, альбомы і тэматычныя дасье, матэрыялы, назапашаныя на працягу ўсёй дзейнасці ЦБС. Каштоўнасць музея – кнігі-старажылы 1948 года, 1951-52 гг. выдання. Кнігі размешчаны ў старых шафах 60-х гадоў. Рэліквіі музея – кнігі з аўтографамі беларускіх пісьменнікаў і віншавальныя паштоўкі ад калег і сяброў. Цікавасць выклікае ў наведвальнікаў бібліятэчнае абсталяванне, якое выкарыстоўвалася ў паўсядзённай працы бібліятэкараў мінулых гадоў: пішучая машынка, капіравальны апарат, дыяпраектары розных марак, радыёла з пласцінкамі, касетны магнітафон, тэлевізар “Зорька”, які ў 1960 г. Ушанскі сельскі Савет перадаў з мясцовага клуба Ушанскай бібліятэцы.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Па выніках міжнароднага конкурса "Падарожжа прыходзіць само" прадстаўлены Бярэзінскай ЦБ матэрыял літаратурнай творчасці землячкі, жыхаркі г. Беразіно Наталлі Мікалаевай атрымаў высокую адзнаку журы. Бярэзінская аматарка прыгожага пісьменства прызначана лаўрэатам і запрошана на 7-дзённую паездку ў Польшу.

Да 80-годдзя раённай газеты “Бярэзінская панарама” быў прымеркаваны фестываль сяброў раёнкі, ініцыяваны ЦБ і праведзены ў лістападзе ў актавай зале галоўнай бібліятэкі горада. Сярод запрошаных – ветэраны рэдакцыі і іх сваякі, журналісты, прыхільнікі раёнкі – пастаянныя падпісчыкі і пазаштатныя карэспандэнты. Насценна была прадстаўлена рэтра-выстава “Фотастужкай у памяці лягло”, часопісныя і кніжныя выданні бярэзінскіх журналістаў прадстаўляла выстава “Выйшла з-пад пяра журналістаў”, “Сатырычныя вершы з паштовага канверта”, дасланыя з горада Вілейкі былым супрацоўнікам рэдакцыі Б.Манцэвічам. Гістарычныя вехі развіцця раённага друку за 80 гадоў асвятлялі падборкі з архіва чытальнай залы ЦБ (з 1969 г.) і рэдакцыі, з хатніх архіваў супрацоўнікаў рэдакцыі “Ад шматтыражкі – да раёнкі”. Удзельнікі мерапрыемства змаглі азнаёміцца з матэрыяламі фотастэндаў “Яны рэдагавалі раёнку”, “Абарваўся радок”, падборкай ненадрукаваных літаратурна-мастацкіх матэрыялаў былых супрацоўнікаў газеты М.Кулінковіча, М.Сакава, Г.Шчур “Напісанае – застанецца”, “Памяць вершам прарасце”. Любімай газеце землякі дарылі вершы, песні, прыпеўкі, гумарыстычны загад “Аб падпісцы на раённую газету”, а журналістам – персанальныя шаржы, эпіграмы і падарункі ад спонсара фестывалю – Бярэзінскага сырзавода.

У рамках дабрачыннай акцыі да Дня інвалідаў у актавай зале ЦБ была наладжана выстава-продаж самаробных рэчаў маладых інвалідаў аддзялення дзённага знаходжання ЦСАН “Спыніся, нашым цудам здзівіся”, многія з якіх выклікалі ў наведвальнікаў непадробнае здзіўленне. Прыемным падарункам для маладых інвалідаў, аўтараў работ, стаў салодкі стол і гадзіна карысных парад “Як сустракаюць Новы год людзі усіх зямных шырот”, наладжаны супрацоўнікамі аддзела абслугоўвання ЦБ. Формай маральнай падтрымкі маладых інвалідаў і сродкам наладжвання з імі сяброўства сталі візіты да землякоў незвычайнага лёсу жыхароў г.Беразіно І.Булгака, І.Губіча і жыхара в.Косаўка І.Косцеля з прыцягненнем старшакласнікаў гарадскіх школ, якія знаходзяцца ў “групе рызыкі”, у рамках агіт-тура “Спяшайся пакінуць у жыцці добры след” з заключнай акцыяй “Кожны дзень – з карысцю, кожны дзень – добрай справе”, адрасаванай падлеткам асацыяльных паводзін. У выніку 8 старшакласнікаў гэтай катэгорыі выявіла жаданне запісацца ў валанцёры па падтрымцы маладых інвалідаў. У актавай зале ЦБ наладжана сустрэча-дыялог старшакласнікаў “Кто крутит колесницу судеб” з жыхаром г.Беразіно, інвалідам І групы, удельнікам паралімпійскіх марафонаў на дыстанцыі 40 км на калясцы І.Кацегавым. Рабяты ўручылі прыхільніку спорта, чалавеку аптымістычнага складу жыцця вершаваны “Знак восхищения, знак удивления”. Адчуць абмежаванае радасцямі жыццё інваліда дапамаглі бярэзінскім старшакласнікам прыёмы рэаліці-шоў “Дарожны экстрым”, якое было наладжана работнікамі ЦБ на базе ЦСАН па прапанове маладога інваліда-калясачніка А.Шумскага. Імітацыя цяжкай аварыі, паказ страшных кадраў фільма з фонду раённага службы ДАІ, прапанова сесці на інвалідную каляску, накладанне тугіх бінтоў, жгутоў, шын на “параненыя” часткі цела, выступленне са споведзямі маладых інвалідаў, якія сталі па ўласнай легкадумнасці атрымалі інваліднасць, – усё гэта заставіла маладых асэнсаваць каштоўнасць жыцця, усвядоміць заклік “Зберажы сябе ад бяды! Зберажы сябе да жыцця!”. У снежні ў актавай зале ЦБ прайшло свята радасці для інвалідаў і бацькоў, маючых на выхаванні дзяцей-інвалідаў “Подарим радость друг другу – пустим улыбку по кругу» у рамках школы аптымізму «Не выживаю, а живу» (сумесны праект раённага таварыства інвалідаў, раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Бел.саюз жанчын”раённай арганізацыі інвалідаў па зроку).